Page 1

АРГАНІЗАЦЫІ ГРАМАДЗЯНСКАЙ АДУКАЦЫІ Гродзенскае абластное грамадскае АБ'ЯДНАННЕ МАЛАДЫХ НАВУКОЎ

Дэмакратыя для Ўсіх Метадычны дапаможнік Ігар

К У З Ь М І Н І Ч

Віталь Нікановіч Вітаўт Руднік Сяргей Салей

МІНСК 2006


АУТАРЫ: Ігар Кузьмініч (уступ, заключэнне, занятак 1) Віталь Нікановіч (заняткі 5-8) Вітаўт Руднік (стыль-рэдагаванне, занятак 2) Сяргей Салей (заняткі 3-4) РЭЦЭНЗЕНТЫ: Роўда Уладзімір Віктаравіч, кандыдат філасофскіх навук Чарноў Віктар Юр'евіч, палітолаг Дапаможнік ''Дэмакратыя для ўсіх'' утрымлівае апісанне заняткаў, накіраваных на перадачу ведаў пра асноўныя механізмы функцыянавання дэмакратыі, a таксама практычных навыкаў удзелу грамадзяніна ў дэмакратычных працэсах. Выданне адрасавана найперш адукатарам, якія працуюць у галіне нефармальнай адукацыі, настаўнікам і выкладнікам навучальныхустановаў краіны.


УВОДЗІНЫ Пытанні пра тое, што такое дэмакратыя, ці з'яўляецца наша краіна дэмакратычнай, што трэба рабіць, каб яна такой стала, узніклі не раптам і не сёння. Гэтыя пытанні - вынік асаблівага шляху аднаўлення дзяржаўнасці беларусаў у пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя, калі палітычная незалежнасць "звалілася" на беларускі народ. Нават інтэлектуальныя эліты, людзі, якія рыхтавалі, удзельнічалі ў стварэнні ўмоваў для адбудовы дзяржаўнасці, не чакалі такога хуткага знікнення савецкай улады. Беларусы атрымалі шанец на адным з кавалкаў савецкай імперыі адбудаваць сваю КРАІНУ, дзе яны будуць ГАСПАДАРАМІ. Але ці можа ў адначассе стаць гаспадаром чалавек, які не змагаўся за гэтую дзяржаву, не пакутаваў за яе, не марыў пра яе? Такі чалавек наўрадці будзе адчуваць сябе гаспадаром краіны, адчуваць адказнасць за яе лёс... За 15 гадоў незалежнасці беларуская дзяржава развівалася адарвана ад сваіх грамадзян. Гэта адбылося не з-за таго, што дзяржава кепская, што структура ўлады спрыяе ўзнікненню аўтарытарызму, што да ўлады прыйшлі "кепскія людзі". Мы маем сённяшнюю Беларусь такой з-за таго, што не хацелі, не ўмелі ўзяць на сябе адказнасць за лёс народу, не змаглі акрэсліць месца дзяржаўнага апарату, ясна сказаць, што нам патрэбна ад улады. Выразнай праблемай беларускага грамадства з'яўляецца катасірафічна малая колькасць ... грамадзян. Быць грамадзянінам - не толькі мець адмысловую адзнаку ў пашпарце. Трэба яшчэ мець асаблівы склад мыслення, асаблівыя каштоўнасці і здольнасці. Грамадзянін павінен займаць актыўную грамадзянскую пазіцыю, умець пераконваць у правільнасці сваіх меркаванняў, згуртоўваць вакол сябе людзей для таго, каб данесці свае ідэі да грамадскасці, улады, дамагчыся іх ажыццяўлення. У грамадствах з даўнімі дэмакратычнымі традыцыямі асоба з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй фармуецца самой культурай той супольнасці. У грамадствах, дзе па розных прычынах дэмакратычныя прынцыпы выкараняліся, падмяняліся іншымі - пануючая культура не здольная без дапамогі сфармаваць такую асобу. Актыўнага грамадзяніна неабходна выхоўваць праз спецыяльныя праграмы ў межах фармальнай ці нефармальнай адукацыі. "Дэмакратыя для ўсіх" - адна з такіх праграмаў. У некаторых краінах Заходняй Еўропы, у ЗША, Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы яна з'яўляецца складовай часткай фармальнай адукацыі. У іншых краінах (напрыклад, Сярэдняй Азіі, Усходняй і Цэнтральнай Еўропе)- выкарыстоўваецца найперш у сферы нефармальнай адукацыі.

ПРАГРАМА "ДЭМАКРАТЫЯ ДЛЯ ЎСІХ" Мэтай праграмы з'яўляецца фармаванне сацыяльна актыўнага грамадзяніна, здольнага жыць паводле правілаў і прынцыпаў дэмакратычнага грамадства. ' Праграма мае наступныя задачы: > вывучэнне сутнасці дэмакратыі, розных відаў дэмакратыі, дэмакратычных працэсаў на аснове існуючых у дадзеным грамадстве дэмакратычных інстытутаў, спосабаў выкарыстання грамадзянамі сваіх правоў для задавальнення ўласных альбо грамадскіх патрэбаў, вывучэння гістарычных традыцый гэтага грамадства дзеля таго, каб знаходзіць шляхі і спосабы паляпшэння сваёй сістэмы; > укараненне ў сістэму каштоўнасцяў грамадства адаптаваных да гэтага грамадства

5


> >

> > > > > >

дэмакратычных каштоўнасцяў; фармаванне ўстойлівай патрэбы ў актыўнай грамадскай дзейнасці праз фармаванне практычных ведаў, навыкаў выкарыстання дэмакратычных інстытутаў і нормаў; фармаванне грамадзянскай адказнасці праз выяўленне найважнейшых для гэтага грамадства сацыяльных праблем, стымуляванне дзейнасці па іх вырашэнні і г. д. Праграма ''Дэмакратыя для ўсіх", як правіла, адказвае на пытанні: што такое дэмакратыя, навошта яна патрэбна, як грамадзянін можа ёй карыстацца; якія ёсць інстытуты дэмакратыі і як яны дзейнічаюць; як і да каго з вяртацца, што трэба рабіць, каб рэалізаваць свае правы; як выкарыстоўваць інстытуты дэмакратыі, для таго каб абараніць свае ўласныя інтарэсы ці інтарэсы супольнасці; як выяўляць праблемы грамадства і працаваць па іх вырашэнні; як ствараць групы грамадзян, здольныя вырашаць гэтыя праблемы (грамадскія аб'яднанні, кампаніі па абароне інтарэсаў і г д.).

Для дасягнення названых вышэй мэтаў і задач выкарыстоўваюцца стратэгіі так званага кааператыўнага навучання, альбо навучання праз узаемадзеянне, праз практыку. Прычым сам стыль навучання з'яўляецца ўмовай засваення дэмакратычных каштоўнасцяў і спосабаў паводзінаў. Такога кшталту навучальную дзейнасць можа арганізаваць адмыслова падрыхтаваны адукатар, здольны праводзіць навучанне, пабудаванае на выкарыстанні інавацыйных форм і метадаў. Навучанне ў межах праграмы "Дэмакратыя для ўсіх" можа ладзіцца для любой групы ўдзельнікаў (школьнікаў, студэнтаў, шматдзетных маці, пенсіянераў, вайскоўцаў і г.д.). У залежнасці ад абранай мэтавай групы карэктуюцца глыбіня зместу навучання і асобныя метады працы. Праграму можна выкарыстоўваць як у сферы фармальнага, акадэмічнага навучання, так і ў сферы нефармальнай адукацыі: у межах летнікаў, семінараў, трэнінгаў, папулярных у апошні час гурткоў для дарослых і г.д. Для распаўсюджання ідэяў праграмы "Дэмакратыя для ўсіх", дапамогі адукатарам у падрыхтоўцы і правядзенні адукацыйных мерапрыемстваў па асновах дэмакратыі і быў распрацаваны метадычны дапаможнік, які Вы трымаеце ў руках.

МЕТАДЫЧНЫ ДАПАМОЖНІК "ДЭМАКРАТЫЯ ДЛЯ ЎСІХ" Дапаможнік складаецца з апісання сцэнараў правядзення васьмі 90-хвілінных заняткаў, якія можна праводзіць як у рэжыме трэнінгу, так і ў "акадэмічным" фармаце - пад час семінарскіх, практычных, пазакласных заняткаў па грамадазнаўчыхдысцыплінах. Кожны занятакутрымлівае апісанне мэты і чакаемых вынікаў, падрабязнага плана. Акрамя таго, пазначаны неабходныя дапаможныя матэрыялы і рэсурсы. Да большасці заняткаў прыкладзены таксама ўзоры раздаткавых матэрыялаў, якімі могуць карыстацца трэнеры і ўдзельнікі. Навошта патрэбны гэты дапаможнік? Найперш для таго, каб адукатары, якія працуюць у галіне навучання асновам дэмакратыі, мелі дадатковы інструмент праяўлення ўласнай актыўнай грамадзянскай пазіцыі. A яшчэ для таго, каб адукатары маглі дапамагчы іншым стаць актыўнымі, адказнымі за лёс нашай краіны ГРАМАДЗЯНАМІ.


ЗАНЯТАК 1 ШТО ТАКОЕ ДЭМАКРАТЫЯ? МЭТА: высвятленне сутнасці паняцця "дэмакратыя" праз разгляд прыкметаў і прынцыпаў дэмакратыі. У ВЫНІКУ ЗАНЯТКУ ЎДЗЕЛЬНІКІ БУДУЦЬ ВЕДАЦЬ: - у чым заключаецца сутнасць дэмакратыі; - асноўныя прынцыпы дэмакратыі. У ВЫНІКУ ЗАНЯТКУ ЎДЗЕЛЬНІКІ БУДУЦЬ УМЕЦЬ: - адстойваць і аргументаваць сваю пазіцыю па пытаннях, звязаных з удзелам грамадзян у пабудове дэмакратычнага грамадства. КАШТОЎНАСЦІ, ЯКІЯ ЛЯЖАЦЬ У АСНОВЕ ЗАНЯТКУ: - дэмакратыя як неаднародны працэс, які патрабуе пастаяннага ўдакладнення і ўдзелу грамадзян. КЛЮЧАВЫЯ ПАНЯЦЦІ: дэмакратыя як форма арганізацыі жыцця грамадства, дзяржавы і асобы, якая грунтуецца на прынцыпах удзелу грамадзян, роўнасці, палітычнай талерантнасці, выбарнасці дзяржаўных органаў і законнасці іх функцыянавання. МЕТАДЫ: -праца ў групах; " самастойная праца з раздаткавым матэрыялам; - дыскусія ў форме "Кантынуума"; - структураваная дыскусія. ДЫДАКТЫЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ: - плакат з тэмай занятку і чакаемымі вынікамі; - плакаты "Дарога да дэмакратыі"з выявай шляхуда дэмакратычнай дзяржавы; -раздатк "Прынцыпы дэмакратыі"; - плакат з тэрмінам "Дэмакратыя". ДАПАМОЖНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ: ватманы з намаляванай на іх выявай дарогі (па колькасці групаў); аркушы чыстай паперы фармату А4 (па колькасці групаў); ватманы, скотч, маркеры розных колераў; матэрыялы, неабходныя для падзелаў на групы. ЧАС ПРАВЯДЗЕННЯ: 90 хвілінаў. ПЛАН ЗАНЯТКУ: 1. Уводзіны ў тэму: факусіроўка ўвагі, прадстаўленне мэты-З хв. •" 2. Практыкаванне "Знакі на дарозе да дэмакратыі" - 20 хв. 3.Прэзентацыя вынікаў працы групаў- 10 хв. 4. Праца ў групах з раздаткавым матэрыялам па параўнанні атрыманых групамі вынікаў і асноўных прынцыпаў дэмакратыі - 20 хв. 5. Дыскусія, пабудаваная на параўнанні прынцыпаў арганізацыі палітычных інстытутаў Рэспублікі Беларусь і прынцыпаў дэмакратыі, прапанаваных групамі -ЗО хв. 6. Падсумаванне вынікаў занятку - 7 хв.

7


ХОД ЗАНЯТКУ: 1. Уводзіны ў тэму: факусіроўка ўвагі, прадстаўленне мэты Прадстаўце тэму і мэту занятку. Для факусіроўкі ўвагі ўдзельнікаў запытайце пра іх асабісты досвед удзелу ў тых альбо іншых працэдурах, механізмах, структурах дэмакратычнага грамадства. Гэта дапаможа ў правядзенні наступных частак занятку, якія будуць базавацца на асабістым досведзе ўдзельнікаў. Патлумачце ўдзельнікам, што формамі ўдзелу могуць быць: удзел у выбарах, у дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў, ініцыятыў, палітычных партый, вучнёўскага самакіравання, у мітынгах, кампаніях па абароне інтарэсаў, складанне зваротаў у дзяржаўныя органы і г д. Важна, каб кожны ўдзельнік усвядоміў, што ён асабіста так ці інакш браў удзел у дэмакратычных працэсах. Пасля таго як некалькі ўдзельнікаў выкажуцца, прадстаўце мэту і чакаемыя вынікі занятку. 2. Практыкаванне "Знакі на дарозе да дэмакратыі" Мэта практыкавання палягае на тым, каб удзельнікі, базуючыся на сваім досведзе, вызначылі шэраг прынцыпаў, на якіх базуецца дэмакратычнае грамадства, a таксама разгледзілі небяспекі, якія могуць перашкаджаць у пабудове і функцыянаванні дэмакратычнай супольнасці. Папрасіце ўдзельнікаў уявіць, што яны рухаюцца па дарозе, якая ў выніку прывядзе да пабудовы дэмакратычнага грамадства. На гэтым шляху шмат паваротаў і небяспекаў, якія могуць стаць перашкодамі на дарозе да дэмакратыі. Але ўздоўж дарогі стаяць указальнікі, куды неабходна рухацца, і знакі, якія папярэджваюць аб магчымай небяспецы. Гэтымі ўказальнікамі з'яўляюцца прынцыпы дэмакратыі. Аб'яднайце ўдзельнікаў у групы (па 2-5 чалавек у кожнай). Кожная група атрымае ватман з намаляванай выявай пакручастай дарогі, як гэта паказана на мал. (старонка 49) Кожная група павінна на асобным аркушы паперы пералічыць асноўныя прынцыпы дэмакратыі, прарангаваць і вызначыць месца кожнага з іх на мапе ў выглядзе ўказальніка. Пасля гэтага неабходна напісаць на ўказальніках уздоўж дарогі інфармацыю пра асноўныя прынцыпы дэмакратыі. Гэтыя ўказальнікі павінны называць неад'емныя патрабаванні, якія павінны быць выкананы для таго, каб пабудаваць ідэальную дэмакратыю. Акрамя ўказальнікаў-прынцыпаў удзельнікі павінны расставіць таксама і знакі, якія павінны папярэджваць пра магчымыя небяспекі на шляху да дэмакратыі. Гэтыя знакі па знешняму выгляду могуць нагадваць рэальныя дарожныя знакі, альбо могуць быць прыдуманымі групай. На сваёй мапе ў вызначаным месцы кожная група павінна напісаць назву сваёй краіны 3 ідэальнай дэмакратыяй. Папрасіце групы, каб у назве яны падкрэслілі перавагі ідэальнай дэмакратыі ў сваім разуменні. 3. Прэзентацыя вынікаў працы групаў Прапануйце групам па чарзе прадставіць вынікі сваёй працы. Абмяркуйце, якія прынцыпы і небяспекі адлюстравала кожная з групаў, параўнайце іх.


