nastaunik 8(1092)

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Аўторак, 31 мая 2011 года

№ 8 (1092)

МОЛАДА – НЕ ЗЕЛЕНА!

ГАНАРОВА. ЦІКАВА. ВЫГАДНА.

БЫЦЬ ДРУЖЫННІКАМ– ГЭТА ПРЭСТЫЖНА

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 4

•Спартыўны навігатар П

АДВЕДЗЕНЫ вынікі круглагадовай спартакіяды БДПУ 2010–2011 навучальнага года. Нагадаем, што зборныя факультэтаў спаборнічалі ў 11 відах спорту, пры" чым у чатырох (баскетболе, валейболе, шахматах і настольным тэнісе) за перамогу змага" ліся адразу дзве каманды – мужчынская і жаночая. Згодна з Палажэннем аб правядзенні ўніверсітэцкай спартакіяды ў разлік браліся толькі восем лепшых вынікаў, а спартсмены факультэта фізічнага выхавання ўдзельнічалі ў спаборніцтвах па"за конкурсам. Тройка мацнейшых выглядае так. «Золота» заваяваў факультэт дашкольнай адукацыі, «срэбра» – факультэт прыродазнаўства, «бронзу» – факультэт сацыяльна"педагагічных тэхналогій. Віншуем таксама зборныя ФПА, матфака, фізфака (4–6 месцы адпаведна). Аляксандр ТОЛКАЧ, дырэктар спартыўнага клуба «Педагог»

•Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарска выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: прафесара кафедры (д.н., 22 разр. АТС) агульнай біялогіі; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) паліталогіі і права, рускай і зарубежнай літаратуры, агульнай і дашкольнай педагогікі, лагапедыі (2), сацыяльнай педагогікі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) замежных моў (0,75), агульнай і дашкольнай педагогікі, узроставай і педагагічнай псіхалогіі, агульнай і педагагічнай псіхалогіі, прыкладной псіхалогіі, тэорыі і методыкі фізічнай культуры, эканаміч" най геаграфіі і аховы прыроды; выкладчыка кафедры (18 разр. АТС) фізічнага выхавання і спорту (2). Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226%46%59.

НАС АБ’ЯДНАЛІ ЗОРНЫЯ МАРШРУТЫ Каб адчуць сябе сапраўднай зоркай, зусім не абавязкова пакараць эст радныя пляцоўкі, забаўляючы гледачоў спевамі, скокамі або толькі ад ным сваім выглядам. Зорную славу можна здабыць таксама і добрымі справамі, якія застаюцца ў памяці людзей, як правіла, на больш доўгі час. Менавіта такія справы вось ужо на працягу сарака шасці гадоў ро бяць «зорнікі» БДПУ, вандруючы па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. З сабой яны прыносяць пазітыўны настрой і душэў ны запал, дораць іх дзецям, ветэранам і ўсім тым, хто не застаецца абы якавым да творчасці і дабрачыннасці. Днямі ў актавай зале БДПУ адбыў" ся Злёт удзельні" каў 46"га Зорнага паходу, які ў гэ" тым годзе прай" шоў пад дэвізам «Беларусь – зорны край» і парадаваў сваімі справамі шэсць раёнаў Бела" русі – Мядзельскі, Барысаўскі, Клецкі, Слуцкі, Капыльскі і Брас" лаўскі. Апошнія

Сустракаюць па адзенні! Міжнародны конкурс моды, фота і авангарднага мастацтва DзіKaVaTa ў юбілейны, пяты раз выйшаў на подыум БДПУ. DзіKaVaTa прайшла шлях ад факультэцкага мерапрыемства да маштабнага міжнароднага праекта і за пяць гадоў паспела здабыць сабе добрую славу ў асяроддзі прадстаўнікоў дызайнерскага мастацтва. Аўтар і арганізатар конкурсу Кацярына АЎСЕЙЧЫК сваім прыкладам паказала, што пры падтрым цы роднага ўніверсітэта магчыма ажыццявіць самыя смелыя творчыя планы і задумкі. А пачалося ўсё ў 2006"м годзе, калі Кацярына, трэ" цякурсніца тагачаснага факультэта беларускай філалогіі і культуры, вый" грала конкурс сацыяль" ных праектаў. Натхнёная поспехам, дзяўчына арга" нізавала першы конкурс" ны паказ, у якім прынялі

Журы конкурсу. У цэнтры – К. Аўсейчык

чатыры студэнтамі"«зорн" ікамі» былі наведаны ўпер" шыню. Кожная добрая справа патрабуе ўзнагароды, таму па традыцыі былі ад" значаны лепшыя байцы атрадаў. Імі сталі Васіль Данільчанкаў і Дзмітрый Засімовіч (зводны атрад (Пачатак. Заканчэнне на стар.4.) «ТрыЛогія» факультэта

