Page 13

Рыгор Барадулін

Хапіла жаданых пакут Для непаслушэнца кона. Узнесеная ікона Свянціць нябесны прысуд. Рабіў усё, Што было Магчыма і немагчыма. Са стомленымі вачыма Пайшоў Сустракаць святло… Свабодныя самыя…

Аляксандру Мілінкевічу

Свабода – Зорная нарачонка. Вякі – Нясхібныя дзівакі Дабіваюцца ейнай рукі Для небасхілавага пярсцёнка. Свабода Смелы абсяг паважае. Няшчадна знішчаючы Краты й замкі. Да мэты Вучыць ісці напрасткі. Баліць свабодзе Бяда чужая. Адпрэчваючы Прыслужнікаў згоды, Слугуе свабода Крылатай радні. Пад небам вернасці і чысціні Свабодныя самыя Вязні свабоды… Імгненне з Рысікам З белай грудкай Рыжы кот З форткі звіс у надвячорак, Як скупой газоўкі кнот З панядзелка У аўторак.

/

13

Profile for Дзеяслоў

Дзеяслоў (№ 63)  

Дзеяслоў (№ 63)  

Advertisement