Page 9

Рыгор Барадулін

*** Ідэя для таго даецца, Каб ціха ехала страха. І чалавецтва, І авецтва Не могуць жыць Без пастуха… *** Усё паўтараецца на зямлі. Руплівасць корміць Галодную стому. Няўтульнае самае – Гэта калі Ты больш непатрэбны Сабе самому… Кастрычніцкае Маланка – Пляменніца вышыні Не верыць даверу стром. Датоптвае летнія пашлапні Застуджаны восеньскі гром… *** Зярняты дзён Дзяўбе, як певень, Час. Галодны Ён – Не заўважае нас… *** Калі абвяў канец, Не думай пра вянец… *** Пераканаць хваробы свае Хвораму кворуму не стае…

/

9

Profile for Дзеяслоў

Дзеяслоў (№ 63)  

Дзеяслоў (№ 63)  

Advertisement