Page 12

12

дзеяслоў

/

Паэзія – сусветная хвароба. Бездапаможныя і скальпель, і афіша… Акраліст Век людскі пялегваюць турботы. Акрыляюць свет сузор’і кроз. Льецца на ўспамін журба ляноты. Едзе на падводзе дрогкай лёс. Раніцой сцяжына выбягае У далечыні сябе знайсці. Дабрыня характар мудры мае – У спакоі дрэмле ў забыцці. Боль нахабна патрабуе ўвагі. Одуму спяшаць няма куды. Ўрэшце провід расчытае сагі. Стоды скінуць прэч з плячэй гады. Коміны маленства тыя цені, Ад якіх свяцее ўсё вакол. Магія чакання і трымцення У бажбе трымае небадол… Vivat!

Акразычэнне Сяргею Панізніку на 10 траўня 2012 г.

Зялёная вясна баялася спазніцца. Паганца валуна хрысціла бліскавіца. Атожылак цягнуўся да святла. Ўраселыя сябе шукалі гукі. Намер крылатых стрэл гукалі лукі. Абачлівасць сцяжыну сноў вяла. Гаіла чысты боль нябёс вясёлка. Одахвале начы пярэчыць золак золка. Далічваў ветравей свае гады. Дабегчы цень хацеў да той гары, З якой пачатак браў ручай настрою. Еў з голаду агонь журбу сырою. Меў профіль малады вятрак стары… Збіраў бяссонна…

Памяці Анатоля Белага

Раскрадзены родны кут Па свеце збіраў бяссонна, Каб дні не жылі без сонца, Знайшоўшы свой клопат Тут.

Profile for Дзеяслоў

Дзеяслоў (№ 63)  

Дзеяслоў (№ 63)  

Advertisement