Андрэй Дзмітранок "Сшытак італьянскі"

Page 128

*** Знакамітай Верону зрабіў англічанін Шэкспір, амерыканец беларускага паходжання Ды Капрыё актуалізаваў яе для сучаснікаў. Усё гэта дзякуючы самай сумнай аповесці на свеце - той, што “аб Рамэо і Джульеце”. Не цудоўная каларыстыка горада, не старэйшая за рымскі Калізей Арэна, а менавіта гэта прыдуманая гісторыя вабіць турыстаў. Вам пакажуць дом, дзе нібыта жыла Капулецці, балкон пад якім быццам сумаваў яе Мантэккі, усе разумеюць, што гэта казка, але гуляюць у гэтую гульню. Робім гэта і мы, як некалі кідалі манеткі ў фантан Трэві ў спадзяванні вярнуцца ў Рым, быццам з вады зараз выйдзе Нептун са словамі “вось вам квіткі на самалёт, аплачаны гатэль з уключаным шчасцем”. Разумелі, але манеткі ляцелі ў ваду, бо мабыць без казкі ў жыцці немагчыма. Так і тут не верым, але пагаджаемся, што гэта той самы дом Джульеты і, абняўшы яе статую, жадаем, каб мары спраўдзіліся.

128


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.