Page 1


На вокладцы выкарыстаны малюнкі Міці Післяка, якія ён стварыў спецыяльна для летняга нумара часопіса ALOVAK.

pisliak.com

2

ALOVAK #2 July 2015


B

ітаем вас, паважаныя чытачы!

Прайшло тры месяцы з моманту выпуску нашага першага нумара, у самым разгары цудоўнае лета, якое натхняе на падарожжы, адпачынак і, вядома ж, творчасць. Улетку можна дазволіць сабе адпачыць і паленавацца, але не забывайце, што магчымасцяў тварыць у гэтую пару становіцца больш. Можна выходзіць рукадзельнічаць з дома ў сад, гуляць па парках у пошуках натхнення, знаходзіць матэрыялы для творчасці літаральна ў сябе пад нагамі: камяні, ракавінкі, галінкі... “КАМЕНЬ, НАЖНІЦЫ, ПАПЕРА” – гэтая няхітрая дзіцячая гульня натхніла нас на выбар тэматыкі другога нумара часопіса. У ім вы знойдзеце артыкул пра тое, як выразаць выцінанку, навучыцеся ствараць папяровыя поліганальныя скульптуры, выкарыстоўваць у творчых эксперыментах камяні. Вы даведаецеся пра тое, як хобізахапленне дрэвам можна ператварыць у бізнес, якія традыцыі звязваюць беларусаў з камянямі. Таленавіты беларускі мастак-графік праадчыніць для вас дзверы ў сваю майстэрню і друкаваны свет. Мы хочам падзякаваць усім чытачам за шматлікія цёплыя словы і водгукі аб першым нумары часопіса, яны нас вельмі радуюць і натхняюць. Калі ласка, не саромейцеся пісаць нам, распавядаць пра сябе – хто ведае, можа быць менавіта вы станеце часткай нашай невялікай, але дружнай каманды! Вялікі дзякуй усім, хто прымаў удзел у стварэнні гэтага нумара, дзякуючы вам ён атрымаўся вельмі каларытным і сакавітым, па-сапраўднаму летнім! Адпачывайце, стварайце і запасайцеся вітамінамі! Ваша каманда ALOVAK

ALOVAK #2 July 2015

3


Каманда alovak: Стваральнікі часопіса: Кацярына БУТО

Ірына БЕЛЬСКАЯ

Рэдактары: Надзея ЗІМІРАВА

Вераніка УЛЬЯНАВА

Вольга БАРЫСЕНКА

Фатографы: Ірына АГЕЙЧЫК

Юля ПРАШКОВІЧ

Марыя СОНГАЛЬ

Анастасія ТУР

4

ALOVAK #2 July 2015


Аўтары: Вікторыя АНЖЭ

Дар’я УЛАСАВА

Наста ГЛУШКО

Таня КАПІТОНАВА

Таццяна КЕСКЕВІЧ

Юлія МАКАРЭВІЧ

Таццяна ХЛАПКОВА

Вёрстка беларускамоўнай версіі часопіса: Алена Наумовіч

Хочаце прымаць удзел у стварэнні часопіса ALOVAK? Раскажыце нам пра сябе на alovakmag@gmail.com Рэклама ў часопісе ALOVAK Мы разгледзім вашы заяўкі на alovakmag@gmail.com © Перадрук матэрыялаў часопіса магчымы з пісьмовага дазволу рэдакцыі, прамая актыўная спасылка на сайт часопіса абавязковая.

ALOVAK #2 July 2015

5


Змест

Навіны ALOVAK Прадмет нумара. Камяні #каменьдня У творчай майстэрні Рамана Сустава Прымаўка нумара Ідзём па пакупкі Фотаздымка. Сучаснае мінулае Шукаем ідэі Аб’ядноўваемся. Майстар-клас па папяровых скульптурах бязМежнае. Крама Petit Pan у Парыжы Творчы шлях. Інтэрв’ю з Аленай Маскалёвай Тэст Традыцыі. Камяні ў жыцці беларусаў Мясціны. Музей валуноў у Мінску Майстар-клас. Акварэльны нацюрморт 100 птушак Вопытныя людзі. Арганізатары кірмашу даюць парады Творчы маркетынг Размова з юрыстам Конкурс малюнка. Летні букет Майстар гаворыць і паказвае. Выцінанка Вольгі Бабурынай Паштоўка нумара Ці ведалі вы? Бора – лапікавая тэхніка

Паляпшаем жыццё. Тры простыя ідэі Што вас натхняе? 6

8 10 28 30 41 42 44 56

58

58 66 72 80 82 86 96 100 102 104 108 110 114 123 124 126 132

96 110 114 ALOVAK #2 July 2015


44 66 30 72 126 ALOVAK #2 July 2015

10 124 86

80 7


Навіны ALOVAK:

Лаўрэаты AD.NAK! 2 ліпеня ў Мінску ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў шостага Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! Часопіс ALOVAK быў узнагароджаны двума дыпломамі за трэцяе месца: у намінацыі «Медыяпраекты» і «Грамадсказначныя праекты». Гэта асабліва прыемна, таму што наш часопіс зусім нядаўна зрабіў свой першы крок. Дзякуем усім, хто прымае і прымаў удзел у стварэнні часопіса. Заставайцеся з намі, наперадзе шмат цікавага!

Балеем за мульцік Герой нашага першага нумара, рэжысёр і аніматар Генадзь Буто, скончыў працу над кароткаметражным мультфільмам-жахам “Яно” (“It”), пра які распавядаў нам падчас інтэрв'ю. Паколькі сам мультфільм будзе ўдзельнічаць у конкурсных праграмах шматлікіх анімацыйных фестываляў, для публічнага прагляду даступны толькі яго трэйлер. Жадаем Генадзю поспехаў у пакарэнні журы фестываляў і новых узнагарод! Спасылка на трэйлер: http://g-buto.com/ru/premiera-multfilmauzhasov-ono/

8

ALOVAK #2 July 2015


Статыстыка ALOVAK - З моманту публікацыі першага нумара ALOVAK колькасць паказаў часопіса перавысіла 74 000 раз, колькасць актыўных чытачоў больш за 10 000 чалавек! Нас чытаюць у Беларусі, Расіі, ва Украіне, у Літве, Польшчы, Францыі, ЗША, Велікабрытаніі, Аўстраліі, Тайландзе, ПаўднёваАфрыканскай Рэспубліцы, Японіі... На карце свету ALOVAK амаль не засталося белых плям. - Мы адправілі больш за 50 паштовак першага нумара ALOVAK у 6 краін, больш за 30 розных гарадоў і мястэчак.

Знайдзіце свой камень Наш часопіс у чэрвені запусціў праект «Камяні ў горадзе», які працягнецца да канца лета. Па нашай задумцы мы размалёўваем і раскладваем у Мінску камяні by ALOVAK з пацешнымі і мілымі малюнкамі Ірыны Бельскай. Агульная колькасць камянёў ALOVAK на вуліцах горада дасягнула ўжо больш за 300, да верасня з’явіцца яшчэ больш. Камень можна ўзяць з сабой або перакласці ў іншае месца, а можна сфатаграфаваць і выкласці ў сацыяльныя сеткі з хэштэгам #каменьalovak. Мы заклікаем: сябры, адводзьце вочы ад планшэтаў і тэлефонаў, шпацыруйце, глядзіце пад ногі і, вядома, усміхайцеся! ALOVAK #2 July 2015

9


Прадмет нумара

Час збіраць

камяні Прадметам другога нумара мы абралі камяні невыпадкова. Дарогі і сцяжынкі, марское ўзбярэжжа, гарадскія вуліцы, сад у бабулінай вёсцы – яны могуць сустрэцца на вашым шляху ў летнія месяцы дзе заўгодна. Некаторыя камяні добра выглядаюць самі па сабе і выдатна могуць упісацца ў ваш інтэр’ер або пасяліцца ў якасці талісмана ў вашай сумцы, як, напрыклад, так званы «курыны бог». Але гэты прыродны матэрыял яшчэ і цудоўна падыходзіць для творчасці. Пераканайцеся самі!

Ці вы ведалі? «Курыны бог» – камень з адтулінай натуральнага паходжання, якую пратачыла рачная ці марская вада. У старажытнасці такому каменю прыпісвалі ўласцівасці аберагаць жывёл і жыллё ад злых сіл. Яго яшчэ называюць «сабачы бог» або «сабачае шчасце».

10

ALOVAK #2 July 2015


КАМЯНІ

1

Такая гірлянда або падвеска з камянёў выдатна падыдзе для ўпрыгожвання вашага жылля ці саду. Парада. Каб камяні не выпадалі і добра трымаліся ў падвесцы, плесці яе трэба ў чатыры ніткі. Сачыце, каб ніткі былі размешчаны з усіх бакоў кожнага каменя, а вузельчыкі шчыльна завязваліся. Каб камяні трымаліся, мы прамачылі нітку клеем ПВА і ў вільготным стане апляталі ёю камяні. Калі выкарыстоўваць падвеску вы будзеце ў якасці ўпрыгожвання ў садзе, то лепш замяніць клей ПВА любым іншым клеем, які не размокне пад дажджом.

фота: Юля Прашковiч

ALOVAK #2 July 2015

11


Прадмет нумара

2

Глядзіце, як прыгожа распісвае камяні Аліка КАЛАЙДА, вядомая ў LiveJournal пад нікам rikki-t-tavi. Мы папрасілі мастачку спецыяльна для нашага часопіса коратка апісаць працэс роспісу камянёў і дзелімся ім з вамі: «Камяні для роспісу трэба добра вымыць у гарачай вадзе з мылам жорсткай шчоткай, потым раскласці на газеце і высушыць. Калі ў каменя роўная паверхня, можна маляваць адразу па ёй. Калі паверхня занадта порыстая, лепш яе загрунтаваць. Я бяру звычайную мастацкую грунтоўку белага ці чорнага колеру. Калі камень цёмны, а малюнак трэба зрабіць светлым, то добра б яго таксама загрунтаваць белым. Каб маляваць жывёл, карысна збіраць бібліятэку з фотаздымкамі, выразаць з часопісаў, захоўваць у інтэрнэце. Часам жывёлу можна ўбачыць у форме каменя, часам наадварот – падабраць камень да папярэдніх накідаў. Камень можна пакласці на паперу, абвесці контуры і паспрабаваць намаляваць тое, што вам хочацца, зрабіць некалькі варыянтаў і выбраць самы лепшы. Контуры на камені можна маляваць простым алоўкам або, як часцей я раблю, каляровым акварэльным патрэбнага колеру. Далей распісваць як вам зручней. Для роспісу падыдуць любыя акрылавыя фарбы, абы былі досыць густыя, непразрыстыя. Можна распісваць патроху кавалачак за кавалачкам да гатоўнасці, можна накласці асноўныя колеры больш шырокім пэндзлем, напісаць цені і аб’ём, потым узяць тонкі пэндзаль і вымалёўваць ім дэталі – поўсць, вочы, насы, вусікі. Гатоваму вырабу даць канчаткова высахнуць,не менш за суткі, затым пакрыць камень лакам. Я люблю лак з балончыка, матавы, а не бліскучы».

фота: Аліка Калайда

12

ALOVAK #2 July 2015


КАМЯНІ

фота: Аліка Калайда

Аліка распавяла нам пра тое, што амерыканка Лін Веллфорд напісала цэлую серыю кніг для аматараў распісваць камяні. Падрабязны агляд яе кніг можна прачытаць у ЖЖ Алікі – http://rikki-t-tavi.livejournal.com/tag/painted_stones. Яшчэ больш камянёў, распісаных Алікай, глядзіце па спасылцы: artalika.com

фота: Аліка Калайда ALOVAK #2 July 2015

13


Прадмет нумара

3

Інтэр’ерныя і ландшафтныя кампазіцыі з каменя – вось ужо дзе ваша фантазія можа разгарнуцца! Мы прапануем вам некалькі нашых варыянтаў

Гара Галоўнае ў гэтай кампазіцыі – прытрымлівацца прапорцый персанажаў і «гары» з каменя. Каб камень выклікаў уражанне гары, фігуркі павінны быць максімальна маленькія. Фігуркі можна зрабіць з чаго заўгодна. Мы выкарыстоўвалі метад пап’е-машэ: размачылі папяровыя сурвэткі, адціснулі ваду, змяшалі атрыманую масу з клеем ПВА. Зляпілі з яе фігуркі і далі высахнуць, пасля размалявалі акрылавымі фарбамі. Клеем ПВА фігуркі прыляпілі да «гары».

фота: Юля Прашковіч 14

ALOVAK #2 July 2015


КАМЯНІ

Камневік Вы любіце ляпіць снегавікоў? Нам захацелася знайсці летнюю альтэрнатыву снегавіку і мы прыдумалі рабіць камневікі :) Калі камяні ў вас невялікія, паставіць такога камневіка можна на паліцы, а калі ўдасца знайсці круглыя, вялікага дыяметра – упрыгожце такім каменным снегавіком ваш сад. Парада. Нанясіце кроплю гарачага ці іншага клею на камень і прыцісніце зверху іншым, тое самае прарабіце з верхнім каменем. Вялікія камяні можна злучаць паміж сабой з дапамогай цэментавага раствору. Намалюйце прычоску, гузікі, вочкі і рот. Для роспісу маленькага камневіка раім выкарыстоўваць тонкі перманентны маркер – ім лёгка і дакладна можна намаляваць дробныя дэталі.

фота: Юля Прашковіч ALOVAK #2 July 2015

15


Прадмет нумара

«БАЛАНС» — інтэр’ерная кампазіцыя-падманка. Сутнасць такой кампазіцыі ў тым, каб клею не было відаць, быццам камяні проста паставілі адзін на аднаго і незразумела, як яны трымаюцца. Мы выкарыстоўвалі гарачы клей-пісталет.

фота: Юля Прашковіч

фота: Юля Прашковіч 16

ALOVAK #2 July 2015


КАМЯНІ

4

ГУЛЯЕМ Прапануем вам цікавы спосаб баўлення часу, які развівае фантазію і добра падыходзіць у якасці гульні з дзецьмі або дарослымі. Выберыце камень, вазьміце ліст паперы і дамалёўвайце да каменя, што вам прыйдзе ў галаву. Важна: камень выкарыстоўваецца адзін, яго проста трэба перамяшчаць па лісце паперы. Паспаборнічайце з сябрамі, хто больш прадметаў намалюе!

ALOVAK #2 July 2015

17


Прадмет нумара

5

Вы любіце вязаць кручком? Тады гэта ідэя для вас! Мілыя і хатнія, такія камяні могуць стаць упрыгожваннем вашага дому, а таксама выконваць даволі ўтылітарныя функцыі: калі такія каменьчыкі выкарыстоўваць пры сервіроўцы стала на свежым паветры, то яны не дадуць сурвэткам паляцець ад парыву ветру. А яшчэ абвязаныя марскія камяні могуць стаць выдатным і бюджэтным сувенірам для вашых сяброў.

Рэалізацыя ідэі: Юлія Макарэвіч

18

ALOVAK #2 July 2015


КАМЯНІ

фота: Юля Прашковіч ALOVAK #2 July 2015

19


Прадмет нумара

6

Упрыгожанні з камянёў Паглядзіце, як вытанчана і прыгожа выглядае марская галька і звычайныя каменьчыкі ў біжутэрыі! Перад вамі працы Алены Light, профіль у Instagram якой прысвечаны каменям. Алена распавяла, як аплятаюць камяні для выкарыстання іх у кулонах і падвесках, для вас мы схематычна адлюстравалі гэты працэс:

фота: Алена LIGHT facebook.com/alena.light.handmade instagram.com/alena_light 20

youtube.com/c/AlenaLight ALOVAK #2 July 2015


КАМЯНІ

фота: Алена LIGHT ALOVAK #2 July 2015

21


Прадмет нумара

7

Камень-палатно Часам сустракаюцца плоскія камяні, якія або добра стаяць на баку, або іх можна павесіць на сценку, прыдумаўшы спосаб мацавання. Такі камень можна выкарыстоўваць замест палатна. Парада. Такі камень цікава выглядае, калі не ўся яго паверхня замалявана.

фота: Юля Прашковіч 22

ALOVAK #2 July 2015


КАМЯНІ

8

Форма каменя Часам камяні нешта нагадваюць — і вам застаецца толькі дамаляваць. Праявіце ваша уласнае ўяўленне!

фота: Юля Прашковіч ALOVAK #2 July 2015

23


Прадмет нумара

9

Літары на камянях У залежнасці ад памераў, камяні з літарамі можна выкарыстоўваць у якасці садовай кампазіцыі-крыжаванкі, гуляць з імі ў словы ці вучыць з дзеткамі алфавіт. ідэя і рэалізацыя: Наталля Краснова

фота: Святлана Рахманава

24

ALOVAK #2 July 2015


КАМЯНІ

10

Пано Камяні дапамогуць аформіць уражанні пра лета і падарожжа. Збірайце падчас марскога адпачынку плоскія камяні і прывозьце дадому. З такіх камянёў апроч іншага можна складаць кампазіцыі-пано. Не забудзьцеся аформіць вашу працу ў рамку! Парада. Не забудзьцеся папярэдне камяні памыць. Калі ў вас ужо ёсць гатовая рамка, то лепш адразу складаць пано на шчыльнай паперы ці кардоне, па памеры прыдатным для такой рамкі (асновы). Пасля таго, як вы вызначыцеся з кампазіцыяй, пачынайце прыляпляць камяні да асновы, падымаючы іх па чарзе. Для дробных каменьчыкаў спатрэбіцца пінцэт. Выкарыстоўвайце суперклей ці гарачы клей-пісталет.

