Issuu on Google+

Дзецi Фуко # 1

1

Дзецi Фуко ( 0 3#)1 (03) ê ð à êðàñàâ³ê ñ à â ³ ê 2009 2009

Выдаецца з 2008 года. Выходзiць адзiн раз на месяц.

ʳäàåööà ¢ âî÷û ðàçäàðîææà, ñëåïíóöü ó òóìàíå öåí³. À âûéñöå ìî¢÷ê³ ÷àêàå çà òîé ÷ûðâîíàé ìÿæîé, íàìàëÿâàíàé ÿø÷ý ¢ äçÿö³íñòâå çëàìàíàé áðàçãîòêàé, ÿêàÿ çñîõëà ïàä ïðûãí¸òàì ÷àñó.


2

ab ovo usque ad mala

# 1 (03) êðàñàâ³ê 2009

Äóìê³ ðýäàêòàðà

Людзі кажуць, што ўжо хутка будзе вясна. А я не магу яе дачакацца…Мне так халодна… Здаецца, ніколі так не мерзла як зараз. Пальцы да костак аб’ядае мароз. Ці ён так няўдала малюе нейкае раздарожжа? Я часта гляджу на гэтыя маленькія рысачкі. І ўяўляю, што кожнай з іх гэтак жа холадна як і мне зараз. Таму і не крыўдую на іх за тое, што яны робяць мне балюча, хаваючыся ад марозу. Учора першы раз за апошні месяц бачыла сонейка. Яно абудзіла мяне раніцай, а потым кудысьці збегла. У гэты дзень старая зіма зноўку плакала. Але ніхто яе больш не шкадаваў. Таму што ўсе тыя лужыны слёз былі ад нейкага вялікага шчасця, пра якое нікому з нас так і не давялося даведацца. Прачнуўшыся, я доўга пазірала на сцяну. Шмат чаго я нарабіла за апошнія гады. На гэтай сцяне. Але гэта яшчэ не ўсё… Я паздымала ўсе медалі і кубкі, якія, як мне здалося, толькі сёння першы раз пабачыла. Павыдзерла тыя цвікі, што калісьці сама ж і забівала ў сваё жыццё. Сцяна апусцела. Перад маімі вачыма зноўку ляжаў белы аркуш. Але ніякая навальніца больш не магла яго знішчыць. Я ўзяла рознакаляровыя алоўкі і пачала маляваць. Першым было сонейка. Пазней на ім з’явіцца яшчэ шмат чаго. Таму што мой малюнак яшчэ не скончаны… Не губляйцеся, бо вы таксама там ёсць… Âîëÿ Áàðêî¢ñêàÿ

Дзецi Фуко


Дзецi Фуко

homo incertae originis

# 1 (03) êðàñàâ³ê 2009

²äýàëîã³ÿ óäðàöýôàëà, àáî Äîáðààõâîòíàÿ äýãðàäàöûÿ "×àñàïàøûðàëüíàñöü áûâàå íåâû÷ýðïíàé. Ðýôàðìàöûÿ ÷àñó, ÿê ìàðàëüíà-ýòû÷íàÿ íîðìà, íå ìîæà ³ñíàâàöü áåç ïàäòðûìê³..." Ãýòûÿ äóìê³ áÿñêîíöà êðóö³ë³ñÿ ¢ ãàëàâå ²ñòîòû. Істота, у прынцыпе, была чалавекам, але з першага погляду такой не здавалася. У ёй не было нічога чалавечага: у вачах, у знешнасці і, як гэта ні банальна, у душы. Істота не спала і не размаўляла. Толькі часам, калі прыходзіла неахайная санітарка, з замасленым тварам, бруднымі рукамі і ў латаных калготах, і давала ёй есці, яна ажывала, глынала, закашлівалася, распырскваючы манную кашу па сценах і падлозе, прычым гэта было пры кожным кармленні, пра што можна меркаваць па засохлых кавалках кашы на сценах. Істота думала... Яе бясконцая думка цягнулася разам з яе бездапаможным існаваннем. "Працэс дэфларацыі галаўнога мозгу адбываецца часцей за ўсё пры ўзаемнай згодзе двух паўшар'яў..."

