Page 9

Рыгор Барадулін

/

Хапае ветру цішыні А бездажджоўя – хмарам… * * * Дзе абначаваць ласуну Лесуну? Спаконны зялёны спакой разварушаны. Балюча нагадвае пра вясну Графіка засохлай ігрушыны… * * * Даўгацыбы дзівак Мае клопат вялікі – Босы дождж Не можа ніяк Па назе падабраць чаравікі… Пытанне Несупыннасць трываліць рух. А калі адпачывае слова? * * * Шлях жыццёвы Не такі даўгі, Каб паспець Аддаць усім даўгі. Толькі й спадзяюся, Што аддам Там… * * * Кароцячы адлегласць Дзень пры дні, Мазгі цяжкія, Як старыя жорны, Дамолваюць Абмецце мітусні… * * * Народзіны. Народзе, на

9

Profile for Дзеяслоў

Дзеяслоў (№ 56)  

Дзеяслоў (№ 56)  

Advertisement