Issuu on Google+


Узімку 1863  года на землях Польшчы, Літвы і Беларусі пачалося нацыянальна-вызваленчае паўстанне. З вуснаў аднаго з правадыроў паўстання Кастуся Каліноўскага ўпершыню прагучала ідэя суверэнітэту беларускага (“мужыцкага”) народа са сваім уласным войскам і беларускай школай у межах федэрацыі свабодных народаў Беларусі, Літвы і Польшчы. Гарадзенцы ўзялі актыўны ўдзел у падзеях паўстання 1863-1864 гадоў. Яшчэ ў 1862 годзе была ўтворана Гарадзенская рэвалюцыйная арганізацыя, у якую ўвайшлі Валеры Урублеўскі, Фелікс Ражанскі, Ідэльфонс Мілевіч, Станіслаў Сангін ды іншыя. Напярэдадні паўстання і падчас яго неаднаразова наведваў наш горад і Кастусь Каліноўскі. Яшчэ ў канцы 1980-х гг. улады горада прынялі рашэнне ўсталяваць помнік Кастусю Каліноўскаму на адной з плошчаў Гародні (на пляцоўцы ля дома Прафсаюзаў па вуліцы Савецкай) На  жаль, вось ужо больш за дваццаць гадоў гэты праект чакае рэалізацыі. Сёння, калі мы святкуем 150-гадовы юбілей нацыянальна-вызваленчага паўстання, мы надалей імкнемся да таго, каб помнік Кастусю Каліноўскаму ўсё ж такі з’явіўся ў нашым горадзе. Гэта будзе не толькі актам гістарычнай справядлівасці, але і паспрыяе фарміраванню станоўчага іміджа нашага горада як месца, дзе шануюць і берагуць гістарычную памяць, дадасць Гародні турыстычнай прывабнасці. У гэтай брашуры Вы знойдзеце пералік памятных мясцінаў, адрасы паўстання у Гародні і на Гарадзеншчыне. Месцы, яія варта ведаць і якія трэба ўшаноўваць, бо тут жылі, працавалі, прымалі адказныя, часта апошнія ў сваім жыцці, рашэнні тыя, хто змагаўся за свабоду нашай Бацькаўшчыны.

3


1. Дом Фукса, цяпер крама “Оптыка” (вул. Савецкая №7). Тут на кватэры Ідэльфонса Мілевіча адбываліся сустрэчы ўдзельнікаў Гарадзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі, якія наведваў Кастусь Каліноўскі. Тут жылі “ў адных сенях” Сільвестровіч – начальнік Гарадзенскага павета, а пазней ваяводскі – і Геніуш – начальнік рэвалюцыйнага бюро. Яшчэ адзін жыхар – Адольф Талочка, памочнік ваяводска-

га Э.  Заблоцкага. Тут таксама была аптэка Л.  Каліноўскага, магчыма, сваяка Кастуся Каліноўскага (раней аптэка належала Л. Дзічкоўскаму, які таксама прымаў удзел у паўстанні). У аптэцы працавалі аптэкарскія вучні С.  Куроўскі, А.  Дзмітрыеў, В.  Барціцкі, І.  Эйслер, якія прынялі ўдзел у сутычцы з царскімі войскамі на чыгуначнай станцыі Гродна.

2. Былая мужчынская гімназія (вул. Савецкая №6). Гарадзенскія гімназісты прымалі актыўны ўдзел у паўстанні і ў руху напярэдадні паўстання. Яшчэ ў 1861 г. некалькі гімназістаў былі звольнены за спяванне патрыятычных гімнаў. Пасля таго як у пачатку сакавіка 1863  г. шмат гімназістаў (вядома пра 24 чалавекі) прынялі ўдзел у няўдалай выправе чыгункай з Гародні, царскія ўлады паставілі ў гімназіі вайсковы

4


каравул з афіцэра і дзесяці салдат. Раней у гімназіі навучаліся будучыя ўдзельнікі паўстання: браты Баляслаў

і Эразм Заблоцкія, Жалкоўскі, Жыгімонт Юзаф Руткоўскі.