Істота з'яўлялася медыцынскім цудам. Гэта быў адзін з нешматлікіх Гідрацэфалаў, якія выжылі пасля нараджэння. Яго біялагічная маці адмовілася ад яго яшчэ ў радзільні, хоць яго бацька быў супраць. Нованароджаны быў перавезены ў маленькае мястэчка, у клініку доктара Плюхіна. "Клініка па назіранню і лячэнню спадчынных мутацый і захворванняў" - здаецца, так яна звалася. Мясцовыя жыхары звалі яе сцісла і ясна - "кунсткамерай". І на самой справе: кожны пацыент ляжаў у асобнай палаце, з жалезнымі дзвярыма, з маленькім, квадратным акенцам у іх. Доктар Плюхін назіраў за пацыентамі праз дзень і зарабляў грошы на таемных экскурсіях у клініцы. Амаль

кожны дзень туды прывoдзілі школьнікаў і паказвалі ім хворых. Яны ржалі, шапталіся, паказвалі пальцамі, фатаграфавалі, не перастаючы калупацца ў носе і выціраць рукавом соплі. Гэта добра, што іх не пускалі ў палаты, а не то бедным хворым жыцця б не стала. Але нават калі б дзверы адчынілі, зайсці туды ніхто б не захацеў, таму што ў

нос біў смурод невыветранага пакоя і нязмененай качкі. Бацькі прыводзілі маленькіх дзяцей, а тыя тыкалі пальцамі ў акенца, крычалі "кака" і плакалі, раптам спалохаўшыся. "Ператварэнне сэрца ў бессэнсоўны кавалак каменю з'яўляецца прамым працягам чароўнага пачатку..." Той дзень пачаўся, як звычайна. Як звы-

3


4

homo incertae originis чайна, заспявала Другая Палата, у якой знаходзілася Істота са зрослымі рукамі і нагамі. Як звычайна, закрычала ў сне Істота без вачэй з чацвёртай палаты. Астатнія яшчэ спалі. Шостая палата, у якой ляжаў Ён, не прачыналася. Проста тамака ніхто не спаў. "Змена стану калапсіруючай сістэмы вырабляецца пры поўным адчуванні распаду асобы..." Зноў прыйшла заспаная,

нерасчуханая санітарка, пакарміла Яго і нарэшце змяніла качку. "Змярцвенне кветак жыцця - гэта наступства хімічнай рэакцыі падчас акупацыі невядомасці..." Ён ляжаў і ўсё думаў, думаў і яму было сумна, што ён ніяк не можа прыйсці да патрэбнай высновы. Яго друзлае, амаль бескасцёвае цела не рухалася. Ён глядзеў перад сабой, амаль не лыпаючы, таму

# 1 (03) êðàñàâ³ê 2009 што не жадаў чагосьці прапусціць. Раптам, калі ён міргне і яго вока на секунду пагрузіцца ў цемру, адбудзецца тое важнае, з-за чаго Ён існуе. "Кніжны баланс – гэта ні што іншае, як уводзіны ў курс прасторапашыральнасці..." Гадзіны капалі густой вадой. Гэта ўпершыню за ўвесь час здалося Яму дзіўным. Надыходзіў вечар, за ім ноч, а ён усё думаў і рап-

Дзецi Фуко

там..."Бясконцая думка Гідрацэфала ёсць адплата за грахі Сусвету і з'яўляецца цалкам нармалёвым аспектам яго існавання!!!" Ну, нарэшце! Гэта была першая, скончаная думка. Ён упершыню за сваё нядоўгае жыццё ўсміхнуўся і заснуў. Назаўжды... Òàðàñ Àïàðûê