псіхалогіі і факультэта беларускай і рускай філа" логіі), Анастасія Булыча" ва і Вольга Фесенка (звод" ны атрад «Дзеці Эйнш" тэйна» матэматычнага і фізічнага факультэтаў), Дзмітрый Цяслюкевіч і Вікторыя Кавальчук (зводны атрад «Нашчадкі» гістарычнага факультэта і

факультэта прыродазнаў" ства), Яна Чэча і Аляксандр Бурак (зводны атрад «Ёсць кантакт» факультэтаў па" чатковай адукацыі і фізічнага выхавання), Ган" на Шымановіч і Яўгеній Га" лавацкі (зводны атрад фа" культэтаў дашкольнай аду" кацыі і сацыяльна"педага" (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)


•Канферэнц зала Молада – не зелена! Майскімі днямі ў БДПУ прайшла штогадовая навукова практычная канферэнцыя маладых вучоных «Аду кацыя і навука ў Беларусі: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця ў ХХІ стагоддзі». Ініцыятыва яе правядзення ўзнікла ў членаў Савета маладых вучоных у 2008 годзе і была падтрымана кіраўніцтвам нашага ўніверсітэта. У сёлетняй, чацвёртай па ліку, канферэнцыі прымалі ўдзел больш за 80 чалавек – аспіранты і выкладчыкі без навуковай ступені да 30 год, кандыдаты навук да 35 год. Большасць з іх вучыцца або працуе ў БДПУ. Нягледзячы на тое, што канферэнцыя мае статус універсітэцкай, у гэтым годзе да нас далучыліся не калькі маладых вучоных з БДУ, БДУКіМ і Інстытута гісторыі НАН Беларусі. На пленарным пасяджэнні прагучалі даклады вядучых навукоўцаў нашага ўніверсітэта, аўтарытэтных даследчыкаў у пэўных галінах сучаснай навукі. Выс" тупленне начальніка Цэнтра развіцця пе" дагагічнай адукацыі БДПУ, доктара пе" дагагічных навук Г.В. Торхавай было прысвечана праблемам фарміравання індывідуальнага стылю прафесійнай дзей" насці як дэтэрмінанце якасці ўніверсітэц" кай падрыхтоўкі спецыяліста. З цікавасцю маладыя вучоныя ўспры" нялі даклад загадчыка кафедры эканаміч" най тэорыі і эканамічнага выхавання, док" тара эканамічных навук, прафесара Л.М. Давыдзенка. Вучоны раскрыў сутнасць пра" цэсу інстытуцыяналізацыі рынку інавацый у Беларусі і іх дзяржаўнай падтрымкі. Выступленне загадчыка кафедры асноў спецыяльнай педагогікі і псіхалогіі БДПУ, кандыдата біялагічных навук, да" цэнта В.В. Радыгінай нікога не пакінула абыякавым. Вераніка Валер’еўна раска"

зала пра магчымасці ўдзелу маладых ву" чоных у міжнародных і рэспубліканскіх навуковых праектах і грантах, прэзента" вала ўласны багаты вопыт удзелу ў па" добных праграмах, якія забяспечваюць павышэнне якасці жыцця асоб з асаблі" васцямі псіхафізічнага развіцця. Да тэмы сацыялізацыі моладзі ў сваім дакладзе звярнуўся аспірант кафедры пе" дагогікі БДПУ М.В. Кулькоў. Выкарыс" тоўваючы наглядныя сродкі, выступоўца паказаў патэнцыял ваенна"патрыятыч" ных клубных фарміраванняў як фактара сацыялізацыі падлеткаў. Вынікі пленарнага пасяджэння падвёў куратар Савета маладых вучоных, прарэк" тар па навуковай рабоце, доктар палітыч" ных навук В.В. Бушчык. Ён выказаў спа" дзяванне, што для маладых вучоных удзел у канферэнцыі стане стымулам да актыў" най даследчай працы. Работа канферэнцыі працягвалася ў шасці секцыях, якія ўпершыню былі ар"