ALOVAK #2 July 2015

25


Прадмет нумара

11

Камянямі можна ўпрыгожыць сцены дома, як унутраныя, так і знешнія. Наш аўтар Наста ГЛУШКО, практычная частка дыплома якой уключала афармленне каменнай мазаікай сцяны інтэрната Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, падзялілася сваімі парадамі: «Спачатку трэба зрабіць эскіз на паперы ў натуральную велічыню, бо гэта праца патрабуе хуткасці і дакладнасці. Для працы на сцяне неабходна замацаваць арматурную металічную сетку, пасля чаго наносіць раствор, у маім выпадку гэта быў плітачны клей. Працаваць трэба без затрымкі, таму што раствор застывае хутка. Камяні трэба «утопліваць» да паловы, каб яны добра трымаліся. Прыгожа спалучаць камяні рознага выгляду і фактуры: марскую гальку і друз, мармуровую крошку і суцэльныя камяні».

26

ALOVAK #2 July 2015


фота: Наста Глушко

ALOVAK #2 July 2015

27


#каменьдня У мінулым нумары часопіса мы аб’явілі пра запуск флэшмоба ў нашым акаўнце ў Instagram на тэму «камень дня». На працягу апошніх некалькіх месяцаў мы з нашымі падпішчыкамі фатаграфавалі камяні і выкладвалі ў сеціва іх фатаграфіі з хэштэгам #каменьдня або #stoneoftheday. Падборка самых цікавых у гэтым нумары. Дзякуем усім удзельнікам!

FOLLOW ALOVAKmag ON INSTAGRAM @alovakmag

1.

2.

3.

4.

5.

6.

1, 2 – @alovakmag; 3, 12 – @helenka_davydenko; 4 – @qivifly; 5 – @kawaii_nejumi; 6 – baraban4ik; 7 – @dobra_lalka;

28

ALOVAK #2 July 2015


Аб’ява! Тэма наступнага флэш-мобу – «ЛІСЦЕ ДНЯ». Фатаграфуйце лісце і лісткі, малюйце іх, выкарыстоўвайце ў вырабе прадметаў інтэр’еру – фантазіруйце! Выкладвайце фатаграфіі ў сваім профілі з хэштэгам #лісцедня ці #листьядня. Лепшыя здымкі з’явяцца ў падборцы ALOVAK # 3.

42

7.

8.

9.

10.

11.

12.

13.

14.

15.

8 – Наталля Краснова; 9, 10 – @gavroshkina; 11 – @alena_light; 13 – @irinabeldesign; 14 – @moliavo4ka; 15 – @kunitskayaanna.

ALOVAK #2 July 2015

29


Графічная мова Рамана Сустава

Графічная

мова Рамана Сустава

Мы пабывалі ў гасцях у графіка Рамана СУСТАВА, ва ўтульнай майстэрні на мансардным паверсе ў самым цэнтры Мінска. Даведаліся, у чым ён знаходзіць натхненне, як размяркоўвае свой час і якія рарытэтныя прадметы інтэр’еру ён здолеў сабраць у сваёй творчай майстэрні.

30

ALOVAK #2 July 2015


У ТВОРЧАЙ МАЙСТЭРНІ

Пра творчы шлях — Чаму вы абралі друкаваную графіку з усіх відаў выяўленчага мастацтва? Раскажыце пра свой творчы шлях. А выбару асабліва ў мяне і не было (смяецца). Бацькі ў мяне кніжнікі, тата мастак-графік, мама таксама шмат афармляла кніг. У акадэмію мастацтваў пайшоў вучыцца для таго, каб працаваць у далейшым з кнігай і ілюстрацыяй. У канцы 90-х гадоў стаў больш цікавіцца друкаванай графікай, эстампам. Пасля заканчэння вучобы ў акадэміі, я працаваў два гады ў майстэрні ў Міхаіла Савіцкага. Гэта была свайго роду постакадэмічная адукацыя, патрапіць туды можна было на конкурснай падставе, выдзялялася майстэрня з невялікай зарплатай. Пасля гэтага я працаваў у фірме, якая займалася распрацоўкай камп’ютарных гульняў, чатыры гады быў цалкам захоплены гэтым працэсам, дарос да арт-дырэктара аддзела.

ГЭТА ЦІКАВА Эстамп (фр. Estampe, іт. Stampa) – твор графічнага мастацтва, які ўяўляе сабой гравюрны альбо іншы адбітак на паперы з друкаванай формы (матрыцы). У залежнасці ад спосабу стварэння друкаванай формы і метаду друку, эстампныя тэхнікі можна падзяліць на чатыры групы - Высокі друк: гравюра на дрэве (абрэзаная і тарцовая), лінагравюра, гравюра на кардоне; - Глыбокі друк, які ўключае афортныя тэхнікі: іголкавы афорт, акватынта, лавіс, алоўкавая манера, сухая іголка, мяккі лак, мецца-тынта, разцовая гравюра, пункцір; - Пляскаты друк: літаграфія, манатыпія; - Трафарэтны друк: шоўкаграфічныя тэхнікі, выразны трафарэт.

ALOVAK #2 July 2015

31


Графічная мова Рамана Сустава

У нейкі момант адчуў, што мая праца – гэта залатая клетка, творчага росту наогул не стала. Прыйшоў час чарговай выставы, і я зразумеў, што выставіць няма чаго. Нейкі перыяд пасля гэтага я працягваў працаваць у офісе да шасці, пасля чаго прыходзіў у майстэрню і да позняга вечара працаваў у ёй. Вось так прыйшло да мяне ўсведамленне, што менавіта праца мастаком — гэта тое, што я раблю для сябе, пад гэтым застаецца мой подпіс і нават нейкі след. Я зразумеў, што гэта больш важнае за зарплату і раптоўна сышоў з фірмы. — Калі пачалі выкладаць і чаму? Я сем год прапрацаваў у майстэрні на адзіноце і наступіў момант, калі захацелася падзяліцца сваімі ведамі. Да таго ж у той час з акадэміі сышоў апошні майстар-друкар. Гэта ўсё і падштурхнула мяне пайсці выкладаць, можна сказаць, гэта быў парыў душы. Выкладанне я называю для сябе валанцёрствам, але ў мяне пакуль ёсць энергія, мне гэта цікава. Мне падабаецца мець зносіны з моладдзю, я не такі далёкі ў плане ўзросту ад іх, яшчэ магу зразумець, пра што яны думаюць і якую музыку слухаюць. Наогул, у Беларусі графіцы навучаецца вельмі мала людзей, я сваіх студэнтаў называю элітай. На аддзяленне графікі ў БАМ набіраецца ўсяго 5-8 чалавек…

32

ALOVAK #2 July 2015


У ТВОРЧАЙ МАЙСТЭРНІ

Пра сям’ю і пераемнасць пакаленняў — У сям’і мастакоў-графікаў ці мог быць у вас іншы шлях? Так, я паралельна займаўся музыкай, яшчэ калі вучыўся ў каледжы мы з сябрамі арганізавалі сваю групу, я іграў у ёй на ўдарных. Ужо ў акадэміі перад намі паўстала пытанне, што рабіць далей, я зразумеў, што альбо адна муза пакутуе, альбо другая. Спрацавала яснасць: перада мной быў прыклад бацькоў, іх няпростая, але зразумелая мне праца. Хоць з хлопцаў, з кім мы ігралі, ёсць і тыя, хто дамогся поспеху на музычнай ніве. Зараз магу пайграць для сябе, барабанныя палачкі пастаянна ляжаць у майстэрні. — Якое ў творчай сям’і стаўленне да пераемнасці пакаленняў? Гэта няпроста для малодшага пакалення. Ёсць рызыка, што цябе не ўспрымуць асобна ад бацькоў. Для любога чалавека, а тым больш для мастака, гэта выпрабаванне. У мяне быў нават крызіс на гэтай глебе. Да 18 гадоў у мяне была прозвішча таты, Казлоў, нават розніца ў ініцыялах у нас была невялікая: бацька Мікалай Раманавіч, а я Раман Мікалаевіч. Аднойчы на адной выставе, дзе я таксама ўдзельнічаў, яшчэ калі быў студэнтам, вывесілі яго працы і падпісалі Р.Н. Мне сталі казаць, што я стаў падобны да таты… Менавіта тады я памяняў прозвішча на мамчына, мы вырашылі на сямейным савеце, што, акрамя ўсяго іншага, трэба захаваць прозвішча яе роду, бо з Суставых нікога больш не засталося. Гэта значыць, што я як бы штучна дыстанцыяваўся ад бацькі, каб нас адрознівалі. Я адчуваю, што зараз нешта падобнае адчувае мой сын, ён вучыцца ў тым жа каледжы, што калісьці і я. Яму цяпер 13 гадоў, наступныя некалькі гадоў будуць для яго вырашальнымі ў плане выбару прафесіі. Ён малюе, і мне здаецца, яму гэта лёгка даецца, але я не хачу ўплываць на яго выбар далейшага жыцця.

ALOVAK #2 July 2015

Пра творчы працэс і адпачынак — Якія тэмы найбольш цікавы вам у творчасці? У апошні час мая тэматыка дзесьці фантазійная, дзесьці кіберпанкаўская, гістарычная, археалагічная, можна сказаць, эклектычная. Цяпер мне цікава спалучэнне сучаснай пластыкі і тэхнічных прылад, машын. Напрыклад, гадзіннікавы механізм, які быў створаны не як мастацкі аб’ект, а ўтылітарны, на маю думку, сам па сабе вельмі прыгожы. — Творчае безладдзе – гэта пра вас? Пэўны бардак павінен усё ж быць, ён можа служыць свайго роду сілкаваннем, адкуль чалавек чэрпае нешта для таго, каб гаварыць. Бо па сутнасці творы выяўленчага мастацтва – гэта тая ж мова, толькі запраграмаваная і выведзеная ў іншыя сімвалы. Калі творчы чалавек гаворыць, то аднекуль павінны паступаць да яго ідэі. 33


Графічная мова Рамана Сустава

Таму бязладзіцы не заўсёды трэба баяцца. З арганізацыяй часу ў мастакоў не ўсё проста: адзін будзе тры гадзіны сядзець і ў адну кропку глядзець, а другі за гэты ж час гатовую працу зробіць. Аднак момант прывязкі да месца, да сваёй майстэрні – вельмі важны. Ты прыходзіш туды, адгароджваешся ад усяго свету і працуеш. З мяне калісьці смяяліся сябры праз тое, што ў мяне быў графік наведванняў маёй майстэрні. У яго я запісваў усе свае прыходы і сыходы, колькасць адпрацаваных у ёй гадзін. Павінен сказаць, што самому сябе вельмі складана арганізоўваць, часам банальна патрэбны чалавек збоку, які скажа, што трэба сканцэнтравацца на працы, а перапіскай заняцца пазней. Для гэтага ў Еўропе ў сур’ёзных мастакоў ёсць менеджары, якія займаюцца ўсёй калямастацкай працай. У нас жа гэта пакуль не прынята, нажаль. Сустракаюцца часам толькі сямейныя тандэмы, калі, да прыкладу, муж малюе, а жонка дапамагае з менеджментам. — Колькі па часе ў вас займае праца над адным творам? Па-рознаму, у сярэднім каля месяца, але гэта не азначае, што я цэлымі днямі сяджу над адной працай. Я нядаўна ўсвядоміў, 34

калі чымсьці доўга і моташна займацца, то рана ці позна можна перагарэць і страціць да гэтай справы цікавасць. Таму зараз я прыходжу ў майстэрню з раніцы на 2-3 гадзіны, і ўпэўнены, што на працягу ўсяго гэтага часу я буду працаваць. Я заўважыў, што калі прыходзіў у майстэрню на цэлы дзень, то такая ж колькасць гадзін фактычнай працы расцягвалася па часе. У такой працы няма вастрыні і цікавасці. Акрамя таго, звычайна я працую паралельна над некалькімі праектамі, рознымі па тэматыцы. Выкладаючы ў акадэміі, я і студэнтам спрабую растлумачыць, як гэта важна і карысна, бо розныя праекты ўзаемаўзбагачаюць адзін аднаго. У жыцці і ў творчасці прыемна разнастайнасць, перш за ўсё разнастайнасць ў адносінах да сябе самога. Калі мастак стамляецца нешта рабіць, з часам ён абавязкова выходзіць на клішэ і стандарты, калі няма ўнутранай цікавасці, становішся не мастаком, а робатам. Калі я адчуваю, што прыходжу да такога ў сваёй працы, то шукаю новыя тэмы. Я па іншых мастаках бачу, як гэта бывае, і выдатна разумею іх, вядома, у любімых пантофлях, цёплых ўтульных і мяккіх, добра, у іх нават з дому выходзіць не хочацца. ALOVAK #2 July 2015


У ТВОРЧАЙ МАЙСТЭРНІ

ALOVAK #2 July 2015

35


Графічная мова Рамана Сустава Памяняцца і рабіць нешта зусім іншае складана, але неабходна. — Мастакі, наогул, адпачываюць ад сваёй творчасці? Трэба адпачываць, абавязкова. Ператамленне адбіваецца рана ці позна. Акрамя таго, ад гэтага пакутуе не толькі сам мастак, але і яго сям’я. У мяне да гэтага часу перад вачыма карціна з дзяцінства: я заходжу ў пакой да бацькоў, тата з мамай працуюць, а я есці хачу! На дварэ лета, а я іду з торбай у краму пельмені купляць – бацькоў карміць (смяецца). Вось так бывае ў сям’і, дзе ўсе мастакі.

Пра майстэрню на Ракаўскай — Раскажыце пра вашу майстэрню, якія прадметы тут самыя неабходныя? У мяне заўсёды была мара мець вялікі стол, у гэтай майстэрні я нарэшце ўвасобіў гэтую мару ў жыццё. Тут у мяне ёсць зона і для камп’ютара, і для графікі, тут адмыслова ўсталяваны экран, які рассейвае святло, які я сам прыдумаў і рэалізаваў. Можна сказаць, што

36

мне ўласцівы перфекцыянізм у пытанні ўладкавання майстэрні, але я лічу гэта нармальным. Не люблю працаваць «на каленцы», мне важна, калі ўсе зручна. Дастаткова адзін раз усё талкова арганізаваць, каб потым працаваць з камфортам. У майстэрні мне не хапае тумбы для інструментаў. Таму на стале ў мяне не бывае парадку, затое ўсё неабходнае пад рукой. А інструментаў у мяне шмат, у тым ліку і самаробных. У гэтым плане нашы мастакі вельмі прадпрымальныя: мы шмат выдумляем і самі майструем, у той час як у еўрапейскіх мастацкіх крамах даступна вялікая разнастайнасць ужо гатовых інструментаў і матэрыялаў. Затое вырастае пакаленне, якое ведае ўвесь працэс знутры, а мастак з Еўропы можа не ведаць складу фарбы, якой друкуе. Ёсць у мяне ў майстэрні дзве рарытэтныя шафы, якія я выкупіў, калі Мінская фабрыка каляровага друку аб’ядноўвалася з Паліграфкамбінатам імя Я. Коласа і спісвала старое абсталяванне. Адна з іх раней выкарыстоўвалася для захоўвання наборных кас. Гэтыя шафы я называю марай графіка, у іх шмат высоўных вузкіх па-

ALOVAK #2 July 2015


ALOVAK #2 July 2015

37


Графічная мова Рамана Сустава ліц, куды зручна раскласці працы і розных гатункаў паперу. Адно дрэнна – пры такой іх колькасці можна забыцца, дзе што ляжыць (смяецца). Друкую я на ўнікальным станку, які быў зроблены па праекце нашага вядомага майстра друкара Малаткова Дзмітрыя Васільевіча, якому будзе гэтай зімой 80 гадоў, а самому станку ўжо больш за трыццаць. Я вакол яго хадзіў гадоў шэсць, прасіў аднаго нашага старога мастака прадаць яго. Драўляны стол, на якім стаіць станок, таксама незвычайны – гэта прылавак пасляваеннага ГУМа. — Акрамя працоўных інструментаў, матэрыялаў, абсталявання, што стварае атмасферу ў вашай майстэрні? Акрамя ўсіх тых рэчаў, якія знаходзяцца ў майстэрні, для мяне вельмі важна слухаць музыку. Можна сказаць, што музыка і кнігі — гэта тое, адкуль з’яўляецца ў мяне натхненне.

