1223

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Пятніца, 15 лютага 2019 года

• Жыццё БДПУ

П

А ВЫНІКАХ работы сістэ­мы адукацыі за 2018 г. калектыў БДПУ ўзнагароджаны граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі «За захаванне і развіццё традыцый валанцёрскай дзейнасці ў мала­дзёжным асяроддзі». Віншуем! « НІ Купалаўскага тэатра ў БДПУ» —​ праект, які не мае аналагаў ні ў адной з устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі. Сёлета падчас яго рэалізацыі 12–15 лютага на галоўнай сцэне alma mater будучыя педагогі ўбачылі спектаклі «Вечар», «Паўлінка», «Шабаны», «Каханне як мілітарызм», а таксама сустрэліся з вядучымі акцёрамі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Д

№ 2 (1223)

Шаноўныя калегі!

Блізіцца самае «мужчынскае» свята ў нашым календары — Д ​ зень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Адзначаюць яго не толькі тыя, хто штодзённа стаіць на варце бяспекі нашай дзяржавы. Гэты дзень значны для ўсіх нас, бо, усведамляючы адказнасць за будучыню сваіх блізкіх і цэлай краіны, мы выхоўваем нашчадкаў у духу патрыятызму, гуманнасці, актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Усе прадстаўнікі моцнай паловы нашай дружнай танкаўскай сям’і могуць і павінны служыць прыкладам такога выхавання. Са святам, паважаныя мужчыны! Жадаю вам моцнага здароўя, жыццёвага аптымізму і прафесійных поспехаў! Дваццаць трэці дзень лютага — ​гэта нагода яшчэ раз узгадаць вялікі подзвіг нашых суайчыннікаў, якія адстаялі незалежнасць Бацькаўшчыны. Мы імкнёмся быць вартымі іх мужнасці, стойкасці, ахвярнасці і прыкладаем намаганні, каб новыя пакаленні беларусаў ведалі, якой цаной далася Перамога. Гістарычная памяць — ​фундамент патрыятычнага выхавання моладзі. Аб’ядноўваючы пад сцягамі Зорных паходаў нашчадкаў тых, хто абараняў нашу Радзіму ў самыя цяжкія часы, мы даём студэнтам магчымасць «убачыць» гісторыю, адчуць гонар за слаўнае мінулае краіны. Будзем жа і надалей выконваць гэтую пачэсную місію! Са святам!

Рэктар БДПУ

А. І. ЖУК

• Зорнымі сцежкамі

НАШЫ ЗОРНЫЯ ПАХОДЫ АБ’ЯДНОЎВАЮЦЬ НАРОДЫ

В

ыдавецтва «Пачатковая школа» падвяло вынікі штогадовага, ужо чацвёртага па ліку, Рэспубліканскага конкур­ су «Творчасць маладых педагогаў». Прыемна адзначыць, што ­сярод лепшых — ​адразу два прадстаўнікі факультэта пачатковай адукацыі БДПУ: студэнтка 4-га курса Таццяна Бранавец (перамога ў намінацыі «Працуем у беларускамоўнай школе») і выпускніца 2018 г., настаўніца пачатковых класаў СШ № 5 г. Смаргонь Д. Л. Арцукевіч (дыплом ІІІ ступені ў намінацыі «Дыдактычны сцэнарый урока»). Узнагароджанне пераможцаў і лаўрэатаў адбылося на XXVI Міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы.

• Віншуем

Д

ЫРЭКТАРА Інстытута псіхалогіі Д. Р. Дзьякава і дацэнта кафедры спецыяльнай педагогікі Інстытута інклюзіўнай адукацыі А. А. Лемех! Дзмітрыю Рыгоравічу і Алене Анатольеўне прадастаўлены гранты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2019 год. АГАДЧЫКА кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін гістарычнага факультэта С. В. Зенчанку! Сяргею Валянцінавічу — ​эксперту ў галіне міграцыйнай палітыкі Рэспублікі Беларусь — ​прызначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2019 г. АГАДЧЫКА кафедры сацыяльнай і сямейнай псіхалогіі Інстытута псіхалогіі Н. Л. Пузырэвіч! Па выніках мінулага навучальнага года Наталля Леанідаўна ўзнагароджана заахвочвальнай прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за ўклад у развіццё здольнасцей адораных навучэнцаў і студэнтаў. СПІРАНТАЎ А. В. Воранаву (кафедра ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій, навуковы кіраўнік — ​доктар псіхалагічных навук, прафесар А. П. Лабанаў), Т. А. Мотранка (кафедра беларускай і замежнай літаратуры філалагічнага факультэта, навуковы кіраўнік — ​кандыдат філалагічных навук, дацэнт Н. В. Заяц), У. І. Радкевіч (кафедра беларускай і замежнай літаратуры філалагічнага факультэта, навуковы кіраўнік — д​ октар філалагічных навук, дацэнт Т. М. Тарасава) з прызначэннем стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2019 год. ТУДЭНТАК Святлану Басаву (Інстытут інклюзіўнай адукацыі), Наталлю Карнавушанка (факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій), Ксенію Ганчарук, Аляксандру Вінавараву, Алену Рагілевіч, Юлію Рогаву (філалагічны факультэт), Вікторыю Гец (гістарычны факультэт), Аксану Кургузаву (фізіка-матэматычны факультэт) з прызначэннем стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. ЛАДАЛЬНІКАЎ грантаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2019 год: дактарантаў І. Г. Гушчынскага, А. У. Канойку, І. Ю. Міхуту, Н. Л. Пузырэвіч; аспірантаў В. Д. Ладзейка, А. І. Малінок, Г. М. Панарыну, І. В. Пугача; студэнтаў Я. В. Васькоўцава, А. М. Рагілевіч; аўтарскі калектыў студэнтаў — К ​ . Б. Шушкевіч, Ю. П. Кісялевіч, М. А. Доўгань, С. В. Будзько.