Дзецi Фуко

art house

# 1 (03) êðàñàâ³ê 2009

Ïðà ñîí Ѹííÿ ìíå ïðûìðî³¢ñÿ ñîí. Ç’ÿâà ãýòà âûêëþ÷íàÿ, òàìó øòî ñíû àïîøí³ÿ ãàäî¢ äçåñÿöü ìíå ìðîÿööà íàäçâû÷àé ðýäêà: ðàçû äâà íà ãîä - àñòàòí³ÿ æ ÿ ïàñïÿõîâà àäðàçó çàáûâàþ, ÿê òîëüê³ ðàñïëþø÷ó âî÷û. Äûê âîñü, ñîí. Я нарадзіўся чараўніком. Усе кімсьці нараджаюцца: хтосьці - звычайнымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі, нехта - дзьмухаўцамі і рыбамі. Ну а я нарадзіўся чараўніком. Гэткім добрым і спакойным. Альбо, як яшчэ модна казаць, пазітыўным і са знакам "+". Вонкі, вядома ж, я быў таксама звычайны хлопчык. Як і ўсе дзеці, хадзіў у дзіцячы садок, потым - у школу, затым - ва універсітэт, з якога мяне пазней выгналі. За што выгналі? Ну, гэта не істотна, пра гэта мне нічога не прымроілася. Затое я ўмеў, да прыкладу, лётаць. Дастаткова было разбегчыся на колькі крокаў ці скокнуць з якога ўзвышша, а потым узмахнуць па-птушынаму рукамі, і - прывітанне, неба, вось ён я! Зрэшты, апошнім часам (а падзеі ў сне адбываліся хоць і невядома калі, але ж, здаецца, зусім нядаўна) я лётаў мала, толькі ў выпадку нейкай пільнай патрэбы ці небяспекі. У астатні ж час жыў зусім звычайным жыццём, па-чалавечы (хоць мая мама і была ўпэўнена, што з усімі сваімі беларускімі мовамі жыву я зусім не палюдску! Але я не пра гэта. У той вечар Гародня ціха мокла пад чарговым травеньскім дажджом, разпораз пабліскваючы ў лужынах рэдкімі жоўтымі ліхтарамі. Я спяшаўся дадому: хацелася гарачай гарбаты і сухой вопраткі. У пад'ездзе сутыкнуўся з нейкай сімпотнай маладой мамай, якая адной рукой цягнула вялізныя пакеты, а другой прыціскала да сябе маленькую русявую дзяўчынку. "Напэўна, дачка, - падумаў я, дапамагаючы кабеце з кодавым замком і пакетамі. – Цікава, ці ёсць у яе тата?". Вядома ж, я быў падумаў пра тату не таму, што надта ж упадабаў маладую маму, але таму, што гэты нягоднік, калі ён існаваў

у прыродзе, мог бы паклапаціцца пра сваю сям'ю, а не адлежваць сабе футбольна-піўны жывот на канапе. Зрэшты, для сябе я ўсё-ткі зрабіў выснову, што таты не існуе - можа, дзякуючы маім чараўнічым здольнасцям, а можа, усё-ткі мне гэтая пара надта ж спадабалася, і я міжволі захацеў

працягнуць нашае знаёмства. Душа мая спявала, а на сэрцы красавалі ружы і цюльпаны. Мы ехалі ў ліфце і моўчкі пасміхаліся адно адному. Ім трэба было на шосты, а мне - на дзясяты. Я правяду іх да кватэры, потым з’езджу дадому, дзе мяне ўжо чакае мама з хатнімі катлетамі і бульбачкай, духмяная рамонкавая гарбата і сухія шкарпэткі. Ну а тады начарую які-небудзь смачны вішнёвы пірог і з’езджу на шосты паверх працягваць нашае знаёмства. - Рррркккррыыў! - непрыемны гук раздзіраных ліфтавых дзвярэй самым нахабным чынам перапыніў нашыя нясмелыя рамантычныя ўсмешкі і мае салодкія вішнёва-рамонкавыя мары. У кабінку прасунулася незнаёмая галава, уся закручаная ў чамусьці скрываўленыя бінты. Галава гідка вышчэрылася: - Вы долу едзеце? Вы долу? запытала галава, спрабуючы ўціс-