38

Парада мастака

— З чаго пачаць чалавеку, які хоча паспрабаваць свае сілы ў друкаванай графіцы? Я б раіў пачаць з лінагравюры, бо гэта найбольш даступны від друкаванай графікі па матэрыялах і выкананні. Для гэтага трэба не так шмат. Перш за ўсё, гэта гамагеннае пакрыццё, якое з’яўляецца аналагам старога лінолеуму. Яно павінна быць аднастайным, без усялякіх дадатковых праклеек, пажадана аднатонным. Для разьбы вазьміце лінагравюрны разец, які бывае двух відаў: трохвугольны ў сячэнні і круглы. Акрамя таго патрэбны просты валік для накатвання фарбы. І фарба. Калі не знойдзеце спецыяльную друкарскую, то можна карыстацца алейнай, хоць яна больш вадкая, не так зручна, але магчыма, было б жаданне. Шкло, каб раскатваць фарбу. Друкарскі станок можа замяніць звычайная лыжка. Вось і ўсё.

ALOVAK #2 July 2015


У ТВОРЧАЙ МАЙСТЭРНІ

ДАВЕДКА РЭДАКЦЫІ Раман Сустаў працуе пераважна ў наступных тэхніках: • лінагравюра — від высокага друку, для стварэння якога малюнак рэжацца на лінолеуме або іншай палімерна-пластычнай аснове, а затым аддрукоўваецца на аркушы паперы; • афорт — від глыбокага друку, пры якім загрунтаваную спецыяльным лакам металічную пласціну прадрапваюць (гравіруюць) іголкай, пасля чаго вырабляецца траўленне яе паверхні кіслотамі. Пры друку фарба з пратраўленых паглыбленняў пераносіцца на паперу; • літаграфія — від пляскатага друку, пры якім на камень (разнавіднасць шчыльнага вапняку) наносіцца малюнак тлустым літаграфскім алоўкам або тушшу, пасля чаго паверхня каменя апрацоўваецца пратраўкай, якая робіць не прамаляваныя часткі ў вільготным стане неўспрымальнымі да фарбы.

КАРЫСНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ Раман Сустаў, мастак-графік www.sustovart.com vk.com/club59523855 (група па эстампе Р. Сустава)

ALOVAK #2 July 2015

39


БЯСПЛАТНЫЯ КУРСЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ У 10 ГАРАДАХ БЕЛАРУСІ! А таксама больш за 65 бясплатных заняткаў на сайце www.movananova.by


прымаўка нумара

ALOVAK #2 July 2015

41


Ідзём па пакупкі

Летні вечар пятніцы – доўгачаканы канец працоўнага тыдня, час адпачынку і сустрэч з добрымі сябрамі і знаёмымі. У госці звычайна прыходзяць з падарункамі, таму мы вырашылі зазірнуць у адзін з такіх вечароў у Краму «Ў» – месца з непаўторнай атмасферай, у якім заўсёды можна купіць нешта цікавае і незвычайнае ў якасці сувеніра сябрам і блізкім. Мы запыталіся ў людзей, якія выходзілі з крамы, што яны нагледзелі або набылі. фота: Марыя Сонгаль

Анатоль купіў футболку ад дызайн-студыі «Адліга», рэчы якой гэты цікавы малады мужчына купляе не ў першы раз. Да гэтай высновы нас прывёў пазнавальны прынт на яго футболцы колеру хакі ;)

42

Юлія і Таццяна запрыкмецілі ў Краме «Ў» кубак, збіраюцца ў бліжэйшы час зайсці сюды зноў, каб яго набыць. Юлія жыве недалёка ад крамы, таму з’яўляецца тут частым госцем.

Вольга нічога не купіла, затое звярнула ўвагу на магніцікі і ацаніла біжутэрыю, прадстаўленую ў краме.

ALOVAK #2 July 2015


Крама «Ў» – астравок беларускага дызайну

Наталля, Інга і Аксана. Усмешлівыя дзяўчаты купілі завушніцы, паштоўку і кубак, а таксама нагледзелі прыгожае калье. Ідуць піць каву і абдумваць пакупку, бо ўпрыгожанне нятанна каштуе.

Майя пасаромелася фатаграфавацца, але расказала, што прыйшла на выставу, а ў краму зайшла паглядзець ўпрыгожанні.

Саша і Юля прыйшлі па цікавыя малюнкі, але нічога прыдатнага не знайшлі. Хацелі знайсці работу ў рамцы памерам А4, каб можна было павесіць на сценку і доўга разглядаць, разважаючы пра яе сэнс.

Карысная інфармацыя Крама «Ў» Беларусь, Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а

ALOVAK #2 July 2015

43


СУЧАСНАЕ МІНУЛАЕ «…Алея разарвалася на два паўколы з дрэў, i наперадзе, за клумбай, за кругам гонару, стаў дом, шырокi ганак, аблямаваны лёгкiмi арачкамi, i белакаменная тэраса, на якой – невысока ад зямлi – стаяла жанчына ў шырокiм ранiшнiм уборы…» У. Караткевіч, «Каласы пад сярпом тваім»

Цытатай з рамана знакамітага беларускага пісьменніка мы хочам вас трохі настроіць на прагляд фатаграфій на наступных старонках часопіса. Справа ў тым, што месцам правядзення фотаздымкі ў другім нумары мы абралі старадаўнюю сядзібу ў вёсцы Прылукі Мінскага раёна, вядомую як сядзіба Чапскіх. Нам вельмі хацелася б даведацца, што памятаюць каменныя сцены дома, пабудаванага ў другой палове XIX стагоддзя, але яшчэ больш цікава ўявіць, як выглядала б гэтая сядзіба і яе жыхары зараз, калі б ранейшы грамадскі лад усё яшчэ панаваў на нашых тэрыторыях. Для нашага часопіса няма нічога немагчымага, так што пазнаёмцеся з гаспадыняй сядзібы, аматаркай рукадзелля ў сваім садзе…

44

ALOVAK #2 July 2015


ALOVAK #2 July 2015

45


Фотосъемка

46

ALOVAK #2 July 2015


ALOVAK #2 July 2015

47


Фотаздымка

Пенал-скрутак ДЛЯ АЛОЎКАЎ

З матэрыялаў і інструментаў спатрэбіцца: • два адрэзы матэрыялу для ўнутранай часткі пенала адпаведнага памеру. У нашым выпадку гэта бавоўна пясочнага колеру і бірузовая штучная замша памерам 22х30 см кожны адрэз; • адрэз матэрыялу для вонкавай часткі пенала. У нашым выпадку гэта тканіна ў гарошак, якой нам спатрэбілася 22,8х30,8 см, – г.зн. трохі больш, чым памер унутраных частак пенала. • шпількі;

• драўляны гузік;

• ніткі ў тон;

• шнур-гумка (9 см).

1. Сшыць дэталі для ўнутранай часткі пенала. Для гэтага скласці бірузовую тканіну папалам, прышпіліць шпількамі да бэжавай і зрабіць роўныя вертыкальныя строчкі на адлегласці 2 см адна другую, а крайнія строчкі на адлегласці 3 см ад зрэзаў. 2. Пасярэдзіне аднаго з кароткіх бакоў прыфастрыгаваць шнургумку, складзены папалам у выглядзе пяцелькі. Да вонкавай часткi прышыць гузік, прыкладна на адлегласці 13 см ад кароткага краю. 3. Акуратна прыфастрыгаваць дзве часткі (вонкавую і ўнутраную) правым бокам (тварам да твару), пачынаючы з куткоў, паколькі вонкавая частка крыху большая. Гэта неабходна для больш зручнага выварочвання. Прыстрачыць па перыметры, пакідаючы незашытай кішэньку-адрэзак даўжынёй 8-10 см. 4. Прыпускі швоў на кутах зрэзаць блізка да строчкі і акуратна вывернуць пенал. Уручную зашыць патаемным швом кішэньку, адпрасаваць і — вуаля — пенал гатовы.

Інструкцыя Алены Дзядзюль разлічаны на пашыў самага простага варыянту пенала-скрутка для 14 алоўкаў. Да яго могуць быць пашыты дадатковыя аддзяленнi і кішэнькі для захоўвання тачылкі, гумкі і іншых дробязяў.

48

ALOVAK #2 July 2015


СУЧАСНАЕ МІНУЛАЕ

ALOVAK #2 July 2015

49


Фотаздымка

ПАДУШКА ДЛЯ КРЭСЛА IKEA ТЕРЬЕ З матэрыялаў і інструментаў нам спатрэбіцца: • абрэз штучнай замшы памерам 38,5х38,5 см («асноўны элемент-1»); • абрэз ільняной тканіны памерам 38,5х38,5 см («асноўны элемент-2»); • вузкі кавалак тканіны ў гарох шырынёй 4 см і даўжынёй 150 см («стужка»); • два кавалкі паралону памерам 37,0х37,0 см, таўшчынёй 1 см; • адзін кавалак паралону памерам 36,5х36,5 см, таўшчынёй 2 см; • эластычны шнур даўжынёй 22 см – 8 шт.; • дублерын (пры выкарыстанні тканін рознай таўшчыні). 1. На аркушы паперы начарціць схему-выкрайку (яе можна спампаваць на нашым сайце ў раздзеле «Карыснае»). 2. Паколькі выбраныя тканіны для падушкі маюць розную таўшчыню, трэба пракласці двума слаямі дублерыну льняную тканіну і тканіну ў гарох. 3. Прыстрачыць два асноўныя элементы разам з паралонам сантыметровай таўшчыні. Раім выкарыстоўваць максімальна вялікую даўжыню шыўка з ніткай адпаведнай таўшчыні. 4. Зрабіць нарыхтоўкі для завязак. Выкарыстоўваць для гэтага эластычны шнур. З абрэзкаў штучнай замшы выразаць палоскі памерам 1,8х4 см – 8 шт. Канцы эластычнага шнура шчыльна абкруціць нарыхтаванымі палоскамі і замацаваць іх з дапамогай суперклею. 5. На адлегласці 6,7 см прыстрачыць атрыманыя завязкі на адным баку асноўных элементаў так, каб канцы з замшай былі павернуты ў сярэдзіну вырабу. Усяго на кожным вонкавым баку кожнага элемента атрымаецца па чатыры завязкі. 6. Злучыць асноўныя элементы вырабу з вузкім кавалкам тканіны ў гарох. Пачынаць злучаць асноўны элемент-1 са стужкай трэба з сярэдзіны аднаго з бакоў, пакідаючы прыпуск 7 мм. Стужку прыстрочваць, пакінуўшы 2 см у пачатку, каб потым злучыць канцы стужкі. Дайшоўшы да кута, акуратна разрэзаць прыпуск стужкі перпендыкулярна шву ў кут вырабу так, каб не пашкодзіць радок. Аналагічна аформіць усе чатыры куты. У месцах злучэння з эластычным шнуром для трываласці прыстрачыць некалькі разоў. 50

ALOVAK #2 July 2015


СУЧАСНАЕ МІНУЛАЕ ВАЖНА! Злучаць толькі тканіну, паралон не прыстрочваць. Гэтак жа злучыць другую асноўную дэталь са стужкай. Толькі на адным з бакоў пакінуць «мантажную» адтуліну прыкладна 25 см даўжынёй. Пасля таго як будуць злучаны ўсе дэталі, куты асноўных элементаў зрэзаць пад 45 градусаў так, каб не закрануць радок. 7. Вывернуць выраб на вонкавы бок. Усе прыпускі накіраваць у бок стужкі. Праз «мантажную» адтуліну ўкласці дадатковы слой паралона 2-х сантыметровай таўшчыні. 8. Злучыць два краі “мантажнай” адтуліны строчкай на адлегласці 1 мм ад краю. Заўвага. Не забывайце замацоўваць нітку ў пачатку і ў канцы строчак. Выдатных поспехаў!

Эфектная і простая ў вырабе падушка для вядомай мадэлі крэсла IKEA не надакучыць: проста перавярніце яе на другі бок, калі захочаце замяніць пастэльныя колеры на яркія акцэнты.

ALOVAK #2 July 2015

51


Фотосъемка

Гэта цікава На тэрыторыі сядзібы Чапскіх летам 1926 г. здымалі першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль» рэжысёра Юрыя Тарыча.

52

ALOVAK #2 July 2015


Фота: Анастасія Тур http://vk.com/tyr_photo Мадэль: Ганна Смірнова https://vk.com/nova212

Сукенка, абрус: Jamido monofaktura http://jamido.by

Макіяж: Каця Алава http://vk.com/bakucat Прычоска: Юлія Бараноўская https://vk.com/svadebnye.pricheski

Капялюш: Марына Скрабоўская http://vk.com/marinaskrabovskaya

Падушка для крэсла: Таццяна Кескевіч http://www.urbanplunger.com/

Пенал для алоўкаў: Bago http://vk.com/bago.handmade

Фларыстыка: Katarios http://vk.com/katariosflowers

ALOVAK #2 July 2015

53


54

ALOVAK #2 July 2015


ALOVAK #2 July 2015

55


Шукаем ідэі

Метад марфалагічнага аналізу У мінулым нумары мы распавялі пра метад факальных аб'ектаў як спосаб шукаць ідэі. У сённяшнім мы будзем генерыраваць ідэі з дапамогай метада марфалагічнага аналізу, распрацаванага ў 1960-х гадах амерыканскім астраномам швейцарскага паходжання Фрыцам Цвікі.

Як працуе метад: Ці ведаеце вы? Марфалогія ў шырокім сэнсе слова – вучэнне аб будове і форме.

1. Ставім задачу. 2. Запісваем у табліцу параметры аб'екта.

3. Уносім у табліцу варыянты параметраў, не прывязваючыся да задачы. Чым больш варыянтаў з розных сфер і абласцей ведаў вы прыдумаеце, тым арыгінальней атрымаецца вынік. 4. Разглядаем разнастайныя спалучэнні варыянтаў параметраў. 5. Бязмежна фантазіруем і запісваем цікавыя спалучэнні, якія стануць рашэннем нашай задачы.

Прыклад. Задача: прыдумаць незвычайную торбу.

параметры

варыянты параметраў

матэрыял скура форма

круг

тканіна

дрэва

гума

метал

папера

трохкутнік

квадрат

галава

куб

клякса

запанка маланка спосаб закрыцця

навесны на ключ замок

закручваецца

завязваецца

у руках на колцах спосаб пераноскі

у кішэні

на галаве

рухаецца сама

56

на шыі

ALOVAK #2 July 2015


МЕТАД МАРФАЛАГІЧНАГА АНАЛІЗУ Нашыя IдэI: Спалучаем розныя параметры паміж сабой: тканінная торба ў выглядзе галавы на маланцы cкураная торба ў выглядзе кляксы, якая пераносіцца ў руках драўляная торба ў выглядзе кубіка на колцах папяровая трохкутная міні-сумка, якая носіцца на шыі гумовая круглая сумка, якая сама рухаецца і закручваецца сумка, якая носіцца на галаве і завязваецца

ALOVAK #2 July 2015

57


Аб’ядноўваемся

паліганальныя

ПАПЯРОВЫЯ СКУЛЬПТУРЫ

Каманда нашага часопіса наведала майстар-клас па стварэнні інтэр'ернай папяровай скульптуры, які праходзіў у лофт-праекце «БАЛКИ». Вяла майстар-клас дызайнер Алена Наумовіч. Вынікам нашага ўдзелу стаў заяц аквамарынавага колеру, разгортку якога вы можаце спампаваць на нашым сайце ў раздзеле «Карыснае».

Фота: Марыя Сонгаль

58

ALOVAK #2 July 2015


Майстар-клас па папяровым скульптурам

Матэрыялы і інструменты, якія спатрэбяцца: падкладка, на якой можна рэзаць нажом

сурвэтка лінейка

канцылярскі нож

палачка для бігавання* (не абавязкова);

раздукаваная разгортка

клей

доўгія драўляныя шпажкі

* Бігаванне – працэс праціскання аркуша паперы для наступнага згібу. Бігаванне робіцца для аблягчэння згінання паперы, а таксама для таго, каб фарба на згібах не лопалася.

ALOVAK #2 July 2015

59


Аб’ядноўваемся

Этапы працы:

1. Падрыхтоўваем усё неаб-

ходнае.

2.

Выразаем канцылярскім нажом разгортку па контуры (каб лініі атрымліваліся роўныя, робім гэта з дапамогай лінейкі). Выразаць можна і нажніцамі.

3.

Палачкай для бігавання праводзім па ўсіх лініях дэталяў. Можна выкарыстоўваць для гэтага канцылярскі нож, але толькі вельмі акуратна, каб не дапусціць разрэзу паперы.

60

ALOVAK #2 July 2015


Майстар-клас па папяровым скульптурам

4.

Згінаем дэталі згодна з пазначанымі на іх лініямі: згінаем ўнутр

згінаем вонку

5.

Як можна заўважыць, на кожнай грані мадэлі нашага будучага зайца пазначаны нумар. Знаходзім аднолькавыя нумары на кожнай папяровай дэталі мадэлі і склейваем адпаведныя грані паміж сабой. Склейваць трэба ад самых малых трохкутнікаў (палігонаў) да самых буйных.

