Page 1

1


УДК 821.161.3-93 ББК 84(4Беи)-5 М13

Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

ISBN 978-985-02-1541-3

©  Мінскевіч С. Л., 2015 © Хворык А. Ф., ілюстрацыі, 2015 ©  Афармленне. УП «Мастацкая літаратура», 2015

2


3


ВЯЛІК ІЯ ПРЫ ГО ДЫ К АК ОСА М АРАК О СА З пальмы доўгая ліяна Ўпала ў хвалі акіяна. А за ёй упаў Какос, Акіян Какос той знёс... Буль-буль-боўць — Какос круціўся, Мыўся, мыўся — узмацніўся, І бадзёры, і прыгожы, Хто ж такога пераможа? 4


Быў звычайным ён Какосам, Стаў Какосам Маракосам! Праз віхуры, Штыль і буры, Праз буруны І тайфуны, Праз спякоту і вятрыскі Ён пусціўся ў шлях няблізкі, Ён паплыў насустрач лёсу, Найсмялейшы быў з Какосаў!

5


6


Тут зубастая Акула Плясь! — хвастом яго шпульнула, Плаўнікамі акунула, І пасля набрала сілы, З усёй сілы укусіла. А Какос Маракос Прамаўляе ёй у нос: — Я не кока, я Какос! Я табе не «чупа-чупс», Аб мяне абломіш зубс! Хоць я поўны малака, Дый не зробіш і глытка! Акула Яго адштурхнула, Белым брухам яна мільганула І ў мора глыбей нырцанула! Какос Маракос шпарчэй Плыве сваім шляхам далей!

7


Рыба — Рыбіна-Піла Да Какоса падплыла, Пілавала, пілавала, Але пілка не стрывала — Затупілася! Вынырнула Рыба-Меч, Хто шукае з ёй сустрэч? Біла! Біла! Не зрабіла Вострым мечам У Какосе Маракосе Нават цечы!

8


Падышла Акула-Молат! Бух і бах! — Не раскалола! Какос Маракос шпарчэй Плыве сваім шляхам далей.

9


Электрычны Скат На Какос імчыцца, Выпусціў разрад, Бліснуў бліскавіцай! А Какосу не бяда, Не падпаліцца вада! Вось яго даганяе Кальмар І дзюбай наносіць удар, Тук-тук, удар моцны, падвойны! А Какос яму кажа спакойна: — Ты мне з такой дзюбай, Кальмарык, Нібы для Чарапахі — Камарык! Зрабілася злосна Кальмару, Ён выдзьмухнуў чорную хмару!

10


11


— Фу-фу-фу! Што гэта за нябачнасць такая,— Сказала Чарапаха Марская. Яна непадалёк праплывала І Какоса адразу пазнала. — Добры тыдзень! Вой, добры месяц! Вой, добры год! Што гэта за чорныя струмені Нарабілі ў вадзе пазмрачненне?! Мне ўжо споўнілася год пяцьсот, Альбо, не, яшчэ толькі трыста, Акіян тут, памятаю, быў чысты, А вада празрыстай, прамяністай, Хаця я такая незапамінаха, Як гэта правільна,— забываха, І што гэта за цуды-дзівосы? Скуль тут узяліся какосы? — Ах, шаноўная Чарапаха,— Ёй прамаўляе Какос,— Я сам на востраве рос, Мажліва, забыліся вы, Невядомыя ёсць астравы, Бо вывяргаюць вулканы Атокі новыя з дна акіяна. — Перамены, перамены, перамены, Так прыходзяць хутка, так імгненна! 12


Уздыхнула Марская Чарапаха І зрабіла спакойных пару ўзмахаў. — Да дабра перамены ці да ліха?.. Да дабра лепш,— І ўзмахнула лапай ціха. Какос Маракос шпарчэй Плыве сваім шляхам далей!

13

Profile for Ольга Максимович

Серж Мінскевіч. Вялікія прыгоды какоса маракоса  

Серж Мінскевіч. Вялікія прыгоды какоса маракоса  

Profile for 017145
Advertisement