Уладзіслаў Урублеўскі,

3. Дом і гатэль Севярына Ромера (вул. Савецкая №23). Мілевіч, Каліноўскі, Ромер, Рэдых, Вайсятыч, Дашкевіч, Сільвестровіч. Прачыталі ўсім інструкцыі чальцоў арганізацыі і нумар газеты “Рух”. Жонка С.  Ромера, Тэадора, кіравала жаночай арганізацыяй, збірала сродкі і лекі для паўстанцаў. С.  Ромер быў высланы ў Томскую губерню, ягоная жонка ў Казанскую, аднак паехала за мужам. Жылі яны ў Табольску, адкуль праз шмат гадоў вярнуліся на радзіму. Пахаваны С. Ромер у мястэчку Лішкава на тэрыторыі Літвы. Гатэль Ромера, канфіскаваны і прададзены ўладамі, хаця і называўся “Маскоўскі”, аднак для гарадзенцаў ён надоўга застаўся “гатэлем Ромера”, або “гатэлем паўстанцаў”.

Месца сустрэч Кастуся Каліноўскага з удзельнкамі гарадзенскай арганізацыі. Севярын Мікалай Ромер (8 траўня 1820 - 2 кастрычніка 1885) і яго жонка Тэадора актыўна дапамагалі паўстанцам. У красавіку 1863  г. адбыўся сход чальцоў гарадзенскай арганізацыі па размеркаванні падаткаў на памешчыкаў пад кіраўніцтвам С.  Солтана. Спачатку ў нумары Юндзіла, які тут жыў, сабраліся: Солтан, Камінскі, Багатка, князь Чацвярцінскі, Э.  Заблоцкі. Юндзіл здаў сабраныя 3000 руб. срэбрам ваяводскаму касіру Багатку, Мілевіч схадзіў у сваю кватэру і прынёс 10-ы нумар газеты “Рух”. Потым у другім нумары снедалі. За  сталом сядзелі, акрамя вышэйназваных:

5


4. Былы акруговы шпіталь (вул. Ажэшкі №9). на дапамогу паўстанцам. Быў арыштаваны ў сакавіку 1863  г. і высланы ў Пермскую губерню. Працаваў лекарам на залатых рудніках на Урале. З 1868  г. жыў у Варшаве, працаваў лекарам, актыўна займаўся музыкай. Дапамог стаць мастаком і кампазітарам Мікалаю Чурлёнісу. Памёр у 1923  г. у Варшаве. Ягоны сын перадаў у Гародню альбом з фотаздымкамі людзей, якія мелі дачыненне да паўстання 1863 г.

Шпіталь быў перабудаваны напрыканцы 1850-х гг. з былога бровара баніфратараў. Тут працаваў Язэп Маркевіч, зборшчык падаткаў для Гарадзенскай арганізацыі. Я.  Маркевіч нарадзіўся ў 1834  г. у маёнтку Шчанова Наваградскага павета. Вучыўся ў Віленскай гімназіі і Маскоўскім універсітэце. У 1858-1860 гг. працаваў лекарам у Маскве, пасля пераехаў у Гародню. Напярэдадні і ў час паўстання збіраў у мясцовых памешчыкаў сродкі

5. Дамы Элізы Ажэшкі і Абрэмбскіх па вуліцы Ажэшкі №17 і №19.

Э.  Ажэшка актыўна дапамагала паўстанцам. Жывучы на Палессі разам са сваім мужам Пятром Ажэшкам, яна прымала ў сябе атрад Рамуальда Траўгута-будучага кіраўніка паўстання. Яе  другі муж, Станіслаў Нагорскі, таксама знаходзіўся пад падазрэннем у супрацоўніцтве з паўстанцамі. 10 верасня 1863  г. царскія ўлады праводзілі ператрус. Размешчаны непадалёк трох-

павярховы дом №19 быў пабудаваны на зямлі Э.Ажэшкі ў канцы ХІХ  ст. сям’ёй Абрэмбскіх. Лёс Абрэмбскіх – тыповы для гарадзенскай шляхты, якая падтрымала паўстанне. Любамір Абрэмбскі працаваў дзяржаўным чыноўнікам у Губернскай палаце дзяржаўных маёмасцяў. Падчас паўстання стаў касірам гарадзенскай арганізацыі. У яго на кватэры адбываліся сустрэ-

