Page 13

Рыгор Барадулін

Вада сябе Ў напамін вядзе… У рэанімацыі І страх не адкажа, Чым пахне смерць… * * * І крыж, і меч – Стрыечныя браты Спагадліва заўважаныя існасцю. Крыж Са сцюдзёнай вечнасцю на ты. Меч Прысягае волі непахіснасцю. Крыж Сустракае вырай туманоў. Меч І са смерцю, і з жыццём рукаецца. І, цвелячы ўначэлых груганоў, Смялее аблачынка-белачаіца… Настраёвае… Пазірае з двара Ноч Яшчэ не старая. Ценькі цень камара На сцяне Дакарае За санлівасць мяне, У лямпы настольнай Павекі Зліпліся. У разгоністым табуне Сноў Самыя сціплыя Мае. Ім рашучасці Не стае. Як і мне…

/

13

Profile for Дзеяслоў

Дзеяслоў (№ 56)  

Дзеяслоў (№ 56)  

Advertisement