Mastactva/Art

Page 29

Аляк­сандр Не­кра­шэ­віч. Ве­не­ра. Алю­мі­ній, ніт­ра­эмаль. 2010.

по­стаць, з’яў­ля­ецца ні­бы ад­біт­кам цэ­лай эпо­хі. Гэ­та цём­ны, гус­ты, на­пру­жа­ны парт­рэт, які на­ват па­ло­хае. Ён аказ­вае хут­чэй псі­ха­ла­гіч­нае, чым эстэ­тыч­нае ўздзе­янне. «Ве­не­ра» Не­кра­шэ­ві­ча фік­с уе, ні­бы рух плас­цін­кі, тран­с­ фар­ма­цыю эстэ­тыч­на­га ідэ­алу. Уз­ні­кае ад­чу­ван­не, быц­цам гэ­та тран­сфар­ма­цыя ад­бы­ва­ецца пра­ма на ва­чах — у адзін мо­мант, хоць два воб­ра­зы кар­ці­ны — «Ве­не­ру» Ба­ці­чэ­лі і Ксе­нію Саб­чак падзя­ля­юць пяць ста­год­дзяў. Не­кра­шэ­віч па­сля­доў­ны ў сва­іх по­шу­ках. Су­час­ныя тэ­мы вы­ра­ша­юцца ім праз акту­аль­ныя фор­мы і но­выя ма­тэ­ры­ялы (ла­кі, эма­лі, плас­тык, аэ­рог­раф...). Уво­гу­ле, гэ­та дзве аб­са­лют­на роз­ныя кар­ці­ны. Што да­ло пад­ста­ву іх па­ра­ўноў­ваць? Аб­одва тво­ры на­ле­жаць да ад­на­ го жан­ру — парт­рэ­та. Аб­одва ма­юць ма­гут­ную энер­ге­ты­ку (пра­шу пра­ба­чэн­ня за штамп) і ўнут­ра­ную дра­ма­ тур­гію. Не­кра­шэ­віч і Да­ма­наў на­ле­жаць пры­бліз­на да ад­на­го па­ка­лен­ня. І на­рэш­це, са­мае га­лоў­нае — аб­одва тво­ры фік­су­юць час. Я ўстры­ма­юся ад ацэ­нак і тым бо­льш ад ло­з ун­г аў ты­п у: «Су­час­нае мас­тац­тва па­він­на быць су­час­ным па фор­ме!», ці: «У су­час­ным мас­т ац­т ве пер­ш ас­н ай па­в ін­н а быць ло­гі­ка змес­т у, а не ло­гі­ка фор­мы!», ці на­адва­рот: «Мас­тац­тва па­він­на быць звя­за­ на з тра­ды­цы­яй!». Твор­цы на ўсё гэ­та ад­каз­ ва­юць про­ста: «Мас­тац­тва ні­ко­му ні­чо­га не па­він­на, у яго ня­ма меж­аў, яно мо­жа быць якім за­ўгод­на». І сап­раў­ды — у мас­тац­тва ня­ма меж­аў. Ад­нак у яго, я ўжо згад­ва­ла, ёсць мнос­тва ра­мак. Са­мо мас­тац­тва існуе ў вы­зна­ча­ным кан­тэк­сце — ні­бы ў шмат­ Ула­дзі­мір Пан­ця­ле­еў. Ко­нік для Ве­ры. Дрэ­ва. 2010.

ра­зо­вым аб­рам­лен­ні. У рам­ках пэў­на­га фэс­т у арга­ні­зу­ецца пэў­ная вы­с та­ва, у рам­ках пэў­най вы­с та­вы экс­па­ну­юцца пэў­ныя пра­цы, у рам­ках не­йка­га пра­екта вы­да­юцца не­йкія ка­та­ло­гі і г. д., аж да ўжо па­зна­ча­ных ра­мак, які­мі з’яў­ля­юцца ры­нак, акту­аль­ная мас­тац­кая сцэ­на, мас­тац­кія тэ­орыі. Рам­кі за­дае і ад­ука­цыя. І на­ват яе ад­с ут­насць. На­пры­кан­цы ха­це­ла­ся б адзна­чыць, што на бі­ена­ле бы­ла прад­с таў­ле­на вя­лі­кая ко­ль­касць вы­дат­ных, да­ска­на­лых у сва­ёй унут­ра­най за­ко­на­адпа­вед­нас­ці тво­раў, якія на­ле­жаць да роз­ных сіс­тэм фор­ма- і сэн­саў­тва­рэн­ня: пра­цы Гаў­ры­іла Ваш­чан­кі, Зоі Літ­ві­на­вай, Рус­ла­на Ваш­ке­ві­ча, Зоі Лу­цэ­віч, Ула­дзі­мі­ра Тоў­сці­ка, Ва­сі­ля Кас­цю­чэн­кі і іншых мас­та­коў. Ад­нак гэ­тыя тво­ры ў экс­па­зі­цыі ні­як не вя­дуць унут­ра­ную гу­ль­ню, кан­тэк­ста­вую рэ­флек­сію ды і на­огул — не ўза­ема­ дзей­ні­ча­юць. Вя­до­ма, бы­ло б ве­ль­мі скла­да­най га­ла­ва­лом­кай пры­му­сіць іх усту­піць у ды­ялог. Па-пер­шае, да­вя­ло­ся б пры­ браць з экс­па­зі­цыі доб­рую па­ло­ву іншых, маг­чы­ма, так­с а­м а ве­л ь­м і год­н ых ра­б от. Па-дру­г ое, для за­н і­р а­в ан­н я і рас­с таў­ лен­ня акцэн­таў трэ­ба мець знач­ныя фі­нан­са­выя маг­чы­мас­ці (на­прык­лад, каб па­фар­ба­ваць сце­ны ў кан­ трас­ныя ко­ле­ры ці пе­ра­ў тва­рыць пра­сто­ру з да­па­мо­гай асвят­лен­ня). Ад­нак у лю­бым вы­пад­ку вы­ста­ва, у якой ня­ма дра­ма­т ур­ гіі ў экс­па­зі­цыі, не арга­ні­за­ва­ны ме­ха­нізм уз­ае­ма­дзе­яння па­між асоб­ны­мі тво­ра­мі, у чым­сь­ці не­паў­на­вар­тас­ная. Яна пад­обная на вя­до­мы га­дзін­нік Ха­та­бы­ча. Гэ­ты га­ дзін­нік ён ства­рыў для Во­ль­к і: про­с та ска­пі­ра­ваў­шы вон­ка­вую аб­алон­ку чу­жо­га на­руч­на­га га­дзін­ні­ка. У ко­піі, якую зра­біў Ха­та­быч, ад­с ут­ні­чаў унут­ра­ны ме­ха­ нізм, яна не ці­ка­ла, не за­во­дзі­ла­ся і бы­ла ефункцыянальная. СТУДЗЕНЬ 2011 МАСТАЦТВА 27


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.