6


3,4 5 рублёў штомесяц і ўтрымліваў сям’ю а пасля працы насіў яшчэ ваду з ракі, дровы, і ўсё гэта ў брудным завулку на хлебе і вадзе толькі… У дадатак да ягонай галавы прыплялося імкненне да ведаў”. Пасля вяртання з Сібіры Л.Абрэмбскі стаў блізкім сябрам пісьменніцы, ездзіў разам з ёй у Міневічы. “Вярнуўся з Сібіры без сродкаў, сіл для працы і аднаго вока. Другое таксама бачыць вельмі слаба. Ён  ужо амаль сляпы і аслеп бы цалкам, каб не знайшоў нас і мы яму не з’эканомілі сілаў на астатнія гады жыцця. Гэты чалавек – досыць высокі калісьці чыноўнік… да нас прытуліўся. У горадзе ён толькі начуе ў сына, ўвесь час праводзіць у нас,” – пісала пра гэтага паўстанца пісьменніца. Памёр Л.  Абрэмбскі, ў 1894  г. Э.  Ажэшка сама склала эпітафію, якая выбітая на яго магіле: “Сэрцам чыстым і мужным кахаў зямлю і людзей, шанаваў справядлівасць і служыў няшчасцю. Няхай спачывае ў Богу, чые законы выконваў”. Апрача Л.  Абрэмбскага на старых гарадзенскіх могілках па вуліцы Антонава пахаваны яшчэ

чы паўстанцаў. Быў арыштаваны царскімі ўладамі, высланы ў Сібір, вярнуўся адтуль толькі ў 1878 годзе. Увесь гэты час сям’я ягоная жыла ў нястачы. Э.  Ажэшка пісала пра сына М. Абрэмбскага, Максімільяна, наступнае: “Калі ягоны бацька, таксама чыноўнік, які займаў досыць высокую пасаду, накіраваўся ў падарожжа, з якога вярнуўся толькі праз 15  гадоў, засталася адна ягоная жонка, жанчына маладая, распешчаная, з трыма дзецьмі без ніякіх сродкаў. Найстарэйшы сын быў тады ў 1-й класе, і маці яго з 2-й класы забрала. Трынаццацігадовы хлопец ад 8 гадзін раніцы да 10  гадзін вечара, пішучы, зарабляў за гэта 2 пасля

7


некалькі ўдзельнікаў паўстання 1863  г. Сярод іх Эдвард Сасуліч (Засуліч), гарадзенскі чыноўнік, абвінавачаны ў дапамозе паўстанцам; удзельнікі паўстання Уладыслаў Календа і Адам Баяроўскі. На могілках ёсць таксама некалькі пахаванняў каталіцкіх святароў, што дапамагалі паўстанцам або былі ў іх шэрагах: ксёндз Шымборскі з парафіі Ставы Брэсцкага павета, пружанскі пробашч Клеменс Гансеўскі, пробашч гарадзенскага пабернардынскага касцёла Вінцэнт Янушкевіч, а таксама Клеменс Мараўскі, пробашч парафіі

Турасль на Беласточчыне. Апошні актыўна ўдзельнічаў у паўстанні, быў асуджаны на восем гадоў катаргі і памёр незадоўга да выезду з горада ў 1865 годзе. Яшчэ адным сябрам Э.Ажэшкі з ліку былых паўстанцаў быў Ян  Каменскі (Камінскі), былы гарадзенскі памешчык, акруговы, а пасля павятовы паўстанцкі начальнік Гарадзенскага павета. “Рыцар з брыльянтавай душой”, як яго называла Э.  Ажэшка, вярнуўся ў Гародню пасля многіх гадоў блукання ў Сібіры і памёр у красавіку 1896 года.

6. Чыгуначны вакзал. 2 сакавіка 1863  года тут адбыўся бой паміж царскім войскам і паўстанцкім атрадам, які павінен быў выехаць з Гародні ў бок Парэчча. Паўстанцы (а гэты былі пераважна гарадзенскія гімназісты) першапачаткова плана-валі прызначыць пунктам збору маёнтак Гожа, аднак пасля выбралі чыгунку. Атрад быў заўважаны ваенным патрулём Калужскага палка, які падняў тры-

вогу, і салдаты атакавалі цягнік з паўстанцамі. Машыніст Вінтэр адчапіў вагоны з паўстанцамі ад цягніка. З’ехаць з горада ўдалося толькі начальніку станцыі Гродна Кульчыцкаму (пасля памёр ад ран) і яшчэ 6 – 8 паўстанцам. Рэшту ��аўстанцаў салдаты рассеялі, параніўшы двух з іх. У наступныя дні ў горадзе было затрымана яшчэ не менш сарака шасці паўстанцаў.