нуцца ў ліфт і ўцягнуць за сабой гэткае ж скрываўленае аднаногае цела. Ды яшчэ на мыліцы. - Не, - раздражнёна прашыпеў я, выпіхваючы галаву з усімі ейнымі прычындаламі з кабінкі. - Мы на шосты, мы-на-шос-ты! Аднак галава заўпарцілася. - Дык можа доооолу? - загнюсіла яна. Было чутно, што ззаду яе нехта падпіхваў. - Не, - выбухнуў я. - Мы на шосты! Галава раптам знікла. Дзверы гучна ляснулі, і мы паехалі далей. Я азірнуўся: Дыяна ўціснулася ў супрацьлеглую сцяну, захінаючы сабой маленькую Дамініку, і толькі перарывіста дыхала. Яе вялізныя і да вар'яцтва прыгожыя сумныя вочы пазіралі на дзверы з жахам (ну, зразумела ж, я не ведаў дакладна, як іх клічуць, але ж мае чараўнічыя здольнасці... Зрэшты, тады гэта было не істотна).

5


6 art house - Усё добра? - я паспрабаваў выціснуць з сябе як мага бестурботнейшую ўсмешку. - Т-так, - шэптам адказала Дыяна. Пераляканая, яна падалася мне яшчэ прыгажэйшай. Леля, Мілда, Венера і Афрадыта не мелі аніводнага шанцу перад ейным сполахам. Астатнюю дарогу мы папросту маўчалі. Я спа��увальна пазіраў на маленькую Дамініку. Сустрэцца ж вачыма з Дыянай было няёмка: ну які ж з мяне чараўнік, калі не здолеў абараніць сваіх спадарожніц ад гэткай непрыемнай выпадковай сустрэчы! Зрэшты, як выявілася на шостым, прыгоды толькі пачыналіся. Калі Дыяна яшчэ ваявала з непаслухмянасцю ўласных пальцаў, намагаючыся адамкнуць кватэру, ззаду раптам пачуўся нейкі шоргат. - Дык можа ўсё-ткі доооолу? прагнюcіў за спінай ужо знаёмы голас. Не марнуючы час, адным штуршком я ўпіхнуў Дыяну з дачкой у кватэру, пацягнуў дзверы на сябе. - Сядзіце дома і нікуды - ані нагой! толькі і паспеў выгукнуць наўздагон. У той самы момант я пстрыкнуў па язычку на замку, накладаючы на яго чароўны заклён неадмыкальнасці перад усялякімі злымі сіламі. І азірнуўся. Перада мной стаяў хлопец, прыкладна мой аднагодка. Адной рукой ён скідваў з сябе брудныя бінты, а другой прыкручваў мыліцу замест нагі. - Аааааааааааа, фоокуснік, - злосна прагнюсіў ён. - Ну, пачакааааай, фокуснік... Ён скокнуў. Але я ўжо чакаў нападу, таму спрытна паднырнуў пад нягод ніка, кульнуўся па падлозе і зноўку апынуўся на нагах. Гэтым разам паміж ліфтам і лесвіцай. - Ууу, спарцмэн... Ну, чакай. Дзверы суседняй кватэры рыпнулі і адчыніліся. З памяшкання спачатку вываліўся нечы труп - напэўна, гаспадара кватэры, - скрываўлены, з жахлівымі рэзанымі ранамі па ўсім целе. Затым зявіўся нейкі хлопец, яшчэ адзін - і вось яны абодва пераскочылі труп і сталі каля забінтаванага гнюса. "Дык вось што азначала "паехаць долу"!" здагадаўся я. Азірнуўся. Ліфт выклікаць не паспею - застаецца