6.

Для праклейвання цяжкадаступных месцаў нам дапамагла звычайная шпажка

ALOVAK #2 July 2015

61


Аб’ядноўваемся

Вось наш зайчык і гатовы:

62

ALOVAK #2 July 2015


Майстар-клас па папяровым скульптурам

Важна: Пастарайцеся працаваць акуратна: разгорткі выразайце строга па лініях; каб не было падцёкаў, не наносьце шмат клею. Ад гэтага залежыць якасць вашай работы.

Дзе ўзяць разгорткі:

1. Знайсці ў інтэрнэце ў вольным доступе; 2. Набыць на стоках; 3. Спампаваць і ўсталяваць бясплатную праграму PepakuraDesigner, якая зробіць разгортку-выкрайку з 3D-мадэлі, якую, у сваю чаргу, таксама можна спампаваць у інтэрнэце альбо стварыць самастойна ў любой праграме для 3D-мадэлявання.

Якую паперу абраць:

• Папера не павінна быць занадта тонкай, таму што «скульптура» не будзе трымаць

форму.

• Аднак папера не павінна быць і занадта шчыльнай, бо складана будзе зрабіць аку-

ратныя згібы.

Нам падыдзе: - каляровая папера шчыльнасцю 160 г /м2; - каляровы кардон шчыльнасцю 350 г /м2; - папера для скрапбукінга шчыльнасцю 150-300 г /м2; - запячатванне колеру на прынтары 200-300 г /м2.

Чым прыклейваць:

• Лепш за ўсё падыходзіць клей тыпу «Момант». • Двухбаковы скотч не заўсёды добра склейвае грані і нязручны ў цяжкадаступных месцах.

• Клей на воднай аснове доўга сохне, акрамя гэтага яго выкарыстанне можа дэфармаваць паперу.

Як атрымаць жаданы колер:

• Вы можаце раздрукаваць разгорткі адразу на каляровай паперы патрэбнага коле-

ру. А можаце гатовую скульптуру пакрыць нітрафарбай з балончыка.

• Фарбу на воднай аснове не рэкамендуем, бо, зноў жа, папера можа дэфармавацца.

ALOVAK #2 July 2015

63


Мы дзякуем лофт-праекту «БАЛКИ» і выкладчыцы Алене Наумовіч за цікавы майстар-клас.

64

ALOVAK #2 July 2015


Карысныя спасылкі: ru.pinterest.com/helenkellen/paper-o-city loftbalki.by

ALOVAK #2 July 2015

65


ідэальная крама для творчасці

Paris

Фота і тэкст: Вікторыя АНЖЭ

Зазірнём разам з Вікторыяй АНЖЭ ў некалькі парыжскіх магазінаў сеткі Petit Pan. Па словах іх стваральнікаў, яны прысвяцілі свой брэнд радасці жыцця. Мяркуючы па інтэр'ерах крам і таварах, прадстаўленых у іх, гэта сапраўды так – багацце колераў у іх натхняе і цешыць вока. Пераканайцеся самі! Ідэальны магазін для творчасці – які ён? Я ўяўляю ўтульнае месца, поўнае колераў і фарбаў, у якім лёгка можна знайсці не толькі матэрыялы для ўвасаблення сваіх ідэй, але і натхненне! У такой краме няма нічога лішняга, прадаўцы ненадакучлівыя, тут усё можна памацаць, і ты абавязкова зойдзеш у яго, нават калі нічога ў прынцыпе не трэба. Шпацыруючы неяк адной ціхай вулачкай у цэнтры Парыжа, я выпадкова зайшла менавіта ў такі магазін Petit Pan («Маленькі Пан»). Гэта сапраўднае каралеўства гузікаў, тканін з унікальнымі прынтамі, паветраных змеяў, папяровых лямпаў, адзення для дзяцей і дарослых, сумак, падушак, коўдраў, дэкаратыўнай пліткі... Вы знойдзеце тут абсалютна ўсё, каб акружыць сябе, родных і блізкіх і свой дом казачнымі рэчамі!

66

ALOVAK #2 July 2015


Крама Petit Pan у Парыжы Гісторыя адкрыцця гэтага буціка таксама ўнікальная, вось што апавядае адна са стваральніц буціка Мір’ям дэ Лур (Myriam de Loor): «У верасні 2000 года мы атрымалі пасылку з Кітая. У ёй ляжаў вельмі мілы гарнітурчык: маленькі пінжак і флісавыя штаны. Гэты падарунак быў пашыты мамай Пана (заўв. аўтара: муж Мір’ям) для яе ўнука. Я прыйшла ў захапленне ад дзіўных прынтаў: зіготкія матывы, смелыя і яркія колеры – усё як я люблю. Я была зачараваная і тым, наколькі зручны гэты касцюм, тыповы для некаторых кітайскіх правінцый. Наш сын Эміль, апрануты ў гэты падарунак ад бабулі, таксама выглядаў задаволеным і шчаслівым. Так зарадзілася ў нашым уяўленні гісторыя Petit Pan». Праз два гады Мір’ям, дызайнер-стыліст з Бельгіі, і яе муж Пан Ган (Pan Gang), стваральнік традыцыйных паветраных змеяў, родам з Кітая, адкрылі ў Парыжы першы буцік Petit Pan. Усё, што прапануецца ў краме, выраблена ў Кітаі, натхнёнае сумессю культур, багаццем вопыту і густу Мір’ям і яе мужа. Калекцыі папаўняюцца два разы на год.

ALOVAK #2 July 2015

67


68

ALOVAK #2 July 2015


Крама Petit Pan у Парыжы

ALOVAK #2 July 2015

69


70

ALOVAK #2 July 2015


Праздник творчества в Париже

У Парыжы вы знойдзеце сем буцікоў Petit Pan, кожны з іх унікальны, таму раю наведаць іх усе! Пачніце знаёмства з гэтай сеткай буцікаў з крамы, размешчанай на плошчы Абес. Недалёка ад крамы можна наведаць адну з самых вядомых парыжскіх славутасцяў – базіліку Сакры-Кёр.

Калі вы любіце тканіны, больш за ўсё іх можна знайсці ў буціку, размешчаным у габрэй-скім квартале Марэ, адным з самых багемных і вірлівых месцаў Парыжа. Адрас крамы: Paris, 76 Rue François Miron

Адрас крамы: Paris, 36, rue des Abbesses

Калі паездку ў Парыж вы пакуль не плануеце, а цікаўнасць хочацца задаволіць ужо цяпер, раю зазірнуць на сайт крамы www.petitpan.com. Многае, што прадстаўлена ў краме, можна купіць анлайн. Творчыя захапленні, роўна як і жаданне спусціць усе грошы, што ляжаць на банкаўскай картцы, гарантаваныя! Дарэчы, аформіць замову можна з дастаўкай і за межы Францыі.

Хочаце ўбачыць інфармацыю аб вашай краме на старонках ALOVAK? Пішыце на электронны адрас: alovakmag@gmail.com

ALOVAK #2 July 2015

71


Творчы шлях

Драўляныя

знаходкі Алены Маскалёвай

Адкрытая і ўсмешлівая Алёна МАСКАЛЁВА, стваральнік брэнда драўляных вырабаў WoodenFind, распавяла нам пра сваю творчасць, складанасці і радасці працы з дрэвам і пра сваіх выдатных заказчыкаў.

Пра дрЭВА — Алена, чаму вы абралі дрэва? Дрэва як матэрыял мне падабаўся заўсёды, нават калі я не збіралася нічым падобным займацца. Маю ўвагу заўсёды прыкоўвалі прадметы з дрэва, настолькі гэты матэрыял багаты, прыродны, змястоўны, які нясе ў сабе шмат сэнсаў. Гэта што тычыцца візуальнага аспекту. Акрамя гэтага з дрэвам вельмі прыемна працаваць, гэта ўніверсальны матэрыял. З яго дапамогай можна рабіць літаральна ўсё: ад завушніц маленькага памеру і цацак да стала або цэлага дома. Гэты матэрыял практычна не абмяжоўвае чалавека, падаючы велізарнае поле для дзейнасці. Мне падабаецца гэтым займацца, у мяне шмат планаў, на ўсё жыццё хопіць. — Якія ёсць складанасці пры працы з дрэвам? Шмат складанасцяў! Па-першае, нягледзя- чы на тое, што гэта экалагічны матэрыял, працаваць з ім шкодна: драўняны пыл асядае ў лёгкіх, некаторыя фарбы, якімі апрацоўваюць драўляныя вырабы, даволі пахкія, таму трэба не забываць пра меры 72

перасцярогі. Я ужо не кажу пра мазалі, кашаль, пра мані-кюр увогуле можна забыцца (смяецца). Па-другое, як дзяўчыне мне часам складана абыходзіцца з такім матэрыялам, бываюць моманты, калі я самастойна, без свайго хлопца, справіцца не магу, напрыклад, ездзіць па дрэва на склад. Аднак самая вялікая складанасць – знайсці якасны матэрыял. Парадаксальна, Беларусь лічыцца краінай лесу, але ў нас у продажы дрэва такой жудаснай якасці, што трэба ехаць і выбіраць кожную дошчачку, старанна аглядаць, таму што яны збольшага няроўныя, з імі немагчыма працаваць. Акрамя гэтага, няма асаблівай разнастайнасці. У нашых крамах прадаецца адна хвоя або клееныя шчыты, але ж існуе так шмат розных парод дрэва! Толькі дуб і бярозу часам можна знайсці, але іх якасць зноў жа пакідае жадаць лепшага. — Якая ваша любімая парода дрэва? Гэтае пытанне можна разглядаць з розных бакоў: любімая эстэтычна, ці з якой падабаецца працаваць. Наогул, маё самае любімае ALOVAK #2 July 2015


Інтэрв’ю з Аленай Маскалёвай дрэва – гэта дуб, і як матэрыял ён мне таксама падабаецца, але ён вельмі цвёрды і працаваць з ім цяжка. З хвояй працаваць

ALOVAK #2 July 2015

прасцей, і яна не робіць канчатковы кошт вырабу вельмі дарагім, у адрозненне ад дуба.

73


Творчы шлях

Пра працу на сябе — На што паўплывала праца з дрэвам у вашым жыцці? Гэты занятак вельмі моцна змяніў маё жыццё, кардынальна. Можна сказаць, што гэта быў самы смелы ўчынак у маім жыцці – узяць і заняцца дрэвам. Гэта цяпер падобных праектаў з'яўляецца шмат, ручная праца ў трэндзе, у людзей перад вачыма ёсць прыклады першапраходцаў, і ім не так страшна пачынаць нешта сваё. Нават тры гады таму ўсяго гэтага было нашмат менш, толькі-толькі пачыналі з'яўляцца дызайнерскія брэнды (я зараз не кажу пра дызайнераў адзення). У першую чаргу ў мяне вельмі моцна пашырылася кола зносін, я рэгулярна маю зносіны і знаёмлюся са сваімі аднадумцамі. Прычым гэта не толькі тыя, хто займаецца чымсьці падобным, але і мае пакупнікі, якія сталі маімі аднадумцамі, таму што ім падабаецца тое, што я раблю. Разам з рознымі дызайнерамі і праектамі мы ўдзельнічаем у выставах і кірмашах, становімся добрымі знаёмымі, сябруем ў сацыяльных сетках, расказваем адзін пра аднаго. Акрамя гэтага, так цудоўна працаваць самой на сябе, нікому не падпарадкоўвацца. Да гэтага я працавала ў розных месцах. Скончыла дашкольны факультэт педагагічнага ўніверсітэта, адпрацавала па размеркаванні ў дзіцячым садку, затым была менеджарам па працы з кліентамі, жыла і працавала ў Маскве... Гэта значыць, мне ёсць з чым параўноўваць, цяпер я вольная выбіраць, з кім мець зносіны і працаваць, а з кім не, гэта вельмі каштоўна.

плане самастойная праца не вельмі адрозніваецца ад наёмнай. У любым выпадку, заўсёды лепш паспрабаваць. — Якія цяжкасці перасцерагаюць чалавека, які рашыў працаваць сам на сябе? Арганізацыя часу. Калі няма начальніка і жорсткага графіка, твой час арганізоўваюць замовы. Але ж заказы бываюць не заўсёды, і вось гэты час можна вельмі бяздумна змарнаваць. Бываюць справы тэрміновыя і важныя. Пад важнымі я разумею самаудасканаленне, навучанне, якое ніколі ні ў якім разе нельга заканчваць, напрацоўку партфоліа, запал да адкрыцця для сябе чагосьці новага. Я схіляюся перад тымі людзь-

— Як вы адважыліся пачаць сваю справу? WoodenFind існуе ўжо тры гады. Прыйшла да гэтага даволі рэзка. Я адчула, што хачу рабіць нешта рукамі, я заўсёды любіла шыць і хацела гэтым займацца, але лёс склаўся так, што з аднаго боку выпадкова, а іншага боку падсвядома, я пачала займацца дрэвам. Так, было страшна, але гэта быў перыяд пошуку. Бо, нават калі ідзеш на новую працу, перажываеш, складзецца ўсё ці не. У гэтым 74

ALOVAK #2 July 2015


Інтэрв’ю з Аленай Маскалёвай

мі, для якіх такая дзейнасць – абавязковая. — Але назад у офіс шляху ўжо няма? Жыццё настолькі непрадказальнае і рознае, заракацца не буду, а раптам я калі-небудзь захачу працаваць у офісе? Адзінае, няма шляху назад да падпарадкавання камусьці. Іншы варыянт — можна больш сур'ёзна пачаць супрацоўнічаць з аднадумцамі. Так я ўжо супрацоўнічала з некаторымі дызайнерамі, для іх лукбукаў я вырабляла аксесуары, у сваёй стылістыцы, але для іх адзення.

ALOVAK #2 July 2015

75


Творчы шлях

76

ALOVAK #2 July 2015


Інтэрв’ю з Аленай Маскалёвай

ALOVAK #2 July 2015

77


Творчы шлях

Аб прасоўванні, замовах і планах на будучыню — Як займаецеся прасоўваннем, што найбольш эфектыўна на ваш погляд? Лічу, што больш эфектыўнага за інтэрнэт нічога няма. Выдатна будзе, калі пра вас напіша які-небудзь папулярны рэсурс. Што тычыцца рознага роду інтэрнэт-пляцовак для продажу, то цяпер нічым такім не займаюся. У самым пачатку майго творчага шляху ў мяне была крамка на etsy.com, але на той момант у мяне нават партфоліа добрага не было, таму быў толькі адзін продаж, ды і тое, я вельмі перажывала з нагоды дастаўкі, завушніцы ішлі пакупніку з ЗША два месяцы! Цяпер мая асноўная пляцоўка ў інтэрнэце, дзе я выкладаю ўзоры сваіх работ і маю зносіны з заказчыкамі, гэта facebook. Што тычыцца кірмашоў і выставаў, на мой погляд, гэта праца на падтрыманне даверу і іміджу. Але тут усё вельмі індывідуальна, у кожнага дызайнера свая гісторыя, наколькі паспяховымі могуць быць такія мерапрыемствы.

78

— Вы шмат працуеце на замову? Галоўным чынам я працую менавіта на замову. У мяне выдатныя заказчыкі! Мне сустракаюцца цудоўныя людзі, з якімі лёгка дамовіцца (цьфу-цьфу!). Бываюць і лёсавызначальныя замовы – гэта, калі чалавек апісвае тое, што яму трэба, а я прыдумляю, што рабіць, і выраб атрымліваецца такім крутым, што я яго дадаю ў партфоліа. Можна сказаць, што заказчыкі моцна ўплываюць на маё развіццё, падказваюць новыя ідэі. Напрыклад, крэйдавыя дошкі з падстаўкай для крэйды я пачала рабіць менавіта па парадзе адной маладой маці. — Падзяліцеся сваімі планамі. Самае галоўнае на сённяшні момант — пашырыць асартымент таго, што я раблю. Знайсці працоўную пляцоўку, дзе я б магла пашумець, папыліць… У будучыні хачу праводзіць майстар-класы для аматараў. Буду працаваць над якасцю, удасканальваць сваё майстэрства і не спыняцца на дасягнутым!

