Page 10

10

дзеяслоў

/

*** Ажно нябёсам цесна Ад крумкачовага суму… *** Гром кірпаты Кудлатую цішыню Сватае не ўпершыню… *** Не дадзена нікому выбіраць Умельства жыць, Майстэрства паміраць… *** Бясконцасць векавечыцца ў жыцці. Бяздомна Ісціна блукае ў свеце. Знайсці, каб страціць, Страціць, каб знайсці. Балюча Немінучасць верыць мэце… Заўсёды Вецер спрабуе голас. Думкай цяжэе колас. Ціха шалее асцё. Смела хмялее жыццё. Сціплая, маладая Ісціна галадае… *** Тое, Чаго ўжо няма, Страта шукае дарма. У сподзева ў галаве Вецер жыве… *** Паўдзён Заплеччу цень нясе У змрок…

Profile for Дзеяслоў

Дзеяслоў (№ 63)  

Дзеяслоў (№ 63)  

Advertisement