8


7. Месца былога млына па вуліцы Васілька №3. У 1863  г. тут стаяў інтэрнат Прушынскага, так званыя “агульныя кватэры”, дзе жылі гарадзенскія гімназісты, якімі апекаваўся выкладчык гімназіі Палятоўскі. Менавіта тут складаўся план выхаду паўстанцкага атрада з Гародня. Яшчэ ў 1920-х гг. удзельнік гэтых падзей Ільдэфонс Клюкоўскі расказваў Юзафу Ядкоўскаму аб тым, што былі два

планы дзеянняў: або пасля Вялікадня 1863  г. выйсці з горада невялікімі групамі і,,сфарміраваўшыся ў вёсцы (магчыма, у маёнтку Гожа), далучыцца да атрада Нарбута; або паспрабаваць як мага хутчэй выехаць з горада пры дапамозе чыгункі. На рэалізацыі апошняга варыянта настойваў 20-гадовы гімназіст Аляксандр Букраба, і яго падтрымала большасць вучняў.

8. Былы езуіцкі калегіум, цяпер турма. Будынкі былога езуіцкага калегіума часткова выкарыстоўваліся царскімі ўладамі як турма з канца 18 ст. У 1820-х гг. непадалёк быў пабудаваны спецыяльна для ўтрымання вязняў “турэмны замак”. Пасля пачатку паўстання ўлады забралі забудову калегіума ў Фарнага касцёла і прыстасавалі яго для вязняў. З чэрвеня 1863 па жнівень 1865  гг. у гарадзенскай турме ўтрымлівалі толькі ўдзельнікаў паўстання. Усе крымінальныя зняволеныя былі пе-

раведзены ў былы кармеліцкі кляштар. У будынку былога калегіума ўтрымліваліся вязні, а таксама з чэрвеня 1863 па кастрычнік 1864 гг. размяшчаліся вайскова-судовая і следчая камісіі. У турэмным замку ў асобных камерах утрымлівалі правадыроў паўстання. У турме ў той час знаходзілася да 200 чалавек пастаянна і штогод праходзіла да 700 перасыльных арыштантаў – удзельнікаў паўстання, якіх накіроўвалі ў іншыя турмы або на катаргу. Напрыклад,

9


у ліпені-жніўні 1864  г. у турме адначасова знаходзілася да 380 зняволеных. Умовы ў турме былі вельмі цяжкія – вокны камер не былі зашклёныя, амаль не прапальваліся печы, адсутнічалі драўляныя падлогі. У астрозе сядзелі наступныя асобы з кіраўніцтва паўстаннем: Абрэмскі Людамір, касір рэвалюцыйнай арганізацыі Гарадзенскага ваяводства; Ромер Севярын, рэва-

люцыйны касір і рэферэнт казны Гарадзенскага павета; Рэдых Емяльян, Індурскі акруговы начальнік; Сільвестровіч Станіслаў, начальнік Сакольскі, Ваўкавыскі і Слонімскі; Цэханоўскі Целесцін, у сакавіку (ці студзені) – ліпені 1863  г. быў паўстанцкім начальнікам Гародні; Ягалкоўскі Захарый, акруговы начальнік Слонімскага павета.

9. Аптэка Адамовіча каля Фарнага касцёла. Правізарам у аптэцы працаваў шляхціц з Аўгустоўскага павета Адольф Шміт. У сакавіку 1863  г. ён падрыхтаваў для паўстанцаў паходную аптэку, якая была захоплена войскамі падчас сутычкі на гарадзенскай чыгуначнай станцыі. А.І.  Шміт сцвярджаў, што рыхтаваў лекі па “просьбе невядомай асобы”, аднак быў прызнаны ўдзельнікам паўстання і прыгавораны да высылкі ў Томскую губерню.

10


10. Памятная шыльда братам Урублеўскім у Фарным касцёле. Зыгмунт Урублеўскі (1845 – 1888), студэнт Кіеўскага ўніверсітэта, працаваў паўстанцкім сакратаром, перапісваў і захоўваў дакументы. Быў высланы ў Сібір у салдаты. Пасля жыў у Кракаве, дзе стаў адным з самых знакамітых фізікаў таго часу (першы здабыў вадкі азот і вадкі кісларод).