З З

А

С

У

Сёлета Беларусь святкуе важную дату: 75-годдзе вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Страшныя падзеі кровапралітных дзён аддаляюцца ўсё больш, але ўдзячнасць за вялікі подзвіг перапаўняе кожнага нашага суайчынніка. Захаванне гістарычнай памяці, ушанаванне ветэранаў і сведкаў ваенных падзей — ​ганаровая місія ўдзельнікаў традыцыйных зорных паходаў па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. Сімвалічна, што ўжо каторы год да зорнікаў далучаюцца прадстаўнікі іншых краін, чые сыны плячо ў плячо разам з беларусамі змагаліся за свабоду нашай Айчыны. Вось і сёлета ўдзельнікамі чарговай, 54-й па ліку інтэрнацыянальнай зорнай вандроўкі сталі азербайджанцы, казахі, расіяне, туркмены, узбекі… Агульны подзвіг, агульная памяць, агульная ўдзячнасць — ​ тое, што сапраўды здольна яднаць цэлыя народы.

Старт Зорнаму паходу‑2019 быў дадзены 28 студзеня ў музейна-паркавым комплексе «Перамога» каля памятнага знака ў гонар грамадзян усіх нацыянальнасцей, якія вызвалялі Беларусь. Ва ўрачыстым мітынгу бралі ўдзел рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук, міністр адукацыі краіны Ігар Васільевіч Карпенка, а таксама шматлікія высокія госці — ​пасол Туркменістана Назаргулы Шакулыевіч Шакулыеў, консул пасольства Узбекістана Хаджы Акбар Вахабаў, саветнік пасольства Расіі Маргарыта Алегаўна Навадворская, першы сакратар пасольства Азербайджана Джавіт Ібаеў, другі сакратар пасольства Казахстана Асель Булатаўна Каламбаева. Ужо на наступны дзень больш за 300 зорнікаў накіраваліся па вызначаных маршрутах у Мінскую, Віцебскую, Гродзенскую і Магілёўскую вобласці. Увесь змест іх шматграннай дзейнасці падпарадкоўваўся высокай мэце, якую падчас мітынгу ў сваім прывітальным слове акрэсліў рэктар БДПУ А. І. Жук: «Наш абавязак — з​ аўсёды шанаваць подзвіг салдат Вялікай Айчыннай. Вы — б ​ удучыя настаўнікі — п ​ авінны выхоўваць у сабе, у сваіх вучнях пачуццё бязмежнай павагі да тых, хто адстойваў незалежнасць Бацькаўшчыны». Апісанне чатырох насычаных дзён магло б стаць асновай для цэлага асобнага выдання. Таму мы абмяжуемся ўражаннямі замежных студэнтаў, для большасці з якіх Зорны паход стаў першым вопытам удзелу ў такіх маштабных патрыятычных мерапрыемствах. Дзмітрый ГЖЭЛЬСКІ, студэнт 3-га курса Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта:

— У Беларусі я апынуўся ўпершыню і цяпер знаходжуся пад уражаннем не толькі ад сталіцы, але і ад іншых гарадоў. Нас, удзельнікаў атрада «Полымя душы», гасцінна сустрэлі ў Крупках — на радзіме двойчы Героя Савецкага Саюза, лётчыка-касманаўта Уладзіміра Кавалёнка. На мітынгу, які прайшоў ля помніка маёй суайчынніцы, Герою Савецкага Саюза Алене Колесавай, выступіў стар­ шыня савета ветэранаў МГПУ Б. М. Грачоў: «Мы прыехалі з Масквы, каб разам з вамі аддаць даніну памяці тым, хто цаной свайго жыцця адстаяў мір на зямлі. З карычневай чумой змагаліся многія народы. Жывы пры­клад —​ лёс Алены Колесавай, ураджэнкі Яраслаўскай вобласці, якая здзейсніла свой подзвіг на беларускай зямлі. Сёння, стоячы ля помніка, мы можам цвёрда абяцаць, што заўсёды будзем захоўваць памяць пра тыя гады, зноў і зноў вяртацца ў думках да Вялікай Перамогі, якая сцвер­дзіла перавагу жыцця над смерцю, розуму над вар’яцтвам, гуманнасці над варварствам». Мне здаецца, лепш не скажаш. Хачу зноў прыехаць у Беларусь і прыняць удзел у наступным, юбілейным паходзе. Дзякуй, БДПУ! Фідан АСКЕРАВА, Альбіна ГАСЫМАВА, Вагіф ЯХ’ЯЛЫ, Гюндзюз МАМЕДАЎ, студэнты Бакінскага славян­ скага ўніверсітэта: — Нам, студэнтам БСУ, пашчасціла прыняць ­удзел ва ўнікальным па сваім змесце мерапрыемстве — ​Зорным паходзе. Падчас святочнага мітынгу ў парку Перамогі мы (Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)


• Пад знакам Сесіі

КУРС НА ПАСПЯХОВАСЦЬ Пытанні павышэння паспяховасці і якасці падрыхтоўкі выпускнікоў знаходзяцца ў сферы пастаяннай увагі рэктара БДПУ А. І. Жука, адміністрацыі факультэтаў і інстытутаў, педагагічных калектываў кафедраў. На сваім чарговым пасяджэнні члены рэктарата заслухалі і абмеркавалі даклад прарэктара па вучэбнай рабоце А. В. Макоўчыка, у якім ён прааналізаваў вынікі зімовай сесіі. У зімовай экзаменацыйнай сесіі студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі ўдзельнічала 4888 танкаўцаў, што на 296 больш, чым у мінулым годзе. Традыцыйнымі паказчыкамі падвядзення яе вынікаў з’яўляюцца ўзроўні абсалютнай і якаснай паспяховасці. Яны вызначаюцца як працэнт студэнтаў, якія паспяхова справіліся з навучальным планам (адзнакі не ніжэй за 4 балы), і працэнт тых, хто мае выдатныя і добрыя адзнакі (10–9 і 8–6 балаў). У цэлым па ўніверсітэце зафіксаваны рост абсалютнай (86,5 %) і якаснай (50,7 %)

паспяховасці ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года — н ​ а 3,9 % і 7,2 % адпаведна. Найлепшыя паказчыкі прадэманстравалі факультэты дашкольнай адукацыі (99,4 %), сацыяльна-педагагічных тэхналогій (98,1), пачатковай адукацыі (93,2), гістарычны (91,9). Адзначым, што ў БДПУ на 2 % павялічылася колькасць студэнтаў-выдатнікаў: са 145 да 225 чалавек. Прыкметнае павышэнне гэтага паказчыка ў параўнанні з мінулым годам назіраецца на факультэтах сацыяльна-педагагічных тэхналогій (з 7 да 13 працэнтаў), філалагічным (з 4 да 8) і пачатковай адукацыі (з 1,5 да 4,7).

