Page 11

Рыгор Барадулін

Смягларэка. Шукае ў вандроўных думках Сябе Беспрытульнае рэха… * * * Тут нашчыўся Слязой начлежны дым. Тут лашчыўся Да ўзгадкі сум птушыны. На хацішчы, На хутары былым Няўпэўнена Цвіце яшчэ шыпшына… * * * Радзіма пад небам тым, Дзе сонна ў далонях жару, Дзе марыць з коміна дым Сагрэць азяблую хмару. Радзіма пад зоркай той, Якая вядзе дадому. Радзіма за той вярстой, Якая не верыць нікому… * * * За хвілінку, Як за кволую галінку, Я хапаюся, Каб затрымацца тут. Толькі час Не прызнае супынку. Кожны кут Прыдатны для пакут. Час імчыць, Як жарабец падкуты, Іскры высякае з цішыні. І лагода Мае нораў люты. І ў вятроў У небе карані…

/

11

Profile for Дзеяслоў

Дзеяслоў (№ 56)  

Дзеяслоў (№ 56)  

Advertisement