11.Былы кляштар кармелітаў, цяпер будынак банка. Кляштар кармелітаў быў зачынены царскімі ўладамі ў 40-х гг. ХІХ  ст. Пазней тут размяшчаліся казармы гарадзенскага гарнізоннага батальёна. Аднак вольных памяшканняў хапала, і летам 1863 г. сюды з гарадзенскай турмы перавялі ўсіх крымінальных злачынцаў, месцы якіх у турме занялі ўдзельнікі паўстання. Але і ў былым кармеліцкім кляштары ўтрымліваліся асобы, якія падчас паўстання пацярпелі ад рэпрэсій.

Напрыклад, тут знаходзіліся жанчыны і дзеці са спаленай войскамі шляхецкай ваколіцы Шчукі (знаходзілася пад Скідзелем), якія чакалі высылкі ў аддаленыя губерні Расійскай імперыі. Пад следствам тут сядзелі і ўдзельнікі паўстання Адам Баяроўскі і Конрад Дашкевіч. Умовы знаходжання ў закінутым кляштары для пазбаўленых маёмасці людзей былі вельмі складаныя. У чэрвені 1864 г. у будынку правалілася столя, амаль не прапальваліся печы.

11


12. Казармы над Нёманам (цяпер будынак вышэйшай навучальнай установы). Гэты палацавы комплекс быў прыстасаваны пад казармы напрыканцы 1850-х гг. Тут размяшчаліся расійскія вайсковыя часткі, якія ўдзельнічалі ў падаўленні паўстання. Але сярод расійскіх салдат і афіцэраў было даволі шмат тых, хто спачуваў паўстанцам, разумеючы, што царызм вядзе супраць падняволеных народаў былой Рэчы Паспалітай несправядлівую вайну. Сёння вядомыя прозвішчы больш чым трохсот расійскіх афіцэраў, салдат і казакоў, якія перайшлі на бок паўстанцаў і ваявалі ў іх шэрагах. Дэмакратычная арганізацыя – “Камітэт рускіх афіцэраў у Польшчы” – выдавала і распаўсюджвала сярод рускіх войскаў адозвы з заклікамі не змагацца супраць паўстанцаў. Так у гарадзенскіх казармах напярэдадні і ў час паўстання распаўсюджваліся наступныя выданні: “Расійскім войскам у Польшчы” і “Што трэба рабіць войску”. “Вы  не рускі народ абараняеце ў Польшчы, – гаварылася ў адной з такіх адозваў. – Рускі народ не просіць вас аб гэтым… Вы ў Польшчы абараняеце несправядлівыя царскія дамаганні”.

13. Памятны знак Валерыю Урублеўскаму на доме №32 па вуліцы Урублеўскага. Прысвечаны памяці В. Урублеўскага (1836-1908) – удзельніка паўстання 1863  года, пазнейшага генерала Парыжскай Камуны. Валерый Урублеўскі быў самым блізкім паплечнікам Кастуся Каліноўскага, у пачатку паўстання ён сфарміраваў атрад з навучэнцаў лясной школы ў Саколцы, кіраўніком якой ён быў. Удзельнічаў у многіх баях з царскімі войскамі. Пасля падаўлення паўстання жыў у Францыі, у 1871 г. далучыўся па Парыжскай Камуны, стаў яе генералам. Менавіта ён разам з К. Каліноўскім і Ф. Ражанскім пісаў і выдаваў беларускія паўстанцкія песні і газету “Мужыцкая праўда”.

12


14. Крыж пры ўездзе ў вёску Грандзічы (сёння ў межах Гародні). У 1862  годзе на гэтым месцы стаяла скульптура святога Яна, каля якой у канцы лета мешчанін Мікалай Таўрэль знайшоў другі нумар газеты “Мужыцкая праўда”. Газету чыталі жыхары Грандзіч Юзаф Воўк і Антон Яроцкі. У канцы кастрычніка 1862 г. выданне трапіла ў рукі царскіх чыноўнікаў, якія арганізавалі расследаванне, каб адшукаць вінаватых у яго распаўсюджванні.