І гэта заканамерна: штогод студэнцкая супольнасць БДПУ папаўняецца выпускнікамімедалістамі, якія залічваюцца ва ўніверсітэт без экзаменаў. Два гады запар студэнтамі ўніверсітэта становяцца выпускнікі педагагічных класаў, частка якіх скарысталася правам паступіць у БДПУ без экзаменаў. На сённяшні дзень гэта 276 чалавек. Аналіз сярэдняга бала іх паспяховасці сведчыць, што самыя высокія паказчыкі (вышэйшыя ці роўныя 8 балам) у першакурснікаў ФСПТ, ФФВ, гістарычнага і філалагічнага факультэтаў і ў студэнтаў 2-га курса ФДА і гістфака. У цэлым сярэдні бал паспяховасці дадзенай катэгорыі студэнтаў па ўніверсітэце складае 7,4 на першым курсе і 7,3 на другім. Паводле атрыманых дадзеных, паказчыкі сярэдняга бала паспяховасці студэнтаў

у параўнанні з мінулым годам павысіліся на 7 факультэтах. Аднак мэтавы паказчык — ​7,2 — ​па ўніверсітэце не дасягнуты: не хапіла 0,2 бала. На жаль, высокі працэнт непаспяховых студэнтаў (звыш 10%) зафіксаваны на ФФВ, ФП, ФЭА, фізіка-матэматычным факультэце, у інстытутах псіхалогіі і інклюзіўнай адукацыі. Падводзячы вынікі, можна з упэўненасцю сцвярджаць, што на тых факультэтах, дзе ў міжсесійны перыяд вялася актыўная праца і выконваліся рашэнні рэктарата, студэнты прадэманстравалі добрыя вынікі паспяховасці. Перш за ўсё, гэта ФСПТ (8 балаў), ФДА (7,6), ФЭА (7,5), гістфак (7,4), ФПА (7,2). Найбольш высокая абсалютная паспяховасць зафіксавана на ФДА (99,4 %), ФСПТ (98,1) і ФПА (93,2). У параўнанні з мінулым годам свае паказчыкі на 1,7 % палепшыў факультэт прыродазнаўства.