ганізаваны ў фармаце «круглых сталоў». Па словах удзельнікаў, гэта дазволіла стварыць атмасферу ўзаемнай зацікаўле" насці і даверу. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў секцыі пе" дагогікі былі праблемы інавацыйнай пад" рыхтоўкі будучых педагогаў, пытанні каштоўнаснага падыходу да навучання і выкарыстання сучасных выхаваўчых тэх" налогій. У дыскусіі, якая адбылася паміж удзельнікамі секцыі гуманітарных і сацы" яльных навук, абмяркоўваліся праблемы чалавека як суб’екта сацыяльнай твор" часці, фарміравання асобы ў ХХІ ст. Цікавыя выступленні аспірантаў і вык" ладчыкаў гістфака прагучалі ў секцыі сус" ветнай і айчыннай гісторыі. У ходзе іх аб" меркавання адбыўся абмен поглядамі па найбольш актуальных праблемах сучаснай гістарычнай навукі. Удзельнікі секцыі філа" логіі і міжкультурных камунікацый прад" ставілі шэраг паведамленняў, якія даз" волілі атрымаць цэласнае ўяўленне пра стан

навуковых даследаванняў у галіне лінгвістыкі і літаратуразнаўства. Зацікаўленая гутарка адбывалася ў хо" дзе «круглага стала» секцыі псіхалогіі, са" цыяльнай работы і пытанняў спецыяль" най адукацыі. Па словах яго мадэратара, кандыдата сацыялагічных навук В.А. Янчук, падчас дыскусіі маладыя навукоў" цы не толькі распавялі пра асноўныя кірункі ўласных даследаванняў, азнаёмі" ліся з вопытам калег, але і ўсталявалі аса" бістыя кантакты, атрымалі адказы на хвалюючыя пытанні практыкаарыента" ванага характару. Актуальныя пытанні прыродазнаўчых і фізіка"матэматычных навук былі разгледжаны ў ходзе работы адпаведнай секцыі. Неабходна адзначыць дастаткова высокую ступень практычнай скіраванасці даследчыцкіх прац, што і было прадэманстравана ў ходзе работы «круглага стала» па гэтых навуках. Падсумоўваючы вынікі канферэнцыі, можна з упэўненасцю сцвярджаць, што колькасць і, самае галоўнае, якасць наву" ковых даследаванняў маладых вучоных будуць пастаянна павышацца і станоўча ўздзейнічаць на якасць адукацыйнага працэсу нашай альма"матар. А. КОРЗЮК, загадчык кафедры дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі, старшыня Савета маладых вучоных БДПУ

Мінск Вільнюс: КАМУНІКАЦЫІ БЕЗ МЕЖАЎ Свята Дня факультэта беларускай і рускай філалогіі супала з правядзеннем ІІІ Міжнароднай навуковай кан ферэнцыі «Мова і міжкультурныя камунікацыі». Гэтая канферэнцыя вылучаецца сярод падобных мерапрыем стваў тым, што праходзіць на базе адразу дзвюх ВНУ – Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка і Вільнюскага педагагічнага ўніверсітэ та. Форум сабраў больш за 200 даследчыкаў з 14 краін блізкага і далёкага замежжа – Беларусі, Літвы, Расіі, Украіны, Казахстана, Азербайджана, Грузіі, Латвіі, Эс тоніі, Польшчы, Кітая, Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША.

Канферэнцыя вызначалася разнастайнасцю тэм, якія зак" раналіся навукоўцамі. Многія 2

ўдзельнікі падкрэслівалі важ" насць праблемы міжкультур" ных камунікацый ва ўмовах

«свету без межаў», неабход" насць фарміравання павагі да звычаяў і традыцый розных народаў. Тэзісы навуковых дакладаў апублікаваны ў зборніку матэрыялаў канфе" рэнцыі «Мова і міжкультур" ныя камунікацыі» (Мінск: БДПУ, 2011). Тэарэтычныя палажэнні, звязаныя з узнятай праблема" тыкай, былі прадстаўлены на двух пленарных пасяджэннях, якія праходзілі ў Мінску і Вільнюсе. Аналіз навуковых артыку" лаў, а таксама водгукаў удзель" нікаў канферэнцыі дазваляюць

зрабіць выснову адносна знач" насці і актуальнасці пастаўле" ных праблем, а таксама высо" кага навуковага патэнцыялу прачытаных дакладаў. Уд" зельнікі канферэнцыі выказалі ўпэўненасць у неабходнасці да" лейшых навуковых даследаван" няў у галіне міжкультурных камунікацый, якія дэманстру" юць узаемасувязь і ўзаемадзе" янне моў і культур ва ўмовах навукова"тэхнічнага прагрэсу і глабалізацыі. В. СТАРЫЧОНАК, дэкан факультэта беларускай і рускай філалогіі

НАС АБ’ЯДНАЛІ ЗОРНЫЯ МАРШРУТЫ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 2.)

