Page 11

Рыгор Барадулін

/

*** Памяць Учапілася ў жыццё. Каб не адпускала… *** Абух Не ад думак апух – Ад цвердалобасці… *** З сусвецця па нітцы – Шыбельніку пятля… Акранавагодняе Вітаю дзень, калі цябе сустрэў, Аднойчы адшукаў і назаўсёды. Лагодай юнай гнеў цябе сагрэў, Якая павянчала сцежкі згоды. Не верыць лёс, што ўсё нарэшце дым. Цень недаверу сочыць за гадамі. Імгненне мроіць час зрабіць сваім. Ніякавее перад халадамі Апошні ў край даверу пілігрым… *** Сябры гадоў маіх маладых. Ані вас, ані тых гадоў. Толькі сум Дасюль не заціх Спадзяванак – удоў… *** Сама сябе гадуе трывога. Голад недаядае. У жыцця ператомленага, сівога Душа – маладая.

*** І не залежыць ні ад плошчы лоба, Ні ад жывой вагі таго, хто піша.

11

Profile for Дзеяслоў

Дзеяслоў (№ 63)  

Дзеяслоў (№ 63)  

Advertisement