• БДПУ ў асобах

С Я Р Г Е Й Т Р А С К О: « С П О Р Т У М А І М Ж Ы Ц Ц І З А Ў Ж Д Ы Рэдкі выпуск газеты абыходзіцца без імя героя нашага сённяшняга інтэрв’ю, бо выступленні яго выхаванцаў — ​мужчынскіх і жаночых зборных БДПУ па футболе, міні-футболе і гандболе — ​часта становяцца нагодай не толькі для добрых навін, а і для сапраўднага гонару танкаўцаў. Праўда, на фотаздымках (у пераважнай большасці калектыўных) гэты чалавек схаваны ад лішняй увагі за плячыма сваіх падапечных, а ў газетных публікацыях — ​за сціплым радком «трэнер — ​С. А. Траско». Запрашэнне да шчырай размовы — ​ці не лепшая нагода для больш блізкага знаёмства з паспяховым трэнерам, таленавітым выкладчыкам і жыццярадасным чалавекам? пляжнага футболу ў Беларусі, і трое ігракоў ма творчымі сябрамі мы адны з першых сённяшняга складу Нацыянальнай каману Мінску скончылі курсы дыджэяў пры ды — ​танкаўцы! Падкрэслю таксама, што Міністэрстве культуры і сталі ладзіць лепшы пляжны футбаліст Беларусі апошніх у сталіцы дыскатэкі. Сур’ёзна гарэлі гэгадоў — І​ гар Брышцель — в​ ыпускнік ФФВ тай справай, самастойна складалі праграмінулага года. Пажадаем яму і ўсёй каман­ мы, пісалі сцэнарыі, рыхтавалі касцюмы дзе ўдачы на Еўрапейскіх гульнях‑2019! і досыць хутка сталі паспяховым калектыНу, і яшчэ адна запамінальная старонка вам, які нават гастраляваў па рэспубліцы. майго трэнерскага жыцця –падрыхтоўка Такім чынам, на нейкі час хобі стала зборнай Беларусі па футболе сярод дзяцей прафесіяй. Менавіта гэтая «музычная з абмежаванымі магчымасцямі да гульняў сцежка» і прывяла мяне ў БДПУ: у нейкі «Special Olympics International» (г. Шанмомант паступіла прапанова заняць вахай, Кітай). Ганаруся сярэбранымі медалямі, кантную пасаду дырэктара мастацкаякія здолелі здабыць юныя футбалісты га клуба нашага ўніверсітэта (тады яшчэ З дачкой і сынам ў спаборніцтве паміж 108 нацыянальнымі інстытута). Ну а што было далей, вы ведакамандамі, і захоўваю ў памяці моманты наеце. І хай у выніку спорт у чарговы раз перамог і я склаўся як прафесійны трэнер, пра што ніколькі не шай сумеснай працы. — Часам прафесійны спорт справядліва асацыіруецца шкадую, аднак музыка была і застаецца маім асноўным хобі. Дарэчы, напачатку 2000-х я зноў падпрацоўваў для душы ды­ з сур’ёзнымі фізічнымі і псіхалагічнымі нагрузкамі. Выджэем на радыё Бі-Эй. Праўда, ад студэнтаў мая асоба была трымаць іх нават не кожнаму мужчыне па сілах. А як Вам удаецца спраўляцца з нестабільнай гульнёй надзейна схавана за псеўданімам Сяргей Полацкі. — На Вашым прафесійным рахунку цэлы спіс гуч- выхаванцаў і прыводзіць да перамогі каманды больш ных спартыўных перамог. Падзяліцеся, калі ласка, тонкай душэўнай арганізацыі — ​жаночыя? — Сакрэт (усміхаецца. — Р ​ эд.). А калі сур’ёзна, то працауспамінамі пра тыя з заваяваных трафеяў, якія займаваць з дзяўчатамі прыемна, хоць і няпроста. Метадам спроб юць асаблівае месца ў сэрцы. — Сапраўды, памяць трымае не толькі «залатыя» гульні: і памылак прыйшоў да высновы: яны хутчэй адгукаюцца на яна захоўвае, магчыма, і менш значныя па статусе, але неверагод- пахвалу і паважлівыя адносіны, чым на катэгарычныя загады. на дарагія сэрцу перамогі. Буру эмоцый Перад пачаткам гульні я заўсёды нагадваю ім, што яны — с​ аперажываю і сёння, калі згадваю пер- мыя-самыя, лепшыя з лепшых, і гэта ўздзейнічае эфектыўней, шае выступленне мужчынскай зборнай чым строгія трэнерскія настаўленні. І трэба дадаць, што жанашай alma mater на Рэспубліканскай ночая зборная БДПУ па міні-футболе насамрэч заслугоўвае універсіядзе. Наважыўшыся сабраць гэтыя кампліменты. Да працы з ёй я нават не ўяўляў, якімі каманду з нуля і ў хуткім часе ўступіўшы самаадданымі, працавітымі, мэтанакіраванымі могуць быць ў барацьбу за п’едэстал спаборніцтваў дзяўчаты: нават пры жорсткіх фізічных сутыкненнях цярпліва такога маштабу, я хацеў апраўдаць трываюць боль, не стогнуць — у​ стаюць пасля падзення і змаспадзяванні людзей, якія некалі паверылі гаюцца за перамогу з апошніх сіл. Побач з тэхнічным майў мяне і ў хлопцаў. Медалёвага выніку стэрствам яны дэманструюць шалёную волю да перамогі, ад нас ніхто не чакаў, але мы былі на- спартыўную злосць, няўступлівасць, азарт, а таксама лепстроены на барацьбу. Помню, як тага- шыя чалавечыя якасці, жаночую мудрасць, што, безумоўна, часны загадчык кафедры фізічнага вы- мацуе каманду і з’яўляецца важным складнікам агульнага похавання В. А. Аўсянкін з-за пераносу спеху. Спадзяюся, што ў гэтым годзе, нягледзячы на змены часу гульні спазніўся на знакавы для на- ў складзе каманды, нашы дзяўчаты знойдуць сілы пазмагацца шай каманды матч за 3-е месца. Вале- за медалі і парадуюць сваіх балельшчыкаў прыгожай гульнёй. — Сёння Вы займаеце адказны пост галоўнага трэнерый Аляксандравіч убачыў на табло лік 3:2 і пачаў хваліць за дастойнае высту- ра жаночай зборнай Беларусі па міні-футболе, што сведЧэмпіён Беларусі 1975 г. — каманда «Дынама-Мінск» пленне, маўляў, 4-е месца — ​таксама чыць пра самую высокую ацэнку вашай работы і патэнз трэнерам Э. В. Малафеевым (сядзіць у цэнтры). Сяргей Траско стаіць злева выдатны вынік. Даведаўшыся ж, што цыялу. А якія амбіцыі на спартыўным фронце пакуль не спартыўна-педагагічных дысцыплін І. А. Мялешкам. Расказаў мы перамаглі мінулагодняга чэмпіёна Універсіяды — ​каманду рэалізаваныя? — Незалежна ад узросту, колькасці здабытых перамог, стапра свае дасягненні і папрасіў даверыць стварэнне першай БДУФК і здабылі «бронзу» для ўніверсітэта, ён не змог стрыу гісторыі нашай установы футбольнай зборнай. Акурат гэты маць слёз! Гэта былі такія эмоцыі, што цяжка перадаць словамі… тусу я заўсёды разумею, як важна не спыняцца на дасягнутым, Узгаданая «бронзавая» перамога стала пачаткам слаўнага таму стараюся развівацца. Вось і зараз, працуючы выкладкрок стаў лёсавызначальным і паклаў пачатак маёй кар’еры шляху: з таго часу зборная БДПУ выйграла шмат міжнародных чыкам, працягваю вучыцца: наведваю курсы УЕФА па мінітрэнера і выкладчыка БДПУ. — А як здарылася, што спартыўны профіль Вы турніраў. Адна з паездак запомнілася мне асабліва. Па запрашэн­ футболе. Адсюль і мая смелая мара: справай давесці, што ні Усходнееўрапейскай студэнцкай лігі мы прыбылі ў Адэсу па­ наша жаночая зборная можа аднойчы выйсці ў фінальную памянялі на мастацкі? — Напачатку спартыўнай кар’еры і сам здзівіўся б гэтаму змагацца за кубак у міні-футболе. На месцы ж высветлілася, стадыю чэмпіянату Еўропы. Калі ж гаварыць пра больш факту. На той час у дубліруючым складзе футбольнага клу- што спаборнічаць каманды будуць у футболе, але… пляжным! блізкія чэмпіёнскія планы, то хочацца не толькі пакараць ноба «Дынама-Мінск» я здабыў званне чэмпіёна БССР, гуляў Апусціўшы падрабязнасці, скажу, што за адзін турнір мы паспелі выя вяршыні, але і наноў адчуць смак былых перамог: спадзяу 2-й лізе чэмпіянату СССР за гродзенскі «Нёман» і гомельскі вывучыць правілы, разгромна прайграць першую гульню, а пас- юся, што мужчынская зборная БДПУ па футболе здолее пра«Гомсельмаш»… Аднак сур’ёзная траўма вельмі рана пера­ ля сабрацца з духам, распрацаваць тактыку, трыумфальна пе- дэманстраваць свае лепшыя якасці і вярнуць славу чэмпіёнаў. рвала шлях футбаліста, і на першы план выйшла яшчэ адно рамагчы і забраць галоўны кубак! Дарэчы, акурат гэты нечака- Упэўнены, нам гэта па плячы, бо пастаянна адчуваем дапамогу ​ эктара БДПУ А. І. Жука, вялікае захапленне майго жыцця — ​музыка! Разам з дву- ны трыумф нашай універсітэцкай зборнай даў старт развіццю людзей, неабыякавых да спорту, — р — Сяргей Аркадзьевіч, БДПУ стаў месцам Вашага выкладчыцкага і трэнерскага старту і трыумфу. Раскажыце, з чаго пачыналася Ваша «педагагічная» гісторыя. — Мой шлях у БДПУ быў досыць непрадказальным. Яшчэ ў школьным узросце я меў усе падставы выбраць іншую прафесію. З ранняга дзяцінства сур’ёзна займаўся адразу двума відамі дзейнасці: бацька прывіў любоў да футболу (і цяпер узгадваю нашы паходы на стадыён «Трактар»), а маці дапамагла раскрыць ува мне здольнасці да народных танцаў. Да апошняга я стараўся паспяваць і тут, і там, але ў 16 гадоў вымушаны быў зрабіць канчатковы выбар. Зразумела, футбол перамог. Выхаванец Заслужанага трэнера Беларусі Г. Б. Абрамовіча, Заслужанага трэнера СССР Э. В. Малафеева і дынамаўскай школы ўвогуле, я на працягу трох гадоў удзельнічаў у першынстве БССР сярод юнакоў «Крыштальны мяч», з’яўляўся членам юнацкай зборнай рэспублікі. Пасля Усесаюзнай спартакіяды школьнікаў у Алматы мне як перспектыўнаму футбалісту прапанавалі паступаць на педагагічны факультэт БДАІФК (сёння — ​БДУФК). Здавалася б, атрыманы там дыплом з запісам «Трэнер-выкладчык па фізічнай культуры і спорце» — ​квіток у спартыўную педагогіку. Аднак жыццё склалася так, што ў МДПІ імя А. М. Горкага (сёння — ​БДПУ) я прыйшоў праз некаторы час на пасаду, далёкую ад футболу і спорту ўвогуле. Адзін з першых запісаў у маёй працоўнай кніжцы, як ні дзіўна, — «Дырэктар мастацкага клуба»! Крыху асвоіўшыся на новым месцы, я наважыўся на размову з загадчыкам кафедры