гічных тэхналогій), Ксенія Не" крашэвіч і Віталіна Бідзюк (звод" ны атрад факультэтаў спецыяль" най адукацыі і эстэтычнай аду" кацыі). Званне «Лепшы зорны атрад 2011 года» атрымаў звод" ны атрад факультэта дашколь" най адукацыі і сацыяльна"педа" гагічных тэхналогій. Усе факультэты былі адзнача" ны спецыяльным падарункам ад рэктарата – сертыфікатам на эк" скурсійную паездку па Беларусі. Але гэта не ўсе прыемныя сюрп" рызы. Творчыя калектывы Бары" саўскага раёна аздобілі мерапры" емства сваімі выступленнямі. Увазе гледачоў была прадстаўле" на багатая праграма з удзелам ансамбляў «Дубравушка», «Ані" ма», «Раўніца», «Медуніца», «Да" руна» і інш. Такім чынам, яшчэ адзін Зор ны паход пакінуў пасля сябе доб рую славу. Безумоўна, яна і на далей будзе падтрымліваць «зорную» традыцыю: кожны студзень выпраўляцца ў ванд роўкі па розных мясцінах Бела русі дзеля высокай мэты – несці бясконцы пазітыў. Наталія ПЯТРОЎСКАЯ 31 мая 2011 г.


У нашым універсітэце працуюць пярвічныя арганізацыі самых буйных грамадскіх аб’яднанняў краіны. Яны робяць наша жыццё больш цікавым і разнастайным, садзейнічаюць творчай самарэалізацыі, дбаюць пра ахову сацыяльных і працоўных правоў сваіх членаў. Мы упэнены, што пазнаёміў шыся з іх дзейнасцю, чытачы «Н» прымуць прашэнне далучыцца да грамадскага руху нашай alma mater. Пярвічная арганізацыя БДПУ Рэспубліканскага гра мадскага аб’яднання «Белая Русь» створана ў студзені 2008 г. Сёння налічваецца 96 членаў аб’яднання, сярод якіх дэканы факультэтаў, загадчыкі кафедраў, вядучыя прафесары, дацэнты, выкладчыкі, прадстаўнікі ўпраў ленняў універсітэта.

Не звацца, а з’яўляцца У адпаведнасці з Праграмай, прынятай 1"м з’ездам РГА «Белая Русь», асноўнымі напрамкамі сваёй дзейнасці пярвічная арганіза" цыя БДПУ лічыць: √ Дасягненне грамадскай згоды ў забеспячэнні будучыні Беларусі, яе месца і ролі ў свеце, фаміраванне актыўнай грамадскай пазіцыі кожнага грамадзяніна краіны. √ Удзел у рэалізацыі сацыяльных праектаў, накіраваных на павы" шэнне якасці жыцця грамадзян, умацаванне здароўя нацыі, падт" рымку сям’і, развіццё адукацыі, навукі і культуры. √ Падтрымку моладзі, стварэнне спрыяльных умоў для яе канст" руктыўнай самарэалізацыі, выхаванне ініцыятыўных, таленавітых, творчых маладых людзей. √ Грамадзянскі кантроль у мэтах садзеяння кіраўніцтву краіны па папярэджанні, выяўленні і пераадоленні недахопаў у рабоце органаў дзяржаўнага кіравання. Менавіта на рэалізацыю гэтых палажэнняў накіравана работа чле" наў пярвічнай арганізацыі і арганізацыі ў цэлым. Так, у лютым 2010 г. сумесна з упраўленнем выхаваўчай работы з моладдзю БДПУ членамі пярвічнай арганізацыі РГА «Белая Русь» праведзены маладзёжна"патрыятычны праект «45"ы зорны паход па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа», у студзені– маі – конкурс «Лепшы куратар студэнцкай групы БДПУ». VIP"флэш" памяццю на 4 Гб былі ўзнагароджаны фіналісты конкурсу: М.І. Бы" чанок, выкладчык кафедры алігафрэнапедагогікі, куратар 101"й гру" пы факультэта спецыяльнай адукацыі і А.Х. Уазіз, выкладчык ка" федры прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, куратар 103"й групы матэматычнага фаультэта. Пярвічная арганізацыя БДПУ прыняла актыўны ўдзел у мерапры" емствах па падрыхтоўцы і святкаванні гадавіны перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Члены пярвічнай арганізацыі – дэканы факультэтаў – на працягу ўсяго года арганізоўваюць правядзенне адзіных дзён інфармавання ў студэнцкіх групах і на кафедрах, штогод вясной – факультэцкіх «Дзён здароўя». Група членаў пярвічнай арганізацыі актыўна ўдзельнічала ў га" радскіх мерапрыемствах, прысвечаных 66"й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка"фашысцкіх захопнікаў («Праспява" ем гімн разам»). Сумесна з пярвічнай арганізацыяй БРСМ арганізуюцца і право" дзяцца маладзёжныя праекты. У першым семестры член Савета пярвічнай арганізацыі БДПУ В.Д. Старычонак і член пярвічнай арганізацыі БДПУ І.П. Кудраватых ар" ганізавалі і правялі сярод студэнтаў агульнаўніверсітэцкі конкурс аратарскага майстэрства «Цыцэроній». Самы актыўны ўдзел пярвічная арганізацыя БДПУ РГА «Белая Русь» прымае ў падрыхтоўцы і правядзенні кампаній па выбарах у органы ўлады ўсіх узроўняў і па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Бе" ларусь. Так, з ліку членаў арганізацыі былі вылучаны назіральнікі на выбарчыя ўчасткі па выбарах 25 красавіка і 19 снежня 2010 г. Гэта прадстаўнікі гістфака, факультэта беларускай і рускай філалогіі, ФСА і агульнаўніверсітэцкай кафедры педагогікі. Як заўсёды, члены пяр" вічнай арганізацыі паспяхова выканалі ўскладзеныя на іх абавязкі. Першасная арганізацыя БДПУ РГА «Белая Русь» бачыць асноў" ную мэту сваёй работы перш за ўсё ў стварэнні спрыяльных умоў для канструктыўнай самарэалізацыі моладзі. Менавіта на гэта накірава" ны ўсе мерапрыемствы, якія намі арганізуюцца. Ю. БЫКАДОРАЎ, старшыня першаснай арганізацыі БДПУ РГА «Белая Русь» 31 мая 2011 г.