4. Праца ў групах з раздаткавым матэрыялам па параўнанні атрыманых групамі вынікаў і асноўных прынцыпаў дэмакратыі Мэта дадзенай часткі заключаецца ў перадачы дадатковай інфармацыі пра прынцыпы дэмакратыі, падрыхтаванай трэнерамі. Раздайце ўдзельнікам раздаткавы матэрыял (гл. дадатак да занятку). Прапануйце абмеркаваць у групах змест матэрыялу і параўнаць яго з напрацоўкамі групы. Папрасіце ўдзельнікаў пракаментаваць вынікі гэтага параўнання, a таксама тыя прынцыпы дэмакратыі і небяспекі на шляху да яе, якія былі агучаныя раней. Падсумуйце разам з удзельнікамі вынікі практыкавання, акрэсліўшы разам асноўныя прынцыпы дэмакратыі. Пры неабходнасці дайце свае тлумачэнні і каментары адносна гэтых прынцыпаў, a таксама вынікаў працы групаў. Да прыкладу, можна адзначыць, што ў дэмакратычных дзяржавах прынцыпы дэмакратыі, як правіла, становяцца часткай Канстытуцыі ці Біля аб правах. Нягледзячы на тое, што культура, традыцыі любога грамадства адрозніваюцца, няма ні адной, у тым ліку, дэмакратычнай дзяржавы, абсалютна падобнай да нейкай іншай. Людзі ў дэмакратычных дзяржавах падтрымліваюць адныя і тыя ж асноўныя прынцыпы і чакаюць ад сваіх урадаў падобнага захавання ў адносінах да сябе. 5. Дыскусія, пабудаваная на параўнанні прынцыпаў арганізацыі палітычных інстытутаў Рэспублікі Беларусь і прынцыпаў дэмакратыі, прапанаваных групамі Гэтая частка з'яўляецца цэнтральнай і найбольш істотнай у занятку. Мэта яе палягае ў параўнанні разгледжаных групай прынцыпаў дэмакратыі з прынцыпамі, на аснове якіх будуюцца палітычныя інстытуты, механізмы і працэдуры ў Рэспубліцы Беларусь. Для правядзення дыскусіі выкарыстайце метад "Кантынуум". Патлумачце ўдзельнікам, што яны павінны ўявіць простую лінію, якая ідзе праз усё памяшканне. Сярэдзіна гэтай лініі = 0 (не вызначыўся), адзін канец лініі = +100% (на 100% згодны 3 выказваннем), другі канец лініі = -100% (на 100% не згодны з выказваннем). Патлумачце, што будзеце зачытваць асобныя выказванні. Кожны з удзельнікаў павінен будзе заняць месца на ўмоўнай лініі ў залежнасці ад таго, на колькі працэнтаў ён згодны ці не згодны з тым альбо іншым выказваннем. Можна займаць такія пазіцыі, як, напрыклад, на 20% згодны, на 46% не згодны і г.д. Пасля кожнага агучанага тэзіса прапануйце ўдзельнікам заняць пазіцыю і патлумачыць свой выбар. Далейшую працу можна будаваць вакол наступных тэзісаў: Пасля апошніх выбараў вясной 2006 года ў Італіі партыя былога прэм'ер-міністра Сільвіё Берлусконі адмовілася прызнаваць іх вынікі і падала іск у суд з мэтай іх адмены і прызначэння новых выбараў Паводзіны С.Берлусконі ў гэтым выпадку дпавядалі прынцыпам дэмакратыі. Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь запісана, што яна з'яўляецца дэмакратычнай дзяржавай. У краіне існуе заканадаўства, якое ўсталёўвае магчымасці для рэалізацыі дэмакратычных працэдур, механізмаў дзейнасці ўстановаў Таму Беларусь — дэмакратычная дзяржава. Грамадзяне ў сённяшніх умовах могуць прымусіць дзяржаву прытрымлівацца вышэй акрэсленых прынцыпаў дэмакратыі.

9


Пытанні можна змяняць у адпаведнасці з гучнымі актуальнымі палітычнымі падзеямі і скандаламі, якія адбываюцца ў дэмакратычных краінах на момант правядзення занятку, альбо ўнутрыпалітычнымі ўмовамі, якія ўдзельнікам цікава было б разгледзець. Пры неабходнасці трэнер можа выказаць уласнае меркаванне адносна агучаных вышэй трох тэзісаў. У дадзеным выпадку можна сказаць наступнае: а) Паводзіны С.Берлусконі цалкам адпавядаюць прынцыпам дэмакратыі. Нягледзячы на тое, што адзін з прынцыпаў кажа пра неабходнасць прызнання вынікаў выбараў, існуюць таксама прынцыпы празрыстасці працэдур і законнасці. Гэтыя прынцыпы азначаюць, што, калі адна з партый, ці нейкі палітык, ці частка грамадзян сумняюцца ў законнасці выбараў, ці справядлівасці падлікаў галасоў выбарчай камісіяй, яны маюць поўнае права ў адпаведнасці з заканадаўствам звярнуцца ў суд, каб той вызначыў, ці былі выбары законнымі, a падлік галасоў - справядлівым. ТОЛЬКІ СУД на падставе ЗАКАНАДАЎСТВА ў гэтым выпадку можа вызначыць, адбыліся выбары ці не. Калі суд прызнае выбары сапраўднымі, то ўсе партыі павінны будуць таксама іх прызнаць такімі. Калі суд прызнае іх праведзенымі з парушэннямі - то дзяржаўныя органы абавязаны адмяніць вынікі выбараў і прызначыць новыя выбары. Разам 3 тым, для таго каб дадзеныя прынцыпы маглі рэалізоўвацца, неабходна, каб сам суд быў самастойнай галіной улады, якой грамадства давярае. б) Адказы на наступныя два пытанні залежаць толькі ад удзельнікаў і ад іх здольнасці патлумачыць, аргументаваць сваю пазіцыю. Можна, аднак, зазначыць, штотое альбо іншае паняцце (напрыклад, "дэмакратыя") не мае аніякага значэння, калі сутнасць гэтага паняцця выхалашчаная, падмененая іншым зместам і фактычна не адпавядае прынцыпам, на якіх павінна будавацца дэмакратыя ў тым выглядзе, у якім яна разумеецца ў большасці краінаў свету. п

6. Падсумаванне вынікаў занятку Папрасіце ўдзельнікаў заняць месцы ў агульным коле. Агульная структураваная дыскусія, якая будзе адбывацца далей, можа будавацца вакол наступных пытанняў: Што могуць грамадзяне зрабіць для таго, каб наблізіць Беларусь, існуючыя ў краіне працэдуры, механізмы, інстытуты да дэмакратычных стандартаў (прынцыпаў механізмаў, інстытутаў, структур)? Што Вы асабіста можаце зрабіць, каб укараніць дэмакратычныя прынцыпы, удасканаліць дэмакратычныя інстытуты? Пасля таго як удзельнікі выкажуцца, запытайце, якія веды яны атрымалі на гэтым занятку, чаму навучыліся. Для замацавання матэрыялу можна яшчэ раз узгадаць асноўныя прынцыпы дэмакратыі, падкрэсліўшы, што рэальнае іх выкананне з'яўляецца асноўнай прыкметай дэмакратычнага грамадства, з рознымі інстытутамі, механізмамі і працэдурамі якога мы будзем знаёміцца на наступных занятках у межах праграмы.


Дадатак 1 ПРЫНЦЫПЫ ДЭМАКРАТЫІ

1. Удзел грамадзян

Без актыўнага грамадзяніна не будзе дэмакратычнага грамадства. Толькі актыўная дзейнасць самога грамадзяніна можа прывесці да пабудовы адносінаў паміж грамадзянінам і дзяржавай, у якіх дзяржава вымушана падпарадкоўвацца волі грамадзян. Неабходнасць актыўна дзейнічаць вынікае з самой сутнасці дэмакратычнай улады. Для таго каб дэмакратычная дзяржава магла элементарна існаваць, неабходна, як мінімум, каб грамадзяне прыйшлі на выбары і прагаласавалі. Калі ніхто не прыйдзе, сама дзяржава перастане існаваць. Немагчыма будзе сфармаваць яе структуры. Дэмакратыя трымаецца на ўдзеле грамадзян яшчэ і таму, што, калі грамадзяне не будуць кантраляваць дзяржаву, дзяржава пачынае кантраляваць грамадзян. Актыўны ўдзел грамадзян азначае, што не толькі праз выбары, але праз дзейнасць у палітычных партыях, прафсаюзах, грамадскіх аб'яднаннях і ініцыятывах, іншых формах арганізацыі грамадзян, людзі здольныя браць на сябе адказнасць за свой лёс, лёс сваіх дзяцей,лёссваёйкраіны.

2. Роўнасць

Прынцып роўнасці азначае, што кожны грамадзянін, незалежна ад таго, займае І ён дзяржаўную пасаду ці не, незалежна ад свайго эканамічнага становішча, веравызнання і іншых прыкметаў, разгалядаецца заканадаўствам і дзяржавай як роўны іншым. Гэты прынцып азначае, што ўсе грамадзяне маюць роўныя магчымасці, a іх дзейнасць ацэньваецца па аднолькавых крытэрыях. Разам з тым, роўнасць не азначае, што ўсе павінны быць аднолькавымі. Яны павінны ў роўнай ступені мець права на захаванне сваіх асаблівасцей.

3. Палітычная цярпімасць

Дэмакратычныя дзяржавы талерантна ставяцца да розных меркаванняў. Такія дзяржавы зыходзяць з таго, што ні адзін чалавек не здольны ведаць адзіна правільнага шляху, a значыць — няма адзіна правільнага падыходу да вырашэння праблем. Прыняцце рашэнняў аб тым, што рабіць, у якім накірунку рухацца грамадству, павінна адбывацца на падставе дыскусіі. У такіх дзяржавах розныя меркаванні выказваюцца рознымі палітычнымі партыямі, грамадскімі аб'яднаннямі, ініцыятывамі, асобнымі грамадзянамі. Палітычная цярпімасць азначае, што ўвага надаецца ўсім меркаванням, не толькі большасці, але і меншасці. Палітычная цярпімасць азначае, што дзяржава прызнае і прыслухоўваецца да меркавання апазіцыі, якая прапануе іншыя шляхі развіцця краіны.

4. Выбары і кантроль дзяржаўных органаў улады

Гэты прынцып азначае, што дзяржаўныя інстытуты фармуюцца праз волевыяўленне грамадзян і залежаць ад грамадзян. Тыя дзяржаўныя органы, якія фармуюцца шляхам прызначэння - падкантрольныя грамадзянам праз спецыяльнае заканадаўства, якое дазваляе людзям звяртацца ў дзяржаўныя органы, ацэньваць вынікі іх працы (напрыклад, праз напісанне скаргаў у вышэйшыя інстанцыі).

5. Прызнанне вынікаў выбараў

6. Законнасць

Існаванне сістэмы дзяржаўных органаў, якія фармуюцца шляхам выбараў, азначае, што заўсёды ёсць тыя, хто перамог на выбарах і хто на іх прайграў. Для функцыянавання такой дзяржаўнай сістэмы вельмі важным з'яўляецца наяўнасць палітычнай культуры ўсіх удзельнікаў палітычных працэсаў. У выпадках, калі выбары праводзяцца справядліва і законна, прайграўшы бок павінен змірыцца з паразай і прызнаць яе афіцыйна. Гэта не азначае, што прайграўшыя на выбарах палітычная партыя ці асобы сыходзіць з палітычнай арэны. Гэта азначае, што яны будуць мець магчымасць выказваць свае меркаванні і ацэньваць працу выйграўшага боку праз законную дзейнасць у якасці апазіцыі. Законнасць азначае, што ўсе працэдуры, механізмы і ўстановы функцыянуюць не па волі адной ці некалькіх абраных асобаў, a згодна з вядомымі, справядлівымі правіламі, якія дзейнічаюць у грамадстве. Гэтыя працэдуры, механізмы і ўстановы могуць змяняцца толькі законным шляхам.

і


ЗАНЯТАК 2 ДЭМАКРАТЫЯ I ДЫКТАТУРА ТЫПЫДЭМАКРАТЫІ МЭТА: знаёмства з асноўнымі тыпамі дэмакратыі, a таксама ключавымі адрозненнямі дэмакратыі ад дыктатуры. У ВЫНІКУ ЗАНЯТКУ Ў ДЗЕЛЬНІКІ БУДУЦЬ ВЕДАЦЬ: - што такое дэмакратыя; - што такое дыктатура; - тыпы дэмакратыі (прамая і прадстаўнічая дэмакратыі). У ВЫНІКУ ЗАНЯТКУ ЎДЗЕЛЬНІКІ БУДУЦЬ УМЕЦЬ: - аргументаваць уласную пазіцыю і кампетэнтна паводзіць сябе ў час дэбатаў адносна сутнасці дэмакратыі. КАШТОЎНАСЦІ, ЯКІЯ ЛЯЖАЦЬ У АСНОВЕ ЗАНЯТКУ: - дэмакратыя як форма кіравання, якая забяспечвае ўдзел грамадзян у жыцці краіны; плюралізм меркавання ў як неабходная ўмова вядзення палітычных дэбатаў. КЛЮЧАВЫЯ ПАНЯЦЦІ: -дэмакратыя -дыктатура - прамая дэмакратыя - прадстаўнічая дэмакратыя. МЕТАДЫ: - праца ў малых групах; - дыскусія ў "канцэнтрычных колах"; -дэбаты. ДЫДАКТЫЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ: - плакат з тэмай занятку і чакаемымі вынікамі; - раздатка "Дэмакратыя і дыктатура"; - плакат з тэзай для дэбатаў; - інструкцыя па правядзенні Оксфардскіх дэбатаў. ДАПАМОЖНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ: - ватманы - 6 шт. - маркеры розных колераў-6-8 шт. -скотч. ЧАС ПРАВЯДЗЕННЯ: 90 хвілінаў. ПЛАНЗАНЯТКУ: 1)Уводзіны ў тэму: прадстаўленне мэты, ключавых паняццяў, факусіроўка ўвагі- 5 хв. 2) Што такое дэмакратыя і дыктатура праца ў малых групах - 15 хв. 3) Дэмакратыя і дыктатура. Формы дэмакратыі: дыскусія ў "канцэнтрычных колах" - 20 хв. 4) Дэбаты па тэме "Сучасная Беларусь мае ўсе неабходныя дэмакратычныя інстытуты і з'яўляецца дэмакратычнай краінай"-45 хв. 5) Падсумаванне вынікаў занятку - 5 хв.