2

15 лютага 2019 г.


• Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: загадчыка кафедры (д. н., к. н., 23 разр. АТС) замежных моў; дацэнтаў кафедраў (к. н., 20 разр. АТС) беларускай і замежнай літаратуры (2), клінічнай і кансультатыўнай псіхалогіі; выкладчыка кафедры (18 разр. АТС) інфармацыйных тэхналогій у адукацыі. Тэрмін падачы дакументаў — ​ 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18/1. Тэл. 226–46–59.

ПЕРАМАГАЎ» першага прарэктара ўніверсітэта С. І. Копцевай, дэкана ФФВ А. М. Каспяровіча. Чаго толькі вартыя асабістая прысутнасць Аляксандра Іванавіча на вырашальных матчах, яго лідарская харызма, што перадаецца каман­ дзе і вядзе да перамогі, яго шчырае імкненне да ўкаранення ва ўніверсітэце здаровага ладу жыцця, — ​усяго не пералічыш! — Звычайна людзей Вашай прафесіі вылучаюць уменне кіраваць і падтрымліваць дысцыпліну, здольнасць адстойваць свой пункт гледжання, спалучаць строгасць, патрабавальнасць з клопатам і павагай. У якой ступені гэтыя якасці ўласцівыя Вам як мужу і бацьку? — Мая прафесійная дзейнасць увогуле ніяк не ўплывае на адносіны з блізкімі. У сямейным коле я зусім не строгі, не прынцыповы, хутчэй наадварот. Увесь час імкнуся быць верным, надзейным, добрасумленным мужам для маёй жонкі Алены, з якой мы ра­ зам ужо больш за 20 гадоў, і справядлівым, годным бацькам для дзяцей — ​нармальным адказным мужчынам, які клапоціцца пра сваіх блізкіх. Да прафесійнага спорту сям’я мае толькі ўскосныя адносіны: жонка — б ​ ухгалтар у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце; дачка Юля, філолаг па аду-

кацыі, працуе ў ІТ‑кампаніі ў Кіеве; сын Дзмітрый скончыў сталічную гімназію № 56 з залатым медалём і цяпер вучыцца ў БДУІР. Ён спартыўны хлопец: гуляе ў футбол, гандбол, наведвае трэнажорную залу, аднак, як і сястра, абраў папулярную сёння IT‑сферу. Дарэчы, першую ў жыцці сесію здаў на «выдатна» і будзе атрымліваць павышаную стыпендыю! Так што дома ад спорту адпачываю. — Сяргей Аркадзьевіч, жадаю, каб усе Вашы самыя смелыя планы аднойчы сталі рэальнасцю! Поспехаў і спартыўнай стабільнасці Вам і вашым выхаванцам, у прыватнасці, тым з іх, хто абраў для сябе трэнерскі шлях! Гутарыла Ірына МЯЦЕЛІЦА

15 лютага 2019 г.

• 23 лютага — ​Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

УС П О М Н І Ц Ь Н А М А Х В ОТА С В А Ё Ю Н А ЦТ В А Ў Б ОТА Х! У савецкія гады перыяд вайсковай службы далёка ад дому, у іншай рэспубліцы для многіх тагачасных мужчын быў ці не самым яркім адрэзкам жыцця. Армейскія байкі, дэмбельскія альбомы, сяброўства, што завязвалася падчас вучэнняў і праходзіла выпрабаванне часам… І хоць жыццё нашых сённяшніх герояў багатае на іншыя, больш «свежыя» ўражанні і падзеі, памяць трымае ўсё ж тыя, зусім маладыя гады. Сяргей ЯКАВЕНКА, малодшы сяржант запаса, дацэнт, дэкан факультэта даўнівер­ сітэцкай падрыхтоўкі: — У 1984 г. я скончыў фізічны факультэт МДПІ і паступіў у аспірантуру Ін­стытута фізікі АН БССР. Пры гэтым добра разумеў, што даследчая праца будзе спынена важнай падзеяй у маім жыцці — п ​ рызывам на ваенную службу ў шэрагі Узброеных Сіл СССР. Так усё і адбылося. У лістападзе гэтага ж года я стаў салдатам. Зыходзячы з базавай адукацыі, быў прызваны ў радыётэхнічныя войскі СПА. Мая вайсковая спецыяльнасць —​ планшэтыст і радыётэлеграфіст. Частка, у якой я служыў (радыётэхнічная брыгада),