ALOVAK #2 July 2015


Парады чытачам — Што вы параіце тым, хто хоча ператварыць сваё хобі ў працу? Хачу адразу папярэдзіць, што ў такой справе можа быць шмат расчараванняў, вельмі складана даваць агульныя парады. Перш-наперш варта паспрабаваць сумяшчаць творчасць з нейкай працай, дзе вы ўжо ўпэўнена сябе адчуваеце, тым больш цяпер для гэтага ёсць усе ўмовы. Можна паступова напрацоўваць сваё партфоліа, размясціцца на якой-небудзь інтэрнэт-пляцоўцы, адсачыць, ці ёсць попыт на тое, што вы робіце. За гэты час можна будзе зразумець, наколькі падабаецца займацца гэтым цэлы дзень, бо гэта зусім няпроста. Канцэнтрацыя творчасці ва ўсім гэтым працэсе не такая ўжо вялікая, у асноўным патрабуецца ўседлівасць, цярпенне і навыкі. У рэшце рэшт – гэта рамяство! Творчасці ў такой працы не так шмат, як здаецца, хоць можна і да шліфоўкі ставіцца творча. — Ці ёсць у вас парада для тых, хто хоча выбраць для сваіх заняткаў працу з дрэвам? Галоўнае, што я рабіла, раблю і працягваю рабіць – вучыцца, пазнаваць новае, чытаць літаратуру, глядзець відэа-ролікі, якія знаходзяцца ў вольным доступе. Напэўна, у сям'і ёсць хтосьці, які мае хоць нейкія навыкі працы з дрэвам, звычайна гэта мужчыны, якім яшчэ на ўроках працы ў школе давялося папрацаваць з гэтым матэрыялам. Свае першыя веды пра тое, як працаваць з дрэвам, я атрымала ад свайго хлопца, таты і мужа сястры. Таму, калі маю параду чытае дзяўчынка, няхай яна прыстане з пытаннямі да якога-небудзь хлопчыка і даведаецца спачатку, якія інструменты ёй патрэбныя (смяецца).

Карысная інфармацыя WoodenFind — творчая майстэрня Алены Маскалёвай facebook.com/WoodenFind ALOVAK #2 July 2015

79


Тэст

Людзі-коткі Людзі-сабакі Псіхолагамі за ўвесь час іх доблеснай працы была распрацавана шмат класіфікацый людзей па тэмпераменце, тыпе асобы, спосабе ўспрымання і г.д. Як толькі нас не дзеляць: на экстравертаў і інтравертаў, на соў і жаўрукоў, халерыкаў і меланхолікаў, аўдыялаў і візуалаў… Няма двух аднолькавых людзей, часцяком нам няпроста гарманічна ўзаемадзейнічаць адно з адным, можа быць, таму спецыялісты нас і дзеляць, каб лепш разумець асаблівасці ўспрымання свету рознымі людзьмі. Мы прапануем вам прайсці забаўны лёгкі тэст, які вызначыць, хто вы: чалавек-котка або чалавек-сабака. Ваша любоў да гэтых жывёлаў тут не з'яўляецца вызначальным фактарам, хоць не выключана, што падсвядома мы цягнемся да жывёл, якія блізкія нам

па духу. Заадно і праверым. Такім чынам, адкажыце ўсяго на адно пытанне:

Ці ёсць у вас дома месца, за якім вы заўсёды седзіце за абедам, або для вас не мае значэння, на якім месцы сядзець за сталом? Лічыцца, што людзі-коткі больш прывязаныя да месца, а людзі-сабакі да людзей. У «котак» і «сабак» прынцыпова розная патрэба ў людзях. Для пацвярджэння выніку паглядзіце нашу табліцу адрозненняў чалавека-коткі і чалавека-сабакі:

Чалавек-котка

Чалавек-сабака

пры ўсёй сваёй любові да чалавецтва, не моцна ў ім мае патрэбу

зносіны неабходны як паветра

незапланаваныя сустрэчы на некаторы час прыводзяць у замяшанне

душа наросхрыст, рады ўсім, гатовы сарвацца да сяброў па першым поклічы

не прымае блізка да сэрца меркаванне іншых людзей

залежны ад меркавання іншых людзей

не падпускае малазнаёмых людзей у сваё асяроддзе, прыглядаецца

лёгка знаёміцца і заводзіць новыя кантакты

здаецца замкнёным, пагружаны ў свой унутраны свет

не прывык аналізаваць і корпацца ў сабе, душа як разгорнутая кніга

камфортна адчувае сябе сам-насам з сабой

баіцца адзіноты

прывязаны да свайго дома, які для яго з'яўляецца прыстанішчам

не моцна прывязаны да месца. Дом - гэта месца, дзе захоўваюцца рэчы

не любіць няпрошаных гасцей

дом заўсёды адкрыты для сяброў і знаёмых

складана падладжваецца пад кагосьці

лёгка падладжваецца пад абставіны

80

ALOVAK #2 July 2015


людзі-коткі. людзі-сабакі На думку псіхолага Любові Камарскіх, ведаць пра гэтыя два цікавыя псіхатыпы карысна ўсім. Часта мы патрабуем ад блізкіх такіх паводзінаў і такіх рэакцый, якія ўласцівыя нам самім, тым самым дапускаючы жахлівую памылку. Аказваецца, сакрэт гарманічных узаемаадносін вельмі просты: не прымушай сабаку жыць па-кацінаму. І наадварот.

Не прымушай сабаку жыць па-кацінаму. Не прымушай ката жыць па-сабачы.

ALOVAK #2 July 2015

81


Традыцыі

Камяні ў традыцыях і легендах беларусаў

82

ALOVAK #2 July 2015


Камяні ў жыцці беларусаў

Пра звычаі, вераванні і легенды беларусаў, звязаныя з камянямі, расказвае мастак, сябра Студэнцкага этнаграфічнага таварыства Наста ГЛУШКО

Камяні, каменьчыкі, валуны-волаты, камянюкі… Шчодра надарыў старажытны ледавік нашую зямлю імі. І ў беларускай традыцыі камень суправаджае чалавека праз усё жыццё, ад моманту нараджэння і да скону. Пра моцных непахісных людзей кажуць – «чалавек-крэмень», «у яго краменная воля», а крэмень колісь быў неад’емным спадарожнікам мужчыны, у пары з крэсівам удзельнічаў у святарным акце выкрасання «жывога» агню.

Камяні ў жыцці чалавека Шматлікія звычаі звязваюць камень і чалавека. Каменем калісьці перабівалі пупавіну нованароджанага хлопчыка – каб ён рос дужым і моцным як камень, калі дзіця доўга не магло навучыцца хадзіць, яго вадзілі па каменьчыках-гладышах з перасохлай ручаіны, каб ножкі набіраліся сілы. Характэрная

цяжкасць каменя звязвалася наўпрост з жаночай цяжарнасцю. Напрыклад, верылі: калі закінуць каменьчык з першай баразны ў фартух дзеўцы, тая зацяжарыць. Каб роды былі лягчэйшымі раілі церці жывот жанчыны каменьчыкам, што знайшлі ў мышыным кубле. А вось пабачыць камень у сне – да цяжкага жыцця. Гладкасць каменя несла негатыўныя асацыяцыі з лысінай. Так цяжарнай забаранялася сядзець на камені, бо ў дзіцяці не будуць расці валасы. Параўнайце: цяжкі – цяжарнасць, зацяжарыла, ходзіць у цяжку

Трываласць і даўгавечнасць каменя выступала асноўнай матывацыяй выкарыстання яго ў магічнай аперацыі выбару месца пад новую хату. Гаспадар павінен быў таемна прынесці 4 камені і пакласці іх на куты будучай хаты, калі зранку яны застануцца на сваіх месцах – месца добрае, можна будаваць. На Віцебшчыне так і ставяць хаты, падклаўшы па кутах пад першы вянец бярвення чатыры камені. Даўней, калі хацелі загадаць на будучыню, неўпрыкмет назіралі за гульнямі дзяцей, калі дзеці бавяцца з дробнымі каменьчыкамі – гэта да сярэдняга ўраджаю, калі з гладышамі – да няўроду і голаду. У народнай медыцыне вядомыя лекавыя ўласцівасці некаторых камянёў. І апошні шлях чалавека адзначаны каменем. Даўней на магілы ставілі камень

ALOVAK #2 July 2015

83


Традыцыі са знакамі, з выбітым крыжам, пазней з надпісамі. На вечную памяць. Гэтыя камяні, як правіла, можна пабачыць у самым цэнтры вясковых могілак. Цікава, што вяскоўцы не ведаюць ужо дакладна, хто пахаваны там, але ўспрымаюць іх як памяць пра сваіх продкаў, родапачынальнікаў вёскі. Кранальную ўвагу праяўляюць да такіх камянёў, уключаюць у агульную агароджу да пахаванняў сваіх сямейнікаў, нават фарбуюць алейнай фарбай, «даглядаючы» на Раданіцу. У розных мясцовасцях Беларусі можна пабачыць розныя варыянты ўстаноўкі каменя на магіле.

Камяні ў паданнях і легендах

У старажытным фінскім эпасе, Калевале, момант стварэння сусвету апісваецца так: «…нібы раней было наўкол мора, і плавала качка па хвалях, а птушкам цяжка жылося без зямлі – папрасілі яны качку дастаць са дна мора зямелькі. Яна нырнула глыбока-глыбока і дастала зямлі і каменьчык. Адсюль стала зямля».

Цікава апавядаюць пра камяні-следавікі, што сустракаюцца па ўсёй Беларусі. Шмат іх на Лагойшчыне. На іх можна пабачыць слядок Бога ці Дзевы Марыі, у выглядзе нагі ці далоні, а некаторыя, наадварот, звязаныя з чортам, бо слядок у форме капытца. Над некаторымі з іх пабудаваныя храмы ці капліцы, вада са слядочка лічыцца лекавай. На Беларусі дагэтуль існуе завядзёнка наведваць камяні на пэўныя святы. Прасіць аб вырашэнні сваіх справаў, пакідаючы пачастунак ці грошы. Паводле сведчанняў Адама Кіркора, яшчэ ў сярэдзіне 19 ст. ледзь не кожны камень значнага памеру ці адметнай формы ўшаноўваўся насельніцтвам як культавы, меў легенду пра сваё паходжанне і якасці.

У беларусаў на «белым камені» стаіць сусветнае дрэва, камень успрымаецца як падмурак, сімвалічны цэнтр усяго свету. Да яго адсылаюць у замовах, «белкамень» шматкроць узгадваецца ў легендах і песнях у купе з морам (першаснай стыхіяй).

84

У сакральным жыцці чалавека камень таксама трывала ўсталяваўся. Захавалася вялікая колькасць легенд і паданняў пра камяні, пра іх магічныя якасці. Напрыклад, беларусы вераць, што камяні растуць. «На пачатку свету, камяні раслі вялізныя, як хаты, але ішоў аднаго разу Бог па зямлі, моцна збіў нагу і пракляў той камень, з таго часу яны не растуць, ці растуць зусім памалу…».

ALOVAK #2 July 2015


Камяні ў жыцці беларусаў Вялікі пласт паданняў пра камяні складаюць легенды пра камяні-шаўцы, ці камяні-краўцы. Расказвалі, што ў такіх камянях жыў змей (пазней чорт) і на замову шыў выкшталцоныя ўборы ці абутак. Такія камяні звычайна маюць «акенца»-ямку, дзе пакідалі плату за працу. Толькі апранаць такое адзенне пажадана было на ігрышчы, а ніяк не ў царкву. У іншым варыянце, трэба было дакладна выказваць сваю замову, але з сэнсам адваротным – калі просіш «пашый каб штодзень хадзіць» – будзе выдатная абноўка, а калі «каб у царкву» – будзе штось непаразумелае. А аднаго разу жанчына пажартавала з майстра – «пашый ні тое ні сёе», і больш камень-кравец ні з кім не працаваў. І акенца знікла.

канчаткова ўрасце ў зямлю – настане канец свету (казка «Пра Іллюшку»). Каля чортавых камянёў здараюцца розныя неспадзяванкі, часам смешныя. Так, бывала, чорт водзіць п’янага мужыка, а таму здаецца, што ён дамоў прыйшоў ды на печ лёг (расказваюць, што той камень заўжды цёплы), а зранку прачнецца — ён у полі на камені. Безліч паданняў пра камяні на Беларусі, бясконца можна іх распавядаць. На завяршэнне хочацца пажадаць нам усім краменнага здароўя, але каб сэрца ніколі не стала каменным.

Паданні пра скамянелых людзей і жывёл апавядаюць пра кару Бога за неправільныя паводзіны альбо пракляцце, насланае чараўніком\змеем за непавагу. Вядомыя цэлыя групы камянеў, скамянелых удзельнікаў падання. «Аднаго разу араў Сцяпан поле ў свята (што ўжо лічылася вялікім грахом), а жонка яго Куліна прынесла полудзень, ды сталі яны сварыцца, чым угнявілі Бога. Абярнуўся ў наказанне Сцяпан каменем, і валы яго скамянелі, а Куліна стала сасною. Так стаяць ім да веку...». Пра некаторыя камяні ўзгадваецца, як пра скамянелых князёў-волатаў. Напрыклад, былінны асілак Ілля Мурамец напрыканцы жыцця ператварыўся ў камень. І калі гэты камень

ALOVAK #2 July 2015

85


Мясціны

Унікальны музей валуноў у Мінску

86

ALOVAK #2 July 2015


МУЗЕЙ ВАЛУНОЎ У МІНСКУ

Прапануем разам з намі прагуляцца па незвычайным музеі пад адкрытым небам. Парк-музей валуноў у Мінску — гэта выдатнае месца для таго, каб знайсці натхненне, зрабіць замалёўкі з натуры, дакрануцца да каменнага мінулага, папрактыкавацца ў сваіх фатаграфічных навыках і папоўніць калекцыю найпрыгажэйшых тэкстур.

Тэкст: Таццяна Хлапкова Фота: Ірына Агейчык

ALOVAK #2 July 2015

87


Мясціны

6 ФАКТАЎ ПРА МУЗЕЙ ВАЛУНОЎ У МІНСКУ: Створаны ў 1985 годзе дзякуючы намаганням навукоўцаўэнтузіястаў з Інстытута геахіміі і геафізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Плошча тэрыторыі парка-музея 6,5 га. Размешчаны на ўсходняй ускраіне Мінска, паміж Акадэмгарадком і мікрараёнам Уручча-2 у пойме былой ракі. У музеі сабрана больш за дзве тысячы валуноў з усёй Беларусі. Афіцыйны статус музея ўнікальнаму парку не прысвоены на сённяшні дзень. У Еўропе ёсць толькі адзін аналагічны музей, у Літве, які значна меншы за мінскага субрата.

88

ALOVAK #2 July 2015


МУЗЕЙ ВАЛУНОЎ У МІНСКУ Азнаёмімся больш уважліва з зонамі парку-музея валуноў:

1. «Камень у жыцці чалавека»

4. «Форма»

2. «Карта Беларусі»

5. «Алея валуноў»

3. «Петраграфічны збор»

6. «Жывільныя правінцыі»

а Шугаев вулiца

вул iца Ак а

6.

ка мi дэ эвi пр Ку

ча

4. 2. 5.

3. 1.

«Карта Беларусі» рачная сістэма мяжа абледзянення

Вы можаце спампаваць наш даведнік па парку валуноў і разам з ім самастойна даследаваць гэты ўнікальны аб'ект, створаны сумеснымі намаганнямі прыроды і чалавека. Спампаваць даведнік можна на нашым сайце alovakmag.by ў раздзеле «Карыснае». ALOVAK #2 July 2015

89


Мясціны

Камень у жыцці чалавека 1.

У гэтай частцы парку сабраны валуны, якія так ці інакш звязаны з духоўным, культурным і гаспадарчым жыццём беларусаў (больш падрабязна пра камяні ў жыцці беларусаў чытайце ў матэрыяле Насты Глушко - заўв.рэд.). Экспанаты зоны «Камень у жыцці чалавека» асабліва каштоўныя тым, што яны былі сведкамі шматлікіх гістарычных і культурных падзей мінулага. • Характэрны гіганцкі валун дыяметрам больш за 2,5 метра з высечанай на ім канаўкай-баразёнкай. Доўгі час навукоўцы былі ўпэўнены, што ён з'яўляўся нарыхтоўкай для будучых жорнаў, пазней высветлілася, што гэта элемент старажытнай абсерваторыі: па месцазнаходжанні Сонца адносна канаўкі падчас усходу нашы продкі прадказвалі надвор'е і ўраджай. • Каменны крыж, высечаны з ружовага граніту, быў знойдзены на сярэднявечным магільніку ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. У цэнтры крыжа высечаны схематычны малюнак рыцара з мячом і шчытом, з каронай над галавой, каля ног — надпіс RSB, які расшыфроўваецца як Rex Stefan Batоry (кароль Стэфан Баторый). Паводле падання ў гэтым месцы пад Докшыцамі 450 гадоў таму абедаў польскі кароль Стэфан Баторый падчас аднаго з паходаў войскаў Рэчы Паспалітай на ўсход. • Адзін з самых папулярных экспанатаў у музеі — камень-валун Дзед. Калісьці ён стаяў на беразе Свіслачы, недалёка ад таго месца, дзе зараз знаходзіцца рэстаран «Старое Русло». Ля каменя рос дуб у чатыры абхопы, ніжнія галіны якога былі ўнізаны стужкамі і вышытымі ручнікамі. Побач гарэла Нязгаслае вогнішча-Зніч і біла крыніца, вада з якой лічылася святой і лячэбнай. Усё разам гэта складала паганскае капішча. Галоўнай святыняй мінскага капішча з'яўляецца гэты самы Дзед — валун, што быў прынесены ледніком. Людзі звярталіся да каменя з самымі рознымі просьбамі: пра здароўе, замужжа, дзіця, добры ураджай. У пачатку XX стагоддзя капішча бы ло разбурана. У 80-х гадах мінулага стагоддзя навукоўцы перавезлі Дзеда ў музей валуноў. Цікава, што знакаміты камень прыцягвае ўвагу і дагэтуль, каля яго амаль заўсёды можна ўбачыць цукеркі, садавіну, манеткі, купюры…

90

ALOVAK #2 July 2015


ALOVAK #2 July 2015

91


Мясціны

2.