ХОД ЗАНЯТКУ: 1. Уводзіны ў тэму Прадстаўце тэму і мэту занятку. Патлумачце, што на гэтым занятку мы абмяркуем, што такое дэмакратыя і дыктатура, вызначым ключавыя адрозненні дэмакратыі ад дыктатуры, пазнаёмімся з сутнасцю прамой і прадстаўнічай дэмакратыі, a таксама паспрабуем шляхам дэбатаў вызначыць, ці з'яўляецца сучасная Беларусь дэмакратычнай краінай. 2. Што такое дэмакратыя і дыктатура? Аб'яднайце ўдзельнікаў у чатыры групы па 3-5 чалавек. Дзве з іх павінны будуць на працягу 15 хвілінаў напісаць сваё разуменне тэрміна "дэмакратыя" і ключавыя рысы дэмакратыі, якія адрозніваюць яе ад дыктатуры. Іншыя дзве групы за гэты ж час напішуць сваё разуменне тэрміна "дыктатура" і ключавыя рысы дыктатуры, якія адрозніваюць яе ад дэмакратыі. Пасля прадстаўлення групамі вынікаў сваёй працы ўзгадніце разуменне тэрмінаў "дэмакратыя" і "дыктатура", a таксама ключавыя адрозненні паміж гэтымі двума тыпамі арганізацыі дзяржаўнай улады. Раздайце ўдзельнікам адпаведны раздаткавы матэрыял {гл. раздатку "Дэмакратыя і дыктатура'). 3. Дэмакратыя і дыктатура. Формы дэмакратыі Патлумачце, што далей адбудзецца дыскусія, мэтай якой з'яўляецца абмеркаванне розных аспектаў дэмакратыі і дыктатуры, a таксама двух тыпаў дэмакратыі — прамой і прадстаўнічай. Аб'яднайце ўдзельнікаў у дзве групы. Адну з іх папрасіце перамясціцца са сваімі крэсламі ў цэнтр памяшкання і сесці ў кола такім чынам, каб спінкі крэслаў былі скіраваныя ў сярэдзіну кола. Прадстаўнікоў другой групы папрасіце сесці насупраць аднаго з удзельнікаў першай групы такім чынам, каб утварыліся дыскусійныя пары. Патлумачце, што вы будзеце зараз агучваць пэўную тэзу, якую затым удзельнікі павінны абмеркаваць у пары на працягу 2-х хвілінаў. Пасля таго як абмеркаванне першай тэзы скончыцца, удзельнікі, якія сядзелі ў знешнім коле, павінны перамясціцца на адно месца ўправа. Такія перамяшчэнні будуць адбывацца пасля абмеркавання кожнай наступнай тэзы. Упэўніўшыся, што група разумее заданне, пачніце агучваць тэзы, абмеркаванне якіх дапаможа ўдзельнікам глыбей зразумець сутнасць дэмакратыі і дыктатуры, a таксама розніцу паміж прамой і прадстаўнічай дэмакратыяй. Прыкладамі такіх тэзаў могуць быць наступныя выказванні: - Існуюць два тыпы дэмакратыі: прамая дэмакратыя - калі ўсе грамадзяне бяруць непасрэдны ўдзел у прыняцці важных пытанняў жыцця краіны, і прадстаўнічая дэмакратыя - калі грамадзяне абіраюць сваіх прадстаўнікоў якім давяраюць прыняцце найважнейшых рашэнняў Лічыцца, што ідэальная мадэль прамой дэмакратыі існавала ў Старажытных Афінах, дзе ўсе найважнейшыя рашэнні прымаліся шляхам галасавання ўсіх вольных мужчынжыхароў горада.Абмяркуйце гэтую думку - Найвышэйшай праявай прамой дэмакратыі ў наш час з'яўляецца правядзенне ўсенароднага галасавання (рэферэндуму) па найважнейшых пытаннях уладкавання жыцця краіны. Аднак рэферэндумы ёсць сэнс праводзіць толькі ў грамадствах з устойлівымі дэмакратычнымі традыцыямі, інакш яны становяцца інструментамі маніпулявання грамадскай думкай, a часам і ўмацавання дыктатуры. - Лічыцца, што дэмакратыя - гэта ўлада народа. Але ад імя народу дзейнічалі і ўсе вядомыя дыктатарскія рэжымы.

IE


- Дэмакратычндя дзяржава прынцыпова не можа быць моцнай, a дыктатура слабой. - Нельга казаць пра дыктатуру ў краіне, у якой дзейнічаюць парламент, сродкі масавай інфармацыі, шматпартыйная сістэма. - Абмежаванне права грамадзян на ўдзел у жыцці краіны - не адзіная прыкмета дыктатуры. - Выбары пры прадстаўнічай дэмакратыі - рэч недасканалая: голас апошняга нягодніка мае такую ж моц, як і голас сумленнага грамадзяніна. - Дэмакратыя - гэта арганізаваная сістэма ўлады, якую праз прыняцце законаў і кантроль за іх выкананнем ажыццяўляе абраны народам урад. Урад перастае быць законным, калі сам пачынае парушаць законы. 4. Дэбаты па тэме "Сучасная Беларусь мае ўсе неабходныя дэмакратычныя інстытуты і з'яўляецца дэмакратычнай краінай" Размясціце на бачным месцы плакат з наступнай тэзай "Сучасная Беларусь мае ўсе неабходныя дэмакратычныя інстытуты і з'яўляецца дэмакратычнай краінай". Папрасіце тых, хто згодны з тэзай, стаць праваруч ад плаката, хто не згодны - леваруч, a ўсіх іншых - заняць месца пасярэдзіне. (Альтэрнатыўны варыянт - аб'днанне ўдзельнікаў у тры групы выпадковым спосабам. У дадзеным выпадку прадстаўнікі кожнай групы павінны будуць іграць канкрэтную ролю - напрыклад, адстойваць пазіцыю, з якой яны асабіста могуць быць незгоднымі). Патлумачце, што зараз будуць адбывацца дэбаты, удзел у якіх возьмуць усе тры групы. Раздайце ўдзельнікам правілы правядзення дэбатаў {гл. дадатак), патлумачце іх, адкажыце на магчымыя пытанні. На падрыхтоўку да дэбатаў дайце 15 хвілінаў. За гэты час падрыхтуйце залу, размясціўшы крэслы для камандаў "тэзы" і "антытэзы" справа і злева ад месца, дзе будуць сядзець Маршалак і Сакратар, іншыя крэслы - паводдаль у цэнтры залы. У час правядзення дэбатаў усяляк заахвочвайце ўсіх прысутных да актыўнага ўдзелу ў абмеркаванні тэзы. Пасля сканчэння дэбатаў паклапаціцеся пра тое, каб удзельнікі "выйшлі з роляў". 5. Падсумаванне Высветліце ва ўдзельнікаў, якія веды яны атрымалі ў час занятку (пераканайцеся, што ўдзельнікі разумеюць сутнасць ключавых паняццяў), што было самым цікавымі/альбо карысным для іх, якія высновы для сябе былі імі зроблены.


Дадатак 1 ДЭМАКРАТЫЯ I ДЫКТАТУРА Д э м а к р а т ы я (ад грэч. demos - народ + kratos - улада) - форма кіравання, пры якой крыніцай улады прызнаецца народ. 3 часоў Арыстоцеля пад дэмакратыяй разумелася такая форма дзяржавы, пры якой кіраванне грамадствам было заснавана на прызнанні народу ў якасці крыніцы ўлады. Канкрэтныя формы такой арганізацыі дзяржаўнай улады абумоўліваюцца нацыянальнымі і гістарычнымі асаблівасцямі развіцця кожнай краіны. Аднак для ўсіх заходнееўрапейскіх і амерыканскіх дэмакратычных дзяржаў уласцівы наступныя прыкметы: > наяўнасць канстытуцыі, якая замацоўвае асабістыя і палітычныя правы і свабоды грамадзян; > падзел уладаў на заканадаўчую, выканаўчую і судовую; > правядзенне выбараў і фактычнае функцыянаванне прадстаўнічых органаў; > свабода дзейнасці ў межах закону палітычных партый і іншых аб'яднанняў грамадзян. Тэрмін «дэмакратыя» мае яшчэ адно значэнне - гэта метад кіравання, пры якім рашэнні прымаюцца паводле волі большасці, але з улікам меркаванняў і правоў меншасці. Паводле: www.slounik.org Д ы к т а т у р а - форма дзяржаўнага кіравання, пры якой аднаасобны лідэр (дыктатар) фактычна не абмяжоўвае сваю ўладу нормамі існуючай канстытуцыі альбо законаў. Паводле:http://ru.wikipedia.org/wiki/

Д ы к т а т у р а - неабмежаваная палітычная, эканамічная, ідэалагічная ўлада групы людзей на чале з лідэрам. Сацыяльна-палітычная ідэя вызначае форму дыктатарскага праўлення (абсалютызм, дыктатура класа, партыі, таталітарызм, фашызм і г.д.). Паводле: Краткий словарь по социологии. www.rubricon.conn Для дыктатарскіх рэжымаў характэрнымі з'ўляюцца наступныя прыкметы: > імкненне да поўнага кантролю палітычнай сістэмы над грамадствам і асобай; > звышжорсткая цэнтралізацыя і канцэнтрацыя ўлады ў адзіным цэнтры на чале з правадыром альбо вузкай групай асобаў; > ідэалагізацыя ўсяго грамадскага жыцця; > імкненне да маналітнасці, аднароднасці, спрошчанасці грамадства; > культ улады; > галоўны прынцып - "забаронена ўсё, апроч таго, што дазволена ўладай". Паводле: Да дэмакратыі праз грамадзянскую супольнасць. Шчэцін, 1999, .

IE


Дадатак 2 ІНСТУКЦЫЯ ПА ПРАВЯДЗЕННІ ОКСФАРДСКІХ ДЭБАТАЎ Дзеючыя асобы:

Маршалак Сакратар Каманда, якая адстойвае тэзу Каманда, якая адстойвае антытэзу "Балота"

1. Удзел у дэбатах бяруць дзве каманды: каманда, якая адстойвае тэзу, a таксама каманда, якая аспрэчвае гэтую тэзу. Каманда, якая адстойвае тэзу, сядае праваруч Маршалка, a каманда, якая аспрэчвае тэзу-леваруч. 2. Кожная з камандаў складаецца з 4-х чалавек. Ролі ў камандах размяркоўваюцца наступным чынам: У 1-шы прамоўца на працягу 4-х хвілінаў прадстаўляе тэзу/ антытэзу - іншымі словамі, заяўляе пазіцыю сваёй каманды па абмяркоўваемым пытанні; У 2-гі прамоўца на працягу 3-х хвілінаў прыводзіць дадатковыя аргументы на карысць пазіцыі сваёй каманды; У 3-ці прамоўца прыводзіць на працягу 3-х хвілінаў контраргуманты ў дачыненні да таго, што пачуў у час выступаў першых двух нумароў каманды-суперніцы; У 4-ты прамоўца на працягу 3-х хвілінаў падсумоўвае вынікі дэбатаў з пункта гледжання сваёй каманды. 3. Каманды выступаюць па чарзе: першым выступае №1 каманды, якая адстойвае тэзу, затым - №1 каманды антытэзы і г. д. • *

"

4. Працэсам правядзення дэбатаў кіруе Маршалак. Маршалак абвяшчае пра пачатак дэбатаў, вызначае, на якім этапе пасля сканчэння адведзенага прамоўцам часу спыніць выступ, сочыць за парадкам у зале (заклікаючы "Да парадку!", пры неабходнасці, выдаляючы 3 залы людзей, якія перашкаджаюць правядзенню дэбатаў) і выкананнем правілаў правядзення дэбатаў. 5. Усе выступы ў час дэбатаў пачынаюцца са звароту да Маршалка "Спадар Маршалак..."


6. За рэгламентам у час дэбатаў сочыць Сакратар, які паказвае прамоўцам, Маршалку і "балоту" карткі з колькасцю хвілінаў, якія застаюцца ў прамоўцаў да канца выступу. Сакратар таксама арганізоўвае працэс галасавання пасля сканчэння дэбатаў. 7. Удзельнікі дэбатаў, якія не ўваходзяць у склад камандаў, з'яўляюцца "балотам", якое на падставе вынікаў дэбатаў павінна будзе шляхам галасавання вызначыць іх пераможцу. 8. Прадстаўнікі "балота" ў любы момант дэбатаў могуць падняцца са свайго месца і звярнуцца да Маршалка з наступнымі словамі "Спадар Маршалак, маю пытанне!", альбо "Спадар Маршалак, маю каментар". Рашэнне пра тое, даваць слова альбо не прадстаўнікам "балота", прымае прамоўца, які выступае ў гэты момант. Прамоўца можа адказаць "Так, калі ласка!" - гэта будзе азначаць згоду на задаванне пытання альбо на каментар, альбо адказаць "He, дзякуй!", што азначае адмову ў перарыванні свайго выступу. Прамоўца і Маршалак маюць права ў любы момант спыніць пытанне альбо каментар з боку "балота". Час, які займаюць пытанні альбо каментары, улічваецца ў час, адведзены прамоўцам на выступ. 9. Пасля сканчэння выступаў прамоўцаў з боку абодвух камандаў пачынаюцца дэбаты 3 удзелам прадстаўнікоў "балота", якія па чарзе на працягу 1-й хвіліны могуць выказацца на карысць тэзы альбо антытэзы. Выступы на карысць тэзы і антытэзы адбываюцца па чарзе да таго моманту, пакуль будуць ахвотныя выступіць, альбо да спынення дэбатаў Маршалкам. 10. Пасля сканчэння дэбатаў сярод "балота" адбываецца галасаванне. Кожны з прадстаўнікоў "балота" павінен аддаць свой голас на карысць каманды, якая, з яго пункта гледжання, лепш адстойвала сваю пазіцыю і выглядала ў час дэбатаў больш пераканаўча. Спосаб правядзення галасавання вызначаюць Маршалак і Сакратар.

'^'%

ff


ЗАНЯТАК 3

,

ЯК ПРАЦУЕ ДЭМАКРАТЫЯ? ІНСТЫТУТЫ I МЕХАНІЗМЫ ДЭМАКРАТЫІ МЭТА: перадача базавых ведаў пра тое, праз якія інстытуты і якім чынам працуе дэмакратыя, a таксама пра месца і ролю актыўнага грамадзяніна ў імплементацыі дэмакратычных нормаў. У ВЫНІКУ ЗАНЯТКУ ЎДЗЕЛЬНІКІ БУДУЦЬ ВЕДАЦЬ: - інстытуты і механізмы забеспячэння дэмакратыі; - магчымыя варыянты паводзінаў актыўнага грамадзяніна ў дэмакратычных нормаў; - крытэрыі добрага закона.

імплементацыі

УВЫНІКУЗАНЯТКУЎДЗЕЛЬНІКІБУДУЦЬУМЕЦЬ: - аналізаваць законы і падзаконныя акты на адпаведнасць крытэрыям дэмакратыі. КАШТОЎНАСЦІ, ЯКІЯ ЛЯЖАЦЬ У АСНОВЕ ЗАНЯТКУ: - дэмакратыя як крытэрый нормаў і паводзінаў у грамадстве. КЛЮЧАВЫЯПАНЯЦЦІ: - канстытуцыя; -падзел уладаў; - механізмы забеспячэння дэмакратыі; - інстытуты (органы) дзяржаўнай улады; - закон (нарматыўны акт); - законнасць (альбо вяршынства закону). МЕТАДЫ: -міні-лекцыя -бура прапановаў - праца ў малых групах -дыскусія. ДЫДАКТЫЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ: -схема "Дзяржаўныя інстытуты і механізмы дэмакратыі" (малюецца на фліпе па ходу міні-лекцыі) -раздатак з артыкуламі Канстытуцыі - раздаткі з "штучнымі законамі". ДАПАМОЖНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ: -ватманы -10 шт. -маркеры -5 шт. •тл

ЧАС ПРАВЯДЗЕННЯ: 90 хвілінау ПЛАН ЗАНЯТКУ: 1. Уводзіны ўтэму: факусіроўка ўвагі, прадстаўленне тэмы і мэты - 5 хв. 2. Уводная міні-лекцыя - 1 5 хв. 3. Інтэрактыўная частка-60 хв. а) бура прапановаў-10 хв. б) праца ў групах-15 хв. в) прэзентацыі групаў-15 хв. г) абмеркаванне - 20 хв. 4. Падсумаванне вынікаў занятку - 1 0 хв.