# 1 (03) êðàñàâ³ê 2009 лесвіца. Уцячы не ганебна, калі ворагаў больш, а слабыя знаходзяцца ў бяспецы - гэтаму я навучыўся яшчэ ў дзяцінстве ад аднаго афганца, з якім часцяком хадзілі ў паходы за далёкія лясныя азёры. "Калі ж біцца, - вучыў аўганец, - то абяры каго-небудзь аднаго: усім не дасі рады, але хоць аднаго ды пакладзеш. Каб забіць, бі па смяротных кропках адразу, без папярэджанняў і кіношнага рыцарства. Калі не забіваць, то лепш бі гэтак, каб пазбавіць апоры: чалавек, які ляжыць, ня здольны на цябе напасці. Але памятай, што ўцячы, калі ворагаў шмат і калі не трэба кагосьці бараніць, - гэта зусім не ганебна. Гэта рацыянальна". Дыяна з Дамінікай у бяспецы, а звязвацца з гэтымі трыма зусім не хацелася - я скокнуў на лесвіцу і пабег долу. Эх, катлеткі-катлеткі, давядзецца вам пачакаць! Нягоднікі пабеглі за мной. "Фокуснік!" - крычэлі яны недзе ззаду. Я выскачыў з пад'езда. Маркотны дождж і самотная ноч з радасцю прынялі ў свае мокрыя абдымкі, захутаўшы ў цемру і залеву. Так, куды зараз? Арка! Хутчэй у арку, за ёй - лесвіца, за лесвіцай - поле, ну а там ужо дастаткова прасторы для манеўраў. У арцы сутыкнуўся з ксяндзом нашае парафіі (касцёл за дваццаць метраў ад дому). Прамоклы ўшчэнт святар, здаецца, нават не заўважыў мяне, ды і часу на этыкет асабліва не было. Я пабег далей. На лесвіцы зноўку сутыкнуўся, але ўжо з дзяўчынай. Яна радасна схапіла мяне за руку: - Дароооога! - Яна, ты? - пазнаў я дзяўчыну. З Янай мы некалі навучаліся разам у Менску. Як яна тра-

Дзецi Фуко


Дзецi Фуко

7 art house

# 1 (03) êðàñàâ³ê 2009 піла на лесвіцу каля майго дома, высвятляць часу таксама не было, таму я пацягнуў знаёмку за сабой. Яна была звычайнай дзяўчынай, хоць мы і мелі ўзаемныя сімпатыі - шкада было б, каб да яе дацягнуўся забінтаваны гнюс са сваёй жахлівай кампаніяй. За ксяндза я не хваляваўся: ён дасць сабе рады. Зрэшты, варта было папярэдзіць і яго: - Ойча! Ойча! - закрычаў я ў цемру, але святар ужо схаваўся ў арцы. Ну што ж, будзем спадзявацца на моц яго веры. Мы пабеглі далей. Вось і поле. Адной рукой я прытуліў да сябе Яну: - Нічога не бойся і трымайся за мяне! Пяць крокаў, сем, дзесяць - я ўзмахнуў вольнай рукой, і гразкае поле, чвякнуўшы, адпусціла нас у неба. - Ой, мы ляцім? Ой, мы ляцім! Аааааааааааааааааааа, мы ляціііііім! завішчала Яна. З перапуду ці ад захаплення - зараз гэта было не істотна. Я азірнуўся. Нашыя пераследнікі выскачылі з аркі і стаялі, азіраючыся і шукаючы нас. Уцячы ад іх з віскатлівай Янай было нерэальна, адбіцца - таксама. Што ж рабіць? Што ж рабіць?! І тут я прыгадаў! За полем ёсць непрыкметны зарослы ставок, на дне якога знаходзіцца чароўная карчма. У той карчме заўсёды збіраюцца ўсялякія казачныя стварэнні, яны п'юць эль і слухаюць, як стары пірат Джузэпа грае на чароўным раялі. Пад цяжарам вякоў, сівы і аблезлы Джузэпа болей не рабуе на Балтыйскім, Палескім ды Менскім марах - ён таксама п'е эль і грае на раялі розныя песенькі са сваёй маладосці. Аднак часам старому ўсёткі карціць неяк нашкодзіць, і тады ён ціхенечка выцягвае з раяля адну клавішу - звычайную зашмальцаваную белую костку - і вешае яе сабе на шыю. І ў той самы момант розныя гнюсы і забойцы вылазяць з багны, распаўзаючыся па белым свеце і чынячы ўсялякія злачынствы. А каб спыніць іх, трэба было адно неўпрыкмет скрасці клавішу і ўставіць назад у раяль. І спа-