Карта Беларусі

У парку валуноў пры жаданні і наяўнасці фантазіі можна здзейсніць захапляльнае падарожжа па Беларусі. Літаральна за некалькі хвілін можна пешшу перасекчы нашу краіну ў любым кірунку. Справа ў тым, што на тэрыторыі зоны «Карта Беларусі» валуны выкладзены такім чынам, што з вышыні птушынага палёту парк-музей выглядае паменшанай копіяй нашай краіны і з'яўляецца своеасаблівай картай дзяржавы. Дзяржаўная мяжа паказана невысокім хмызняком. Межы, да якіх «даходзілі» ледавікі, выкладзены ланцужкамі з невялікіх валуноў (0,1-0,2 м3). На «карце» захаваны ўсе змены рэльефу: сапраўдным узвышшам адпавядаюць штучныя пагоркі, нізінам — ямкі, дарожкі ўвасабляюць галоўную рачную сістэму, два невялікія басейны выступаюць у якасці возера Нарач і Мінскага мора. Раней дарожкі для нагляднасці пасыпалі белым жвірам, а ў «басейнах» была вада. Зараз, на жаль, нічога гэтага няма. «Карта» арыентавана па баках свету і на ёй па геаграфічным прынцыпе размешчаны 600 валуноў, г.зн. яны ляжаць у тых месцах, адкуль былі прывезены. Аб'ём многіх валуноў дасягае 5-6 м3 (вагай каля 10-12 тон). У месцы размяшчэння горада Мінска і абласных цэнтраў пасаджаны па тры елкі. Гарызантальны маштаб карты 1:2500, вертыкальны 1:100. Гэта значыць, зрабіўшы крок даўжынёй 1 метр, вы «пройдзеце» 2,5 км, а калі вы бачыце пагорак вышынёй у 3 метры, то гэта 300 метраў над узроўнем мора.

92

ALOVAK #2 July 2015


МУЗЕЙ ВАЛУНОЎ У МІНСКУ

3.

Петраграфічны збор

Беларускі музей валуноў унікальны і тым, што прадстаўленая калекцыя камянёў – жывая энцыклапедыя для студэнтаў, у якой наглядна можна атрымаць веды пра горныя пароды. У паўднёва-ўсходняй частцы парку-музея знаходзіцца зона пад назвай «Петраграфічны збор». Экспазіцыя ў гэтай зоне выканана ў выглядзе кола, падзеленага на чатыры сектары, у якіх размешчана калекцыя ледніковых валуноў з розных па складзе і паходжанні горных парод. Замкнёная плошча кола сімвалізуе ўзаемасувязь і ўзаемазалежнасць рэчываў у прыродзе.

ALOVAK #2 July 2015

93


Мясціны

4.

Форма

На ўсходзе парку размешчана зона «Форма валуноў». Назва гаворыць сама за сябе: акрамя валуноў характэрнай формы, тут можна падзівіцца на мудрагелістыя камяні, якія нагадваюць, напрыклад, галаву чалавека або якой-небудзь жывёлы. У даўніну з гэтымі валунамі былі звязаны разнастайныя паданні: людзі былі перакананыя, што жывыя істоты могуць ператварацца ў камяні. Нярэдка можна было пачуць байкі пра тое, што з-пад нейкага каменя чулі жаласныя стогны.

5.

Алея валуноў

Уздоўж пешаходнай сцяжынкі на захадзе парку цягнецца «Алея валуноў» — бесперапынны ланцуг з буйных камянёў, у якім маюцца асобныя «кішэні». З часам да буйных валуноў, якія прыпадняты над паверхняй у цэнтры кішэняў, планавалася прымацаваць металічныя барэльефы па матывах народных легенд. На жаль, планам пакуль што спраўдзіцца не ўдалося…

94

ALOVAK #2 July 2015


МУЗЕЙ ВАЛУНОЎ У МІНСКУ

6.

Жывільныя правінцыі Экспазіцыя «Жывільныя правінцыі» займае паўночна-заходні ўчастак парку. Ён уяўляе сабой пляцоўку з U-вобразным паглыбленнем у цэнтры, якая імітуе Балтыйскае мора з Батнічным і Фінскім залівамі, дзе фармаваліся і захопліваліся старажытнымі ледавікамі горныя пароды. Тут размешчаны экспанаты з сапраўды вядомымі адрасамі паходжання – кіруючыя валуны з парод шведскай, балтыйскай, фінскай і карэльскай жывільных правінцый. Размешчаныя тут валуны падказваюць, як зарадзіўся ледавік, які прынёс іх, якім шляхам ён рухаўся. Па ім можна вызначыць геалагічную будову тэрыторыі і нават склад глебы.

ALOVAK #2 July 2015

95


Майстар-клас

Малюем

летні нацюрморт з кураб’е Майстар-клас па акварэлі ад дызайнера Дар'і Уласавай

Фота: Дар’я Уласава

96

ALOVAK #2 July 2015


Акварэльны нацюрморт

З матэрыялаў і інструментаў нам спатрэбяцца: •

планшэт;

кнопкі;

акварэльная папера шчыльнасцю 300 г/м2 (чым большая шчыльнасць, тым лепш);

• •

цвёрды аловак;

гумка;

акварэльныя фарбы;

вада;

латэкс для акварэльнага жывапісу;

пэндзлі каланок або вавёрка (круглыя): № 2-5 для дробных дэталяў, № 6-10 для вялікай плошчы;

• •

1.

плоскі сінтэтычны пэндзаль для змочвання паперы.

Змочваем паперу вадой з двух бакоў. Нацягваем паперу на планшэт: кладзем мокрую паперу на чысты стол, зверху — планшэт. Загінаючы паперу па баках, замацоўваем яе кнопкамі да планшэта.

2

ALOVAK #2 July 2015

Простым алоўкам робім эскіз. Я малявала з натуры, папярэдне выставіўшы кампазіцыю: паставіла кубак, паклала печыва і ягады. Пачаткоўцам я б параіла папярэдне патрэніравацца ў накідах на асобным аркушы паперы, а пасля ўжо абраны варыянт намаляваць на «чыставіку»-планшэце.

97


Майстар-клас

3

Для зручнасці планшэт усталёўваем пад невялікім вуглом да стала. Працу акварэльнымі фарбамі пачынаем па мокрай паперы. Змочваем паперу вадой, наносім фарбу, якая вызначае колер прадмета (напрыклад, для печыва – охру, кубка і талеркі — блакітную і г.д.), дадзім ёй плаўна распаўсюдзіцца па аркушы.

4

Пасля высыхання першага слою, зноў змочваем паперу і наносім фарбу іншых колераў, фарміруючы святлоценявы малюнак прадметаў. Маем на ўвазе, што пры дзённым асвятленні цені халодныя, святло цёплае, а пры штучным — наадварот. Не забываемся на цені ад прадметаў.

5

Закончваем працу: удакладняем малюнак прадметаў «па сухім», гэта значыць выкарыстоўваем фарбы з найменшай колькасцю вады і без папярэдняга змочвання паперы.

98

ALOVAK #2 July 2015


Акварэльны нацюрморт

Парады ад Дар'і Уласавай: Акварэль павінна «дыхаць», а малюнак – быць паветраным і лёгкім. Каб гэтага дасягнуць, трэба не забывацца на блікі. На этапе падрыхтоўкі эскіза іх можна нанесці з дапамогай латэксу для акварэльнага жывапісу. Пасля таго як малюнак будзе гатовы, з сухой паперы сціраем латэкс пальцам.

Абавязкова спалучайце тэхніку малявання «па мокрым» і «па сухім», гэта робіць акварэльны малюнак гарманічным і прыгожым.

Пасля доўгіх эксперыментаў з паперай я зразумела, што лепш выкарыстоўваць шчыльную, бо яна дазваляе наносіць фарбу шматслойна і з вялікай колькасцю вады.

Тварыце, эксперыментуйце, стварайце ўласныя ілюстрацыі! Жадаем поспехаў!

Карысная інфармацыя: Дар'я Уласава dashart.me instagram.com/dash.vlasova ALOVAK #2 July 2015

99


100

100 птушак У рубрыцы «100» мы будзем маляваць. Прычым, маляваць адзін і той жа прадмет, але ў ста розных варыянтах. Гэта не толькі вельмі займальны, але і карысны занятак: ён развівае фантазію, удасканальвае навыкі ў маляванні. Акрамя гэтага дорыць салодкае пачуццё перамогі, калі заканчваеш маляваць апошнюю, сотую карцінку! Для другога нумара мы малявалі разам з нашымі чытачамі птушак – як існых у прыродзе, так і выдуманыя віды. Усяго нам даслалі больш за 520 крылатых: рознакаляровых і манахромных, намаляваных алоўкам і акварэллю, фламастарамі і маркерамі… Мы ганарымся нашымі чытачамі і прапануем вам паглядзець на нашу падборку! Увага! Тых, хто не паленаваўся і даслаў нам 100 птушак, чакае сюрпрыз-падарунак — інтэр'ерная статуэтка ад Ірыны Бельскай! 1, 25, 29, 38, 39, 70, 72, 74, 93, 100 – Ірына Бельская; 2, 46, 79-86 – @koyukova_lyudmila; 3 – @nadiapri2012; 4, 44, 45 – @missnork; 5-10, 22, 23, 51-59, 61-68, 96-98 – Марыя Лыскавец; 11 – Яна Кнайф; 12, 35-37, 40-42, 69, 73, 78 – @artfabricano (Святлана Арлова); 13-21, 24 – @anyaratner;

100

ALOVAK #2 July 2015


100 птушак Як прыняць удзел у стварэнні рубрыкі “100” наступнага нумара часопіса ALOVAK? 1. Тэма: 100 ДАМКОЎ 2. Малюйце свае 100 дамкоў, хатак, хмарачосаў, будынкаў – у любой тэхніцы, з дапамогай любых матэрыялаў. Мы вітаем свабоду творчасці. 3. Калі вы намалюеце менш за 100 дамкоў — вы ўсё роўна можаце прыняць удзел у стварэнні рубрыкі. 4. Фатаграфуйце ці скануйце свае вынікі і дасылайце на e-mail alovakmag@gmail.com з паметкай «100 дамкоў». Альбо публікуйце іх на нашых старонках у Facebook і Вконтакте ці ў сваім профіле ў Instagram (хэштэг #100дамкоўдляALOVAK). 5. З усіх дасланых малюнкаў мы абяром 100 самых цікавых, якія і трапяць у рубрыку.

Жадаем вам натхнення! 26, 27, 28 – Марына Савіцкая; 30 – zly_pies; 31-34, 47 – Ганна Муціна; 43 – Юлія Муха; 48, 49, 99 – lilian_oz4; 50 – Вольга Чорная; 60 – Надзея Козьміна; 71 – Лілі Аліева; 75, 94 – @chudovladoni (Лідзія Дзмітрыева); 76 – @ papochkin (Міхаіл Кандрацьеў); 77 – Вольга Гоніна; 87-89 – Марына Жардзецкая; 90 – vanina_anastasiy; 91 – brunetka_vld; 92 – Ehleonora Platz; 95 –Маша Завадская.

ALOVAK #2 July 2015

101


Вопытныя людзі

Арганізатары кірмашоў даюць парады У мінулым нумары парадамі па ўдзеле ў выставах-кірмашах падзяліліся вопытныя майстры. Для таго каб карціна была поўнай, мы вырашылі папрасіць і арганізатараў падобных мерапрыемстваў даць свае рэкамендацыі. Заснавальнікі праекту ЦЭХ32 распавялі нам пра тое, пра што варта памятаць удзельнікам кірмашоў, а таксама падзяліліся сваім вопытам пазіцыянавання і прасоўвання handmade-сегмента ў Інтэрнэце.

Парады па ўдзеле ў кірмашах і выставах • Ваш стол павінен быць прыкметны Выкарыстоўвайце ўсю вашу фантазію, каб звярнуць на сябе ўвагу. У гэтай справе дапаможа арыгінальны дэкор прасторы, выкарыстанне выставачных рол-апаў або штэндэраў. Прыкметная шыльда з лагатыпам і назвай брэнда абавязкова прыцягне ўвагу наведвальнікаў. • Дакладна прадумайце асартымент Рабіце акцэнт на самых лепшых сваіх працах, не дэманструйце негатовыя рэчы. Карысна мець сціслыя апісанні да кожнага вырабу. Ілюстрацыі прададзеных работ можна аформіць у выглядзе каталога. Пакупнікам важна ведаць, што вашы вырабы маюць поспех. • Знайдзіце свой «голас» Калі вам складана кантактаваць з пакупнікамі, абавязкова знайдзіце кагосьці сярод сяброў ці знаёмых, хто зможа без сарамлівасці рэкламаваць вас і вашы працы. • Пазітыўны настрой Добры настрой і гатоўнасць да зносін — зарука вашага поспеху. Кірмаш — гэта не крама, а свята, на які прыходзяць адпачыць і падсілкавацца станоўчымі эмоцыямі. Паспрабуйце не хвалявацца і навучыцеся атрымліваць задавальненне ад зносін са сваімі пакупнікамі! • Кантакт з арганізатарамі Вясёлыя людзі заўсёды прыцягваюць увагу фатографаў, якіх заўсёды шмат на такіх мерапрыемствах. Чым больш увагі вы прыцягнеце да сябе, тым больш верагоднасць таго, што вы трапіце ў фотасправаздачы, якія вывешваюцца на сайтах арганізатараў. Часта пакупнікі шукаюць упадабаныя працы праз падобныя фотасправаздачы. Абавязкова паведаміце арганізатарам кірмашу свае актуальныя кантактныя даныя.

102

ALOVAK #2 July 2015


Арганізатары кірмашоў раяць

Парады па пазіцыянаванні сябе ў інтэрнэце • Сацыяльныя сеткі Многія майстры заяўляюць пра сябе праз сацыяльныя сеткі. Гэта адзін з самых папулярных і дзейсных метадаў працы са сваімі пакупнікамі. Майстры ствараюць групу, у якой размяшчаюць свае працы, рэкламуюцца ў тэматычных суполках, разыгрываюць падарункі і г.д. Але не трэба забываць, што не ўсе патэнцыйныя пакупнікі з'яўляюцца актыўнымі карыстальнікамі сацыяльных сетак, многія прысутнічаюць там толькі для зносін з абмежаваным колам сваіх сяброў і знаёмых. • Сайт-візітоўка Многія майстры адкрываюць свае сайты ў інтэрнэце. Гэта добры крок для падтрымання іміджу, але варта мець на ўвазе, што аптымізацыя і прасоўванне ў інтэрнэце патрабуе пэўных ведаў, а таксама значных часавых і матэрыяльных выдаткаў. • Інтэрнэт-вітрыны, на прыкладзе ЦЭХ32 Мабыць, лепшы варыянт, які працуе ў звязку з сацыяльнымі сеткамі. Гэта магчымасць завесці персанальную старонку з асабістым каталогам на тэматычнай пляцоўцы з вялікім патокам патэнцыйных пакупнікоў. Пошукавая аптымізацыя, інтэрфейс прыёму заказаў, набіранне водгукаў, рэклама праз рэальныя выставы і бясплатнае размяшчэнне на працягу першых 12 месяцаў — ідэальныя ўмовы для тых, хто робіць добрыя рэчы і хоча іх прадаваць.

Карысная спасылка:: ceh32.by Фотаздымкі прадстаўлены праектам ЦЭХ32

ALOVAK #2 July 2015

103


Творчы маркетынг

Элементы творчага маркетынгу

104

ALOVAK #2 July 2015


Элементы творчага маркетынгу Погляд аднаго творчага чалавека на маркетынг У папярэднім нумары мы з вамі разабраліся, для чаго творчаму чалавеку маркетынг, падзялілі пакупнікоў на чатыры катэгорыі, зрабілі практыкаванне па мэтавай аўдыторыі, прасачылі шлях пакупніка да нашага тавару, зразумелі прынцып варонкі продажу. Нам неабходны маркетынг, калі мы хочам павялічыць продаж, стварыць брэнд, зрабіць яго вядомым. У гэтым дапаможа аналіз элементаў маркетынгу, якія маркетолагі назвалі 4P. Канцэпцыя названая так па першых літарах арыгінальных слоў, якія пачынаюцца на англійскую літару p (чытаецца як «пі»). За гады развіцця гэтай канцэпцыі, маркетолагі сталі пашыраць колькасць «Р», цяпер можна сустрэць 5P, 7P і нават 20P. Магу выказаць здагадку, што і на гэтым маркетолагі не спыPRODUCT Прадукт

PLACE PRICE Месца продажу PROMOTION Цана Прасоўванне

PRODUCT: прадукт Тавар або паслуга, якую вы прапануеце. PRICE: цана Колькасць грошай, якую чалавек гатовы заплаціць за задавальненне сваіх патрэбаў, набываючы ваш тавар або паслугу. PLACE: месца Месца, дзе адбываецца продаж вашага тавару. PROMOTION: прасоўванне Дзеянні, якія мы робім, каб прадаць свой тавар. ALOVAK #2 July 2015

няцца. Больш не заўсёды значыць лепш, а аснова ёсць аснова, таму давайце для пачатку разгледзім усе чатыры “Р” і паступова дойдзем да сямі. Пачнём з таго, што 4P – гэта тыя элементы маркетынгу, якія вы павінны пастаянна аналізаваць і трымаць у полі зроку, кожнаму з іх надаючы належную ўвагу.