15. Гарадзенскі Стары Замак. На працягу ўсяго ХІХ ст. Стары Замак быў вайсковай тэрыторыяй, доступ на якую мелі толькі расійскія салдаты і афіцэры. У час паўстання царскія ўлады арганізавалі на Старым Замку месца зняволення для ўдзельнікаў паўстання. Паўстанец Юзаф Ягмінт успамінаў: “Мяне і яшчэ некаторых перавялі на замак,

які называўся так таму, што ў ім некалі жыў кароль Стэфан Баторый, а пасля і Панятоўскі, апошні польскі кароль. З гэтага замка звычайна высылалі або вызвалялі… Нашае ўнутранае жыццё на замку хаця і не было вясёлым, але не было і сумным. Мы  карысталіся там большай свабодай. Нельга толькі

13


была перададзена музею. У якасці месца ўтрымання для паўстанцаў у гэтыя час выкарыстоўваўся і так званы “летні шпіталь” расійскай арміі, які размяшчаўся ў былых каралеўскіх канюшнях каля харальнай сінагогі па вул. Вялікая Траецкая.

было выходзіць за межы замка. Нам давалі, апрача таго, кнігі, часопісы і даручалі розныя працы. Па вечарах мы збіраліся ў кучкі і спявалі розныя патрыятычныя песні”. Стары Замак заставаўся вайсковай тэрыторыяй да 1920- х гг., пасля гэтага тэрыторыя

16. Плошча Тызенгаўза №2. карня, дзе друкаваліся афіцыйныя “Гродзенскія губернскія ведамасці”. Рэдактар газеты Ян  Штарк падазраваўся ўладамі ў друкаванні “Мужыцкай праўды”.

Былое гарадзенскае губернскае праўленне. Тут працавалі ўдзельнікі паўстання: Эразм Заблоцкі, Адам Баяроўскі і іншыя. У гэтым жа будынку знаходзілася губернская дру-

17. Пабернардзінскі кляштар (вул. Парыжскай Камуны, 1). У 1853 г. кляштар быў зачынены расійскімі ўладамі. Жылыя карпусы здавалі пад жыллё. Тут жыў Руткоўскі Юзаф, начальнік Гародні пасля арышту Целестына Цеханоўскага, а таксама сам Целестын Цеханоўскі.

14


Памятныя месцы, знакі і магілы паўстанцаў 1863 года на Гарадзеншчыне з ксяндзом Антонам Мацкевічам і расійскімі карнікамі. Нача Памятны знак у гонар паўстанцаў 1863  г. (усталяваны каля касцёла ў 1988 г.). Радунь Непадалёк месца пахавання паўстанцаў 1863 г.

Ашмянскі раён: Баруны 1 верасня 1863 года каля мястэчка адбыўся бой паміж паўстанцамі і расійскім карным войскам. Відэйшы 21.10.1863 адбылася сутычка паўстанцаў з царскім войскам. Даўкшышкі 22 лютага 1863 года ля вёскі адбылася сутычка паміж паўстанцамі на чале з Феліксам Віславухам і Станіславам Бухавецкім і расійскім карным войскам. Жупраны Помнік Францішку Багушэвічу (адчынены 30.121975) Магіла і помнік Францішку Багушэвічу. У касцёле мемарыяльная дошка. Клявіца 15 верасня 1863 года у мясцовым лесе адбыўся бой паміж паўстанцкім атрадам на чале з Густавам Чаховічам (каля 100 чал.) і расійскімі карнікамі.

Гарадзенскі раён: Азёры, Святыя Балоты 22 красавіка 1863  года каля мястэчка адбыўся бой паміж паўстанцкім атрадам Аляксандра Лянкевіча і расійскім войскам. На месцы лагера і бітвы пасаджаны малады дубок. На  Азёрскіх могілк��х устаноўлены 5 крыжоў у памяць пахаваных тут паўстанцаў. Віцькі Непадалёк вёскі ёсць так званы “Канюхоўскі роў” – месца пахавання пасечаных паўстанцаў 1863  г. з Пескаўскага атрада. Гожа Маёнтак, радзіма Станіслава Сільвестровіча, паўстанцкага цывільнага начальніка Гарадзенскага павета, пасля ваяводскага начальніка. Кадыш 22 траўня 1863 года адбыўся пераможны бой паўстанцкіх атрадаў з расійскімі карнікамі; брацкая магіла паўстанцаў, на магіле крыж-помнік. Навасёлкі Маёнтак-сядзіба члена Гарадзен-

Бераставіцкі раён: Кватары Жыў Антон Гліндзіч, уладальнік маёнтка, за ўдзел у паўстанні 1863 года арыштаваны, памёр у 1864 годзе ў Ваўкавыскай турме.