У СЭРЦЫ КОЖНАГА ЁСЦЬ МЕСЦА ДАБРЫНІ Актыўная жыццёвая і грамадзянская пазіцыя, неабыякавасць, імкненне дапамагаць тым, хто знаходзіцца побач, – такімі словамі можна ахарактарызаваць членаў пярвіч най арганізацыі ГА «БРСМ». Адзін з напрамкаў нашай дзейнасці – валанцёрская рабо та з дзецьмі ў гарадскіх прытулках, бальніцах і медыцынскіх установах г. Мінска. Зусім нядаўна члены «БРСМ» гістарычнага фа" культэта разам з валанцёрскім клубам «Данка» ар" ганізавалі паездку ў школу"інтэрнат №7 сталіцы з праграмай «Вясновы настрой». Студэнтам сапраўды ўдалося падняць дзеткам настрой з дапамогай кан" цэртнай праграмы, а таксама конкурсаў і гульняў. Красавіцкімі днямі на базе СШ № 164 г. Мінска праходзіла V справаздачна"выбарчая канферэнцыя раённага Маскоўскага камітэта ГА «БРСМ». У рам" ках мерапрыемства была арганізавана валанцёрс" кая акцыя «Падары радасць дзецям», у ходзе якой мы сабралі вялікую колькасць цацак, канцы" лярскіх прылад і развіваючых гульняў. Усё гэта

Студэнты гістфака падчас акцыі «Падары радасць дзецям»

актывісты арганізацыі перадалі ў дзіцячыя дамы сямейнага тыпу Маскоўскага раёна г. Мінска. На працягу ўсяго года студэнты на" шага ўніверсітэта аказваюць паста" янную шэфскую дапамогу інваліду" калясачніку Л.Э. Галась, якая пра" жывае ў Фрун" зенскім раёне стал" іцы. Актыў пер" шаснай арганіза" Валанцёры ў дзіцячым доме цыі ФДА дапама" сямейнага тыпу гае Людміле Эдуар" даўне ва ўборцы кватэры, суправаджае на гарадс" кія і рэспубліканскія мерапрыемствы. Разам з на" шымі студэнтамі Людміла Эдуардаўна наведвае выстаўкі, канцэрты і тэатры. Вучыцеся добрым справам разам з намі! А. НАВАСАД, сакратар ПА ГА «БРСМ»