PEOPLE Людзі PROCESS Працэс

PHYSICAL EVIDENCE Фізічнае асяроддзе

PEOPLE: людзі Усе тыя, хто наўпрост ці ўскосна звязаныя з вытворчасцю вашага тавару ці паслугі. PROCESS: працэс Працэс вытворчасці тавару: ад ідэі да паступлення тавару ў продаж. PHYSICAL EVIDENCE: фізічнае асяроддзе Гэта пацвярджэнне таго, што ваш тавар карыстаецца попытам. Да яго можна аднесці водгукі, рэкамендацыі, парады па пакупцы.

105


Творчы маркетынг Каб паспяхова прадаваць свае тавары, неабходна прааналізаваць, якое «P» у вас не развіваецца або развіваецца недастаткова і «падцягнуць» яго, а астатнія «P» удасканаліць. Каб наглядна ацаніць ваш тавар ці паслугу, запоўніце нашу табліцу, якую можна паглядзець і спампаваць у раздзеле «Карыснае» на нашым сайце. Мы ж разгледзім табліцу на прыкладзе стварэння скураных аксесуараў. Элементы Што жадаем маркетынгу (мэта)*

Што маем Ваша ацэнка (у якім стане агульнага стану цяпер) спраў ад 0 да 10: 0 – дрэнна 10 – выдатна

План дзеянняў

PRODUCT: прадукт

Эксклюзіўныя скураныя аксесуары, якія карыстаюцца вялікім попытам

Прасочваецца свой стыль, аднак няма выразнай канцэпцыі

3

Пашырыць свой унікальны асартымент, выкарыстоўваць больш якасную скуру, замовіць стыльную фотаздымку вырабаў, стварыць арыгінальную ўпакоўку

PRICE: цана

Высокая цана, якая адпавядае якасці

Сярэдняя цана 4

Стварыць аксэсуары прэміяльнага класа па высокай цане

PLACE: месца продажу

Дарагія крамы, буцікі, выраб на замову

Продаж праз сацыяльныя сеткі, кірмашы

2

Скласці базу буцікоў, распрацаваць для іх камерцыйную прапанову

PROMOTION: прасоўванне

Маштабная рэкламная Візітоўкі, флаеры, удзел кампанія: часопісы, інтэрнэт (кантэкстная у выставах рэклама)

2

Стварыць фірмовы стыль, аптымізаваць свой сайт, запусціць рэкламу на бясплатных сайтах, даць невялікую рэкламу ў часопісах, развіваць партнёрскую бартэрную рэкламу

PEOPLE: людзі

Наняць менеджара па продажы, памочніка на вытворчасці, стварыць сумесную калекцыю з дызайнерамі адзення

Самастойна

1

Пашырыць кола знаёмстваў у сферы дызайну адзення, аксесуараў і скураных вырабаў, узяць вучня ў памочнікі

PROCESS: працэс

На месяц 15 вырабаў

На месяц 6 вырабаў

3

Павялічыць колькасць вырабаў

PHYSICAL EVIDENCE: фізічнае асяроддзе

Сарафаннае радыё, валодаць гэтымі вырабамі — значыць быць прэстыжным і модным

Ёсць водгукі і рэдкія рэкамендацыі на старонках у сацыяльных сетках

4

Зрабіць на сайце раздзел з водгукамі, кантактаваць з пакупнікамі, прасіць напісаць водгук аб тавары. Правесці акцыю з розыгрышамі аксесуараў, правесці майстар-клас, арганізаваць прэзентацыю

* Мы раім спачатку вельмі добра падумаць над этапам дасягнення мэты, бо правільная пастаноўка мэты зробіць яе дасягальнай, а вас шчаслівым. Для гэтага існуе так званы SMART-метад. У перакладзе з англійскай мовы “smart” азначае “разумны”. Упершыню гэтую методыку ў 1954 годзе прапанаваў адзін з вядучых тэарэтыкаў менеджменту XX стагоддзя Пітэр Друкер.

106

ALOVAK #2 July 2015


Элементы творчага маркетынгу Такім чынам, SMART утрымлівае ў сабе 5 крытэрыяў пастаноўкі мэты:

S (specific) — канкрэтная Вы павінны выразна ўяўляць сабе, чаго хочаце ў выніку. Вызначыце кірунак, куды вы рухаецеся.

M (measurable) — вымерная Як вы зразумееце, што ваша мэта выконваецца? Чым вымералі паспяховае дасягненне мэты? У вас абавязкова павінны быць «вымяральнікі». Гэта можа быць павелічэнне продажу на канкрэтную суму або працэнт, рост станоўчых водгукаў на канкрэтную велічыню, павелічэнне кошту тавару, частата пакупкі ці іншыя крытэрыі. Вызначыце адзінкі вымярэння сваёй мэты.

A (attainable) – дасягальная Паспрабуйце ставіць рэальна дасягальныя мэты. Аднак не забывайце, што няма нічога немагчымага. Праверце сваю мэту на суразмернасць з вашымі уменнямі і здольнасцямі.

T (time-bounded) – абмежаваная па тэрмінах Час або дата, калі мэта павінна быць выканана. Усталюйце сабе дэдлайн. Пазначце канкрэтную дату.

R (relevant) — актуальная, значная Што сапраўды стаіць за вашай мэтай? Задавайце сабе пытанне «навошта?» кожны раз, калі робіце нешта. Чарада адказаў павінна прывесці вас да адказу «стаць шчаслівым», у такім выпадку, ваша мэта з'яўляецца значнай для вас. Такая самаправерка дапаможа не збіцца са шляху і пераканацца ў правільнасці прыняцця рашэнняў. Падумайце, што дасць вам рэалізацыя мэты, якія вашы жаданні на самай справе стаяць за гэтым. Няхай вашы мэты дасягаюцца і робяць вас і навакольных шчаслівымі! Спадарожнага вам ветру! Падрыхтавала Ірына Бельская ALOVAK #2 July 2015

107


Размова юрыстам названиез рубрики У першым нумары часопіса мы коратка спыніліся на асноўных перавагах і недахопах ажыццяўлення ў Беларусі сваёй творчай дзейнасці ў якасці рамесніка або індывідуальнага прадпрымальніка. Спадзяемся, нашы парады дапамаглі зрабіць аптымальны выбар. У гэтым нумары мы больш падрабязна раскажам пра першыя непасрэдныя крокі, якія неабходна зрабіць, каб аформіць сябе ў якасці аднаго з гэтых суб'ектаў.

РАМЕСНІК 1) Да пачатку ажыццяўлення рамеснай дзейнасці неабходна аплаціць збор у памеры 1 базавай велічыні, якая вызначаецца на момант аплаты. Рэквізіты плацяжу можна даведацца загадзя, патэлефанаваўшы ў адпаведную падатковую інспекцыю. Пытанне: У якім памеры мне плаціць збор, калі я хачу ажыццяўляць некалькі відаў рамеснай дзейнасці? Адказ: Стаўка рамеснага збору за адзін каляндарны год у памеры 1 б.в. усталёўваецца незалежна ад колькасці відаў такой дзейнасці. 2) Пасля аплаты збору, узяўшы квітанцыю і пашпарт, трэба пайсці ў падатковую інспекцыю для запаўнення і падачы заявы аб пастаноўцы на ўлік.

цам жыхарства з'яўляецца месца, дзе фізічная асоба зарэгістравана. Выканаўшы першыя два пункты, можна сказаць, што вы сталі рамеснікам. Аднак трэба мець на ўвазе, што ўсе рамеснікі абавязаны у далейшым весці кнігу ўліку праверак. Таму яшчэ адзін пункт: 3) Рамесніку неабходна набыць і зарэгістраваць у інспектара кнігу ўліку праверак. Парада! Каб у другі раз не ісці ў падатковую інспекцыю для рэгістрацыі кнігі, раім узяць адразу з сабой ніткі і тоўстую іголку, каб на месцы прашыць кнігу ўліку праверак.

Пытанне: У якую падатковую інспекцыю мне пайсці станавіцца на ўлік рамеснікам? Адказ: Заява аб пастаноўцы на ўлік падаецца будучымі рамеснікамі ў падатковы орган па месцы жыхарства. Па агульным правіле мес-

108

ALOVAK #2 July 2015


ПЕРШЫЯ КРОКІ

ПЕРШЫЯ КРОКІ па афармленні творчай дзейнасці ІНДЫВІДУАЛЬНЫ ПРАДПРЫМАЛЬНІК 1) Запоўніць заяву аб дзяржаўнай рэгістрацыі (можна спампаваць на сайце выканкама вашага горада) і раздрукаваць у адным экзэмпляры, не падпісваючы яго. Пытанне: Які від дзейнасці мне ўказваць у заяве? Ці змагу я ў будучыні заняцца іншай дзейнасцю, не пазначанай у заяве? Адказ: У заяве ўказваецца від эканамічнай дзейнасці, меркаваны да ажыццяўлення ў якасці асноўнага ў адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам ОКРБ 005-2006 «Віды эканамічнай дзейнасці». Перашкод для ажыццяўлення іншай дзейнасці ў цяперашні час не існуе. 2) Аплаціць дзяржаўную пошліну ў памеры 0,5 б.в. Рэквізіты для аплаты можна знайсці на сайце свайго выканкама.

3) З раздрукаванай заявай, квітанцыяй аб аплаце дзяржпошліны, фатаграфіяй і пашпартам трэба звярнуцца ў выканкам па месцы жыхарства. У Мінску гэта Мінгарвыканкам. Заяву аб дзяржаўнай рэгістрацыі трэба будзе падпісаць пры падачы дакументаў у прысутнасці супрацоўніка рэгіструючага органа. Звярніце ўвагу! Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаецца не пазней за працоўны дзень, якi iдзе за днём падачы дакументаў. Дакумент, які пацвярджае пастаноўку на ўлік у падатковай, ФСАН і «Белдзяржстрах», выдаецца рэгіструючым органам на працягу 5 рабочых дзён з дня ўнясення запісу аб дзяржаўнай рэгістрацыі прадпрымальніка. Па жаданні пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі можа быць выдадзена адначасова з дакументам аб пастаноўцы на ўлік.

Падрыхтавала Кацярына Буто

ALOVAK #2 July 2015

109


Конкурс малюнка

ЛЕТНІ малюем БУКЕТ Мы зноў прапануем вам тварыць разам з намі і, па ўжо сталай традыцыі, паўдзельнічаць у конкурсе. Студыя фларыстыкі “Katarios” у асобе Кацярыны КАРЭНЮГІНАЙ спецыяльна для часопіса ALOVAK сабрала цудоўны букет з палявых і садовых кветак. Вось як яго апісвае наш аўтар Марыя Сонгаль:

«…Лета! Зноў усё заквітнела і напоўніла сабой жыццё. Гэты букет – увасабленне росквіту: каласкі з цёплага залатога поля, сінія, як неба, васількі, рамонкі — далікатныя сонечныя зайчыкі... Іх абдымаюць жоўтыя, белыя, светлабэжавыя і ружовыя палявыя кветкі, а над імі быццам гудуць, як чмялі, касматыя палявыя травы. Букет, сабраны мяккімі жаночымі рукамі, стаіць у простай шкляной вазе, і ім — такім яркім на фоне насычанай летняй зеляніны — не налюбавацца!“

110

ALOVAK #2 July 2015


Весна пришла!

фото: Анастасия Тур ALOVAK #2 July 2015

111


Весна пришла!

Малюнак: Таццяна Кескевіч, Папера, каляровыя алоўкі 112

ALOVAK #2 July 2015


ЛЕТНІ БУКЕТ

Спецыяльна для нашага часопіса Таццяна КЕСКЕВІЧ намалявала карціну па матывах гэтай кампазіцыі. Як бачыце гэты букет вы? Увасобце яго так, як адчуваеце, як умееце: малюйце, выразайце, ляпіце, тварыце ў любой тэхніцы, з дапамогай любых матэрыялаў, галоўнае, каб ваш нацюрморт стаў уражаннем ад намаляванага на фатаграфіі букета. Дасылайце адсканаваныя ці знятыя вынікі вашай творчасці да нас у рэдакцыю на электронную пошту: alovakmag@gmail.com з паметкай «Летні букет» або публікуйце іх на нашых старонках у Facebook і Вконтакте, там жа вы знойдзеце падрабязную інфармацыю пра правілы правядзення конкурсу і падарункі. Натхнення і ўдачы!

ALOVAK #2 July 2015

113


Майстар гаворыць

ВЫЦІНАНКА беларускія папяровыя карункі

Фота і тэкст: Таня Капітонава

114

ALOVAK #2 July 2015


ВЫЦІНАНКА ВОЛЬГІ БАБУРЫНАЙ

Выцінанка – від народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у якім з паперы выразаюцца ажурныя ўзоры. Атрыманыя выразкі выкарыстоўваюць для ўпрыгожвання інтэр’еру. А калісьці выцінанкі мелі і магічны сэнс: людзі верылі, што пэўныя ўзоры дапамогуць пазбавіцца ад хваробы або прынесці добры сон. У нашы дні выцінанка зноў набірае папулярнасць. Мы сустрэліся з мастачкай і народным майстрам Вольгай БАБУРЫНАЙ, каб даведацца больш пра гэтае мастацтва і папрактыкавацца ў выразанні з паперы.

— Вольга, калі да нас прыйшла выцінанка? Выцінанка – гэта самы малады від традыцыйнага мастацтва. Калі параўноўваць з керамікай або ткацтвам, то выцінанка зусім юная. Першыя звесткі пра папяровую выразку на тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца ў часы ВКЛ, дзе пад сургучную пячатку падкладалі выразаную з паперы ажурную выцінанку. А пасля таго як у нас з’явіліся мануфактуры, якія выраблялі паперу, людзі сталі больш выкарыстоўваць новы матэрыял для сваёй творчасці. У Беларусі быў час, калі выцінанкай ніхто асабліва не займаўся, маю на ўвазе перыяд першай паловы ХХ ст. Зразумела, былі людзі, якія працягвалі выразаць з паперы, але гэтаму не надавалі такога значэння, як, напрыклад, ткацтву. І толькі ў 70-80-х гадах зноў з’явілася цікавасць да выцінанкі. — Атрымліваецца, цяпер выцінанка папулярная? Так, у трэндзе традыцыйныя ўзоры, і мода на «вышымайкі» таму пацвярджэнне. З’явіліся нават так званыя «выцімайкі» — майкі з прынтам выцінанак. Таму і выцінанка выклікае цікавасць. Я часта праводжу майстар-класы — значыць, людзі хочуць даведацца і пра такую форму традыцыйнага мастацтва. — Чым адрозніваецца беларуская выцінанка ад іншых? У беларускай выцінанцы ёсць прынцып шматразовага складання паперы. Дзірачкі заўсёды праразаюцца ў геаметрычных формах. Звычайна выкарыстоўваецца манахромная папера. Выцінанка складаецца не з асобных кавалачкаў, а з аднаго ліста паперы. Таму можна яе ўзяць за краёчак, і яна будзе трымацца. ALOVAK #2 July 2015

115


Майстар гаворыць

— А як вы самі прыйшлі да гэтага мастацтва? Я ўжо больш за 25 гадоў займаюся выцінанкай — цікавасць да яе з’явілася падчас вучобы ў Маладзечна. А ў 1997 годзе я стала сябрам Саюза майстроў народнай творчасці, да таго часу ў мяне ўжо была калекцыя работ і ўдзел у выставах. Калі з’явілася магчымасць знаходзіць любую інфармацыю ў інтэрнэце, я зразумела, наколькі беларуская выцінанка ўнікальная. І адчула, што павінна і далей ёй займацца. У 2004 годзе я зрабіла свой сайт. Я хачу захаваць традыцыйнасць выцінанкі, але зрабіць яе сучаснай. У параўнанні з іншымі відамі традыцыйнага мастацтва, яна знаходзіцца на самым пачатку развіцця. Таму ў мяне ёсць думка, што гадоў праз 10-20 выцінанка выйдзе на такі ўзровень, пра які мы зараз і падумаць не можам. — Дзе ў Беларусі можна павучыцца выцінанцы? У БНТУ ёсць аддзел народнай творчасці, куды часам набіраюць групы аматараў выцінанкі. Можна набыць кнігу «Мая выцінанка», адным з аўтараў якой я з’яўляюся. Па ёй можна навучыцца выцінанцы практычна з нуля: тым больш, што вялікую частку старонак займаюць шаблоны. Пад Новы Год заўсёды праходзіць выстава «Калядныя ўзоры» ад Саюза майстроў. Кожны год я праводжу там майстар-класы. Часам я таксама даю ўрокі ў Інстытуце Культуры. Ну і ў Маладзечанскім музычным вучылішчы імя Агінскага ёсць кафедра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

ГЭТА ЦІКАВА! Вольга Бабурына выцінанкай аформіла 30 артыкулаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

116

ALOVAK #2 July 2015


ВЫЦІНАНКА ВОЛЬГІ БАБУРЫНАЙ

ALOVAK #2 July 2015

117


Майстар гаворыць

118

ALOVAK #2 July 2015


ВЫЦІНАНКА ВОЛЬГІ БАБУРЫНАЙ

Майстар-клас па выцінанцы ад Вольгі Бабурынай

Вольга выразае для нас так званыя «карункі» альбо «бардзюры». Такімі вырабамі рапартнай сістэмы можна ўпрыгожыць палічку, вокны, дзверы, паштоўку і інш. Рапарт — базавы элемент арнаменту, які шматразова дубліруецца на тканіне, трыкатажы, вышыўцы, шпалерах і г.д. У выцінанцы пад рапартнай сістэмай разумеецца спосаб складання паперы «гармонікам», які выкарыстоўваецца для выразання ўзораў, якія паўтараюцца.