Воранаўскі раён: Ківанцы 18 красавіка 1863  года адбыўся бой паўстанцкага атрада на чале

15


скай рэвалюцыйнай арганізацыі Уладыслава Спірыдовіча. Панюкі Вёска, невялікі маёнтак Аляксандра Лянкевіча (пс. Ляндар), вайсковага начальніка Гарадзенскага павета, паўстанцкага палкоўніка, камандзіра паўстанцкіх атрадаў. Парэчча Жыхары вёскі бралі актыўны ўдзел у паўстанні 1863  г., змагаліся ў атрадах Л.Нарбута і А.Лянкевіча, у канцы чэрвеня 1863 г. на чыгуначнай станцыі адбыўся бой. Пескі Вёска, якая была на левым беразе Нёмана, насупраць Коматава каля в. Віцькі . Была знішчана. У 1863  г. у Песках дзейнічаў паўстанцкі атрад, які быў разбіты. Эйсманты (Надтабольскія) За  ўдзел у паўстанні і падтрымку паўстанцаў пакараны высылкай у Расію 8 сямей мясцовых жыхароў.

Вавёрка Служыў ксяндзом Раймунд Зямацкі, за чытанне ў касцёле Маніфэста паўстання быў расстраляны 24 траўня 1863 года ў Вільні. Кір’янаўцы Жыў Альберт Ласковіч, памешчык, удзельнік паўстання 1863  года, быў расстраляны 5.06.1863 г. Ліда Жыў Баляслаў Калышка (26.07.1837-28.05.1863), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 года, родам з маёнтку Навіцкішкі Лідзкага пав.; быў павешаны ў Вільні. Жыў Юльян Лясноўскі, удзельнік паўстання 1863  года, быў павешаны ў Вільні. Жыла Валерыя Цехановіч (18411933), удзельніца паўстання 1863  г. Жыла 92  гады, пахавана ў Лідзе, на магіле помнік.

Дзятлаўскі раён:

Мастоўскі раён:

Лідскі раён:

Лунна Каталіцкая капліца каля касцёла. На  могілках – помнік Івану Каменскаму, удзельніку паўстання 1863  г., цывільнаму паўстанцкаму начальніку Гарадзенскага павета. Мінявічы Крыж-помнік на магіле сарака паўстанцаў 1863  г., актыўнымі удзельнікамі паўстання былі мясцовы ўладальнік маёнтка Ян (Іван) Каменскі, жыхары Алесь Карась, Максім Барэйка. Пацавічы У ваколіцах вёскі ў лесе помнік паўстанцам 1863 г.

Явар Каля вёскі - месца пахавання загінуўшых паўстанцаў 1863 года.

Івейскі раён: Гаўя Нар. Уладыслаў Брахоцкі (24.1.1810-1896), грамадскі дзеяч, удзельнік паўстання 1863  года, пасля ссылкі да смерці жыў у Вераскаве (Наваградзкі р-н). Расолішкі – 3.6.1863 г. ля вёскі адбыўся бой паміж паўстанцкім атрадам Зыгмунта Мінейкі і расійскім войскам, паўстанцы пацярпелі паразу, Мінейка быў арыштаваны.

16


пер Баранавіцкі) 22 мая 1863 г. каля вёскі адбылася самая вялікая бітва паміж паўстанцамі пад камандаваннем Аляксандра Лянкевіча і расійскім войскам, паспяхова бой вялі каля 1000 паўстанцаў супраць Стараінгерманландскага палка з артылерыяй і казакоў.

Правыя Масты Уладальнік мясцовага маёнтка Міхайлаўка Лавіцкі быў актыўным удзельнікам паўстання 1863 г., быў помнік паўстанцам (не захаваўся). Рагозьніца Сын уладальнікаў Рагозьніцы Шабаньскіх у 1863 г. загінуў у паўстанні.

