Дзеяслоў (№ 64)

Page 11

Васіль Зуёнак

/

11

ПАХАВАНЫЯ ЎСЕ… Над магілаю Арсеня Конанавіча Храмчанкі, апошняга аберагальніка агменю на бацькоўскай сядзібе ў Мачулішчы…

Пахаваныя ўсе, пахаваныя, – Ад мяне, ад свету, ад болю. І дарога, наканаваная Мне, – не будзе маёю болей. Больш няма да каго сюды ехаць І няма да каго прыхінуцца. Апусцелая хата – як рэха Галасоў, якім не вярнуцца. Я ўжо тут – як вада дзясятая На чужым кісялі, на скрушным… Толькі цені, крыжамі распятыя, Толькі сцежкі, дзе ходзяць душы. Толькі вы засталіся, бярозкі, У жывых – як жывых надзея. Вось і ўсё. Пахаваная вёска. І трава на грудках маладзее… *** Затухае, мялее крыніца, І нельга не пагадзіцца – Не аспрэчаць ні меч, ні веча: Штодзень, то бліжэй да Бога, А ў Бога адна дарога – Вечнасць. *** Прастора – маё жыццё Ў часе маім кароткім. Хацелі б, ды больш не дасцё Вы мне, – ні нашчадкі, ні продкі. Бясконцасць – яна для ўсіх, А кожнаму паасобку Вечнасць – як ускалых Дыхання ў хадзе таропкай. Глядзіш на чужыя гады І думаеш: “Як гэта многа!..”


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.