Page 1

ТОМАШ БІЛКА OP

Лічба жыцця: лічба смерці Найважнейшаму і найстарэйшаму хрысціянскаму святу Вялікдзень, якое прыгадвае

нам

пра

пакуты,

смерць

і

Уваскрасенне

Хрыста,

папярэднічаюць сорак дзён Вялікага Посту. І хоць не з самага пачатку хрысціяне рыхтаваліся да штогадовага святкавання Пасхі — так гэтае свята называюць праваслаўныя — такі ж перыяд часу, аднак, ужо Тэртуліян у сваіх творах (II/III ст.) пацвярджае існаванне саракадзённага велікоднага посту. Вядома, на гэта паўплывала працягласць посту самога Ісуса,

які

сорак

дзён

прабыў

у

пустыні,

што

пацвярджаюць

усе

сінаптычныя Евангеллі (Мц. 4, 2; Мк. 1, 13; Лк. 4, 2). Ананім у V Гаміліі свайго «Незавершанага Твору на Евангелле паводле Мацвея» наўпрост піша: [Ісус] пасціўся сорак дзён (…), каб устанавіць мерку сорак дзён для нашага посту».1 Самога выказвання ўсё ж мала, каб зразумець сэнс, які хавае ў сабе гэтая лічба. «Бачыце, браты, кажа Пётр Хрысолаг, — што саракадзённы пост гэта не чалавечая выдумка. За ім стаіць боскі аўтарытэт. Ён усталяваны не натуральным чынам, але носіць містычны характар. Ягоная аснова не зямная звычка, а нябесныя таямніцы».2 Тым цяжэйшым можа быць расчытанне гэтай лічбы, што не толькі поўнае цяжкасцей абвяшчэнне Валадарства нябеснага Хрыстом доўжылася сорак месяцаў, але таксама праз сорак гадзін уваскрасае Госпад і сорак наступных дзён, ажно да Узнясення,

ён

з’яўляецца

вучням,

аб’яўляючы

ім

новы

від

сваёй

прысутнасці (Дзеі 1, 3). Выходзіць, тая ж мерка вызначана і для суму і для радасці: «Яшчэ крыху, і ўжо не ўбачыце Мяне, і потым яшчэ крыху, і ўбачыце Мяне,» — кажа Ісус (Ян. 16, 16). «Што значыць, што кажа: «Яшчэ крыху»? — пытаюць вучні (Ян. 16, 18). Амаль заўсёды лічба сорак у Старым Запавеце азначае знішчэнне, пакаранне, пакуту, час посту і малітвы, час вымольвання. І так: воды патопу 1 PG 56,664-665. Цытата паводле: «Ojcowie Kościoła Komentują Biblię. Nowy Testament Ia: Ewangelia według św. Mateusza 1-13», Ząbki 2011, с. 62. 2 Piotr Chryzolog, „Zbiór Kazań”, 11,4, [w:] CCL 24, с. 74. Цытата паводле: „Ojcowie Kościoła Komentują Biblię. Nowy Testament Ia: Ewangelia według św. Mateusza 1-13”, Ząbki 2011, с. 62-63.


ліліся на зямлю сорак дзён і сорак начэй (Род. 7, 4. 12. 17), сорак дзён і начэй заставаўся Маісей на Сінаі без ежы і вады, пакуль не атрымаў каменныя табліцы Запавету (Вых. 24, 18; 34, 28; Паўт. Зак. 9, 9. 11), столькі ж пакутаваў пасля ідалапаклонства Ізраіля, і за іншыя грахі выбранага народу (Паўт. Зак. 9, 18; 9, 25; 10, 10), сорак гадоў доўжылася вандроўка, ці хутчэй блуканне Ізраіля па пустыні, дзе народ усё ж спазнаў Божую апеку і карміўся маннай нябеснай (Вых. 16, 35; Ліч. 14, 33-34; Ліч. 32, 13; Паўт. Зак. 2, 7; Паўт. Зак. 8, 2. 4; Паўт. Зак. 29, 4; Еш. 5, 6; Нэгэм. 9, 21; Пс. 95, 10; Ам. 2, 10; Дзеі 7, 36; 13, 18; Геб. 3, 9. 17), на сорак гадоў ізраіліты былі ў пакаранне аддадзены Госпадам у рукі Філістынцаў (Суд. 13, 1), сорак дзён і начэй ішоў Ілля да Божай гары Гарэб, сілкуючыся той ежай, якую даў яму анёл (1Цар. 19, 8), столькі ж часу пакутавала Нініва навернутая прапаведваннем Ёны і пазбегла знішчэння (Ёна 3). Таксама сорак удараў былі максімальнай карай лупцавання ў Ізраілі (Паўт. Зак. 25, 3; 2 Кар. 11, 24). Св. Амвросій так тлумачыць таямнічае значэнне лічбы сорак: «Часта многія спрабуюць даведацца, чаму патоп доўжыўся сорак дзён. Мы можам адказаць, што дзялімая лічба адносіцца да сумных падзей, то бок знішчэння стварэння, а сямёрка да стварэння ўсяго свету, то бок, да радасных падзей. Але нехта мог бы спытаць, чаму таксама ў сорак дзён быў устаноўлены Закон і столькі ж дзён Маісей правёў на гары Сінай, калі атрымаў табліцы Запавету. Такім чынам, адна і тая ж лічба слушна адносіцца, як да наказу пазбягання граху, так і да кары за правіну, каб мы спазналі, што за той жа час жыцця праз паляпшэнне належыць здабыць заслугу, за які можна пакутаваць за зроблены грэх. Таму таксама сорак дзён ужо не азначаюць кары, толькі жыццё. (…) І праз Уваскрасенне Хрыста саракавы дзень ужо не лічыцца апошнім, толькі першым. Таму таксама лічба, якая перад гэтым, як лічба смерці, акрэслівала знішчэнне свету і гібель роду чалавечага, азначае жыццё».3 Гэтае сцверджанне Амвросія здаецца фундаментальным. Мерка зямнога жыцця, пасля напаўнення якой мела прыйсці смерць, становіцца, дзякуючы смерці і Уваскрасенню Хрыста, часам, патрэбным чалавеку, каб нарадзіцца наноў, часам, які робіць чалавека здольным прыняць ласку новага жыцця. Гэтае перамяненне смяротнага цела 3 De Noe et Arca 13, 44; PL 14, 400. Цытата паводле: Dorothea Forstner OSB, „Świat symboliki chrześcijańskiej”, Warszawa 1990, с. 53.