ХОД ЗАНЯТКУ: І.Уводзіны ў тэму: факусіроўка ўвагі, прадстаўленне тэмы і мэты На пачатку занятку задайце пытанне: Ці задумываліся Вы, як працуе дэмакратыя? Праз якія механізмы і інстытуты гэта адбываецца ? У сувязі з тым, што дэмакратыя - адна з формаў дзяржаўнай улады, яна працуе праз дзяржаўныя інстытуты і пры дапамозе адпаведных механізмаў - законаў і падзаконных актаў. 3 гэтымі інстытутамі і механізмамі мы пазнаёмімся на сённяшнім занятку. Прадстаўце мэту занятку. 2. Уводная міні-лекцыя (па ходу мал ююцца схемы, дзе фіксуюцца асноўныя тэзы) а) У дэмакратычных краінах нормы дэмакратыі замацоўваюцца ў асноўным законе дзяржавы - Канстытуцыі. Згодна арт. 3 Канстытуцыі, Рэспубліка Беларусь з'яўляецца дэмакратычнай дзяржавай, г.зн. што адзінай крыніцай улады і носьбітам суверэнітэту ў РБ з'яўляецца народ. Народ ажыццяўляе сваю ўладу непасрэдна, альбо праз прадстаўнічыя і іншыя органы ўформах і межах, вызначаных Канстытуцыяй. б) Згодна 3 Канстытуцыяй, РБ - гэта дзяржава, заснаваная на прынцыпе падзелу ўладаў. Заканадаўчая, выканаўчая, судовая ўлады - тры самастойныя галіны дзяржаўнай (палітычнай) улады. Кожная галіна ўлады надзяляецца кампетэнцыяй (сферай дзейнасці). Гэтыя галіны ўлады павінны ўзаемадзейнічаць паміж сабой, стрымліваць і ўраўнаважваць адна адну. Прынцып падзелу ўлады дазваляе: >папярэдзіць злоўжыванне дзяржаўнай уладай; >павысіць прафесіяналізм,або якасць дзяржаўнай дзейнасці; >усталяваць кантроль за дзеяннямі ўладаў і высветліць памылкі ў дзяржаўным кіраванні, a таксама вызначыць і прыцягнуць да адказнасці службовых асобаў, вінаватых у здзяйсненні гэтых памылак. в) Механізмы ажыццяўлення ўлады: Згодна з Канстытуцыяй РБ, народ можа ажыццяўляць сваю ўладу непасрэдна (праз рэферэндум), альбо праз абраных прадстаўнікоў (парламент, мясцовыя саветы, прэзідэнт). > Прыняцце і змена законаў да Канстытуцыі ўваходзіць у кампетэнцыю парламента {прадстаўніча-заканадаўчай улады), альбо адбываецца на рэферэндуме; > выкананне законаў ажыццяўляецца непасрэдна ўсімі грамадзянамі, a так сама службовымі асобамі {выканаўчай ўладай) праз прыняцце падзаконных актаў; > правасуддзе (вырашэнне канфліктных сітуацый на падставе закону) ажыццяўляе судовая ўлада', > кантроль за аднастайным выкананнем законаў і падзаконных актаў знаходзіцца ў кампетэнцыі пракуратуры і кантрольных органаў. Асобна трэба адзначыць недзяржаўныя механізмы, a менавіта дзейнасць інстытутаў грамадзянскай супольнасці - сродкаў масавай інфармацыі (так званай "чацвёртай улады") і грамадскіх аб'яднанняў, якія ў дэмакратычнай дзяржаве граюць значную ролю ў прадухіленні злоўжыванняў уладай дзяржаўнымі служачымі. г) У лік інстытутаў дзяржаўнай улады ўваходзяць: > парламент-прадстаўніча-заканадаўчы орган: > мясцовыя саветы дэпутатаў- прадстаўнічыя органы: > урад (савет міністраў), мясцовыя выканаўчыя органы (выканкамы), дзяржаўныя ўстановы (у т. л. школы)-выканаўча-распарадчыя органы: > сістэма судоў (Канстытуцыйны, Вышэйшы, Вышэйшы гаспадарчы, Вайсковы, абласныя і раённыя) - судовыя органы: > пракуратура, камітэтдзяржаўнага кантролю-кантрольныя органы.

IE


д) Прэзідэнт - кіраўнік дзяржавы - займае адмысловае становішча ў сістэме ўлады, з 1996 г. не ўваходзіць ні ў адну з галінаў улады, але мае магчымасць вырашальным чынам уплываць на іх дзейнасць (прыняцце дэкрэтаў, якія маюць моц законаў - у выпадках, прадугледжаных Канстытуцыяй, прызначэнне прэм'ер-міністра - са згоды парламента, прызначэнне суддзяў). е) Роля актыўнага грамадзяніна ў дэмакратычнай краіне - па-першае, адэкватна ацэньваць існуючыя законы і падзаконныя акты, дзеянні па іх выкананні, a па-другое, праактыўна патрабаваць імплементацыі "добрага" закона і адмены ці змены "дрэннага" закона, a таксама папярэджваць злоўжыванні ўладай. На гэтым занятку мы авалодаем навыкамі аналізу законаў і законапраектаў, a таксама пазнаёмімся з законнымі спосабамі дзейнасці актыўных грамадзян па ўплыву на норматворчы працэс. 3. Інтэрактыўная частка - крытэрыі "добрага закона (падзаконнага акта)" а) Запытайце ва ўдзельнікаў: «Па якіх прыкметах мы можам вызначыць, што дзеючы закон альбо законапраект "добры"?» Зафіксуйце ўсе ідэі, каб пазней параўнаць іх з раздаткам "Крытэрыі добрага закона". б) Раздайце прысутным для азнаямлення "Табліцу для аналізу закона", пабудаваную на падставе крытэрыяў добрага закона. Патлумачце, што зараз адбудзецца падзел на тры групы ("фракцыі парламента") і кожная група прааналізуе праекты "штучных законаў", адказаўшы на ўсе пытанні "Табліцы для аналізу закона". Пасля падзелу кожная група атрымлівае адзін з "Законапраектаў", які неабходна прааналізаваць на працягу 15 хвілінаў, запісаўшы адказы на пытанні з "Табліцы для аналізу закона" на фліпе. в) Пасля выканання задання папрасіце кожную групу па чарзе прадставіць вынікі сваёй працы і адказаць на магчымыя пытанні. Пры неабходнасці трэнер можа пракаментаваць прапанаваныя "законапраекты" наступным чынам: а) першы законапраект не адпавядае наступным крытэрыям "добрага закона": справядлівасць, прастата для разумення, напісанасць простай мовай, адпаведнасць Канстытуцыі; б) другі законапраект не адпавядае наступным крытэрыям "добрага закона": справядлівасць, прастата для разумення, адпаведнасць Канстытуцыі; в) трэці законапраект не адпавядае наступным крытэрыям "добрага закона": справядлівасць, прастата для разумення, рэальнасць для выканання, напісанасць простай мовай, адпаведнасць іншым законам і Канстытуцыі, адэкватнасць. г) Пасля прэзентацый групаў арганізуйце абмеркаванне кампетэнцый асобных дзяржаўных інстытутаў у адмене ці змяненні "дрэнных" нарматыўных актаў: > канстытуцыйны суд можа прыняць рашэнне пра адмену ці прыпыненне дзейнасці закона альбо іншага нарматыўнага акта, які не адпавядае Канстытуцыі; > парламент мае права ўносіць змены і дапаўненні ў законы і Канстытуцыю, адмяняць законы; > парламент, саветы дэпутатаў вышэйшага ўзроўню маюць права адмяняць рашэнні саветаўніжэйшагаўзроўню; > прэзідэнт мае права ўносіць змены і дапаўненні, адмяняць свае ўказы і дэкрэты; мае права ініцыяваць унясенне зменаў і дапаўненняў у законы і Канстытуцыю, адмену законаў; мае права адмяняць акты ўрада; > установы выканаўча-распарадчай улады (урад, міністэрствы, выканкамы) - маюць права ўносіць змены і дапаўненні, адмяняць падзаконныя нарматыўныя акты, што


знаходзяцца ў іх кампетэнцыі, a таксама адмяняць нарматыўныя акты, прынятыя ўстановамі выканаўчай улады ніжэйшага ўзроўню; > пракуратура мае права выносіць рашэнне пра парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і службовымі асобамі, што прымаюць нарматыўныя акты, якія супярэчаць заканадаўству. Адзначце, што, калі дзяржаўныя інстытуты не заўважаюць "дрэнныя" законы, то ім у гэтым павінны дапамагчы актыўныя грамадзяне. Запытайце "Што могуць зрабіць грамадзяне, каб паспрыяць адмене "дрэннага''закона?" > Сярод адказаў могуць быць наступныя дзеянні: > звароты, скаргі, петыцыі ў адпаведныя інстытуты дзяржаўнай улады, у кампетэнцыю якіх уваходзіць вырашэнне праблемы; > лісты-звароты ў сродкі масавай інфармацыі, праваабарончыя і міжнародныя арганізацыі; > пошук аднадумцаў і стварэнне адпаведных грамадскіх аб'яднанняў, ініцыятыў, кааліцый. Іншымі словамі, праз дзяржаўныя органы, інстытуты грамадзянскай супольнасці і міжнародную супольнасць. Адзначце, што падзрабязней пра магчымыя дзеянні актыўнага грамадзяніна мы даведаемся на наступныхзанятках. 4. Падсумаванне вынікаў занятку У час падсумавання задайце ўдзельнікам пытанні на замацаванне тэарэтычнага матэрыялу: > Якія механізмы і інстытуты ўлады вы ведаеце ? > Што такое "прынцып падзелу ўладаў"? > Назавіце крытэрыі "добрага" закона. > Як Вы разумееце тэрмін "законнасць"? > Ці можам мы назваць дзеянні прадстаўнікоў улады "законнымГ, каліяны базуюцца на выканнані "дрэннага" закона? > Ці павінен актыўны грамадзянін падпарадкоўвацца "дрэнным"законам? > Што яшчэ Вы даведаліся з занятку?

^і^;

Ё


Дадатак 1 КЛЮЧАВЫЯ ТЭРМІНЫ, ЯКІЯ СУСТРАКАЮЦЦА Ў ЗАНЯТКУ > Канстытуцыя - асноўны закон дзяржавы, які мае вышэйшую юрыдычную моц і замацоўвае асновы палітычнай, прававой і эканамічнай сістэм дзяржавы. > Падзел уладаў - прававая тэорыя, згодна з якой дзяржаўная ўлада павінна быць падзелена на тры незалежныя, але падкантрольныя адна адной галіны: заканадаўчую, выканаўчую і судовую. > Механізмы забеспячэння дэмакратыі: а) дзяржаўныя - законы і падзаконныя нарматыўныя акты, што гарантуюць выкананне прынцыпаў дэмакратыі адпаведнымі органамі пры ажыццяўленні дзяржаўнай улады; б) недзяржаўныя - інстытуты грамадзянскай супольнасці (незалежныя СМІ, грамадскія аб'яднанні), што ажыццяўляюць грамадскі кантроль за дзейнасцю дзяржаўных органаў улады. > Інстытуты (органы) дзяржаўнай улады - юрыдычна аформленая частка дзяржаўнага апарату, што мае ўласную кампетэнцыю і ўладныя паўнамоцтвы; могуць падзяляцца: а) адпаведна прыналежнасці да галіны ўлады - на заканадаўчыя, выканаўчыя і судовыя; б) адпаведна спецыялізацыі - кантрольныя, фінансава-крэдытныя і г. д. > Закон (нарматыўны акт) - набор правілаў, альбо нормаў паводзінаў, што вызначае альбо дазваляе пэўныя адносіны паміж асобамі і арганізацыямі, a таксама вызначае санкцыі (пакаранне) для тых, хто не выконвае ўсталяваныя правілы паводзінаў. Усе законы Рэспублікі Беларусь павінны адпавядаць Канстытуцыі. > Законнасць (альбо вяршынства закона) - адзін з асноўных прынцыпаў прававой дзяржавы, згодна з якім дзяржаўныя органы і службовыя асобы, a таксама грамадзяне павінны выконваць закон і іншыя нарматыўныя акты.


Дадатак 1 ВЫТРЫМКІ 3 КАНСТЫТУЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 1994ГОДА

(са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 л істапада 1996 г. і 17 кастрычніка 2004 г.)

Мы, народ Рэспублікі Беларусь (Беларусі), зыходзячы 3 адказнасці за цяперашні стан і будучыню Беларусі, усведамляючы сябе паўнапраўным суб'ектам сусветнага супольніцтва і пацвярджаючы сваю прыхільнасць да агульначалавечых каштоўнасцей, грунтуючыся на сваім неад 'емным праве на самавызначэнне, абапіраючыся на шматвяковую гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнасці, імкнучыся зацвердзіць правы і свабоды кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, жадаючы забяспечыць грамадзянскую згоду непахісныя ўстоі народаўладдзя і прававой дзяржавы, прымаем гэтую Канстытуцыю—Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь.

Раздзел I АСНОВЫ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА ЛАДУ Артыкул 1. Рэспубліка Беларусь — унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава. Рэспубліка Беларусь валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі, самастойна ажыццяўляе ўнутраную і знешнюю палітыку. Рэспубліка Беларусь абараняе сваю незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць, канстытуцыйны лад, забяспечвае законнасць і правапарадак. Артыкул 2. Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з'яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы. Дзяржава адказная перад грамадзянінам за стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы. Грамадзянін адказны перад дзяржавай за няўхільнае выкананне абавязкаў, якія ўскладзены на яго Канстытуцыяй. Артыкул 3. Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца народ. Народ ажыццяўляе сваю ўладу непасрэдна, праз прадстаўнічыя і іншыя органы ў формах і межах, вызначаных Канстытуцыяй. Любыя дзеянні па змяненню канстытуцыйнага ладу і дасягненню дзяржаўнай улады гвалтоўнымі метадамі, a таксама шляхам іншага парушэння законаў Рэспублікі Беларусь караюцца згодна з законам. Артыкул 4. Дэмакратыя ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца на аснове разнастайнасці палітычных інстытутаў, ідэалогій і поглядаў Ідэалогія палітычных партый, рэлігійных або іншых грамадскіхаб'яднанняў, сацыяльных груп не можа ўстанаўлівацца ў якасці абавязковай для грамадзян. Артыкул 5. Палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб'яднанні, дзейнічаючы ў рамках Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь, садзейнічаюць выяўленню і выказванню палітычнай волі грамадзян, удзельнічаюць у выбарах. Палітычныя партыі і іншыя грамадскія аб'яднанні маюць права карыстацца дзяржаўнымі сродкамі масавай інфармацыі ў парадку, вызначаным заканадаўствам. Забараняецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, a таксама іншых грамадскіх аб'яднанняў, якія маюць на мэце гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу ці вядуць прапаганду вайны, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасці. Артыкул 6, Дзяржаўная ўлада ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца на аснове падзелу яе на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Дзяржаўныя органы ў межах сваіх паўнамоцтваў самастойныя: яны ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, стрымліваюць і ўраўнаважваюць адзін аднаго.

в


Артыкул 7, У Рэспубліцы Беларусь устанаўліваецца прынцып вяршэнства права. Дзяржава, усе яе органы і службовыя асобы дзейнічаюць у межах Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасці з ёю актаў заканадаўства. Прававыя акты або іх асобныя палажэнні, прызнаныя ва ўстаноўленым законам парадку супярэчнымі з палажэннямі Канстытуцыі, не маюць юрыдычнай сілы. Нарматыўныя акты дзяржаўных органаў публікуюцца або даводзяцца да ўсеагульнага ведама іншым прадугледжаным законам спосабам.

Рэздзел II АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА Артыкул 21, Забеспячэнне правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь з'яўляецца найвышэйшай мэтай дзяржавы. Артыкул 37, Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права ўдзельнічаць у вырашэнні дзяржаўных спраў як непасрэдна, так і праз свабодна выбраных прадстаўнікоў. Непасрэдны ўдзел грамадзян у кіраванні справамі грамадства і дзяржавы забяспечваецца правядзеннем рэферэндумаў абмеркаваннем праектаў законаў і пытанняў рэспубліканскага і мясцовага значэння, іншымі вызначанымі законам спосабамі. У парадку, устаноўленым заканадаўствам, грамадзяне Рэспублікі Беларусь прымаюць удзел у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця на рэспубліканскіх і мясцовых сходах.

