Page 15

Рыгор Барадулін

*** І ў радасці, і ў журбе, І ў роспачным забыцці Лёгка выйсці з сябе, Цяжка назад увайсці… *** Каб абганялі далягляд Сцяжыны думак маладыя, Шукаць дапамагае клад У мроях Вершатэрапія… Забытая хата Прыслеплі вокны. Сцялі сківіцы дзверы. Апусціліся плечы страхі. Рукі цаглін сашчапіў комін І ўсё яшчэ Успамінае салодкі дым… І наогул… Ноч смяшыў хітры нож. Пень развучваў ноты. Дождж бег басанож. Гром купіў боты… *** Чарнее срэбра. Цьмее медзь. Перамагае здраду змога. Час, чалавеча, зразумець – Ты толькі цень Сябе самога… *** Не можа ўсмешку ўтаіць заход. Іржавее імжа сырая. Як цяпельца халоднае, Дагарае На стале маім Рыжы кот…

/

15

Profile for Дзеяслоў

Дзеяслоў (№ 63)  

Дзеяслоў (№ 63)  

Advertisement