ў абагаўлёнае, вечнае валадаранне містычнага Цела Хрыста — Ягонай Царквы — гэта найглыбейшы сэнс, які хавае ў сабе лічба сорак. Для Аўгустына лічба сорак азначае зямное жыццё. Лічба дзесяць — гэта лічба дасканалай шчаслівасці. Памножаная на чатыры, якая з’яўляецца лічбай свету (чатыры бакі свету, чатыры стыхіі, чатыры пары году), яна дае лічбу сорак. У той жа час, у каментары да псальма 95,10 Аўгустын заўважае, што гэтая лічба азначае «заўсёды – semper»: «Сорак гадоў я быў найбліжэй гэтага пакалення, і сказаў: Гэтыя заўсёды сэрцам блукаюць». «Гэтая лічба, — тлумачыць Даратэя Форстнэр, — «сведчыць пра напаўненне часоў так, што моцай гэтай лічбы іх цячэнне дасягае канца».4 Падобна піша Арыген: «Лічба сорак дзён — гэта здабытак лічбаў чатыры і дзесяць. Гэта можа быць звязана чатырма аспектамі фізічнай рэчаіснасці, бо наш намацальны свет складаецца з чатырох элементаў. Альбо з гэтым звязанае тое, што чалавечая істота фармуецца ва ўлонні маці сорак дзён».5 Арыген сцвярджае, што менавіта такі перыяд акурат адпавядае фармаванню новага жыцця. Прызначэнне зямнога сусвету ў перамяненні, якога чакае ўсялякае стварэнне і «дагэтуль стогне і пакутуе ў болю нараджэння» (Рым. 8, 22). Таму св. Аўгустын Велікодную надзею акрэслівае наступным чынам: «Толькі калі мы добра правядзем гэтыя саракавіны, то бок, калі мы добра пражывем гэтыя сорак дзён, паступаючы паводле Божых запаветаў, атрымаем тую дзясятку, узнагароду для верных (…) Таму дадай да добра праведзеных сарака дзён дзесяць, у якасці ўзнагароды, і атрымаеш лічбу пяцьдзясят. Яна азначае будучую Царкву, у якой Бог заўсёды будзе праслаўляцца (…)». «А Пяцідзясятніца пасля Уваскрасення Хрыстовага, калі мы спяваем Алілуя, ужо не азначае канца і прамінання нейкага часу, толькі тую блаславёную вечнасць. Таму што дзесяць дададзенае да сарака, гэта тая ўзнагарода дадзеная гаруючым у тым верным жыцці, якую айцец сям’і нароўні падрыхтаваў як першым так і апошнім».6 Ці выпадкова, што цяжарнасць і чаканне дзіцяці таксама доўжацца сорак тыдняў? Ці ўсё ж Бог у сваёй патаемнай задуме імкнецца навучыць нас значэнню часу, які патрэбны нам для прыняцця новага жыцця, якое ўжо не будзе мець меры? Евангеліст адказвае, што «Зразумеў Ісус, што хочуць пытацца Яго, дык сказаў ім: «Пытайцеся адзін аднаго пра тое, што Я сказаў: “Яшчэ крыху, і 4 Dorothea Forstner OSB, „Świat symboliki chrześcijańskiej”, Warszawa 1990, с. 53. 5 Orygenes, Fragmenty do Ewangelii Mateusza 61. Цытата паводле: „Ojcowie Kościoła Komentują Biblię. Nowy Testament Ia: Ewangelia według św. Mateusza 1-13”, Ząbki 2011, с. 62. 6 Augustyn, Sermo 252, 10; PL 38, 1178; Objaśnienie Psalmów 110. Цытата паводле: Dorothea Forstner OSB, „Świat symboliki chrześcijańskiej”, Warszawa 1990, с. 54.


ўжо не ўбачыце мяне, і потым яшчэ крыху, і ўбачыце Мяне”? Сапраўды, сапраўды кажу вам, што вы будзеце плакаць і галасіць, а свет будзе весяліцца; вы сумаваць будзеце, але смутак ваш зменіцца ў радасць. Жанчына, калі нараджае, замірае, бо надыходзіць яе гадзіна, а калі дзіця народзіць, ужо не памятае сваіх пакут з радасці, што чалавек на свет нарадзіўся. Так і вы, цяпер заміраеце: але Я вас зноў убачу, і будзе радавацца сэрца ваша, і радасці вашай ніхто ўжо не адбярэ ад вас» (Ян 16, 19-22).

Profile for Innowica

Tomasz Bilka OP - Licza Życia Liczba Smierci BY  

Tomasz Bilka OP - Licza Życia Liczba Smierci BY  

Profile for innowica
Advertisement