Раздзел IV ПРЭЗІДЭНТ, ПАРЛАМЕНТ, УРАД, СУД глава 3

ПРЭЗІДЭНТ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ Артыкул 79, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца Кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Прэзідэнт увасабляе адзінства народа, гарантуе рэалізацыю асноўных напрамкаў унутранай і знешняй палітыкі, прадстаўляе Рэспубліку Беларусь у адносінах з іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі. Прэзідэнт прымае меры па ахове суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, яе нацыянальнай бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці, забяспечвае палітычную і эканамічную стабільнасць, пераемнасць і ўзаемадзеянне органаў дзяржаўнай улады,ажыццяўляепасрэдніцтвапаміжорганамідзяржаўнайулады. Прэзідэнт валодае недатыкальнасцю, яго гонар і годнасць ахоўваюцца законам. глава 4 ПАРЛАМЕНТ-НАЦЫЯНАЛЬНЫ СХОД Артыкул 90. Парламент - Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь з'яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам Рэспублікі Беларусь. Парламентскладаеццаз дзвюхпалат—Палаты прадстаўнікоўі Савета Рэспублікі. ГЛАВА 5 УРАД-САВЕТМІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ Артыкул 106, Выканаўчую ўладу ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляе Урад — Савет МіністраўРэспублікіБеларусь-цэнтральныоргандзяржаўнагакіравання. Урад у сваёй дзейнасці падсправаздачны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і адказны перад Парламентам Рэспублікі Беларусь. Урад Рэспублікі Беларусь складаецца з Прэм'ер-міністра, яго намеснікаў і міністраў. У склад Урада могуць уваходзіць і кіраўнікі іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.


Дадатак 3 КРЫТЭРЫІ ДОБРАГА ЗАКОНА: Добры закон павінен быць: 1

Справядлівым

2

Простым для разумення

3

Рэальным да выканання

4

Напісаным простай мовай

5

Зразумелым у сэнсе таго, што чакаецца ў выніку яго выканання

6

Вядомым тым, каго ён непасрэдна тычыц

7

He супярэчыць іншым законам і адпавядаць Канстытуцыі

8

Адэкватным, г. зн. пакаранне, прадугледжанае ў якасці санкцыі за парушэнне закона, павінна адпавядаць узроўню нанесенай шкоды і мець прафілактычны характар.

!

й


Дадатак 4 ЗАКОНАПРАЕКТЫ: Прэзідэнт краіны адзінаасобна прызначае прэм'ерміністра, усіх суддзяў, дэпутатаў парламента, дае згоду на прызначэнне іншых службовых асобаў у краіне, альбо можа перадаць гэтае права любой іншай асобе, абгрунтаваўшы гэта дадзенымі яму паўнамоцтвамі і зацвердзіўшы натарыяльна. Заснавальнікам усіх сродкаў масавай інфармацыі ў краіне павінны быць Прэзідэнт альбо Прэм'ер-міністр. Пры гэтым кожны новы Прэм'ер-міністр павінен пацвярджаць сваю згоду быць заснавальнікам сродкаў масавай інфармацыі, заснаваных ягонымі папярэднікамі. Выкладанне ў навучальных установах усіх формаў уласнасці павінна весціся толькі на расейскай мове. Выкладчыкі-парушальнікі павінны карацца штрафам, памер якога вызначаецца ў кожным выпадку суддзёй у адпаведнасці з цяжкасцю наступстваў парушэння дадзенага закона, але не меншым за 100 базавых велічынь.


Дадатак 5 ТАБЛІЦА ДЛЯ АНАЛІЗУ ЛІЗУЗАКС ЗАКОНА ІНА

1. Які закон трэба прааналізаваць?

2. У чым сутнасць гэтага закона (што павінна адбыцца ў выніку яго выканання)?

3. Ці існуюць іншыя, лепшыя шляхі для ўрэгулявання ці вырашэння праблемы, акрамя прыняцця гэтага закона?

4. Што адбудзецца (магчымыя эфекты) у выніку прыняцця гэтага закона?

5. Якія моцныя і слабыя бакі мае закон? Ці з'яўляеца ён: - справядлівым, - простым для разумення, - рэальным да выканання, - напісаным простай мовай, - зразумелым у плане таго, што чакаецца ў выніку яго выканання, - вядомым тым, каго ён непасрэдна тычыцца, - несупярэчлівым з іншымі законамі і адпаведным Канстытуцыі, - адэкватным, г.зн. пакаранне, прадугледжанае ў якасці санкцыі за парушэнне закона, адпавядае ўзроўню нанесенай шкоды і мае прафілактычны характар.

6. Як вы лічыце, ці павінен гэты закон а) быць прыняты б) зменены в) адменены Абгрунтуйце свой адказ.

і

І

g


Дадатак 6

Заканадаўчая

Судовая

Выканаўчая

Дзяржаўныя органы ўлады Выканаўчараспарадчыя

Заканадаўча' прадстаўнічыя

Урад Міністэрствы Выканкамы Дзяржаўн ыя ўстановы

Парламент Мясцовыя саветы дэпутатаў

Кантрольныя

Судовыя

Канстытуцыйны суд Пракуратура Вярхоўны суд Камітэт дзяржаўнага Вышэйшы кантролю гаспадарчы суд Абласныя суды Раённыя суды Спецыяльныя суды

Шляхі ўплыву на органы ўлады Праз дзяржаўныя органы

Праз грамадзянскую супольнасць

Адміністратыўныя

СМІ Грамадскія аб'яднанні

Прадстаўнічыя Судовыя Кантралюючыя

Праз міжнародную супольнасць

Міжнародныя і міждзяржаўныя ўрадавыя і няўрадавыя арганізацыі


ЗАНЯТАК 4 ПАПЯРЭДЖАННЕ ЗЛОУЖЫВАННЯ УЛАДАЙ У ДЭМАКРАТЫЧНЫМ ГРАМАДСТВЕ МЭТА: перадача базавых ведаў і ўменняў, неабходных для папярэджання на падставе дэмакратычных нормаў выпадкаў злоўжывання ўладай. У ВЫНІКУ ЗАНЯТКУ ЎДЗЕЛЬНІКІ БУДУЦЬ ВЕДАЦЬ: - што такое злоўжыванне ўладай; - што магчыма зрабіць у выпадку злоўжывання ўладай. УВЫНІКУЗАНЯТКУЎДЗЕЛЬНІКІБУДУЦЬУМЕЦЬ: - вызначаць, ці мае месца злоўжыванне ўладай; - абіраць стратэгію паводзінаў у выпадку злоўжывання ўладай. КАШТОЎНАСЦІ, ЯКІЯ ЛЯЖАЦЬ У АСНОВЕ ЗАНЯТКУ: - дэмакратыя як крытэрый нормаў і паводзінаў у грамадстве. КЛЮЧАВЫЯ ПАНЯЦЦІ: -злоўжыванне ўладай - выкарыстанне ўлады у неадпаведных (асабістых, карпаратыўных, злачынных і г д.) мэтах; -празрыстасць - абавязак дзяржаўных органаў улады прадстаўляць грамадзянам інфармацыю, якая мае дачыненне да выканання імі службовых абавязкаў; -падсправаздачнасць - абавязак дзяржаўных органаў улады рэгулярна інфармаваць грамадзян аб сваёй дзейнасці. МЕТАДЫ: -міні-лекцыя; -бура прапановаў; -праца ў малых групах; " -дыскусія.

•¥УЛ

ДЫДАКТЫЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ: -раздаткавы матэрыял пра механізмы папярэджання злоўжывання ўладай; - раздаткі з казусамі. ДАПАМОЖНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ: -ватманы - 10 шт. -маркеры - 5 шт. ЧАС ПРАВЯДЗЕННЯ: 90 хвілінаў. ПЛАН ЗАНЯТКУ: 1)Уводзіны ў тэму: факусіроўка ўвагі, прадстаўленне тэмы і мэты - 10 хв. 2)Уводная міні-лекцыя - 20 хв. 2) Інтэрактыўная частка - вызначэнне і абмеркаванне механізмаў, якія існуюць у краіне для папярэджання злоўжывання ўладай - 50 хв. а)бура прапановаў і праца з раздаткам - 15 хв. б)праца ў групах з казусамі - 20 хв. в)прэзентацыі групаў - 15 хв. г)абмеркаванне - 10 хв. 4) Падсумаванне вынікаў занятку - 1 0 хв.

s


ХОДЗАНЯТКУ: І.Уводзіны ў тэму: факусіроўка ўвагі, прадстаўленне тэмы і мэты На пачатку занятку задайце пытанне: "Якія паўнамоцтвы маюць судовыя органы? Ці карыстаюцца яны імі адпаведна закону?" Адзначце, што з папярэдняга занятку мы ведаем, што асноўнае прызначэнне судоў вырашэнне канфліктных сітуацый на падставе закону. У асноўным гэта адбываецца справядліва - згодна з рашэннямі судоў аднаўляюцца парушаныя правы, караюцца злачынцы, але часам бываюць і негатыўныя выпадкі (напрыклад, калі выносяцца неабгрунтаваныя прысуды па "палітычных" справах). Запытайце: "Ці можам мы знайсці падобныя прыклады незаконнай дзейнасці іншых органаў дзяржаўнай улады?" Удзельнікі могуць прывесць прыклады неадпаведных дзеянняў дзяржаўных органаў са свайго досведу (карупцыя сярод дзяржчыноўнікаў, катаванні ў следчых органах, выкарыстанне падначаленых у асабістых мэтах, парушэнні пад час выбараў і г.д.). Прадстаўце мэту занятку. 2. Уводная міні-лекцыя а) Прыклады неадпаведнага выкарыстання ўлады (у асабістых, карпаратыўных, злачынных і іншых мэтах) называюцца злоўжываннем уладай. Злоўжыванне ўладай узнікае ў выпадках, калі дзяржчыноўнікі прысвойваюць сабе больш улады, чым яны маюць па закону, альбо калі яны парушаюць законы ці Канстытуцыю краіны. Запытайце ва ўдзельнікаў: "Як вызначыць, ці адбываецца злоўжыване ўладай?" Сфармуйце разам спіс прыкметаў злоўжывання ўладай. Сярод такіх прыкметаў могуць быць названы наступныя: > парушаеццазакон; > няроўныя магчымасці; > недахоп інфармацыі і г.д. б) Адзначце, што дзеянні чыноўнікаў павінны быць законнымі, г. зн. адпавядаць літары закону і не парушаюць яго. Дзяржаўныя служачыя павінны быць падсправаздачнымі народу за свае рашэнні, палітыку і дзеянні. У дэмакратычных краінах падсправаздачнасць звязана з празрыстасцю - абавязкам дзяржаўных органаў прадстаўляць грамадзянам па іх запыту інфармацыю, якая мае дачыненне да выканання імі службовых абавязкаў. У Рэспубліцы Беларусь прынцыпы падсправаздачнасці і празрыстасці дзяржаўных служачых замацаваны ў Канстытуцыі і шэрагу заканадаўчых актаў - "Законе аб друку", "Законе аб зваротах грамадзян", a таксама ў Орхускай канвенцыі "Аб доступе да інфармацыі, удзелу грамадскасці ў прыняцці рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя", ратыфікаванай Рэспублікай Беларусь. в) Запытайце ва ўдзельнікаў: "Ці можаце вы назваць выпадкі, калі падсправаздачнасць і празрыстасць можа абмяжоўеацца?" Выслухаўшы адказы, падкрэсліце, што гэта можа адбывацца толькі ў выключных выпадках і толькі ў межахзакону (дзяржаўная таямніца, надзвычайнае становішча і г.д.). 3. Інтэрактыўная частка: вызначэнне і абмеркаванне механізмаў, якія існуюць у краіне для папярэджання злоўжывання ўладай а) Запытайце: "Якія механізмы могуць папярэдзіць злоўжыванне ўладай?" Зафіксуйце ўсе ідэі, якія пазней можна будзе параўнаць з раздаткавым матэрыялам "Механізмы папярэджання злоўжавання ўладай" і ўдакладніць. б) Аб'яднайце ўдзельнікаў у тры групы. Кожная група атрымлівае казус і заданне распрацаваць на працягу 20 хвілінаў стратэгію папярэджання злоўжывання ўладай. Крокі стратэгіі неабходна занатаваць на вялікім ватмане. в) Кожная група па чарзе прэзентуе вынікі сваёй працы і адказвае на пытанні іншых групаў.


г) Пасля прэзентацый групаў арганізуйце абмеркаванне магчымых стратэгій прадухілення злоўжывання ўладай з боку дзяржаўных служачых у беларускіх умовах. Пры гэтым можна задаць наступныя пытанні: > Якія механізмы папярэджання злоўжывання ўладай не працуюць у Беларусі? Чаму? > Шліо мы можам зрабіць, каб папярэдзіць злоўжыванне ўладай? а) Стварыць ініцыятыўную групу/кааліцыю, падрыхтаваць і правесці адпаведую грамадскую кампанію; б) накіраваць звароты, скаргі, петыцыі ў адпаведныя дзяржаўныя органы; в) звярнуцца ў сродкі масавай інфармацыі, праваабарончыя і міжнародныя арганізацыі. > Куды мы можам звярнуцца, калі сутыкнемся з выпадкамі злоўжывання ўладай дзяржчыноўнікамі? а) Да вышэйшага начальства б)у пракратуру в)усуд г) у парламенцкую камісію па правах чалавека д) у праваабарончыя арганізацыі е)уСМІ ж) да міжнароднай супольнасці. Адзначце, што падзрабязней пра магчымыя формы і метады дзейнасці актыўнага грамадзяніна мы даведаемся на адным з наступных заняткаў. 4. Падсумаванне вынікаў занятку У час падсумавання варта задаць удзельнікам пытанні на замацаванне атрыманых ведаў: > Што такое "злоўжыванне ўладай"? > Як Вы разумееце тэрміны "празрыстасць" і "падсправаздачнасць"? Чым яны адрозніваюцца? > Якія механізмы папярэджання злоўжывання ўладай вы ведаеце ? > Якая са стратэгій папярэджання злоўжывання ўладай з 'яўляецца найлепшай у беларускіх умовах? Чаму? > Што яшчэ новага Вы даведаліся з занятку?

м ш

ш


Дадатак 1 МЕХАНІЗМЫ ПАПЯРЭДЖАННЯ ЗЛОЎЖЫВАННЯ ЎЛАДАЙ Працуючы прынцып падзелу ўладаў Прамое дзеянне Канстытуцыі Законнасць (кантроль за ёй і аднаўленне ў выпадку парушэння) Галоснасць і наяўнасць незалежных сродкаў масавай інфармацыі Справядлівыя працэдуры (у тым ліку працуючая сістэма зваротаў грамадзян) Амбудсмэн (упаўнаважаны па правах чалавека), альбо парламенцкая камісія па правах чалавека Праваабарончыя арганізацыі Міжнародныя ўрадавыя і няўрадавыя арганізацыі


Дадатак 2 КАЗУСЫ Вызначце, ці мае месца злоўжыванне ўладай? Калі так, то хто злоўжывае ўладай? Якія законныя дзеянні можна здзейсніць для выпраўлення сітуацыі? Распрацуйце і прадстаўце стратэгію Вашых дзеянняў.

1

Праз год на вашым участку адбудуцца выбары ў мясцовы савет. Вы даведаліся, што сябры ўчастковай выбарчай камісіі пад час папярэдніх выбараў не вялі падлік галасоў, a проста падпісалі пратакол, загадзя дасланы з выканкаму.