несла (нясе і цяпер) кругласутачнае баявое дзяжурства па ахове паветраных межаў краіны. Планшэтысты забяспечваюць праводку паветраных цэляў у зададзенай вобласці адказнасці і сочаць за перамяшчэннем цэляў сумежных дзяржаў. У мой час усё гэта рабілася ў ручным рэжыме. Добры планшэтыст адначасова суправаджае ад 10 цэляў. Павер­ це, што гэта вельмі напружаная і адказная праца. Па іншы бок экрана, на якім ты робіш засечкі, сядзяць камандзіры ў званні не ніжэйшым, чым палкоўнік. Добра адпрацаваў — ​падзяка, дрэнна — ​нарад па-за чар­ гой. Усё гэта было і са мной — і​ заахвочванні, і пакаранні. Пачынаў я радавым, праз год атрымаў званне сяржанта, дадому вярнуўся малод­ шым сяржантам. І ні пра што не шкадую. Служба ў арміі — ​гэта тое, што павінна быць у жыцці мужчыны. У нашым батальёне служылі прадстаўнікі 12 рэспублік СССР (не было толькі малдаван, латышоў і эстонцаў). Не буду крывіць душой — з​ дараліся і негатыўныя моманты ў плане зносін і службы, але нейкіх непераадольных рознагалоссяў паміж намі не было. У маім узводзе служылі і чачэнцы, і асеціны, і іншыя прадстаўнікі Паўночнага Каўказа, але ўсё было мірна і спакойна. У войску ўпер­ш ыню спаткаўся з туркменамі — ​в ельмі своеасаблівымі хлопцамі. Адсюль, напэўна, у мяне і цяга да навучання замежных грамадзян на факультэце даўніверсітэцкай падрыхтоўкі. Туркмены ставіліся да мяне вельмі добразычліва і называлі настаўнікам — ​а гэта высокая ступень павагі… Былі і смешныя моманты. Напрык-

лад, у вучэбнай часці сяржантам служыў мой былы вучань. Даводзілася падпарад­ коўвацца… Эмануіл ІОФЕ, капітан запаса, прафесар кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін гістарычнага факультэта:

— У 1956–1961 гг. я вучыўся на гістфаку БДУ, і адзін дзень на тыдзень для хлопцаў тут выкладаўся прадмет «Ваенная справа» па спецыяльнасці «Артылерыя». Начальнікам ваеннай кафедры ў той час быў Герой Савецкага Саюза, генерал-маёр Аляксандр Васільевіч Кірсанаў, які ў якасці камандзіра дывізіі 1-га Беларускага фронту вызваляў Беларусь ад акупантаў у 1943–1944 гг. Летам у нас былі месячныя ваенныя зборы ў воін­ скіх часцях Беларускай ваеннай акругі. Пасля заканчэння чацвёртага курса ў 1960 г. і здачы Дзяржаўнага экзамену нам прысвоілі воінскае званне «малодшы лейтэнант», а ў ваенным білеце запісалі «Камандзір агнявога ўзвода». У 1962 г. мяне, настаўніка гісторыі і грамадазнаўства Крамокскай сярэдняй школы Старадарожскага раёна, ваенкамат выклікаў на ваенныя зборы, якія праходзілі ў горадзе Слуцку. Праз тры гады накіравалі зноў —​ ужо ў статусе выкладчыка гісторыі, грамадазнаўства і палітычнай эканоміі Навапольскага сельскагаспадарчага тэхнікума. Пасля іх закан­чэння райваенкам прапанаваў служыць у арміі ў якасці прапагандыста палка, але я адмовіўся, таму што збіраўся паступаць у аспірантуру. Праз некаторы час мяне перавялі на палітычную работу ў танкавыя войскі. З 1970 па 1975 г. я ў званні лейтэнанта, старшага лейтэнанта і капітана ўдзельнічаў у ваенных манеўрах «Дзвіна», «Вясна‑1975» і зборах 120-й мотастралковай дывізіі ў якасці сакратара партыйнага бюро 1-га танкавага батальёна гвардзейскага танкавага палка. Прычым заўсёды мяне прызначалі старшым групы афіцэраў, прызваных з запасу. Асабліва запомніліся манеўры «Дзвіна» ў 1970 г., калі мы пры вельмі моцным марозе на бронетранспарцёры з Уручча дайшлі да Барысава і іншых населеных пунктаў Беларусі і выдатна выканалі пастаўленую нам баявую задачу. Менавіта ў той час у казарму нашага батальёна зайшоў у суправаджэнні групы военачальнікаў Міністр абароны Савецкага Саюза, двойчы Герой Савецкага Саюза, Маршал Савецкага Саюза А. А. Грэчка. Я вельмі хваляваўся, але памятаю, што пасля майго рапарту Андрэй Антонавіч сказаў

«Вольна!» і задаў толькі адно пытанне: «Як настрой?». І тады мы адказалі: «Баявы! Выдатны!». Міністр абароны пажадаў нам выканаць пастаўленую баявую задачу таксама на «выдатна». У маім сямейным архіве захоўваецца шэраг грамат за актыўны ўдзел у ваенных манеўрах і зборах, а таксама медаль «За воінскую доблесць». Акрамя таго, за актыўны ўдзел у ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі я быў узнагароджаны памятным медалём Расійскай Федэрацыі «75 гадоў пар­ тызанскага руху ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.». У мінулым годзе 23 лютага за публікацыю цыкла газетных і часопісных артыкулаў у перыядычным друку Рэспублікі Беларусь пра беларусаў, ураджэнцаў Беларусі і савецкіх военачальнікаў, якія прынялі актыўны ўдзел у вызваленні Беларусі ад нямецкіх акупантаў, мяне ўзнагародзілі памятным медалём «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь». Васіль БУШЧЫК, капітан запаса, прафесар кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін гістарычнага факультэта:

— Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь для мяне — ​важнае свята. Гэта звязана з нашай гісторыяй і гістарычнай памяццю. Абапіраючыся на шматгадовы вопыт, можна сцвярджаць, што наша Айчына заўсёды мела патрэбу ў абароне. І тут нічога не змянілася, нягледзячы на новую геапалітычную сітуацыю. У пачат­ ку 1990-х гг. грамадзяне Беларусі ўсвядомілі дзяржаўны суверэнітэт як значную каштоўнасць. І сёння перад усімі намі стаіць задача па абароне незалежнасці і цэласнасці нашай краіны. У рады Савецкай Арміі я быў прызваны ў свае васямнаццаць гадоў. Службу праходзіў у Паўночнакаўказскай ваеннай акрузе ў ракетных войсках стратэгічнага прызначэння. Тэрміновую службу на Каўказе скончыў у званні сяржанта. Далей на ваеннай кафедры падчас вучобы ў БДУ мне было пры­своена воінскае званне лейтэнанта мота­ стралковых войскаў. Затым рушылі ўслед розныя вайсковыя зборы. У выніку я выйшаў у адстаўку ў званні капітана. Службу ў войску варта расцэньваць як час сталення і прыняцця адказнасці. Яна шмат чаму навучыла ў жыцці, і гэты час я заўсёды ўспамінаю з цеплынёй. Гэта мая асабістая гісторыя, мая памяць, мой сацыяльны капітал. Карыстаючыся нагодай, віншую ўсіх калег з надыходзячым святам!