ГАНАРОВА. ЦІКАВА. ПЕРСПЕКТЫЎНА Асноўнай мэтай дзейнасці першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў нашай ВНУ з’яўляецца ахова сацыяльных і працоўных правоў членаў прафсаюза. Сацыяльная падтрымка работ" нікаў БДПУ дзякуючы сумесным намаганням рэктарата і прафка" ма ажыццяўляецца на належ" ным узроўні. Па лініі прафсаюз" нага камітэта членам прафсаюза рэгулярна аказваецца матэры" яльная дапамога ў выпадках, прадугледжаных Калектыўным дагаворам. Дарэчы, прафкам ра" ботнікаў нашай ВНУ з’яўляецца прадстаўніком працоўнага калек" тыву і ўдзельнічае ў распрацоў" цы і падпісанні Калектыўнага да" гавора паміж работнікамі ўнівер" сітэта і БДПУ. Па ініцыятыве ППА ва ўнівер" сітэце штогод праводзіцца спар" такіяда сярод работнікаў, якая аб’ядноўвае калектывы факуль" тэтаў. Узнагароджваюцца пера" можцы як у асабістым, так і ў камандным заліках. ППА работ" нікаў часткова кампенсуе расхо" ды па набыцці абанементаў у ба" сейн для членаў прафсаюза (больш чым 50 %). Прафкамам вядзецца ўлік работ" нікаў, якія маюць патрэбу ў паляп" шэнні жыллёвых умоў. На сён" няшні дзень іх 207 чалавек. Сумес" на з рэктаратам прафкам рэгуляр" на хадайнічае перад Мінгарвыкан"

камам аб вылучэнні кватэр работ" нікам універсітэта праз сістэму

лікай Айчыннай вайны, працы з дзяржаўнымі святамі; набываем

ЖБК. Так, напачатку 2011 г. уні" версітэту было выдзелена 9 кватэр у мікрараёнах Чырвоная Горка і Масюкоўшчына. Прафкам універсітэта для сваіх членаў рэгулярна арганізоўвае экскурсіі па Беларусі і за яе межы. Члены прафсаюза аплоч" ваюць толькі 50 % іх кошту. Так, зусім нядаўна, 28 мая, адбылася паездка ў Смаленск (Расія). Для дзяцей супрацоўнікаў мы арганізуем навагоднія ранішнікі з незабыўнымі прадстаўленнямі і падарункамі. Мы ўшаноўваем юбіляраў, віншуем ветэранаў Вя"

тэатральныя білеты, праводзім дні здароўя на факультэтах і г.д. Членам прафсаюза па іх жа" данні аказваецца бясплатная кваліфікаваная юрыдычная да" памога намаганнямі юрыдыч" ных служб Цэнтральнага камі" тэта Беларускага прафсаюза ра" ботнікаў адукацыі і навукі Мінскага гарадскога аб’яднання арганізацый прафсаюзаў. Быць членам прафсаюза прэс тыжна, цікава і перспектыўна! А. ВАБІШЧЭВІЧ, старшыня прафкама работнікаў БДПУ 3


Быць дружыннікам БДПУ – гэта прэстыжна Тэрытарыяльная добраахвотная дружына створана загадам рэктара БДПУ ў сакавіку 2005 г. Яе асноўная задача – ахова прававога і грамадскага парадку на тэры торыі Маскоўскага раёна г. Мінска, прафілактыка пра вапарушэнняў, забеспячэнне пажарнай бяспекі, ахова на вакольнага асяроддзя, навучанне грамадзян асновам бяс печных паводзін і г.д. У абавязкі членаў ТДД ува" ходзіць таксама забеспячэнне пра" вапарадку ва ўніверсітэце і на пры" леглай да яго тэрыторыі, папярэд" жанне ўжывання алкагольных напояў і курэння ў студэнцкім ася" роддзі, выкананне Правілаў унут" ранага распарадку БДПУ.

У дадатак да асноўных функ" цый члены патрульна"паставога атрада ажыццяўляюць кант" рольна"прапускны рэжым у ву" чэбных карпусах, а члены маб" ільнага атрада забяспечваюць правапарадак і прапускны рэ" жым падчас правядзення маса" вых універсітэцкіх і гарадскіх мерапрыемстваў, ахоўваюць гра" мадскі парадак у Маскоўскім ра" ёне сталіцы. Склад ТДД штогод абнаўляец" ца. Прыём студэнтаў у дружыну ажыццяўляецца на добраахвот" най аснове ў індывідуальным па" радку па асабістай заяве. Дружын" нікам можа стаць студэнт БДПУ, які дасягнуў 18"гадовага ўзросту і здольны па сваіх дзелавых і ма" ральных якасцях, стане здароўя выконваць задачы па ахове пра" вапарадку. Усім жадаючым неаб" ходна прыйсці ў штаб дружыны, які размешчаны ў кабінеце гра" мадскіх арганізацый (вул. Савец" кая, 18, вучэбны корпус № 3, каб. 129), або патэлефанаваць па ну" мары 227"83"28. Набор у дружыну ажыццяўляецца ў канцы наву" чальнага года, каб у верасні новы склад ТДД мог прыступіць да вы" канання сваіх абавязкаў. Работнікі праваахоўных орга" наў, супрацоўнікі службы аховы і бяспекі БДПУ рэгулярна запра"

