Page 1

“ЗБАВІЦЕЛЬНАЯ АХВЯРА”. АДАМ ПУСЛОЎСКІ Пры дарозе з Любчы ў Шчорсы ёсць невялікая вёска Сенна, у якой магутным крыжам вылучаецца дзесяціметровы чугунны помнік – сведчанне бязмежнай мацярынскай любові. У засыпаным пяском склепе на сёння не захавалася ні труны мацяры, ні сына, параскіданых па ўсёй ваколіцы ў часы жудаснага ліхалецця. Але нам застаецца ў спадчыну памяць пра іх – Эвеліну Пуслоўскую і яе сына Адама, таемна тут перазахаванага паўстанца 1863 года. Адась Эвеліна нарадзілася 1 студзеня 1800 года і належыла да даволі заможнага па мясцовых мерках рода Абуховічаў. У іх валоданні знаходзіўся маёнтак Сенна на 2064 дзесяціны і 437 рэвізскіх душ1. Яе мужам стаў аўдавелы Ян Пуслоўскі, які ад першага шлюбу меў трох дзяцей. У Яна і Эвеліны нарадзіліся яшчэ двое – хлопчык і дзяўчынка. Але пасля смерці дачкі, уся любоў маці сканцэнтравалася на Адаме, якога ў сям’і называлі Адасем. Хлопчык з дзяцінства цягнуўся да ведаў, атрымаўшы пачатковую адукацыю ад Вінцэся Каратынскага, які працаваў хатнім настаўнікам не толькі ў Пуслоўскіх, але і шэрагу іншых шляхецкіх сем’яў Навагрудчыны. Той 1 Кісялёў Г.В. Рэха далёкіх гадоў / Смак Беларушчыны. Мінск: Лімарыус, 2013. С. 48.


паходзіў з прыгонных сялян, выбіўся ў людзі дзякуючы сваім здольнасцям. Быў сакратаром паэта Уладзіслава Сыракомлі, з якім нават планаваў выдаць сумесны зборнік з беларускамоўнымі вершамі. Таксама Каратынскі лічыцца адным з магчымых аўтараў папулярных напярэдадні і ў час паўстання 1863-1864 гадоў ананімных твораў “Гутарка старога дзеда” і “Гутарка двух суседаў”2. Магчыма, менавіта малады настаўнік навучыў Адась павазе да сялян. Затым былі гімназія і Пецярбургскі ўніверсітэт, у якім Пуслоўскі правучыўся два гады, каб у верасні 1862 года працягнуць навучанне ў Кракаўскім3. З пачаткам паўстання, у студзені 1863 года ён вяртаецца ў роднае Сенна. Паўстанцы ў Сенна Менавіта сюды 6(18) красавіка прыбывае атрад, узначальваемы вікарыем Навагрудскага касцёла Феліцыянам Лашкевічам. У Навагрудскім павеце ў гэты час дзейнічала адразу два атрады – Феліцыяна Лашкевіча ў колькасці 60 чалавек і адстаўнога штабс-капітана Караля Шалевіча ў 46 чалавек, якія павінны былі злучыцца пад Налібокамі Ашмянскага павета. Але ўжо з самага пачатку іх пераследавалі няшчасці. Так, Шалевіч, які не паспеў у час прыбыць да месца збору другога атрада ў вёсцы Каўпенічы, кінуўшыся наўздагон, быў схоплены сялянамі ў мястэчку Мір і перададзены ўладам4. 2 Каратынскі В. Творы. Мн., 1981. С. 13. 3 Rok 1863. Wyroki śmierci. Wilno, 1929. S. 93b. 4 Караль Шалевіч (1838-1890), штабс-капітан у адстаўцы, які скончыў Акадмію Генеральнага штаба ў Пецярбурзе, быў асуджаны да пазбаўлення ўсіх правоў, канфіскацыі маёмасці і ссылкі на катаржныя работы на заводах на 6 гадоў. У 1871 годзе атрымаў амністыю і яму былі вернутыя правы дваранства. Паўстанне 1863-1864 гадоў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях: Дакументы і матэрыялы


Раён дзейнасці атрада Пуслоўскага

Разам з Шалевічам былі схопленыя два сыны пазбаўленага сану ўніяцкага святара Давідовіча – Ян і Якуб. У Сенна ж паўстанцы знаходзіліся ўсяго гадзіну, і, забраўшы 11 коней і 9 чалавек, у тым ліку Пуслоўскага, рушылі ў накірунку Панеманя (Калядзіна), каб пераправіцца праз Нёман. Паперадзе калонны на кані ехаў Адам, які паказваў дарогу. На перахоп паўстанцам накіраваўся атрад рускіх войскаў на чале з маёрам Сляшынскім, якому было загадана дазволіць паўстанцам злучыцца і ўжо пасля знішчыць. Бой пад Налібокамі Ранкам 19 красавіка рускія войскі накіраваліся ў мястэчка Дзераўная, размясціўшыся непадалёку ад Налібокаў. Яны выдатна ведалі пра перамяшчэнне паўстанцаў, дзякуючы паведмленню аднаго з ляснічых5. І калі тыя выступілі з Дзераўной ва ўрочышча Белыя Мхі па дарозе на Панёманскую Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Мінск: А.В. Вараксін, 2014. С. 416. 5 Zielinski S, Bitwy I potyczki 1863-1864. Rapperswil, 1913. S. 279.