1

Моладзевае экалагічнае грамадскае аб'яднанне займала актыўную пазіцыю пад час папярэдніх выбараў (вылучала прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій, дасылала назіральнікаў на ўчасткі, распаўсюджвала інфармацыйныя матэрыялы пра пагаршэнне экалагічнай сітуацыі ў краіне, звязанай з неахайнай дзейнасцю ўрада). Упраўленне юстыцыі накіравала ў суд спазыск аб ліквідацыі арганізацыі за тое, што яна займалася палітычнай дзейнасцю, не прадугледжанай статутам. Вам стала вядома, што суддзя напярэдадні пасяджэння атрымаў тэлефонны званок "зверху" з "прапановай" прыняць рашэнне на карысцьУпраўлення юстыцыі.

чЗ

Мэр горада, у якім Вы жывеце, загадаў камунальным службам замяніць аўтэнтычны старадаўні брук на цэнтральных вуліцах на цэментную плітку. Пры гэтым за адну ноч былі спілаваны ўсе дрэвы, якія раслі ўздоўж цэнтральных вуліц. Вы даведаліся, што пляменнік мэра з'яўляецца дырэктарам прадпрыемства па вырабу пліткі.

S


ЗАНЯТАК 5 ДЭМАКРАТЫЯ I ВЫБАРЫ МЭТА: знаёмства з сутнасцю выбарчага працэсу ў дэмакратычнай дзяржаве і абмеркаванне правоў і абавязкаў выбаршчыкаў і ўдзельнікаў выбарчага працэсу. У ВЫНІКУЗАНЯТКУ ЎДЗЕЛЬНІКІ БУДУЦЬ ВЕДАЦЬ: - сутнасць галасавання і выбараў пры дэмакратыі; - хто мае права галасаваць ва ўмовах дэмакратыі; - ролю палітычных партый пры дэмакратыі. У ВЫНІКУ ЗАНЯТКУ ЎДЗЕЛЬНІКІ БУДУЦЬ УМЕЦЬ: - вызначаць рысы добрага кандыдата пад час правядзення выбараў; - кампетэнтна ўдзельнічаць у выбарчым працэсе. КАШТОЎНАСЦІ, ЯКІЯ ЛЯЖАЦЬ У АСНОВЕ ЗАНЯТКУ: - плюралізм меркаванняў і ідэй у выбарчым працэсе; - права абіраць і быць абраным. КЛЮЧАВЫЯ ПАНЯЦЦІ: -выбары; -выбарчае права; -галасаванне; -палітычная партыя; - прапарцыянальная выбарчая сістэма; - мажарытарная выбарчая сістэма; - змешаная выбарчая сістэма; - шматпартыйная дэмакратыя. МЕТАДЫ: - праца ў малых групах; -актыўная лекцыя; -дыскусія. ДАПАМОЖНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ: -ватманы 12шт. -маркеры 12шт. ЧАС ПРАВЯДЗЕННЯ: ЭОхвілінаў. ПЛАН ЗАНЯТКУ: 1. Уводзіны ў тэму:Факусіроўка ўвагі,прадстаўленне тэмы і мэты - 5 хв. 2. Работа ў малых групах па асноўных паняццях занятку - 15 хв. 3. Хто мае права галасаваць пры дэмакратыі - 15 хв. 4. Віды выбарчых сістэм пры дэмакратыі - 20 хв. 5. Шматпартыйная дэмакратыя - 15хв. 6. Роля кандыдатаў і выбаршчыкаў пры дэмакратыі - 15 хв. 7. Падсумаванне вынікаў занятку - 5 хв.


ХОДЗАНЯТКУ: І.Уводзіны ў тэму: факусіроўка ўвагі, прадстаўленне тэмы і мэты Запытайце на пачатку занятку: "Хто гатовы зараз падзяліцца сваім вопытам удзелу ў галасаванні?" Сярод магчымых адказаў могуць быць: выбары ў вучнёўскае ці студэнцкае самакіраванне, выбары савета ці праўлення ў грамадскім аб'яднанні і г.д. Адзначце, што мэта галасавання ў тым, каб даць людзям магчымасць выказаць сваё меркаванне пры вызначэнні таго, хто будзе прадстаўляць іх інтарэсы, у тым ліку ў органах улады. Галасаванне таксама дапамагае забяспечыць падсправаздачнасць дзяржаўных чыноўнікаў перад тымі, хто абраў іх сваімі прадстаўнікамі. Падкрэсліце, што на гэтым занятку гаворка будзе ісці пра важнасць дэмакратычнага выбарчага працэсу. 2. Работа ў мал ых групах па асноўных паняццях занятку Аб'яднайце ўдзельнікаў у 5 групаў (па 4-6 чалавек). Кожная група на ватмане павінна выкласці свае адказы на адно з наступных пытанняў: -"Хто мае права галасаваць пры дэмакратыі?" -"Якая роля палітычныхпартый пры дэмакратыі?" - "Чаму пры дэмакратыі важная шматпартыйнасць?" - "Якім павінен быць узорны кандыдат пры дэмакратыі?" - "Якім павінен быць узорны выбаршчык пры дэмакратыі?" 3. Хто мае права галасаваць пры дэмакратыі? Папрасіце прадстаўніка малой групы, якая адказвала на гэтае пытанне, прадставіць вынікі сваёй працы. Пасля прэзентацыі дайце магчымасці іншым удзельнікам дапоўніць прадстаўленую інфармацыю, задаць пытанні, зрабіць каментары. Калі ўсе ахвотныя выкажуцца, трэнер можа зрабіць наступныя каментары: -У большасці дэмакратычных краінаў галасаваць могуць толькі асобы, якія маюць грамадзянства гэтай краіны. Што тычыцца Рэспублікі Беларусь, то быць выбаршчыкам пры абранні Прэзідэнта і Парламента могуць толькі грамадзяне Беларусі, у тым ліку тыя, хто пражывае ў іншых краінах. -Як правіла, права браць удзел у выбарах чалавек набывае ў 18 год (тое ж тычыцца Рэспублікі Беларусь); -Важна, каб чалавек меў магчымасць зрабіць свядомы выбар (разумеў сутнасць тых альбо іншых праблем, валодаў мовай, на якой ідзе перадвыбарчая агітацыя і г.д.). Зразумела, што гэты крытэрый не замацаваны ў заканадаўстве, але ён важны з пункта гледжання каштоўнасці дэмакратычнага галасавання. 4. Віды выбарчыхсістэм пры дэмакратыі A) Папрасіце прадстаўніка малой групы, якая адказвала на пытанне "Якая роля палітычных партый пры дэмакратыі?" прадставіць вынікі работы. У выпадку неабходнасці дайце магчымасць прадстаўнікам іншых групаў задаць пытанні на ўдакладненне. Б) Распавядзіце пра прапарцыянальную, мажарытарную і змешаную выбарчыя сістэмы. Скажыце, што ў большасці дэмакратычных краінаў палітычныя партыі з'яўляюцца асноўнымі ўдзельнікамі выбараў. Існуе два асноўныя спосабы, з дапамогай якіх палітычныя партыі могуць удзельнічаць у выбарах: - прапарцыянальнае прадстаўніцтва (калі людзі галасуюць за палітычную партыю і кожная партыя прапаноўвае свой спіс кандыдатаў) і -асабістае прадстаўніцтва (калі людзі галасуюць за канкрэтных асобаў, якія прадстаўляюць тэрытарыяльныя рэгіёны). Існуе таксама змешаная сістэма галасавання, пры якой выбаршчыкі могуць аддаць свае галасы як за палітычныя партыі, так і за асобных кандыдатаў. Палітычныя партыі звычайна прадстаўляюць шэраг прынцыпаў і ідэй, якія яны спадзяюцца рэалізаваць на практыцы ў выпадку свайго абрання. Таму перад тым, як галасаваць за партыю ці кандыдата ад гэтай партыі, выбаршчыку важна прааналізаваць, за што выступае гэтая палітычная партыя альбо кандыдат ад яе. B) Арганізуйце дыскусію "Што лепей: прапарцыянальнае ці індывідуальнае прадстаўніцтва?" Для гэтага прапануйце ўдзельнікам у парах абмеркаваць перавагі прапарцыянальнага і індывідуальнага прадстаўніцтва. Пасля невялікай падрыхтоўкі прапануйце ахвотным выказаць свае аргументы. На аркушах ватмана можна зафіксаваць асноўныя выказванні ўдзельнікаў. Удзельнікі могуць выкарыстаць наступныя аргументы:

S


Перавагі прапарцыянальнага прадстаўніцтва: -Забяспечвае прадстаўніцтва ў Парламенце ўсіх палітычных партый, якія карыстаюцца падтрымкай грамадзян; -У Парламенце могуць быць прадстаўлены людзі, якія галасуюць за партыі меншасці, a гэта значыць, што яны змогуць стаць часткай працэсу прыняцця рашэнняў і будуць падтрымліваць новы дэмакратычны ўрад; -Больш справядлівы падыход, чым індывідуальнае прадстаўніцтва, пры якім "пераможца атрымлівае ўсё". Перавагі індывідуальнага прадстаўніцтва: - Партыя, якая карыстаецца падтрымкай большасці, кантралюе Парламент; -Людзі маюць магчымасць галасаваць за канкрэтнага чалавека, a не асобу, якую будзе выбіраць партыя, звяртацца да "свайго" дэпутата для вырашэння грамадскіх праблем; -Дэпутаты падсправаздачныя насельніцтву мясцовасцяў, дзе яны былі абраныя, a не партыйным лідэрам. 5. Шматпартыйная дэмакратыя Папрасіце прадстаўніка малой групы, якая адказвала на пытанне "Чаму пры дэмакратыі важная шматпартыйнасць?" прадставіць вынікі сваёй работы. Дайце магчымасць прадстаўнікам іншых групаў задаць пытанні на ўдакладненне альбо пракаментаваць пачутае. Адзначце, што калі ў краіне існуе толькі адна палітычная партыя, то, як правіла, законныя формы выказвання нязгоды з яе дзеяннямі ў апазіцыі будуць вельмі абмежаванымі і неэфектыўнымі. Такія краіны часта становяцца дыктатурамі. Пры адсутнасці апазіцыі, якая можа выступаць супраць палітыкі ўрада, наўрадці можна чакаць станоўчых зменаў у краіне. Шматпартыйная дэмакратыя азначае, што ў выбарах бяруць удзел некалькі партый. Пры гэтым шматпартыйная дэмакратыя немагчымая, калі шанцаў на перамогу на выбарах не будзе мець якая-небудь партыя, акрамя той, што знаходзіцца ва ўладзе. Падкрэсліце важнасць шматпартыйнай дэмакратыі для выказвання разнастайных меркаванняў і іх абмеркавання ў грамадстве. Гэта будзе спрыяць прыняццю лепшых рашэнняў, чым пры аднапартыйнай сістэме, пры якой разглядаецца толькі адзін варыянт ідэй і дзеянняў 6. Роля кандыдатаў і выбаршчыкаў пры дэмакратыі Папрасіце прадстаўніка малой групы, якая адказвала на пытанне "Якім павінен быць узорны кандыдат пры дэмакратыі?" прадставіць вынікі сваёй работы. У час прэзентацыі могуць быць агучаны наступныя асабістыя ці прафесійныя рысы ідэальнага кандыдата, напрыклад: - Мэтаскіраванасць -Сумленнасць -Дасведчанасць - Аратарскае майстэрства - Прыслухоўванне да меркаванняў выбаршчыкаў і г.д. Пасля прэзентацыі запытайцеся ў групы: "Якім чынам выбаршчык можа вызначыць, ці валодаюць кандыдаты дадзенымі рысамі?". Дайце магчымасць адказаць на гэтае пытанне малой групе, якая на пачатку занятку адказвала на пытанне "Якім павінен быць узорны выбаршчык пры дэмакратыі?". У выпадку неабходнасці звярніце асаблівую ўвагу на наступныя шляхі паводзінаў добрых выбаршчыкаў пры дэмакратыі: -Удзел у палітычных сходах, дзе можна паслухаць кандыдатаў і задаць ім пытанні; -Чытанне ўлётак і ншай літаратуры кандыдатаў і партый; - Атрыманне інфармацыі пра кандыдатаў альбо партыі ад іншых людзей; -Чытанне газет і знаёмства з Інтэрнет-рэсурсамі; - Прагляд тэлепраграм, праслухоўванне радыёперадач, якія тычацца выбараў і г.д. Адзначце, што дадзены спіс паводзінаў грамадзяніна з'яўляецца адначасова спісам дзеянняў актыўнага грамадзяніна пад час выбарчых кампаній. Менавіта вышэйназваныя формы паводзінаў дазваляюць грамадзяніну зрабіць асэнсаваны выбар. 7. Падсумаванне вынікаў занятку Напрыканцы занятку спытайце ва ўдзельнікаў, пра што яны даведаліся на гэтай сустрэчы, якая інфармацыя была самай важнай для іх. Прапануйце ўдзельнікам падзяліцца сваімі высновамі, зробленымі па выніках занятку. Калі ўсе ахвотныя выкажуцца, скажыце, што атрымаць практычны вопыт галасавання і выбараў удзельнікі змогуць на наступным занятку па тэме "Свабодныя і справядлівыя выбары".


ЗАНЯТАК 6 СВАБОДНЫЯ I СПРАВЯДЛІВЫЯ ВЫБАРЫ МЭТА: перадача базавых ведаў пра тэхналогіі працэсу галасавання і важнасць выканання прынцыпу свабодных і справядлівых выбараў пры дэмакратыі. У ВЫНІКУ ЗАНЯТКУ ЎДЗЕЛЬНІКІ БУДУЦЬ ВЕДАЦЬ: - чаму выбары павінны быць свабоднымі і дэмакратычнымі; - кодэкс паводзінаў пад час свабодных і справядлівых выбараў; -тэхналогію галасавання на выбарах; - чаму важна ўмець прымаць паражэнне пасля выбараў. У ВЫНІКУ ЗАНЯТКУ ЎДЗЕЛЬНІКІ БУДУЦЬ УМЕЦЬ: -аналізаваць выбарчы працэс на падставе прынцыпу свабодных і справядлівых выбараў пры дэмакратыі; - рабіць публічныя прамовы на грамадсказначныя тэмы. КАШТОЎНАСЦІ, ЯКІЯ ЛЯЖАЦЬ У АСНОВЕ ЗАНЯТКУ: - палітычная талерантнасць у выбарчым працэсе. КЛЮЧАВЫЯПАНЯЦЦІ: - Бюлетэнь для галасавання -Таемнае галасаванне -Палітычная кампанія - Свабодныя і справядлівыя выбары -Міжнародныя назіральнікі - Палітычная талерантнасць. МЕТАДЫ: -ролевая гульня -міні-лекцыя - праца 3 вучэбнымі сітуацыямі. ДЫДАКТЫЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ: - Раздатка "Кодэкс паводзінаў пад час свабодных і справядл івых выбараў" - Раздатка "Тэхналогія галасавання" ДАПАМОЖНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ: -ватманы 8 шт. -маркеры 8 шт. -аркушы паперы фармату А5 для бюлетэней для галасавання на кожнагаўдзельніка. ЧАС ПРАВЯДЗЕННЯ: 90 хвілінаў. ПЛАНЗАНЯТКУ: 1. Уводзіны ўтэму: факусіроўка ўвагі, прадстаўленне тэмы і мэты - 5 хв. 1. Ролевая гульня "Выбары дэпутатаў мясцовага савета" - 45 хв. 2. Тэхналогія галасавання (міні-лекцыя) - 20 хв. 3. Свабодныя і справядлівыя выбары (работа з вучэбнымі сітуацыямі) - 15 хв. 4. Падсумаванне вынікаў занятку - 5 хв.