шаюцца на сустрэчы з членамі дружыны. Акрамя таго, з мэтай павышэння эфектыўнасці дзей" насці тэрытарыяльнай добраах" вотнай дружыны праводзяцца вучэбныя семінары. На чарговы семінар, які адбыўся 14 мая, да студэнтаў прыйшоў старшы інспектар ААПП Маскоўскага РУУС г. Мінска, капітан міліцыі А.С. Бакач. Падчас гутаркі адбы" лася дэманстрацыя вучэбна"мета" дычнага відэафільма з рэкамен" дацыямі па папярэджанні права" парушэнняў. Ад загадчыка ка" федры асноў медыцынскіх ведаў прафесара У.П. Сытага і дацэнта гэтай жа кафедры С.Н. Чыгіра студэнты даведаліся, як аказаць пацярпеламу даўрачэбную дапа" могу. Дружыннікі мелі магчы" масць адпрацаваць на манекене прыёмы першай дагамогі. У рам" ках семінара было праведзена тэсціраванне па асноўных нарма" тыўных дакументах, якія рэгла" ментуюць дзейнасць ТДД БДПУ. Мерапрыемства завяршылася шанаваннем тых, хто вызначыў" ся ў бягучым навучальным год" «Н» даведка. За 2010 г. чле ны ТДД БДПУ прынялі ўдзел у 120 універсітэцкіх, раённых, гарадскіх і рэспубліканскіх ме рапрыемствах, ажыццявілі 91 рэйд па Маскоўскім раёне і 29 выхадаў сумесна з ППС.

зе. За добрасумленную працу дру" жыннікі былі матэрыяльна за" ахвочаны з боку рэктарата. Работа ў дружыне садзейні чае атрыманню жыццёвага во пыту, а ўкамплектаванасць атрада студэнтамі розных фа культэтаў спрыяе ўстанаў ленню і актыўнаму развіццю міжфакультэцкіх сувязяў. З боку кіраўніцтва БДПУ ства раюцца ўсе ўмовы для якаснага выканання дружыннікамі сваіх абавязкаў. На сённяшні дзень у ТДД працуюць адказныя, заці каўленыя і сур’ёзныя хлопцы і дзяўчаты, бо быць дружынні кам БДПУ – гэта прэстыжна. Алена ЖУРАЎСКАЯ, начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю

Сустракаюць па адзенні! (Пачатак. Заканчэнне на стар. 1.)

ўдзел дзесяць маладых дызайне" раў з розных факультэтаў БДПУ. Ужо тады DзiKaVaTa выклікала зацікаўленасць у многіх людзей, якія працуюць у сферы высокай моды. З кожным годам павялічва" лася колькасць удзельнікаў, рас" ла прэстыжнасць конкурсу, шыры" лася яго геагра" фія. Сёлетняе ме" рапрыемства прайшло з разма" хам. Яго прагра" ма прадугледжва" ла паказ сарака сямі калекцый, якія прадстаўля" ліся ў трох намінацыях: «Pret" a"porter», «Авангард», «Дзіця" чыя і падлеткавыя калекцыі». Сярод удзельнікаў – дызайнеры з розных гарадоў Беларусі, а так" сама з блізкага і далёкага замеж" жа (Маскоўскі гарадскі педагагі" чны ўніверсітэт, Вільнюскі педа" гагічны ўніверсітэт; дызайнер з Германіі Юлія Лебедзева"Кла" пец). Актыўны ўдзел у конкурсе прынялі прадстаўнікі Беларус" кай дзяржаўнай акадэміі мас" тацтваў, Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і мо" ладзі, Інстытута сучаных ведаў імя Шырокава і г.д. Гонар нашай alma mater абаранялі Дар’я Зе"

Пайшла з жыцця Зінаіда Васільеўна Арцёменка, выдатны педагог, чулы чалавек. А яшчэ зусім нядаў" на, напярэдадні новага 2011 года, яна гасцінна сустракала нас у сваім доме, распытвала пра факультэт, перамены ў жыцці кожнага з нас, расказвала пра свае новыя кнігі. І вось яе няма… Нам, хто працаваў побач з ёю на кафедры агульнай і дашкольнай педагогікі больш як дваццаць гадоў, каму яна дапамагала парадай і справай, каго падтрымлівала і апякала, у гэта пакуль што цяжка паверыць… Зінаіда Васільеўна – ветэран педагагічнай адукацыі. Стаж яе працы ў сістэме сярэдняй і вышэйшай адукацыі складае 51 год. За шматгадовую плённую працу, актыўны ўдзел у грамадскім і навуковым жыцці Рэспублікі Беларусь З.В. Арцёменка ўзнагароджана шматлікімі граматамі, медалямі «За доблес" ную працу», «Ветэран працы», знакамі «Выдатнiк народнай асветы», «Выдатнік асветы СССР». Скупыя радкі біяграфіі не дазваляюць раскрыць абаяльнасць асобы Зінаіды Васільеўны, святло і чуласць душы. А менавіта такой – дзейснай, нястомнай, клапатлівай – яна была. Светлая памяць пра педагога, чалавека, грамадзяніна, асобу з вялікай літары будзе жыць у сэрцах яе калег, вучняў і ўсіх тых, каму пашчасціла быць знаёмым з ёю. Выкладчыкі кафедры агульнай і дашкольнай педагогікі