пераправу, рушылі за імі. Паўстанцкі лагер размясціўся непадалёк ад возера Кромань, побач з непраходнымі балотамі. Сляшынскі загадаў адной са сваіх частак на чале з прапаршчыкам Масальскім абысці паўстанцаў з правага фланга, а сам з асноўнымі войскамі ўдарыў на левы і ў цэнтр. Пасля двухгадзіннай перастрэлкі паўстанцы, нарэшце, не вытрымалі і, акружаныя, адступілі ў накірунку возера. На полі боя засталася ляжаць вялікая колькасць параненых, якіх тут жа на месцы бязлітасна дабівалі. У выніку страты паўстанцаў склалі 20 чалавек, у той час як мінскі цывільны губернатар А. Кажэўнікаў паведамляў у Вільню пра 60 забітых6 За ўзнагароду мясцовыя жыхары дапамагалі лавіць тых, хто здолеў уратавацца: у палон патрапілі 29 чалавек, сярод якіх 13 – сяляне7. Рускія захапілі таксама 8 падводаў і 20 коней, збрую і розныя прыпасы, а таксама выданні Літоўскага правінцыяльнага камітэта, у прыватнасці дэкрэт ад 1 лютага аб перайменаванні камітэта ў Часовы ўрад Літвы і Беларусі8. Сляшынскі прайшоў праз Налібокі і на наступны дзень 20 красавіка на ноч размясціўся ў Шчорсах. 21 красавіка пад канвоем рускага атрада палонныя паўстанцы ўступілі ў Навагрудак, у тым ліку і Адам Пуслоўскі. Суд У Навагрудку пры трэцяй пяхотнай дывізіі на чале з 6 Паўстанне 1863-1864 гадоў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях: Дакументы і матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Мінск: А.В. Вараксін, 2014. С. 418. 7 Там жа, с. 421. 8 Rok 1863 na Mińszczynie (Materjały Archiwum wydziału III Kancelarji Cesarskiej – 1863 год на Меншчыне. Mińsk, 1927. S. 21.


генералам Гельтгоерам неадкладна пачаў працу ваеннапалявы суд. Адам Пуслоўскі абвінавачваўся ў кіраўніцтве атрадам і таму быў залічаны да першай катэгорыі злачынцаў. Яму пагражала смяротнае пакаранне. Сваім камандзірам назвалі Адама некалькі палонных. Адзін з іх – фурман Раман Захараў сказаў, што Пуслоўскі выдаў яму пісталет, мяшчанін Чыкорскі паказаў, што Адам прывёз у лес паўстанцкі сцяг ці значок. Але пасля вочнай стаўкі яны адмовіліся ад сваіх паказанняў9. Іншыя ж схопленыя паўстанцы, а гэта 38 чалавек, увогуле адзначалі, што камандзіра ў іх не было, таму што іх група рухалася на злучэнне з іншай паўстанцкай часткаю. Толькі затым павінна было адбыцца прызначэнне камандзіра. Ім, хутчэй за ўсё, павінен быў стаць штабс-капітан Шалевіч, які скончыў курс навук у Акадэміі Генеральнага штаба. У выніку суд палічыў недаказаным, што Пуслоўскі быў кіраўніком атрада, але вынес даволі жорсткі прысуд: растрэл за ўдзел у атрадзе са зброяй у руках. Ні следчыя, ні сам Адам і яго сям’я, насамрэч, не лічылі такое рашэнне канчатковым, таму што звычайнымі ў такіх выпадках быў зварот аб памілаванні на імя імператара Аляксандра ІІ. Нават з улікам гэтага камандзір 3-й пяхотнай дывізіі генерал Гельтгоер не адважыўся сам зацвердзіць прысуд і 14 мая накіраваў справу ў Вільню. Але туды для задушэння паўстання ў гэты дзень прыбыў Міхаіл Мураўёў, вядомы як “Вешальнік”. Мураўёва не столькі цікавіла справа Пуслоўскага, колькі яго прозвішча, вядомае на ўвесь край: Пуслоўскія – шляхецкі род прадпрымальнікаў, уладальнікаў буйных прамысловых прадпрыемстваў, адна з найзаможнейшых сем’яў на тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага. 9

Там жа, с. 423.


