Page 17

Рыгор Барадулін

/

Восень сыпле жывыя дукаты Дагараць на гарачай траве. Летуценіцца да небакраю Незямнога даткнення тварба. На жаданне варожыць журба. Золата стомлена дагарае… Дапамагаў красе…

Памяці Генадзя Асташонка

Дапамагаў красе сябе знайсці, На гэты свет Зірнуць спрадвечнай сутнасці. І сталь, і срэбра ў даўнім забыцці Чакалі, Каб у мастака прысуд знайсці. І адляцела светлая душа. І пачынаў у слёз вучыцца Град ісці. Гаркоту смутак п’е З таго каўша, Які ён выдыхнуў Для смутнай радасці…

Вільнюс

5. Х. 2003 г.

На гмах аблочны Свой замах Час цесны не пакінуў. Плыве ў каменных берагах Здаўна Рака ўспамінаў… *** У кожнай справе Варта старацца. Гультайства – Таксама нялёгкая праца…

17

Profile for Дзеяслоў

Дзеяслоў (№ 63)  

Дзеяслоў (№ 63)  

Advertisement