Матэрыялы, якія спатрэбяцца:

клей

аркуш паперы А4 (не больш як 80 г/м2)

канцылярская сашчэпка

вострыя нажніцы

гумка просты аловак

фото: Татьяна Капитонова ALOVAK #2 July 2015

119


Майстар паказвае

2.

Разразаем уздоўж аркуш паперы на 2 роўныя часткі.

Складаем адну з двух частак паперы так, як на фотаздымку, каб атрымалася фігура ў выглядзе літары W.

4.

5.

Пачынаем выразаць. Спачатку выразаем паперу з боку краявога зрэзу.

120

Працягваем выразаць з унутранага боку. Выцінанка гатова!

ы бок

ан унутр

рэз краявы з

1.

3.

На адзін з бакоў складзенай паперы наносім алоўкам малюнак. Звярніце ўвагу на фотаздымку, дзе знаходзіцца краявы зрэз будучай выцінанкі, а дзе ўнутраны бок.

6.

Для таго каб зрабіць копію выразкі, трэба гатовую выцінанку прыкласці да складзенай паперы (гл. п.2) і абвесці алоўкам, пасля чаго выразаць. ALOVAK #2 July 2015


ВЫЦІНАНКА ВОЛЬГІ БАБУРЫНАЙ

Выцінанка, якую выразала Вольга спецыяльна для часопіса ALOVAK. Мы ўпрыгожылі выцінанкай-«карункамі» кніжную палічку

Шаблоны ўзораў для гэтых і іншых «карункаў» ад Вольгі Бабурынай вы можаце спампаваць на нашым сайце alovakmag.by у раздзеле «Карыснае». Там жа вы знойдзеце шаблон выцінанкі, якую мы зрабілі пасля майстар-класа мастачкі (гл. на наступнай старонцы – заўв.рэд.). ALOVAK #2 July 2015

121


Майстар паказвае

КАРЫСНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ Вольга БАБУРЫНА palunisa.livejournal.com facebook.com/volga.baburyna vitcinanca.narod.ru

ALOVAK раіць: • Пачытаць кнігу «Мая выцінанка» В. Бабурынай і Н. Сухой (яе можна набыць у аўтараў); • Паглядзець мультфільм «Выцінанка-выразанка» (рэж. М.Тумеля), у якім прымаў удзел беларускі майстар выцінанкі Вячаслаў Дубінка; • Паглядзець нарыс «Карані» ад праекта «Маналог

Майстра» грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» (рэж. В.Жукава), героем якой стала Вольга Бабурына.

Спампаваць шаблон нашай выцінанкі «Дрэва жыцця» можна на нашым сайце alovakmag.by у раздзеле «Карыснае».

122

ALOVAK #2 July 2015


Парады чытачам

В

ы любіце паштоўкі? Можа вы іх калекцыянуеце, адпраўляеце без нагоды ці дасылаеце сабе і сябрам паштоўкі з падарожжаў? А можа вы заўзяты посткросер? Каманда нашага часопіса вельмі прачула ставіцца да друкаваных паштовак, да паштовых адзнак, штампаў і марак. У гэтым нумары мы знаёмім вас з чарговай аўтарскай паштоўкай by ALOVAK. Спадзяемся, гэтая паштоўка падорыць вам усмешку і цяпло нашых сэрцаў

Вы хочаце атрымаць такую паштоўку ў сваю паштовую скрыню? Падпісвайцеся на нашы старонкі ў Facebook і Вконтакте, дзе вы даведаецеся падрабязней пра тое, як вельмі проста і лёгка яна можа ў вас апынуцца. ALOVAK #2 July 2015

123


Ці ведалі вы?

лапікавая тэхніка

БОРА Рубрыка «Ці ведалі вы?» пра рэдкія віды творчасці. Мы будзем даследчыкамі і выпрабавальнікамі: вывучым тэхналогію, паспрабуем знайсці натхненне ў арыгінальных ідэях, створым вырабы і падзелімся нашымі ўражаннямі, высновамі і вопытам. На гэты раз мы выбралі цікавую тэхніку БОРА. «Бора» ў перакладзе з японскай мовы азначае «абрыўкі», «анучы». У нашым разуменні і прадстаўленні гэта суцэльныя латкі. Зараз тэхніка бора палюбілася вядомым брэндам і стала моднай, а першапачаткова яна выкарыстоўвалася зусім не ад добрага жыцця — бедныя японскія сяляне так рамантавалі сваю вопратку. З цягам часу бора стала японскай традыцыяй — вопратка з латкамі набыла каштоўнасць і стала перадавацца ў якасці спадчыны. Зараз традыцыйныя вырабы ў тэхніцы бора з'яўляюцца аб'ектам калекцыяніравання. Традыцыйныя бора былі сіняга колеру, бо індыга быў самым даступным фарбавальнікам у Японіі. Цяпер часта выкарыстоўваюць бора на сінім джынсы – і сам матэрыял натуральны, і колер яго традыцыйны. Але вы можаце эксперыментаваць як з тканінай, так і з колерам. Гэта цікавая тэхніка не мае практычна ніякіх абмежаванняў і правілаў.

Лёгка разабрацца: • Традыцыйна лапікавая тэхніка бора выконваецца ручным шыўком у любым кірунку і пад любым вуглом. (- - - - - - - - - ) Аднак вы можаце выкарыстоўваць розныя шыўкі і спалучаць іх паміж сабой. • Усе шматкі-латкі прашываюцца мноствам шыўкоў па ўсёй паверхні. • У тэхніцы бора можна рабіць як абстрактныя кампазіцыі, так і канкрэтныя сюжэты — гэта вельмі займальны занятак, хоць і даволі часазатратны. • Калі будзеце выразаць кавалачкі тканіны, прадумайце як іх нашываць: усутыч або ўнакід, а можа яны наогул не будуць датыкацца адзін другога. 124

• Вы можаце спалучаць як зусім розныя расфарбоўкі і ўзоры тканін, так і прытрымлівацца нейкіх крытэрыяў: тканіны адных тонаў, тканіны аднаго тыпу і г.д. • Ніткі і іголку падбірайце згодна з тыпам тканіны, каб праколваць тканіну і выцягваць нітку было лёгка. • Чым больш будзе шыўкоў на «латках», тым мацней яны будуць трымацца, а ваш выраб будзе выглядаць больш эфектна. Мы атрымалі натхненне ад тэхнікі бора і дэкарыравалі з яе дапамогай навалачку для падушкі і джынсы.

Хай бора натхніць і Вас! ALOVAK #2 July 2015


Бора. Лапікавая тэхніка

Для работы ў тэхніцы борА мы выкарыстоўвалі:

• тканіну (джынс, мешкавіна, трыкатаж, лён) • ніткі баваўняныя белага (для падушкі) і бэжавага (для джынсаў) колеру • іголку • нажніцы

ALOVAK #2 July 2015

125


Паляпшаем жыццё

ONE TWO THREE Каб упрыгожыць сваё жыццё, зрабіць яго больш зручным і прыемным, зусім неабавязкова прыкладаць шмат намаганняў ці замахнуцца на недасягальнае. ALOVAK гэта добра ведае, таму з нумара ў нумар дзеліцца сваёй жыццёвай мудрасцю, заснаванай на самых простых ідэях. Што мы разумеем пад ідэямі, якія паляпшаюць жыццё? Ды ўсё што заўгодна! Абы гэта: - выклікала ў нас усмешку; - прымушала забывацца на клопаты і праблемы хоць на хвіліну; - давала магчымасць парадаваць тых, хто побач. Новая порцыя ідэй у гэтым нумары!

Простая ідэя

нумар АДЗІН Як часта мы ходзім па вуліцах горада, задумаўшыся, пагрузіўшыся ў свае думкі? Але ж вакол нас столькі ўсяго цікавага, у тым ліку і пад нагамі. Гэтым летам на вуліцах Мінска можна заўважыць размаляваныя камяні by ALOVAK. Мы прапануем і вам паўдзельнічаць у такім няхітрым працэсе ўпрыгожвання любімага горада ці мястэчка. Толькі падумайце, як будзе рады які-небудзь прахожы, знайшоўшы на сваім звыклым маршруце «дом-праца» вясёлы каменьчык! У гэтым мы ўпэўнены: мы атрымалі столькі водгукаў пра тое, як хтосьці ўсміхнуўся, калі знайшоў камень ALOVAK, а хтосьці палічыў гэта знакам лёсу…

126

ALOVAK #2 July 2015


Раз, два, три!

ALOVAK #2 July 2015

127


Паляпшаем жыццё

Простая ідэя

нумар ДВА Папулярны апошнім часам стыль «боха», пара тройка драўляных пацерак, немудрагелісты ўзор, — і забытая блуза або паношаныя джынсы зноў увальюцца ў актыўнае жыццё вуліц, не раз прыцягнуць увагу прахожых і выклікаюць вашу ўсмешку. Наш аўтар Юлія Макарэвіч дзеліцца сваёй ідэяй простага, але эфектнага дэкору прадметаў гардэробу, якія надакучылі: «Раю ў кантэксце гарачага лета і сонечных дзён выкарыстоўваць драўляныя пацеркі, афарбаваныя ў розныя колеры. Малюнак прадумайце загадзя. Калі базавая рэч з тонкага матэрыялу, не варта рабіць малюнак аб'ёмным і густым — тканіна правісне і выраб страціць выгляд. Калі рэч шчыльна прылягае да цела, не варта выкарыстоўваць монаніць — пры ўсіх яе вартасцях, калі яна дрэннай якасці, можа не на жарт раздражняць скуру».

128

ALOVAK #2 July 2015


ALOVAK #2 July 2015

129


Паляпшаем жыццё

Простая ідэя

нумар тры Мы заклікаем: уносьце ў будні нотку свята, стаўцеся да сябе з любоўю. Як вы звычайна п’еце ваду, малако, кефір? Наліваеце ў кубак або шклянку? Мы прапануем рабіць гэта па-каралеўску — піць з прыгожага келіха… крыштальнага! Чаму б і не? Купіце сабе для гэтай мэты асабісты келіх, які падорыць вам адчуванне свята ў самы звычайны дзень.

130

ALOVAK #2 July 2015


Раз, два, три!

фота: Юля Прашковіч ALOVAK #2 July 2015

131


ШТО ВАС НАТХНЯЕ? Гэтае пытанне мы задалі героям, аўтарам часопіса і тым, хто ўдзельнічаў у яго стварэнні. Глядзіце, якія разнастайныя адказы мы атрымалі!

Таццяна Хлапкова:

Раман Сустаў:

На разнастайныя здзяйсненні і заняткі творчасцю мяне натхняюць людзі. Альбо блізкія людзі, якіх хочацца здзівіць, уразіць, парадаваць, альбо людзі, якія заражаюць сваім энтузіязмам, ідэямі, сваёй захопленасцю чым-небудзь. З такіх людзей хочацца браць прыклад. А вось натхніць, у сэнсе “наштурхнуць на думку”, мяне можа ўсё што заўгодна: каменьчык на дарозе, старое крэсла, новыя туфлі, чайны пакецік, паветраны шарык... Словам, увесь свет вакол.

Мяне натхняе музыка. Калі прасачыць па маіх работах, я шмат да чаго прыходзіў менавіта праз музычныя вобразы. Гэта вельмі абстрактны від мастацтва, ён выклікае ў чалавека нестандартныя эмоцыі.

Юлія Макарэвіч: Мой натхняльнік – час. Маё насычанае ўчора і нязведанае заўтра – вось, што мяне матывуе на якія заўгодна здзяйсненні! Яркія ўспаміны, перажытыя ўражанні або трапяткое чаканне лёгка могуць згенераваць палёт маёй творчай думкі. Вось, напрыклад, учора, перабіраючы старыя фота, убачыла на сабе любімыя і адначасова забытыя джынсы і такая туга мяне ўзяла! Як жа я магла іх закінуць у самы далёкі кут шафы… ох, ужо гэты час, праведзены разам! Сёння ж рэанімую іх пацеркамі і вышыўкай у стылі «боха» :)

Марыя Сонгаль: Натхняе пах бэзу і ліпы, летнія вечары і акампанемент цыкад, світанкі і шум прыбою, зорнае неба над галавой і ўсмешкі сяброў, мора, вясна і Любоў!

Таццяна Кескевіч:

Вольга Бабурына:

На творчасць мяне натхняюць людзі, якія займаюцца любімай справай і дамагаюцца ў гэтым поспеху. Збоку можа падацца, што ім проста пашанцавала, але я думаю, што іх поспех – гэта вялікая праца і бязмежнае жаданне рухацца да сваёй мэты. Чалавек, наогул, вельмі цікавая прыродная з'ява.

Дар'я Уласава: Мяне натхняе батанічная ілюстрацыя. Таксама вельмі важна вывучаць добрыя працы, на якія глядзіш і разумееш, што ёсць, да чаго імкнуцца. Да такіх работ я адношу працы майстроў акварэльнага жывапісу: Альбрэхта Дзюрэра, Анарэ Дам’е. З сучасных мастакоў гэта Алена Базанава, Аляксандр Вяземскі, Наталля Цюлькіна, Таццяна Шырбідава.

132

Народнае і этнічнае мастацтва, уласныя перажыванні і асэнсаванне жыцця, цікавыя падзеі – вось, бадай, самае галоўнае, што натхняе мяне ў творчасці.

Алёна Маскалёва: Усе натхняе! Аўтэнтычнасць абсалютна ўсіх культур: мне не падабаецца глабалізацыя і ўсярадненасць. Вельмі мне падабаюцца нашы вёскі... Але больш за ўсё натхняе прырода, чалавек як элемент прыроды. Раней магла б назваць яшчэ мастацтва, але ў апошні час яно мяне стала менш натхняць. Быць можа, гэта часова, але цяпер мне нашмат прыемней пагуляць па лесе, чым па музеі.

Алена Дзядзюль: Больш за ўсё мяне натхняюць мае пакупнікі і заказчыцы – шчаслівыя і ўдзячныя за пашытыя для іх сумкі. Фотаздымкі рукадзельных цікавінак і гісторыі паспяховых творчых праектаў натхняюць на свежыя ідэі і проста настройваюць на прыемны працоўны лад.

ALOVAK #2 July 2015


ХОББІКЛУБ ЗАПРАШАЕ АКУНУЦЦА Ў СВЕТ ТВОРЧАСЦІ! • дэкупаж • скрапбукінг • лепка з палімернай гліны • шыццё цацак • выпальванне • керамічная фларыстыка • акрылавы роспіс • праца з фоаміранам • мылаварэнне • шыццё • мадэліраванне вопраткi і інш.

Мінск, вул. Камсамольская, 35 +37529-1-876-846

www.hobbyclub.by

Evna.by

рэсурс, на якім можна адшукаць усё для творчасці, пачынаючы з іголкі, заканчваючы натхненнем: Каталог вырабаў

Афіша

Майстры

Блогі

Крамы

Майстар-класы

Курсы

Калекцыі

Навіны

133


ДА СУСТРЭЧЫ!

наш сайт:

alovakmag.by мы ў сацыяльных сетках:

facebook.com/alovakmag vk.com/alovakmag мы ў інстаграме:

@alovakmag

ALOVAK magazine #2 (Belarusian version)  
ALOVAK magazine #2 (Belarusian version)  

Беларускамоўная версія Ліпень 2015

Advertisement