Менавіта гэта і стала вызначальным фактарам у дачыненні да 21-гадовага хлопца, які паспеў паўдзельнічаць у паўстанні ўсяго суткі: “военный суд признал подсудимого Адама Пусловского виновным в участии в шайке мятежников и приговорил… казнить его смертию – расстрелянием”10. Пад загадам ад 5 чэрвеня стаяў подпіс Мураўёва. Не змагла дабіцца літасці ні маці Адама Эвеліна, якая ездзіла да Мураўёва, ні яе сястра Рэгіна, жонка генерала, вядомая ў Пецярбурзе. Канстанцін Кашыц, які ў выніку перавароту “белых” узначаліў Навагрудскую падпольную арганізацыю, назваў Пуслоўскага “збавіцельнай ахвярай”, вымусіўшы многіх паўстанцаў скласці зброю, паказаўшы ім, што рускія ўлады не спыняцца ні перад чым і гатовыя да самых радыкальных рашэнняў для задушэння паўстання. Дарэчы, Кашыц таксама быў асуджаны на смяротнае пакаранне, але пасля падрабязных паказанняў і здрады ўратаваў уласнае жыццё. Пакаранне Пакаранне Адама Пуслоўскага адбылося 8 ліпеня (26 чэрвеня) 1863 года ў 6 гадзін вечара і выглядала сапраўднай расправай. Асуджанаму на смерць не было паведамлена ні пра прысуд, ні пра тэрмін яго здзяйснення. Яшчэ зранку арыштанта наведалі бацькі, якія прывезлі яму новую вопратку і ежу, якой паўстанец падзяліўся з іншымі вязнямі. Напачатку шостай гадзіны расійскі афіцэр паведаміў Адаму, каб той рыхтаваўся да выхаду. Але замест меркаванага наведвання следчай камісіі, ён быў праведзены праз Слонімскі завулак на поле за межамі Навагрудка. Перад смерцю ён атрымаў бласлаўленне ад Навагрудскага ксяндза Эймунта. Пуслоўскага давялі да падножжа яра. Тут жа, на яго 10

Там жа


вачах адныя салдаты тэрмінова ўкопвалі слуп з вынятага па суседству плота, а другія капалі яму побач. Частка салдатаў правярала зброю. Адам толькі і паспеў сказаць ксяндзу, што яму нічога не паведамілі пра прысуд, як два салдаты схапілі яго пад пахі і праводзілі да слупа. Адама прывязалі вяроўкамі, папярэдне звязаўшы рукі за спіною. Афіцэр дастаў з кішэні хустку і завязаў Пуслоўскаму вочы, не звяртаючы ўвагі на просьбу пакінуць іх адкрытымі. Далей салдатам было загадана падысці да асуджанага так блізка, што штыкамі ружжаў яны амаль дакраналіся да яго цела. Пасля каманды “Агонь!” па ваколіцы разнёсся гук стрэлаў і цела паўстанца абвісла на вяроўках. Слуп хутка дасталі і паставілі на ранейшае месца ў плоце. А цела Адама разам з вяроўкамі і хусткаю афіцэра былі кінутыя ў неглыбокую яму, яку зараўнялі і прытапталі нагамі салдат. Затым вайскоўцы пакінулі пляц пакарання11. Пуслоўскага растралялі на месцы, якое ў народзе называлася “Сабачымі горкамі”. Зараз гэта раён школы № 4 Навагрудка. Помнік Па загаду бацькі Адама Пуслоўскага цела сына было выкрадзена і перахаванае ў скляпеннях знішчанай Навагрудскай фары. Эвеліна ж выдзеліла грошы на ўзвядзенне сямейнага склепа побач з радавым маёнткам Сенна, над якім узвышалася чыгуннае распяцце. Калі Эвеліна Пуслоўская знаходзілася ў цяжкім стане, яна загадала пасля сваёй смерці выкапаць цела сына і пахаваць у адной труне з ёю. Эвеліна Пуслоўская памерла 11 Dybowski B. Wspomnienia z przeszłości półwiekowej. Lwów, 1913. S. 73.


Помнік на магіле Эвеліны і Адама Пуслоўскіх у Сенна. Фота 1910-х гадоў.

31 мая 1880 годзе ў Сенна. Да таго часу 17 гадоў рэшткі Адама праляжалі непахаванымі. У 1990 годзе настаўнік з Карэліцкага раёна Леанід Аляксандравіч Навара, продак якога селянін Андрэй Жылка быў у адным атрадзе з Адамам Пуслоўскім, прывёў помнік у Сенна ў парадак і прымацаваў да яго мемарыяльную шыльду: “Тут разам з Эвелінай Пуслоўскай спачывае прах яе сына Адама Пуслоўскага. Ён быў адным з кіраўнікоў паўстання 1863 г. на Наваградчыне. За ўдзел у паўстанні растраляны 26 чэрвеня 1863 года ў Наваградку”.

"??????? ? ??????? ????????? 1863 ????"  
"??????? ? ??????? ????????? 1863 ????"  
Advertisement