Page 10

10

дзеяслоў

/

Яшчэ адну Труну. Яшчэ аднога Нікога, Госпадзе, Малю тваю Стому, Не аддавай нікому Назусім, Ні вёсен, ні зім Нікому… Не… Не верыць водгулле долу. Не умее маўчаць крыніца. Не надакучыць колу Наўкола сябе круціцца. Не змусіць нікога знямога З’іначыць сябе самога… * * * Звык цярпець І сябе й свой кон, Думкі тоячы пад замком, Беларусь – Як пакрыўджаны звон З вырваным языком… Недатыкальны Мой недатыкальны запас Пад прыглядам роднага краю – Маміны яблыні, Бацькаў вяз І пугурак, Дзе мама чакае… (лякарня)

* * * Конь смутку Мурог неспакою скубе. Спякота ўсхліпвае

Profile for Дзеяслоў

Дзеяслоў (№ 56)  

Дзеяслоў (№ 56)  

Advertisement