дзявацца на марскі склероз старога пірата. Ах, калі б зараз побач была сяброўка Мучача - яна б абавязкова дапамагла нам. Мучача таксама нарадзілася чараўніцай, і ўлюбёным яе заняткам было ператварэнне ва ўсялякіх ракаў ды крыветак (ну, у кожнага - свой дзынь, пра сябе дык я наогул маўчу!). Мучача! Мучача! - прашаптаў я. - Ну дзе ж ты, сябровачка? - Эээ, Варэрка, чаго гэткі сумны? засьмяяліся недзе долу. Мучача! Толькі яна называла мяне гэтак, толькі яна гэтак смяялася! - Ну, я папаўзла, паразмаўляем якнебудзь потым, - гукнула на развітанне сяброўка. - Не хвалюйся, усё будзе чыкі! - Мучача, дзяяякуй! З цемры данеслася: "У Мучачы дзьве цыцы, пуп і ягадзіцы..." - недзе там, долу, цераз камлыгі і лужыны паўзла ў бок багністага стаўка крыветка, курняўкаючы сабе пад нос сваю ўлюбёную песенку. - Даааааарооооооооога?! Што гэта яшчэ за Мучача?! І што гэта яшчэ за Варэрка?! - Яна незадаволена і з адвечнай жаночай прэтэнзіяй штурханула мяне пад рабрыну. Ах, Яна! Яж зусім пра яе забыўся! Яна даўно кінула вішчаць і папросту моўчкі боўтала сандалямі ў паветры. - Мучача гэта Мучача, - адказаў я і ўсміхнуўся...

*** Што было далей, можна прачытаць у кожнага добрага казачніка: Мучача скрала ў пірата клавішу і ўставіла яе назад у раяль, гнюсная кампанія з праклёнамі і мацюкамі пыхнула зялёным святлом і знікла. Я пабудзіў Яну, якая мірна храпла на ўсё поле, пасадзіў яе на аўтобус і пайшоў дадому. Гародня па-ранейшаму ціха мокла пад маркотным травеньскім дажджом, а ліхтары ўсё ўглядаліся ў калюжныя люстэркі. Каля пад'езда я спыніўся на момант і зірнуў угору: на шостым паверсе свяцілася адзінае на ўвесь дом вакно. "Зайду да іх заўтра", - падумаў я, націскаючы ліфтавы гузік. Äàðîãà


8 ab ovo usque ad mala

# 1 (03) êðàñàâ³ê 2009

Дзецi Фуко

Ïàøòîâàÿ êàëåêöûÿ ÓѨ ÑÂÀ¨ ÍÅÌÓÄÐÀÃÅ˲ÑÒÀÅ ÄÇßÖ²ÍÑÒÂÀ ÞÐÀ ÊÀÑÖÅÍÜ ÇÁ²ÐÀ¡ ÐÀÇÍÀÑÒÀÉÍÛß ÌÀÐʲ. ÇÂÛ×ÀÉÍÀ ¨Í ÀÄËÅÏ˲ÂÀ¡ ²Õ ÀÄ ÁÀÁÓ˲ÍÛÕ ÊÀÍÂÅÐÒÀ¡, ßÊ²ß ÑÒÎÑÀ̲ ÑÌÀÆÛ˲Ñß ÍÀ ÃÀÐÀ×ÛÌ ÑÎÍÖÛ "ÁÅËÏÎØÒÛ".