S


ХОДЗАНЯТКУ: 1. Уводзіны ў тэму: факусіроўка ўвагі, прадстаўленне тэмы і мэты Прадстаўце тэму і мэту занятку. Абвясціце ўдзельнікам, што на занятку з дапамогай практычнай дзейнасці пад час ролевай гульні і аналізу сітуацый мы абмяркуем важнасць прынцыпу свабодных і справядлівых выбараў пры дэмакратыі. 2. Ролевая гульня "Выбары дэпутатаў мясцовага савета" Мэта ролевай гульні ў тым, каб дапамагчы ўдзельнікам зразумець тэхналогію выбарчага працэсу, a таксама важнасць аналізу таго, што кажуць палітыкі ў сваіх выступах пад час выбарчых кампаній. A) Прапануйце 3-5 добраахвотнікам пасправаць сябе ў ролі кандыдатаў на выбарах дэпутатаў мясцовага савета аднаго з невялікіх гарадоў. У добраахвотнікаў ёсць некалькі хвілінаў, каб падрыхтаваць выступленне да сваіх патэнцыйных выбаршчыкаў на сходзе, куды прышлі зацікаўленыя грамадзяне. Працягласць выступу не павінна перавышаць 2 хвіліны. Яшчэ 2 хвіліны даюцца для адказаў на пытанні. Б) Прапануйце 2-3 добраахвотнікам назіраць за працэсам, які будзе адбывацца ў групе, a пасля сканчэння гульні падзяліцца з прысутнымі сваімі назіраннямі. B) Астатніх удзельнікаў папрасіце падрыхтаваць пытанні да кандыдатаў на пасаду дэпутатаў мясцовага савета, каб пасля задаць іх кандыдатам. Г) Пасля таго як усе кандыдаты агучаць свае выступы і адкажуць на пытанні, прапануйце ўдзельнікам на практыцы пазнаёміцца з тэхналогіяй галасавання і прайсці наступныя крокі: 1 Стварэнне спіса выбаршчыкаў (ім можа быць рэгістрацыйны спіс удзел ьнікаў занятку); 2 Атрыманне бюлетэняў для галасавання для ўсіх асобаў, якія ўнесены ў спіс выбаршчыкаў (іх папярэдне рыхтуе трэнер пад час выступленняў кандыдатаў); 3 Індывідуальны выбар найлепшага кандыдата і запаўненне бюлетэня для галасавання; 4 Апусканне бюлетэня ў скрыню для галасавання (замест скрыні можна выкарыстоўваць, напрыклад, кораб ад паперы фармату А4); 5 Падлік галасоў выбарчай камісіяй у прысутнасці назіральнікаў (трэнер можа выканаць ролю камісіі, a ролю назіральнікаў могуць выканаць тыя добраахвотнікі, якія згадзіліся на пачатку практыкавання назіраць за працэсам); 6 Абвяшчэнне вынікаў галасавання і абвяшчэнне пераможцы. Д) Пасля абвяшчэння вынікаў галасавання і пераможцы падсумуйце вынікі гульні ў цэлым. У час рэфлексіі важным з'яўляецца аналіз таго, як паводзілі сябе кандыдаты, якія аргументы яны выкарыстоўвалі, a таксама якія пытанні задавалі выбаршчыкі і чаму яны гэтым цікавіліся. Папрасіце ахвотных выказацца, за каго яны аддалі свой голас і чаму. Запытайце ў прысутных, ці былі ў гэтай гульні сітуацыі, з якімі яны сутыкаліся ў жыцці. Папрасіце патлумачыць кожнае меркаванне. 3. Тэхналогія галасавання (міні-лекцыя) Папрасіце ўдзельнікаў крок за крокам апісаць тэхналогію галасавання пад час выбараў на падставе вопыту, які яны атрымалі ў ролевай гульні. У выпадку неабходнасці варта рабіць каментар, альбо тлумачыць незразумелыя моманты. Раздайце ўдзельнікам матэрыял "Тэхналогія галасавання". 4. Свабодныя і справядлівыя выбары (работаз вучэбнымі сітуацыямі) Скажыце, што перад кожнымі выбарамі ёсць перыяд, калі палітычныя партыі і кандыдаты праводзяць кампанію, каб пераканаць людзей галасаваць за іх. Дзякуючы палітычным кампаніям грамадзяне маюць магчымасць выслухаць усе пункты гледжання для таго, каб зрабіць асэнсаваны выбар пад час галасавання. Для таго каб выбары былі свабоднымі і справядлівымі, неабходна забяспечыць правядзенне свабоднай і справядлівай перадвыбарчай кампаніі, у час якой будзе забяспечана свабода выяўлення меркаванняў, свабода сходаў і аб'яднанняў. Падкрэсліце, што кампанія не можа лічыцца свабоднай і справядлівай калі: > кандыдаты, партыі ці выбаршчыкі запалохваюцца;


> кандыдаты і партыі не маюць магчымасці свабодна выказвацца па разнастайных пытаннях; > крыніцы фінансавання кампаніі кандыдатаў невядомыя ці неабмежаваныя законам; > кандыдаты і партыі не маюць роўных магчымасцяў выкарыстоўваць сродкі масавай інфармацыі. Часам палітычныя партыі дамаўляюцца пра пагадненне аб падпарадкаванні Кодэксу паводзінаў пад час выбараў. Раздайце ўдзельнікам матэрыял "Кодэкс паводзінаў пад час свабодных і справядлівых выбараў". Прапануйце ўдзельнікам вучэбныя сітуацыі з практыкі палітычных кампаній. Прапануйце абмеркаваць, ці адпавядаюць гэтыя сітуацыі ідэі "свабодных і справядлівых выбараў". Прыклады сітуацый глядзіце ў дадатку. Для прызнання выбараў свабоднымі і справядлівымі важна не толькі добра правесці перадвыбарчую кампанію, але і забяспечыць свабодны і справядлівы працэс галасавання. Для назірання за гэтымі працэсамі ў міжнароднай практыцы выкарыстоўваецца механізм міжнароднага назірання за выбарамі. У задачы міжнародных назіральнікаў уваходзіць назіранне за ходам правядзення палітычных кампаній, галасавання і падліку галасоў Назіральнікі звяртаюць увагу на такія з'явы, як падман, запалохванне, гвалт. У тых выпадках, калі ў час выбараў адзначаюцца масавыя парушэнні, міжнародныя назіральнікі могуць дапамагчы ў здзяйсненні міжнароднага ціску на ўрад з патрабаваннем правесці свабодныя і справядлівыя выбары і адмяніць вынікі несправядлівых выбараў. 5. Падсумаванне вынікаў занятку У канцы занятку закцэнтуйце ўвагу на тым, што для поспеху свабодных і справядлівых выбараў важнай з'яўляецца наяўнасць палітычнай талерантнасці ў грамадстве, палітычнай культуры ў кандыдатаў і грамадзян для таго, каб прыняць вынікі такіх выбараў. Дайце магчымасць ахвотным падзяліцца сваімі ўражаннямі ад занятку.

S


Дадатак 1 КОДЭКС ПАВОДЗІНАЎ ПАД ЧАС СВАБОДНЫХ I СПРАВЯДЛІВЫХ ВЫБАРАЎ Усе партыі маюць доступ да ўсіх выбаршчыкаў. Недапучшальна выкарыстанне тэрміналогіі, якая вядзе да канфліктаў паміж удзельнікамі выбарчага працэсу. Недапушчальна выкарыстанне запалохвання любой магчымай форме.

ў

Недапушчальна ўмяшальніцтва ў ход грамадскіх мітынгаў альбо іх зрыў. Усе партыі згаджаюцца з прынцыпам таемнага галасавання і паважаюць права выбаршчыкаў на захоўванне ў таямніцы іх выбару. Сілы бяспекі застаюцца нейтральнымі ўмешваюцца ў выбарчы працэс.

і не

Выбарчая кампанія праводзіцца ў справядлівай атмасферы. Усе партыі і выбаршчыкі талерантна ставяццадаіншыхпунктаўгледжання. У дзень правядзення выбараў не будзе здзяйсняцца ў з д з е я н н е на в ы б а р ш ч ы к а ў і не будуць прадпрымацца незаконныя дзеянні ў дачыненні выбарчых бюлетэняў. Калі выбары будуць абвешчаны свабоднымі і справядлівымі, усе палітычныя партыі абавязаны прыняць іхвынікі. .4'


Дадатак 2 ТЭХНАЛОПЯ ГАЛАСАВАННЯ ДА ВЫБАРАУ 1. Рэгістрацыя ў якасці выбаршчыка ГАЛАСАВАННЕ НА ВЫБАРАХ 2. Праверка дакументаў выбаршчыка на выбарчым участку 3. Атрыманне выбарчых бюлетэняў 4. Запаўненне бюлетэня ў кабіне для таемнага галасавання 5. Апусканне запоўненага бюлетэня ў запячатаную выбарчую скрыню ПАСЛЯ ГАЛАСАВАННЯ 6. У прысутнасці незалежных назіральнікаў адбываецца падлік галасоў на кожным выбарчым участку 7. ЗвесткІ па ўсіх участках збіраюцца ў Цэнтральнай выбарчай камісіі, якая абвяшчае вынікі выбараў

£1


Дадатак 3 ПРЫКЛАДЫ СІТУАЦЫЙ. А) Мэру горада не падабаюцца ідэі палітычнай партыі. Ён звяртаецца да людзей, якія жывуць у горадзе, з заклікам не браць удзелу ані ў якіх мітынгах і сходах 3 удзелам прадстаўнікоў гэтай партыі.

Б)

Пад час галоўнага выпуска навінаў тэлевізійны канал згадвае імя аднаго кандыдата ў два разы часцей, чым усіх астатніх.

В)

Кандыдатка збірае вялікую суму сродкаў у падтрымку сваёй кампаніі. Яна можа дазволіць сабе набыць у тры разы больш эфірнага часу, чым усе астатнія кандыдаты.

Г) Прадстаўнікі адной партыі скрадаюць і знішчаюць улёткі і перадвыбарчую літаратуру канкуруючай партыі. Д) У час перадвыбарчай кампаніі адзін з кандыдатаў ніколі не крытыкуе ідэі свайго апанента, але ўвесь час называе яго "Кепскім чалавекам, які мае каханак, нягледзячы натое, штожанаты".

^

'

%


ЗАНЯТАК 7 ГРАМАДЗЯНСКІ ЎДЗЕЛ: УСТАНОВЫ I ПРАЦЭСЫ МЭТА: перадача базавых ведаў пра сутнасць і магчымасці грамадзянскага ўдзелу ў працэсах прыняцця рашэнняў пры дэмакратыі. У ВЫНІКУ ЗАНЯТКУ ЎДЗЕЛЬНІКІ БУДУЦЬ ВЕДАЦЬ: - сутнасць грамадзянскага ўдзелу пры дэмакратыі; - разнастайныя ўзроўні грамадзянскага ўдзелу; - як грамадзяне могуць паўплываць на змену дзяржаўнай палітыкі. УВЫНІКУ ЗАНЯТКУ ЎДЗЕЛЬНІКІ БУДУЦЬ УМЕЦЬ: - вызначаць правы і абавязкі грамадзяніна пры дэмакратыі. КАШТОЎНАСЦІ, ЯКІЯ ЛЯЖАЦЬ У АСНОВЕ ЗАНЯТКУ: - важнасць удзелу грамадзян для развіцця дэмакратыі. КЛЮЧАВЫЯ ПАНЯЦЦІ: - грамадзянскі ўдзел; - правы і абавязкі грамадзян; -узроўні грамадзянскага ўдзелу; -формы і метады грамадзянскага ўдзелу МЕТАДЫ: - праца ў малых групах; -актыўная лекцыя; -дыскусія. ДЫДАКТЫЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ: -Плакат "грамадзянскі ўдзел ..." - Плакат "Узроўні грамадзянскага ўдзелу" (рыхтуецца ў працэсе занятку) - Плакат "Формы і метады грамадзянскага ўдзелу" (рыхтуецца ў працэсе занятку) ДАПАМОЖНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ: -ватманы 6 шт. -маркеры 6 шт. - post-its (каляровыя карткі) ЧАС ПРАВЯДЗЕННЯ: ЭОхвілінаў ПЛАН ЗАНЯТКУ: 1)Уводзіны ў тэму:факусіроўка ўвагі,прадстаўленне тэмы і мэты - 5хв. 2) Практыкаванне "Абавязкі грамадзяніна, які жыве пры дэмакратыі" - 40 хв. 3) Установы і працэсы, дзе магчымы грамадзянскі ўдзел (бура прапановаў) - 20 хв. 4) Формы і метады грамадзянскага ўдзелу (праца з пост-ітамі) - 20 хв. 5) Падсумаванне - 5 хв.

в


ХОД ЗАНЯТКУ: 1. Уводзіны ў тэму: факусіроўка ўвагі, прадстаўленне тэмы і мэты Прадстаўце тэму і мэту занятку. Запытайце: "Што вы разумееце пад паняццем "грамадзянскі ўдзел?". Пасля таго якусе ахвотныя выкажуцца, адзначце, што роля грамадзян пры дэмакратыі вельмі адрозніваецца ад іх ролі пры іншых формах дзяржаўнага кіравання. Пры дыктатуры грамадзяне краіны амаль ніякім чынам не ўплываюць на сацыяльнае, эканамічнае і палітычнае развіццё сваёй краіны. Пры дэмакратыі грамадзянін мае замацаваныя ў Канстытуцыі магчымасці сваім удзелам уплываць на лёс дзяржавы, у якой ён жыве. Грамадзяне павінны выступаць у якасці роўных партнёраў свайго ўрада і ўдзел ьнічаць у жыцці краіны дзеля таго, каб спрыяць рэалізацыі правоў чалавека і дасягненню грамадскага дабрабыту. Прадстаўце ўдзельнікам плакат Трамадзянскі ўдзел - гэта..." і адкажыце на пытанні ўдзельнікаў, калі такія з'явяцца. Грамадзянскі ўдзел - актыўныя законныя дзеянні грамадзян краіны, накіраваныя на спрыянне рэалізацыі правоў чалавека і дасягненне грамадскага дабрабыту; уласная актыўная пазіцыя грамадзяніна. 2. Практыкаванне "Абавязкі грамадзяніна, які жыве пры дэмакратыі". а) Папрасіце ўдзельнікаў спачатку індывідуальна на працягу некалькіх хвілінаў, затым за такі ж час у парах, a пасля ў групах з 8 чалавек вызначаюць 5 абавязкаў, якія, на іх думку, павінны быць у грамадзяніна пры дэмакратыі. б) Кожная група прадстаўляе вынікі сваёй працы. в) Арганізуйце дыскусію па тэме "Што можа здарыцца ў выпадку адмаўлення грамадзян ад выканання сваіх абавязкаў і актыўнага грамадзянскага ўдзелу?" Магчымыя адказы на пытанне: > Парушэнне правоў чалавека з боку дзяржавы; >Злоўжыванне ўладай службовымі асобамі; >Усталяваннедыктатуры. г) Падводзячы вынікі, звярніце ўвагу на перавагі актыўнага ўдзелу грамадзян у дэмакратычных працэсах. Падкрэсліце, што грамадзянскі ўдзел: > не дазваляе злоўжываць уладай кіраўнікам рознага ўзроўню; > робіць урад больш інфармаваным аб патрэбах грамадства; > прыцягвае грамадзян да кіравання краінай; >спрыяе таму, што прапановы з боку грамадзян забяспечваюць прыняцце больш эфектыўных і законных рашэнняў з боку дзяржавы. Падкрэсліце важнасць усведамлення грамадзянамі неабходнасці выканання грамадзянскіх абавязкаў. Магчымасць актыўна дзейнічаць замацавана ў асноўным Законе нашайкраіны - Канстытуцыі. Падсумоўваючы практыкаванне, зрабіце акцэнт на тое, што, згодна Канстытуцыі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права свабодна выбіраць і быць абранымі ў дзяржаўныя органы, ствараць і ўдзельнічаць у дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў, маюць права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў, аб палітычным, культурным і міжнародным жыцці, стане навакольнага асяроддзя. Галоўнае - гэта навучыцца карыстацца сваімі правамі і жадаць дапамагчы сваёй краіне шляхам удзелу ў вырашэнні грамадскіх пытанняў. 3. Установы і працэсы, дзе магчымы грамадзянскі ўдзел (бура прапановаў) 3 дапамогай удзельнікаў намалюйце схему магчымасцяў грамадзянскага ўдзелу на розныхузроўнях. Узроўні грамадзянскага ўдзелу (магчымыя адказы): Мясцовы: >органы мясцовай улады; >арганізацыі мясцовай супольнасці; >грамадскія аб'яднанні і палітычныя партыі; >СМІіг.д.


