Дзеяслоў (№ 63)

Page 14

14

дзеяслоў

/

Дзе ні глянеш – Відната. І ўзгадаў начныя міты Палымністага ката Позірк немасцю прашыты… *** Каб роспач вітаць, Не знаходжу прычын: Свой век дажываць Пастухом аблачын… *** Над мамінай хатаю, Як вавёркі, Зоркі хвастатыя. Доле Дыміцца задумліва Снег гарачы. Сон Сябе ўспамінае сам У наканаванай Вушачы, Ці, можа, ўжо там… *** Чысціня душэўная са святла. Перад шчырасцю Бездапаможная злосць. Камень зацяты Не хутка разбудзіш. Дзякуй табе, Што была. Дзякуй за тое, Што ёсць. Дзякуй за тое, Што доўга будзеш… *** Таямніцу берага і дна, Таямніцу кораня і кроны, Пэўна, можа разгадаць адна Тая, Што трываліць свет зялёны…


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.