Дзецi Фуко

9 # 1 (03) êðàñàâ³ê 2009

ab ovo usque ad mala


10 sidera caelo addere

# 1 (03) êðàñàâ³ê 2009

Дзецi Фуко

Ïà÷óöö³ ç âàë³çê³ * * * Нехта знік назаўсёды, Прыбраў за сабой сляды. Нехта застаўся са мною. Я йду. Ці яму туды? Хтосьці праходзіць побач, Робіць упэўнены крокІ не глядзіць наўкола, Каб не зваліцца з ног. Думы мае жывыя, Але я не хачу іх казаць, Бо наўкол не свае, а чужыя, І яны са злосцю глядзяць. Хтосьці праходзіць побач, Хтосьці знік назаўжды. Хай нехта крочыць побач. Іду… Ці яму туды?

*** Маё сэрца вітае цябе без слоў, Маё сэрца вітае цябе каханнем. Нібы сонца праменьчык, цябе ізноў Маё сэрца вітае пяшчотным ззяннем. Не злякае душу ад ліхіх перашкод, Не злякае душу ні ў сумненні, ні ў жаху. Праз часы, праз адлегласці, праз недарод Прамяніцца каханне над прымхамі шляху. Светлай нізкай вядзе нас з жыцця ў жыццё, Захінае ад болю ў хвіліны растання. І пад божымі крыламі сэрцабіццё Не спыняецца ў роспачы доўгачакання. Маё сэрца вітае цябе без слоў, Маё сэрца вітае цябе каханнем. Нібы сонца праменьчык, цябе ізноў Маё сэрца вітае пяшчотным ззяннем. Ýëà Êóëåø

*** Калі сэрца яе замярзала – Адчувала нікчэмнасць жыцця. І кіпучая кроў застывала У халодных, знямелых грудзях. У аблоках прытулку шукала Ад штодённай, шальной мітусьні, Калі сэрца яе замярзала Снег кранаўся змярцвелай зямлі. Неба шэрань сваю не хавала, Не хавала тых слёзных вачэй, Калі ціха яна памірала Без бацькоў, без сяброў і людзей… А калі яно сонцам палала – Свет забыўся на тое даўно. Проста сэрца яе засыхала, Як разбіты збаночак з віном.

Ãàííà Âàëûíåö À¢ãåí Áàòóðëÿ

*** У цябе сёння дзень народзінаў, А мы мерзнем у шумным горадзе, Сустракаем пачатак восені І блукаем па вуліцах мокрых. Ты хаваешся ад майго позірку, Я спрабую злавіць твае вочы. У цябе сёння дзень народзінаў, А мы мерзнем у шумным горадзе. Õâÿäîò Ñàìîòíû


Дзецi Фуко

11 # 1 (03) êðàñàâ³ê 2009

in camera caritatis

Âÿñíîâûÿ êàçê³ Ãàäç³íí³ê³ ¢æî äà¢íî ïåðàâåäçåíûÿ, à æûöö¸ çàñòàëîñÿ òûì æà. Öýëû äçåíü ÿ ïàç³ðàëà ¢ âàêíî ¢ ïîøóêàõ íåéêàãà öóäà, à íà âî÷û òðàïëÿë³ñÿ çóñ³ì ³íøûÿ ïåðñàíàæû. ² äçå ÿãî øóêàöü? Вясна прыйшла ў нашы агароды. Сонца крыху прысмажвае пупышкi на дрэвах. Людзі кудысьці спяшаюцца. Няма толькі часу. Бо ўжо цэлую гадзіну ён сядзіць на лаўцы і за чымсьці назірае. Ля майго плоту сышліся дзве жабы. Яны доўга кахалі адзін аднога ў нейкай лужыне, а потым чамусьці

разбегліся. Мусіць іх спужаў мясцовы бусел. Які цэлую раніцу лётаў у пошуках якой-небудзь улюбёнай пачвары. Я доўга стаяла каля вакна. І назірала за гэтым велізарным павуціннем. Міма майго позірку ледзь не прасунуўся цікавы аб’ект. Раніцу будзіла мая суседка

баба Каця. Яна рабіла прафагляд тамтэйшых сметніц. У маладосці жвавая і спрытная баба Каця падпрацоўвала ў школьным тэатры “Малады баец”. І часценька дапамагала неспрактыкаванаму і, як ёй заўсёды здавалася, чамусьці, натапыранаму рэжысёру пазбягаць зацёртых паняткаў.