Смаргонскі раён:

Наваградскі раён:

Кушляны Сядзіба Францішка Багушэвіча (жыў з 1898 да смерці ў 1900), у 1749 сядзібу купіў А.  Багушэвіч (прапрадзед паэта), на тэрыторыі сядзібы дом, парк з пладовым садам, драўляная альтанка з назвай “Распятая воля”, зробленая Багушэвічам у памяць ахвяраў паўстання 1863 г. Непадалёк ад сядзібы камень Мацея Бурачка, устаноўлены сялянамі ў гонар паэта ў пач. 20 ст. Парк і сад Маркоўскага, удзельніка паўстання 1863 г. Парк Ясевіча, удзельніка паўстання 1863 г. Солы 3 лютага 1863  года адбыўся бой паміж паўстанцамі і расійскім карным войскам. Тупальшчына Нар. Юльян Бакшанскі (7.12.1824-4.4.1863), удзельнік вызвольнага руху, кіраўнік паўстанцкага атрада ў 1863 годзе, публіцыст.

Нянькава Жыў Уладыслаў Дыбоўскі (нар. у маёнтку Адамарын, Вілейскі павет, цяпер - Валожынскі раён, 18.04.1838-27.07.1910), удзельнік паўстання 1863  г., заолаг, батанік, палеантолаг, мінералаг, фалькларыст; з 1878 - да пач. 1900-ых у Нянькаве, сядзіба знішчана ў Другую сусветную вайну. Пахаваны на мясцовых могілках. Сянно Нар. Валяр’ян Вільчэўскі (14.04.1835-16.05.1916), лекар, паўстанец 1863  года ў атрадзе Францішка Юндзіла ў Слонімскім пав. Нар. Адам Пуслоўскі, удзельнік паўстання 1863  года. Паблізу Сянно родавы пахавальны склеп і помнік-крыж.

Слонімскі раён: Львоўшчына 18 ліпеня 1863  г. ля вёскі атрады паўстанцаў Ізідора Лукашэвіча (Галоскі) і Вітольда Міладоўскага далі бой расійскім карнікам. Паўстанцы страцілі забітымі 7 чалавек, у тым ліку Лукашэвіча. Мілавіды (Слонімскі р-н ця-

Свіслацкі раён: Свіслач Магіла і помнік Віктару Каліноўскаму(нар.увёсцыМастаўляны наБеласточчыне,21.04.1833-6.11.1862), археографу, аднаму з ідэолагаў нацыя-

17


нальна-вызваленчага руху, старэйшаму брату Кастуся Каліноўскага; жыў і памёр у Якушоўцы. Помнік Рамуальду Траўгуту (1928, адноў-лены ў 1989, скульптар Міхал Анціпін). Помнік Кастусю Каліноўскаму (скульптар – Заір Азгур). Якушоўка Быў фальварак Каліноўскіх, які яны набылі ў 1849 г. Жыў Кастусь Каліноўскі (з 1849  года, з 1847 г. вуч. у Свіслацкай гімназіі). 24 кастрычніка 1999  г. падчас Дня памяці паўстанцаў 1863 года адбылося ўрачыстае адкрыцьцё памятнага крыжа.

Шчучынскі раён: Дэмбрава Вёска, радзіма знакамітага мастака Казіміра Альхімовіча, удзельніка паўстання 1863г. Жалудок - Служыў вікарыем у касцёле Станіслаў Ішора, быў расстраляны ў Вільні 24 траўня 1863 г. за ўдзел у паўстанні. - Радзіма Валерыя Урублеўскага, ваяводскага вайсковага начальніка. Ішчална Служыў ксяндзом Адам Фалькоўскі, быў расстраляны ў Лідзе 10 чэрвеня 1863 года за чытанне вернікам Маніфеста паўстання. Новы Двор 11 красавіка 1863 года каля вёскі адбылася бітва паміж паўстанцкім аддзелам Людвіка Нарбута і расійскім войскам. Шчукі Вёска, якая 12 ліпеня 1863  г. была спалена расійскімі карнікамі, а жыхары (16 сем’яў) высланы ў розныя губерні Расіі за ўдзел у паўстанні і падтрымку паўстанцаў.

18


Укладальнік: Э. Дмухоўскі. Фота: Я. Лялевіч, Ю. Дарашкевіч Тэкст: А. Вашкевіч (стар. 3-14), У. Хільмановіч (стар. 15-18). Вёрстка: Іван Паўлёнак У афармленні выкарыстанны элементы з малюнка "Кастусь Каліноўскі" Ігар Мацюнаў.


Адрасы паўстання 1863-1864 гг. у Гародні і на Гарадзеншчыне