•Служба 101 паведамляе На падставе артыкула 38 Дэкрэта Прэзідэнта Рэс публікі Беларусь ад 17 верасня 2002 года № 28 заба раняецца курэнне ў наступных месцах агульнага карыстання: — ва ўстановах аховы здароўя, культуры, адукацыі, спорту, на аб’ектах гандлю і бытавога абслугоўвання; — на аб’ектах грамадскага харчавання, акрамя тых, якія рэалізуюць тытунёвыя вырабы і маюць памяшканні з сістэмай вентыляцыі;

226 40 19

i

дынамічнага відовішча, але і выб" іралі самыя лепшыя калекцыі. Судзілі канкурсантаў людзі, якія па сваёй прафесійнай дзейнасці не" пасрэдна звязаны са светам моды: дызайнер Іван Айплатаў, мадэль" ер Вера Пашкоўская, стыліст міжнароднага класа Аляксандр Кірынюк і інш. Ад БДПУ ў склад журы ўвайшлі Кацярына Аўсей" чык і прарэктар па навуковай ра" боце В.В. Бушчык. Лепшай фота" мадэллю па выніках глядацкага га" ласавання стаў Дзяніс Бурко; зван" не лепшай фотамадэлі атрымалі Дар’я Рэут і Андрэй Нецвятаеў; леп" шыя мадэлі на подыуме – Натал" ля Кірсанава і Эмільян Арцюш" кевіч. У намінацыі «Авангард» гран"пры ўзялі нашы дзяўчаты з калекцыяй «Рыкон», у намінацыі «Дзіцячыя і пад" леткавыя калек" цыі» – Вольга Кардаш («Аэро" dream»), у наміна" цыі «Pret"a" porter» – гэты ж дызайнер з калек" цыяй «Руанскі ор" дэн». Таксама ў кожнай з наміна" цый былі вызна" чаны па тры пры" завыя месцы. Віншуем пераможцаў і жада" ем праекту DзiKaVaTa далейша" га росквіту! Вераніка МАНДЗІК

СВЯТЛО ДУШЫ

220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, п. 127. Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

лянкова (калекцыя «Тайны са" ветнік») і творчы тандэм Святла" ны Івашынай і Вольгі Кісялевіч (калекцыя «Рыкон»). «Дзікавата» дае магчымасць праявіць сябе не толькі маладым дызайнерам, але і мадэлям і фатогра" фам. Кожная калек" цыя – гэта цэласны твор мастацтва, асобнае аўтарскае светаўспрыманне. Кожнае дэфіле – гэта невялікае прад" стаўленне. Перад ва" чамі гледачоў раз" гортвалася сапраўд" нае шоу: мянялі адна адну калекцыі мужчынскія, жаночыя і дзіцячыя – розныя па настро" ях, колеравых вы" рашэннях, часам з арыгінальных ма" тэрыялаў і з ціка" вымі аксэсуарамі. Многія мадэлі ды" зайнерскага адзен" ня маглі б з поспе" хам папоўніць гар" дэроб модніц БДПУ, а некато" рыя (перш за ўсё авангардныя) зак" ліканы проста дарыць эстэтычнае задавальненне. А вось члены журы не толькі атрымоўвалі асалоду ад яркага і

e mail:nastaunik@bspu.unibel.by www.bspu.unibel.by

— у памяшканнях органаў грамадскага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, устаноў; — на ўсіх вакзалах, у аэрапортах, падземных пе" раходах, на станцыях метрапалітэна; — ва ўсіх відах грамадскага транспарту, вагонаў цягнікоў, на суднах, у самалётах (за выключэннем цягнікоў далёкага накіравання, суднаў і самалё" таў, у якіх прадугледжаны месцы, спецыяльна прызначаныя для курэння). В. ЦАРОЎ, старшы інспектар СПЧ 38 Маскоўскага РАНС

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў. Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Т. А. БАШМАКОВА Тыраж 1000 экз. Зак. № 333. Падпісана ў друк 31.05.2011 г. у 9.00.


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.