Page 8

8

дзеяслоў

/

Знянацкае Агонь глядзіць на дрэва – Бачыць дровы. Адлезе ў снезе Крэкча крыгалом. На хутары Сузор’і лічаць совы. Вятрак вітае страх Аднакрылом. Даверу ветру Развярэдзіць стому. Сівому ветраку Падам руку. Дам тэлеграму Нейкаму нікому, Каб сон наслаў На рупную раку… *** У небе выбоістая шаша. Сплываюць хмурыністыя масты. Пакуль цябе церпіць Твая душа, Сябе пераконвай, Што ты – гэта ты… *** Жыць як апошнім днём, Адужаўшы знямогу. Прыгашаным агнём Свяціць наскрозь дарогу. Дарогу, Што вядзе У соннае пытанне, Паром вяртання дзе Да берага прыстане. У леташняй журбе Час волю дасць спакою. Бягун ручай сябе Захоча зваць ракою…

Profile for Дзеяслоў

Дзеяслоў (№ 63)  

Дзеяслоў (№ 63)  

Advertisement