Дзеяслоў (№ 56)

Page 248

248

/

дзеяслоў

Адвечная песня З баравецкай рэчаіснасці і Купалава глыбока філасофская паэма “Адвечная песня”. Ва ўсякім разе Янка Купала напісаў яе там. Дата яе напісання 22-га жніўня 1908 года. Менавіта так пазначана ў канцы паэмы. Паэма “Адвечная песня”, як вядома, – гэта твор пра адвечную прагу чалавека долі-шчасця, прынамсі, селяніна, ад дня народзінаў, ад калыскі да дамавіны. Што ж схіліла паэта на напісанне згаданай паэмы менавіта ў гэты час? Жнівень. Пачатак жніва. Самы адказны момант у жыцці сейбіта. Ад таго, як ён справіцца са жнівом, колькі ён поту пралье, залежыць лёс ягонай сям’і аж да новага жніва. Таму, не шкадуючы сілы, ён дбае пра кожнае зярнятка, пра кожны каласок. А тут поблізу ягонага загончыка ў бярозавым Баравецкі дуб. гайку баравецкі могільнік. Ён нагадвае сейбіту пра хуткаплыннасць ягонага зямнога жыцця. От яна яго адвечная песня! Роздум пра адвечны лёс селяніна-сейбіта, селяніна-аратага нагадваў Купалу і стары каталіцкі могільнічак на арандаваным Луцэвічамі фальварку. Штодзённае суседства з гэтым могільнічкам не адзін раз змушала яго задумвацца пра сэнс чалавечага жыцця ад калыскі да труны. Тут дарэчы згадаць: невялікія Бараўцы ў Купалаву пару былі з двух бакоў абкладзены могілкамі. І гэта, хто хацеў не хацеў, змушала кожнага, хто хоць трошкі здатны да філасофскіх развагаў пра сэнс чалавечага жыцця, думаць пра гэтую адвечную тэму, тым больш такога рамантыка, якім быў Купала. Падзеі ў паэме разгортваюцца не на фоне старога замшэлага могільніка. У самых розных праявах паўстаюць перад чытачом дзейныя асобы. Тут і розныя прывіды. Тут і цені, совы і крумкачы. Розныя духі. Паэма поўная сімвалаў. Тут і Холад, і Голад, Доля і Бяда, іх маналогі. З баравецкай рэчаіснасці і ўсе, як мне падаецца, рэмаркі. Згадаю некаторыя з іх: “Цёмная ноч перад узвіжаннем. Могілкі. Лётаюць совы і кажаны. На паваленым крыжы сядзіць цень Мужыка... Злятаюцца тыя ж самыя духі, што пры хрэсьбінах. Верцяцца каля мужыка і папераменна пяюць”. Ці яшчэ: “Дворны папар, лагі. Недалёка лес... Песецца скаціна; каля яе снуе маленькі пастушок... Босы. У зазябнутых руках трымае быроставую трубу...”. Акурат усё, як колісь было ў Бараўцах. Вясковыя могілкі, прынамсі і баравецкія, а іх у Бараўцах было аж двое – праваслаўныя і каталіцкія. Каталіцкія амаль побач з арандаваным Луцкевічамі жытлом, заўсёды абуджалі ў Купалавай душы роздум пра сэнс чалавечага жыцця. Пра гэта не адзін Купалаў твор:


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.