Большой #23

Page 98

мой мiнск Калі б садамазахісты адмовіліся ад лупцавання, яны б маглі мець кайф з прагляду беларускага тэлебачання. «Большой» прайшоўся па шляху тэлемінулага з самым вядомым кіраўніком БТ, паэтам Генадзем БУРАЎКІНЫМ, які распавёў нам пра беларусізацыю эпохі Машэрава, надзеі перабудовы і тое, як тэлебачанне дакацілася да сённяшняга стану.

ТЭЛЕМАСТАЦТВА І ТЭЛЕСТАБІЛЬНАСЦЬ

Са спадаром Генадзем мы сустракаемся ля шэрага будынка на вуліцы Чырвонай, 4. Менавіта тут, на другім паверсе Дома радыё, месціўся кабінет старшыні Дзяржтэлерадыё БССР, пасаду якога Бураўкін займаў з 1978 па 1990 гады. Міма праходзяць людзі, якія часам вітаюцца з паэтам. Па тратуары разпораз праязджае белае аўто з лагатыпам «БТ», так што нам даводзіцца час ад часу саскокваць на газон.

там — такая прапанова… Я пачаў ад яе адмаўляцца, нават падключыў Пятра Усцінавіча Броўку, каб той дапамог. Не ўдалося — Пётр Міронавіч быў настойлівы.

У 1978 годзе мяне на пасаду старшыні Дзяржкамітэта па тэлебачанні і радыёвяшчанні паклікаў Пётр Міронавіч Машэраў. Я не хацеў сюды ісці. Бо ў мяне была выдатная праца: я рэдагаваў часопіс «Маладосць». І рап-

Машэраў мяне прысарамаціў: «Ну, что же вы? Критиковать телевиденье умеете. А вот пойдите и сделайте так, чтобы не было, за что критиковать…» Мы крытыкавалі тэлебачанне за тое, што яно мала надавала ўвагі

96

ТЭКСТ: ВЯЧАСЛАЎ КОРСАК ФОТА: МІКАЛАЙ КУПРЫЧ

мастацтву, творчасці, гісторыі. Што на ім амаль не гучыць беларуская мова. Да таго ж многія матэрыялы былі залішне сухія, газетныя. Было шмат палітычнай тарабаршчыны. Без палітыкі, вядома, нікуды не падзенешся, але ж яе можна рабіць па-рознаму. Словам, я згадзіўся і прыйшоў у гэты дом. У мяне была асабістая задача — зрабіць беларускае тэлебачанне нацыянальным. Калі я прыйшоў сюды, было тое, што цяпер афіцыйна зацверджана ў дакументах, — дзвюхмоўе. На беларускім радыё галоўнай мовай была беларуская, а вось на тэлебачанні — руская. І я паставіў задачу зрабіць і тэлебачанне беларускамоўным.

большой / май 2012


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.