3


• •Спартыўны Спартыўнынавігатар навігатар

• Зорнымі сцежкамі

П

ЯЦІКУРСНІЦА факультэта фізічнага выхавання (завочная форма атрымання адукацыі) Аляксандра Раманоўская заваявала «золата» чэмпіянату свету па лыжнай акрабатыцы! «Цудоўны фінальны скачок у амерыканскім Дзір-Вэлі не пакінуў ніякіх суменнняў: ты лепшая!» — ​сказаў беларускай фрыстайлістцы Прэзідэнт краіны А. Р. Лукашэнка. Год назад Аляксандра Раманоўская і чэм­ піён Паралімпіяды ў Пхёнчхане Юрый Голуб далі эксклюзіўнае інтэрв’ю карэспандэн­ту «Н». А тым, хто яго прапусціў, прапануем знайсці па спасылцы: https://issuu. com/nastaunik/docs/1208 ГРОДНЕ 7–9 лютага былі разыграны медалі першынства Рэспублікі Беларусь па грэка-рымскай барацьбе. За месцы на п’едэстале ў розных вагавых катэгорыях змагаліся 140 спартсменаў ва ўзросце да 23 гадоў, якія прадстаўлялі ўсе рэгіёны краіны.

НАШЫ ЗОРНЫЯ ПАХОДЫ АБ’ЯДНОЎВАЮЦЬ НАРОДЫ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

У

Кубак першынства ў камандным заліку заваявалі прадстаўнікі Мінскай вобласці. Прыемна адзначыць, што два «золаты» і «срэбра» ў камандную скарбонку ўнеслі выхаванцы выкладчыка кафедры спартыўна-педагагічных дысцыплін факультэта фізічнага выхавання БДПУ Элбека Тажыева — ​другакурснікі ФФВ Антон Сахно (1-е месца, 77 кг), Дзмітрый Камінскі (1-е месца, 97 кг) і Кірыл Маскевіч (2-е месца, 87 кг). Так трымаць! МАГІЛЁВЕ на чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па дзюдо (7–9 лютага) прад­стаўнікі факультэта фізічнага выхавання БДПУ сталі пераможцамі і прызёрамі ў розных вагавых катэгорыях. «Золата» заваяваў першакурснік Даніэл Мукетэ (вагавая катэгорыя да 100 кг); «бронзу» — ​студэнт 2-га курса Антон Сачыловіч (–100 кг) і лабарант вучэбна-практычнай лабараторыі фізічнай культуры І. Р. Навумаў (–81 кг). Акрамя таго, Іван Рыгоравіч выканаў нарматыў майстра спорту.

маглі ўпэўніцца ў тым, наколькі важная для беларусаў памяць пра гераічны подзвіг вы­ зваліцеляў. Пасля гэтая ўпэўненасць толькі расла і выклікала захапленне. У складзе атрада «Зорны легіён» факультэта дашкольнай адукацыі наведалі горад Ліду Гродзенскай вобласці. Тут усклалі кветкі да помніка героям Вялікай Айчыннай вайны, сярод якіх ёсць наш зямляк, што змагаўся за вызваленне Рэспублікі Беларусь.

У

П

А ВЫНІКАХ правядзення Рэс­публі­ канскай універсіяды‑2018 БДПУ заняў IV агульнакаманднае месца сярод устаноў вышэйшай адукацыі краіны. У мінулым годзе зборныя ўніверсітэта сталі пераможцамі: Рэспубліканскай універсіяды па барацьбе самба (жанчыны), Рэспубліканскай універсіяды па футзале (жанчыны), Рэспубліканскай студэнцкай гандбольнай лігі сярод мужчынскіх каманд,

і прызёрамі Рэспубліканскай універсіяды па: баскетболе (жанчыны, 2-е месца), вольнай барацьбе (жанчыны, мужчыны, 2-е месца), барацьбе самба (мужчыны, 2-е месца), валейболе (жанчыны, 2-е месца), дзюдо (муж­чыны, 2-е месца), футболе (жанчыны, 2-е месца), гандболе (жанчыны, 3-е месца), фут­боле ў залах (мужчыны, 3-е месца). Іван МОРГУН, дырэктар спартыўнага клуба «Педагог»

Таксама вялікае ўражанне мы атрымалі ад наведвання музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, падчас якога здолелі паглыбіцца ў падзеі ваенных гадоў. Мы ўдзячны БДПУ і яго рэктару А. І. Жуку за магчымасць прыняць удзел у 54-м Зорным паходзе. Гэта падзея дапамагла ўмацаваць сяброўскія стасункі паміж беларускімі і азербайджанскімі студэнтамі, а значыць, паміж нашымі краінамі. Алішэр АБДУЛАЕЎ, студэнт 4-га курса факультэта дапрызыўнай ваеннай адукацыі Та-

*** Усе зорныя маршруты зноў сышліся ў Мінску, а пасля працягнуліся далёка за межы краіны. Калі ацэньваць вынікі вандровак у лічбах, то можна адзначыць наступнае: студэнты і выкладчыкі наведалі 86 устаноў адукацыі, 32 музеі, 28 мемарыяльных ком­ плексаў, помнікаў і абеліскаў, 3 прадпрыемствы; правялі 185 майстар-класаў, тэатралізаваных прадстаўленняў, анімацыйных праграм, 114 праф­арыентацыйных мерапрыемстваў, 65 канцэртаў, 40 сустрэч з ­удзелам адміністрацыі раёнаў, працоўных калектываў. Аднак для нас найбольш важныя не колькасныя паказчыкі, а зваротная сувязь. У тым, што яна ёсць, пераканацца няцяжка: наўздагон зорнікам за іх выдатную

пабывалі на адкрыцці месячніка патрыятычнай работы, прысвечанага 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 30-годдзю вываду войскаў з Афганістана, сустрэліся з вучнямі і моладдзю, наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. На мітынгу ля мемарыяла са словамі падзякі да вызваліцеляў Беларусі выступілі мінчанін Уладзімір і мая сяброўка Аміна з Астаны. Абмен культурнымі каштоўнасцямі, майстар-класы, знаёмства з адоранымі дзецьмі… Цяпер БДПУ асацыіруецца ў нас з разумнымі, таленавітымі і спагадлівымі людзьмі. Час, праведзены з атрадам «Зорны фэст», пакінуў цёплыя ўспаміны, якія застануцца назаўжды ў маім сэрцы.