Нацыянальны: > Нацыянальны ўрад; > Міністэрствы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі; >грамадскія аб'яднанні і палітычныя партыі; >СМІіг.д. Міжнародны: > міжнародныя міжурадавыя арганізацыі; > міжнародныя грамадскія аб'яднанні і асацыяцыі; >міжнародныя СМІ і г.д. 4. Формы і метады грамадзянскага ўдзелу (праца з пост-ітамі) А) Адштурхнуўшыся ад схемы ўзроўняў грамадзянскага ўдзелу, папрасіце ўдзельнікаў зафіксаваць магчымыя формы і метады грамадзянскага ўдзелу, запісаўшы іх на аркушах постіта. Б) Прапануйце ўдзельнікам агучыць напісанае на картках і наклеіць іх на загадзя падрыхтаванай табліцы. У выніку можа атрымаца наступны графік:

Мясцовы • Збор подпісаў за адкліканне дэпутата, які не спраўляецца з ускладзенымі прафесійнымі абавязкамі • Петыцыі 3 мэтай прыцягнуць увагу грамадства да праблемы • Прэс-канферэнцыі для СМІ ці рассылка прэс-рэлізаў • Распаўсюджванне ўлётак • Арганізацыя пікетаў і мітынгаў і г. д.

Нацыянальны • Выбары дэпутатаў і Прэзідэнта • Удзел у рэферэндуме па важных для грамадства пытаннях • Удзел у стварэнні законаў і дзяржаўных праграм • Рэакцыя на прыняцце заканадаўчых актаў, якія супярэчаць грамадскім інтарэсам

••шііжнародньі • Распаўсюджванне важнай інфармацыі ў міжнародных СМІ ці праз Інтэрнет • Удзел у міжнародных канферэнцыях па актуальных грамадскіх праблемах • Хдзел у дзейнасці міжнароднай грамадскай арганізацыі, кааліцыі ці сеткі

• Унясенне пісьмовых прапаноў па ўдасканальванні функцыянавання дзяржаўнага органа

5. Падсумаванне вынікаў занятку Падсумоўваючы занятак, яшчэ раз нагадайце, што жыццё ва ўмовах дэмакратыі накладае на грамадзян пэўныя абавязкі. Грамадзянскі ўдзел гэта не толькі ўдзел у перыядычных выбарах. Дэмакратыя з'яўляецца партнёрствам паміж кіраўнікамі і народам, і, як у любым іншым партнёрстве, у кожнага ёсць свая роля. Калі адзін з бакоў не будзе выконваць свае абавязацельствы належным чынам, можа адбыцца правал дэмакратычнага кіравання. Спраўдзіце ва ўдзельнікаў, якія веды і ўменні яны атрымалі на занятку, ці засталіся якіянебудзь незразумелыя ім пытанні.

a


ЗАНЯТАК 8 ФОРМЫ I МЕТАДЫ ГРАМАДЗЯНСКАГА ЎДЗЕЛУ МЭТА: перадача базавых ведаў аб эфектыўных формах і метадах грамадзянскага ўдзелу, a таксама спосабах матывавання іншых грамадзян да ўдзелу ў грамадскім жыцці. У ВЫНІКУ ЗАНЯТКУ ЎДЗЕЛЬНІКІ БУДУЦЬ ВЕДАЦЬ: - разнастайныя метады ўдзелу ўжыцці грамадзянскай супольнасці; - як грамадзяне могуць паўплываць на змену дзяржаўнай палітыкі; - механізмы прасоўвання грамадзянскіх інтарэсаў; - чаму ў грамадзян ёсць абавязкі ў дачыненнях адно да аднаго. У ВЫНІКУЗАНЯТКУЎДЗЕЛЬНІКІ БУДУЦЬУМЕЦЬ: - аналізваць магчымасці і абмежаванні разнастайных формаў і метадаў грамадзянскага Ўдзелу КАШТОЎНАСЦІ, ЯКІЯ ЛЯЖАЦЬ У АСНОВЕ ЗАНЯТКУ: - важнасць адказнасці грамадзян перед іншымі грамадзянамі. КЛЮЧАВЫЯПАНЯЦЦІ: -адказнасць; - інфармаванасць грамадзян; - крытычнае мысленне. МЕТАДЫ: - праца ў малых групах; -дыскусія. ДАПАМОЖНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ: -Плакат"Адказнасць ..." -ватманы 12шт. -маркеры 12шт.

^

ЧАСПРАВЯДЗЕННЯ: 90 хвілінаў. ПЛАН ЗАНЯТКУ: 1) Уводзіны ў тэму: факусіроўка ўвагі, прадстаўленне тэмы і мэты - 10 хв. 2) Практыкаванне. "Аналіз магчымасцяў разнастайных форм грамадзянскага ўдзелу" 40 хв. 3) Чаму важна матываваць іншых грамадзян да актыўнага ўдзелу? (дыскусія) - 30 хв. 4) Падсумаванне - 10 хв.


ХОДЗАНЯТКУ: 1. Уводзіны ў тэму: факусіроўка ўвагі, прадстаўленне тэмы і мэты Прадстаўце тэму і мэту занятку. Адзначце, што інфармаванасць аб розных формах грамадзянскага ўдзелу дазваляе грамадзянам бачыць, калі іх правы парушаюцца, і ведаць, куды іяк звяртацца для вырашэння грамадскіхпраблем. Інфармаваныя грамадзяне прымаюць разумныя і рацыянальныя рашэнні. Гэта дае ім магчымасць не стаць аб'ектамі маніпуляцый і падману, a таксама адрозніваць чуткі ад фактаў і, што вельмі важна, пачаць эфектыўна дзейнічаць дзеля забеспячэння рэалізацыі сваіх правоў. Такім чынам, грамадзяніну пры дэмакратыі важна ведаць дадзеныя законам магчымасці, умець імі карыстацца, a таксама прыцягваць іншых грамадзян да актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці. 2. Практыкаванне "Аналіз магчымасцяў разнастайных формаў грамадзянскага ўдзелу" а) Прапануйце ўдзельнікам аб'яднацца ў малыя групы па 3-5 чалавек для пісьмовага аналізу на аркушы ватмана адной з формаў грамадзянскага ўдзелу. Скажыце, што вельмі важна прааналізаваць магчымасці і абмежаванні для выкарыстання дадзенай формы, a таксама зрабіць пэўныя рэкамендацыі, калі дадзеную форму варта ўжываць. Папрасіце групы падрыхтаваць прыклад эфектыўнага выкарыстання дадзенай формы ўдзелу (напрыклад, скласці тэкст запыту, скаргі ці ліста). Можна прапанаваць групам папрацаваць з наступнымі відамі дакументаў: Пулётка; П петыцыя; П пісьмовы запыту афіцыйную ўстанову за атрыманнем інфармацыі; п пісьмовая прапанова па ўдасканаленні дзейнасці дзяржаўнай арганізацыі; п прэс-рэлізігд. б) Калі групы будуць гатовыя, прапануйце ім перадаць падрыхтаваныя плакаты прадстаўнікам суседняй групы для азнаямлення. Кожная група можа дадаваць свае меркаванні ў плакат. Такім чынам, напрацоўкі кожнай з малых групаў павінны прайсці ўсю групу цалкам і вярнуцца да аўтараў в) Прапануйце ўдзельнікам падзяліцца сваімі ўражаннямі ад практыкавання. Запытайце: "Якія формы грамадзянскага ўдзелу вы выкарыстоўваеце ў сваім жыцці часцей за ўсё?". Выслухайце адказы, пры неабходнасці пракаментуйце іх. 3. Чаму важна матываваць іншых грамадзян да актыўнага ўдзелу? (дыскусія) Нагадайце, што пры дэмакратыі вельмі важны ўдзел грамадзян у грамадскім жыцці. Актыўныя грамадзяне павінны таксама памятаць пра адказнасць перад іншымі грамадзянамі. Запытайце: "Як вы разумееце, што такое адказнасць?". Пры неабходнасці прапануйце свой варыянт адказу: Адказнасць маральны ці юрыдычны абавязак выконваць ці не выконваць пэўныя дзеянні; неабходнасць адказваць за свае паводзіны і абавязкі. Акцэнтуйце ўвагу на двух аспектах адказнасці, якія тычацца грамадзянскага ўдзелу: Адказнасць перад іншымі грамадзянамі за наступствы нашых дзеянняў пры вырашэнні грамадскіх праблем. Гэта значыць, што мы павінны ўзважваць наступствы нашых дзеянняў і распачынаць нашы дзеянні толькі ў тым выпадку, калі будзем упэўнены, што вырашэнне нашай праблемы не прывядзе да ўзнікнення новых праблем, якія могуць быць нават большымі па сваім маштабе, чым тыя, якія мы збіраемся вырашаць. Адказнасць за тое, каб іншыя грамадзяне сталі больш адказнымі за сваю будучыню. Гэта значыць, адказаць на пытанне, як мы можам дапамагчы іншым грамадзянам займаць больш актыўную жыццёвую пазіцыю.

I


Запытайце: "Што вы можаце зрабіць, каб іншыя грамадзяне сталі больш адказнымі за свой лёс і лёс сваёй краіны?" Прапануйце выказацца ўсім ахвотным.

I ^І

4. Падсумаванне вынікаў занятку Яшчэ раз падкрэсліце, што роля грамадзян пры дэмакратыі вельмі адрозніваецца ад іх ролі пры іншых формах дзяржаўнага праўлення. Калі грамадзяне не будуць браць актыўнага ўдзелу ў жыцці сваёй краіны, існуе верагоднасць таго, што яны ператворацца ў падначаленых, якія моўчкі будуць падпарадкоўвацца чужой волі. Найбольш яскравымі формамі ўдзелу грамадзян у жыцці дэмакратычнага грамадства з'яўляюцца выбары і галасаванне. Пад час выбараў кіраўнікі атрымліваюць свой законны статус і паўнамоцтвы. Пасля гэтага роля грамадзян палягае на забяспячэнні такога становішча, пры якім будзе не дапушчальна злоўжыванне ўладай. Адмова грамадзян ад удзелу ў дэмакратычных працэсах прадстаўляе кіраўнікам свабоду рабіць усё, што ім прыйдзе ў галаву. Пасіўнасць грамадзян дае ўраду неабмежаваную ўладу, што можа прывесці да ўсталявання дыктатуры. Папрасіце ўдзельнікаў падзяліцца сваімі высновамі, зробленымі па ходу занятку.

•І.-

'''%j


ЗАКЛЮЧЭННЕ Адсутнасць культурнай традыцыі дэмакратычных паводзінаў у палітычнай і сацыяльнай сферах - гэта праблема, з якой сутыкнуліся супольнасці з недэмакратычным мінулым. Нават пры ўмове, што ў посттаталітарных грамадствах узнікалі даволі развітыя дэмакратычныя інстытуты, яны не здольныя былі эфектыўна функцыянаваць. Асноўная прычына гэтага палягае найперш ў адсутнасці суб'екта, здольнага выкарыстоўваць гэтыя інстытуты. Вырашыць гэтую праблему можна праз спецыяльную сістэму фармальнай і нефармальнай адукацыі. Як правіла, такія адукацыйныя праграмы канцэнтруюцца на пытаннях гісторыі дэмакратыі, канцэпцыях дэмакратыі і, у лепшым выпадку, тлумачаць прынцыпы функцыянавання дэмакратыі. Эфектыўнасць такіх праграм іх аўтары павышаюць праз абранне асаблівага зместу, асаблівай формы перадачы ведаў, праз асаблівыя метады ўзаемадзеяння ў працэсе навучання.

Наш падыход Гэты дапаможнік быў распрацаваны дзеля таго, каб дапамагчы адукатарам, якія працуюць на ніве фармавання актыўнага беларускага грамадзяніна, каб даць ім інструменты, пры дапамозе якіх можна гэта рабіць. Мы не лічым, што выкладзены ў гэтым дапаможніку падыход да навучання асновам дэмакратыі з'яўляецца адзіна правільным. Ён толькі адзін з дзесяткаў, сотняў магчымых спосабаў дзейнасці па фармаванні актыўнага грамадзяніна праз асвету, адукацыю. Асаблівасць падыходу аўтараў палягае на выкарыстанні методыкі фармавання элементаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі ва ўдзельнікаў адукацыйных мерапрыемстваў праз перадачу ім спосабаў дзейнасці ў сучасных беларускіх умовах. Узброеныя адпаведнымі ведамі і навыкамі ўдзельнікі навучання змогуць больш кампетэнтна бараніць свае правы, здзяйсняць ціск на дзяржаўныя органы ўлады, калі гэтыя правы парушаюцца. Матэрыялы гэтага дапаможніка былі апрабаваныя ў час аднаго з трэнінгаў, які ладзіўся ў межах сеткі арганізацый грамадзянскай адукацыі. Паколькі трэнінг праводзіўся 3 адукатарамі - людзьмі, якія так ці інакш звязаныя са сферай навучання, было вырашана не толькі перадаваць удзельнікам практычныя навыкі выкарыстання заканадаўства, але і стварыць умовы для таго, каб удзельнікі былі б здольнымі самастойна праводзіць падобныя курсы з выкарыстаннем матэрыялаў дадзенага дапаможніка. 3 улікам заўвагаў і прапановаў, з улікам практычнага досведу выкарыстання ў час трэнінгу апісаных у дапаможніку практыкаванняў, аўтарамі былі ўнесены адпаведныя дапаўненні, за што вялікая падзяка ўдзельнікам трэнінгу "Дэмакратыя для ўсіх"! Дапаможнік варта разглядаць як выданне, у якім акрэслены толькі агульныя пытанні, звязаныя 3 асновамі дэмакратыі і ўдзелам грамадзяніна ў дэмакратычных працэсах. Тэматыку дапаможніка можна і трэба пашыраць і паглыбляць. Таму заахвочваем творча падыходзіць да карыстання нашымі напрацоўкамі. Калі ў Вас ёсць заўвагі, каментары, якія тычацца нашых матэрыялаў, жаданне атрымаць дадатковую інфармацыю, альбо падзяліцца досведам выкарыстання гэтых матэрыялаў у сваёй практычнай дзейнасці — звяртайцеся па адрасе: vit_hrodna@yahoo.com Па гэтым жа адрасе можна замовіць правядзенне трэнінгу, курса альбо іншых адукацыйных мерапрыемстваў на аснове матэрыялаў дапаможніка і праграмы "Дэмакратыя для ўсіх".

ДЗЯКУЙ!

Б

Demakratyja dla usih  

Manual about teaching of human rights.

Read more
Read more
Similar to
Popular now
Just for you