Page 8

8

дзеяслоў

/

* * * Вякі вядуць За сабой скразнякі. А пыл ад славы Такі цяжкі… * * * У лістападзе Журба ў паглядзе У пані Восені… * * * У няўмольным жыцці Жыць і не наракаць. Не шукаць, каб знайсці, А знайсці, каб шукаць… * * * Жыццё па-свойму Доўжаць праз вякі Руплівасць цеслі І лянота кáта… * * * Не зважае на ветравы кпіны Згарбелы курган. Даткнуўшыся да сцягна вярбіны, Збянтэжыўся Маладзюткі туман… * * * І цені – Жывыя істоты. І козытна рэху ў бары. Зялёную мову лістоты Смялей разумеюць вятры…

* * * Ашчадна восень лічыць дні, Акрыўшыся пажарам.

Profile for Дзеяслоў

Дзеяслоў (№ 56)  

Дзеяслоў (№ 56)  

Advertisement