Зараз жа ейнае тэатральнае мінулае служыла ёй верай і праўдай. Бо толькі баба Каця нырала ў сметніцы, каб здаволіць смагу. А потым рабіла выгляд, што зачапілася валасамі, калі выкідала свае дзюравыя шкарпэткі, якія насамрэч былі ўсяго толькі рэквізітам. Сёння была нядзельная раніца. Таму акцёрскія таленты не спатрэбіліся. Баба Каця спакойна паказытала сметніцу сівымі валасамі. Хапянула нейкую бутэльку і кінула яе ў пакет з пітвом. На гэтым мая прыяцелька знікла ажно да самага вечара. Дзень сёння быў нейкі марудны, нязграбны. Цёмна нешта было. Нават мая лядоўня ўвесь час праспала. Мусіць, таму я штораз будзіла яе, ляпаючы дзвярыма. Цуда сёння не было. Ціха галасіла радыё. Самотныя жанчыны шукалі настрой у тэлевізіі. А тыя дзве жабы, што ўжо некалі сыходзіліся пад маім плотам, зноўку кахалі адзін аднога ў той самай лужыне. Âîëÿ Áàðêî¢ñêàÿ


12

Дзецi Фуко

Óñïàì³íû ç äçÿö³íñòâà # 1 (03) êðàñàâ³ê 2009

Êàë³ñüö³ ¢ ìÿíå áûëî øìàò óñïàì³íࢠç äçÿö³íñòâà. ß ñêëàäࢠ³õ ó øêëÿíê³ ç-ïàä öóêåðàê ³ õàâࢠó ñàìûõ ïàòàåìíûõ ìåñöàõ. Тыя месцы былі настолькі надзейныя, што аднойчы я незнарок і сам забыўся, дзе што знаходзіцца. Таму зараз я, на жаль, памятаю вельмі мала. Хіба толькі некалькі самых маленькіх малюнкаў. Ведаю, што калісьці ў мяне быў драўляны конік, была машынка з гудзёлкай. Памятаю, як я выбіў малат-

ком шкло, а пасля спужаўся, пабег і разбіў сабе брыво, на якім і зараз застаўся маленькі шнар. Памятаю скарб, які мы закапалі з сябрам, а праз год самі ж яго і знайшлі. Былі ў мяне таксама і дрэнныя ўспаміны. Іх я звычайна чамусьці закопваў у

зямлю пад дрэвам. Калі-небудзь я абавязкова аднаўлю сваю былую калекцыю. Праўда, трэба спачатку шмат чаму навучыцца. У мяне пакуль не атрымалася скласці ніводнага па-

àë üò ý ð íàò û¢ íà å â ûä àí íå

Дзецi Фуко

¹ 1 (03) êðàñàâ³ê 2009 ã. галоўны рэдактар: Вольга Баркоўская намеснік рэдактара і вёрстка: Юрый Касцень карэктар: Наталля Віктараўна Заяц

зла цалкам, ды гэта толькі таму, што я адразу ганяюся за некалькімі зайцамі. Але ў мяне ёсць яшчэ і цікавыя сны, якія мне дапамогуць знайсці падказкі. Þðà Êàñöåíü

Рэдакцыя можа друкаваць з мэтай абмеркаваннякавання матэрыялы, да якіх ставіцца крытычна, і адказнасці за іх не нясе. Пры перадруку спасылка на "ДФ" абавязковая.

ê.ò.: +375 44 7938422, +375 44 7938445 ý-àäðàñ: k³va4fuko@tut.by

íàêëàä 21 àñîáí³ê


Дзеці Фуко # 3