Page 15

Рыгор Барадулін

Возера Шо. Бо як зазначыў Алесь Камоцкі, Яшчэ не ўжо… * * * Вушацкаму адвячорку

Старэе восень. Дзень ідзе на схон. Сырэе дзьмухаўцовая завея. Прымоўк агонь І сніць гарачы сон. Ссівелы сам Гляджу, як жар сівее… Прыходзім… Раману Скачку

Прыходзім, Каб знайсці сябе ў жыцці, А не згубіцца І не разгубіцца. Дапытлівасці смелая крыніца У скроні лёсу б’ецца ў забыцці. Завершанасць Спрыяць жадае тым, Хто самахоць Да ўпартасці прыкуты. У недасяжнасці свае маршруты. Ад вогнішча надзей салодкі дым. Чужое рэха Гнёзды ўе ў лісці. Перапляліся карані з вякамі. Вясёла Маладосць сталець звыкае. Прыходзім У жыцці сябе знайсці… Карані цішыні Смех Змоўк. Бег

/

15

Profile for Дзеяслоў

Дзеяслоў (№ 56)  

Дзеяслоў (№ 56)  

Advertisement