­ аботу па ­п атрыятычным выр хаванні і творчую дзейнасць ляцяць падзякі са шматлікіх устаноў. Так, у лісце з аддзела па адукацыі Докшыцкага райвыканкама гаворыцца, што правядзенне Зорнага паходу паспрыяла «актывізацыі грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, фарміраванню каштоўнасных адносін да гісторыі сваёй краіны, захаванню і памнажэнню гістарычнай памяці пра подзвіг беларусаў у часы Вялікай Айчыннай вайны». Цёплыя словы падзякі выказала адміністрацыя ўпраўлення па адукацыі Слуцкага райвыканкама, сярэдняй школы № 1 г. Крупкі, сацыяльна-педагагічнага цэн­тра Крупскага раёна і інш. Падрыхтавала Вераніка МАНДЗІК

• Зорны + Група кітайскіх і туркменскіх слухачоў факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі на чале са старшым выкладчыкам А. А. Квяткоў­ скім і выкладчыкам А. М. Гладун наведала ДУА «Гімназія горада Фаніпаля». Прафарыентацыйная паездка аказалася плённай, творчай.

Выступаючы перад дырэктарамі школ і гімназій Дзяржынскага раёна, Аляксандр Аркадзьевіч і Алена Міхайлаўна расказалі пра асноўныя напрамкі вучэбнай і выхаваўчай дзейнасці і запрасілі педагагічных работнікаў завітаць разам з выпускнікамі‑2019 БДПУ падчас Дня адчыненых дзвярэй. Кіраўнікі ўстаноў адукацыі выказалі зацікаўленасць у супрацоўніцтве з універсітэтам, жаданне наведаць майстар-класы па методыцы выкладання ін­тэграваных школьных курсаў, прыняць удзел у выязных семінарах. Выступленні выкладчыкаў БДПУ перамяжоўваліся нумарамі мастацПр. Незалежнасці, 1, п. 207А, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

шкенцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Нізамі: — Калі мне прапанавалі паехаць у Беларусь для ўдзелу ў Зорным паходзе, я быў у захапленні ад гэтай ідэі. На мне і на маёй камандзе ляжала вялікая адказнасць быць першымі прадстаўнікамі Узбекістана ў шматнацыянальнай каман­дзе ўдзельнікаў мерапрыемства. З першага ж дня з атрадам «Авангард» факультэта пачатковай адукацыі, нягледзячы на халоднае ­н адвор’е, нам было камфортна і прыемна, таму што да нас ставіліся вельмі цёпла. ­Беларусы — г​ асцінны і ­добразычлівы народ. П а сл я п ер ш а га мерапрыемства я цалкам усвядоміў мэту правядзення Зорных паходаў: яны накіраваны на духоўнае і патрыятычнае выхаванне моладзі, а таксама на прафарыентацыю школьнікаў. Я таксама працаваў з вучнямі — ​правёў некалькі майстар-класаў, і мне гэта вельмі спадабалася. Зорны паход аказаў на мяне вельмі моцнае эмацыйнае ўздзеянне. Я прасякнуўся болем і трагедыяй, якія давялося перажыць беларусам. Сведчанні салдат і мірных жыхароў, мемарыялы і абеліскі, музейныя экспанаты могуць многае нам расказаць. І патрэбу ў такіх ведах павінны фарміраваць у сваіх вучняў настаўнікі. Нашы народы дамагліся Вялікай Перамогі і міру вельмі

вялікай цаной. Захаваць здабытае — ​наш абавязак. Я і раней хацеў служыць сваёй краіне, але цяпер гэтае пачуццё ўзмацнілася ў тысячы разоў. Зорны стаў пераломным момантам у маім жыцці, і я ўдзячны лёсу за гэта! Анэля КУСАІН, студэнтка Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л. М. Гу­ мі­лёва: — Мы, «сябры з Казахстана», як нас называлі студэнты і выкладчыкі БДПУ, былі прыемна здзіўлены аказаным у Беларусі прыёмам. Патрапіўшы ў атрад «Зорны фэст», я ў чар­ говы раз пераканалася, што агульная добрая справа яднае цэлыя народы. У нас склаўся сапраўдны інтэрнацыянальны калектыў. Падчас вандровак па гасціннай аршанскай зямлі мы

8-017-226-40-19 nastaunik__news

i

e-mail: nastaunik@bspu.by https://nastaunik.bspu.by

кай самадзейнасці. Так, слухачы з Туркменістана праспявалі беларускую песню «Цячэ вада ў ярок», а з Кітая — ​украінскую калядную. На­прыканцы выступлення пад бурныя апладысменты прысутных Іса Гусеінаў, Ібрагім Мірханаў, Азатхан Абдула­зіс, Мртхан Расулаў, Нурмамед Разма­медаў, Агулджахан Кадырава, Нурбібі Нуртаева, Агулсурай Сейідава выканалі вядомую лезгінку. Мерапрыемства аказала вялікі станоўчы ўплыў і на слухачоў-замежнікаў. Пра гэта яны напісалі ў сваіх сачыненнях-водгуках. Аляксандр КВЯТКОЎСКІ, старшы выкладчык кафедры методыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў

Газета надрукавана Выходзіць два разы ў месяц ў рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве на беларускай мове. «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/117 ад 14.04.2014. Т. А. БАШМАКОВА Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, Мінск, 220030. ў вучэбных карпусах Тыраж 500 экз. Заказ 69. і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 15.02.2019.


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.