Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” ПАЛАЖЭННЕ аб Радзе праграмы “Універсітэту Залатога Веку” Рада праграмы “Універсітэт Залатога Веку” з’яўляецца галоўным органам самакіравання слухачоў праграмы і ствараецца для забеспячэння якасці праграмы, а таксама эфектыўнага ўзаемадзеяння паміж слухачамі і кіраўніцтвам праграмы. Рада праграмы “Універсітэту Залатога Веку” (у далейшым Рада УЗВ) абіраецца на агульнай сустрэчы слухачоў адкрытым галасаваннем тэрмінам на 2 гады. У склад Рады абіраецца 11 чалавек. Вылучаць кандыдатаў у склад Рады УЗВ могуць слухачы УЗВ і кіраўнікі праграмы УЗВ. У склад Рады могуць абірацца слухачы УЗВ, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі праграмы не менш за 2 навучальныя гады і актыўна ўдзельнічаюць у арганізацыі навучальнай, валанцёрскай, дабрачыннай, культурніцкай і іншай дзейнасці ў межах праграмы Слухачы УЗВ, абраныя ў склад Рады, аплочваюць 50% сумы за навучанне (зацверджана Загадам дырэктаркі Праграмы). Склад Рады УЗВ: 1. Старшыня Рады УЗВ. 2. Намеснік старшыні Рады УЗВ 3. Сакратар 4. Скарбнік. 5. Кіраўнікі розных накірункаў дзейнасці Вызначэнне дадатковых абавязкаў і размеркаванне абавязкаў адбываецца на першым паседжанні новаабранага складу Рады не пазней, як праз 2 тыдні пасля правядзення выбараў. Напрамкі дзейнасці Рады УЗВ, правы і абавязкі: Праца Рады УЗВ праводзіцца на аснове плана, які зацвярджаецца на паседжанні Рады і ўзгадняецца з кіраўніцтвам праграмы УЗВ. Дзейнасць, закладзеная ў план, павінна быць накіравана на выкананне мэты праграмы і адпавядаць яе прынцыпам. Рада УЗВ: -
прымае актыўны ўдзел у арганізацыі набору і навучальнага году;
прэзентацыях новага