Page 19

Рыгор Барадулін

/

*** Дождж лясны Стараецца ў нашым баку: А раптам Радні нарасце?.. Дакладны адказ А як лямант людскога вар’яцтва заціх, Я запытаўся ў Някляева: – Чаму ты геній? Адказаў: – Таму што зайздрасці меней Ува мне, чым ва ўсіх… Так! У галаве Ў Бураўкіна Генадзя Плямёны мужных думак у засадзе. Не паслабляйце ўвагу, Чытачы, – У вояў гартаваныя мячы! *** штодня бліжэй да вясны… Алесь Камоцкі

Штодня да вясны бліжэй. Святло пачынае акупацыю. І ў лужынцы верабей Парупіцца пакупацца. Штодня бліжэй да вясны. Туман з барадой пасівее. Чаўнарыць у два вяслы Закруціцца ветравею. Бліжэй да вясны штодня. Цяплеюць хвалі на румах. Смялей расце вышыня У ценях жывых І ў задумах…

19

Profile for Дзеяслоў

Дзеяслоў (№ 63)  

Дзеяслоў (№ 63)  

Advertisement