Page 6

6

дзеяслоў

/

Пытанне Рух Пытаецца ў ценяў наўкола, Дзе пачатак Няспыннага кола?.. *** Дождж Ходзіць змалку басанож І не баіцца застудзіцца… *** Свой неўміручы лёс Кропля разбівае аб туман. *** Кожнаму самы верны Толькі ягоны боль… Пошук Гукае рэха сонную саву. Нясмела Цені ў лазняку зніцелі. А капялюш шукае галаву, З якой у вырай Думкі адляцелі… *** Спагаду замяняе дакор, Чаканы спакой – трывога. Гук – Геніяльны актор Падмяняць галасы Усяго жывога… *** Кожны праявіцца рад Ці ў старанні, Ці ў гульбе. Час

Profile for Дзеяслоў

Дзеяслоў (№ 63)  

Дзеяслоў (№ 63)  

Advertisement